• Часопісы
  • Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

    Культура як зносіны

    выбранае з разваг
    Дамінік Татарка

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 352с.
    Мінск 2012
    75.62 МБ
    Але ўзрошчванне культаў, з якіх фарміруецца народная культура, прадугледжвае існаванне развітога грамадства.
    Таму што ў неразвітым грамадстве свядомае ўшанаванне кулыпаў мае цалкам іншы характар, хутчэй нават запавольвае развіццё культуры тым, што стварае пэўныя знакі, накладвае пэўныя абмежаванні, стварае сталыя (і застылыя) сувязі. Так і афрыканскае мастаціпва нават у сваіх вяршынных выяўленнях не дасягае шматзначнасці еўрапейскай культуры, пабудаванай на антычным падмурку.
    Думаю, што вы спрашчаеце. Калі існуе нейкі сродак усеагульнага паразумення, ствараецца тым камунікацыя на вышэйшым узроўні — утвараецца сістэма ахоўных сігналаў. Гэта — так бы мовіць ушанаванне багоў — сёння выразна ўплывае на сусветную культуру; пасля перыяду разбурэння і дэзінтэграцыі ёсць умацаваннем, узнаўленнем. Больш за тое, рэгіянальная міфалогія набывае значэнне менавіта цяпер і менавіта таму, што стала прасцейшай у камунікацыі, чым раней. Мастацтва як сукупнасць знакаў, сімвалаў. 3 гэтага сёння зыходзіць цэлая плынь у мастацтвазнаўчай тэорыі, на гэтым грунтуецца Макс Бенса164 і іншыя. He трэба нават згадваць замежнікаў, знойдзем адзнакі і дома, у славацкай паэзіі ад Янкі Краля да Івана Краско, у прозе — напрыклад, у Вінцэнта Шыкулы165. Адзін з вас гэта ўжо сказаў у сувязі з Людавітам Штурам: спачатку славак, потым славянін, а потым свет.
    Аднак варта адрозніваць развітую народную культуру ў розных развітых народных і дзяржаўных супольнасцях. Нам не хапае пэўных абавязковых кампанентаўмадэрновага народа. Магчыма, мы здолеем (або дакладней здолелі, у тым ліку дзякуючы значнай ізаляванасці) стварыць невялікі славацкі таталітарызм, дзе так-сяк можна жыць. Але пры канфлікце са светам, пры першым кантакце з іншымі народамі, якія мелі больш поўна або нават цалкам развітыя элементы, якіх нам не ставала, гэтая паспалітасць узрушылася. Культура не існуе сама па сабе, мае шырокія межы. Пачынаецца, магчыма, з творчасці, але заканчваецца дзесьці ў палітыцы. Рэгіянальнасць — гэта цудоўна, пакуль
    164 Макс Бенса, Max Bense (1910—1990) — нямецкі філосаф, пісьменнік, публіцыст.
    165 Вінцэнт Шыкула, Vincent Sikula (1936—2001) — славацкі празаік, паэт, драматург.
    яна ёсць імпульсам, пакуль здольная перасягнуць сама сябе. Але некалькі нашых імёнаў відавочна сведчаць пра пюе, наколькі звярталіся пюлькі да свайго краю...
    Скажу вам інакш. Рэгіянальнасць, сапраўды, мае пэўную абмежаванасць (адчуў гэта і я, калі быў у Локарно з фільмам «Пані чараўніца» Але дзесьці трэба пачынаць. Напрыклад, фінская архітэктура ёсць велічным хатнім прадуктам, але спосаб, якім ушанавала фінскі край, якім да яго дастасавалася, застаўшыся пры гэтым наймадэрнейшай — сведчыць пра тое, што тут сапраўды адбылося самавыяўленне чалавека. Гэта як вынайсці крыніцу натхнення, крыніцу творчасці і палёту, як абудзіць у людзях самаўпэўненасць, ініцыятыву. Ведаеце, што хацеў бы, каб гэтая краіна спявала, каб мела свой унутраны «парадак», дзе меў бы сваё месца гарманічны чалавек. У Францыі я бачыў шашу, якая ані троху не дакранулася да навакольных вінаграднікаў — настолькі далікатна ставілася да краіны. Па абодвух баках жвір, шэры і чырванаваты; кожны француз, едучы гэтай дарогай, міжволі падумае: ну гэта ўжо штосьці, гэта ўжо нават твор. А гэты твор у сваю чаргу фарміруе яго. Чалавек, асабліва сталы, — калісьці гэта зразумееце — хоча мець сапраўднае задавальненне, хоча паглядзець вакол сябе: на свой дом, на сваю вуліцу — і сказаць: тут я жыў, тут я вырас, тут адбылося тое, што звязана са мной. Дагледжаная, ушанаваная званіца на ўзгорку ў славацкай вёсцы пасылае, на маю думку, вельмі зразумелыя сігналы. Зразумейце, гаворка тут ідзе не пра акультызм — сэнс сягае глыбей. Гэта сцэна нашага жыцця, укараняемся ў краіне, дыхаем з ёй. Падаецца, што гэта ўсвядомілі асабліва французы — Мальро здзяйсняе там вялікую працу.
    Вы належыце да творцаў, якія свядома пашыраюць у нас французскую арыентацыю.
    Думаю, што гэта можа быць нам карысна. Пасля Першай сусветнай вайны, калі адчынілася «брама свету», славацкая культура (праўда, не толькі яна) нечакана звяртаецца да французскай: Беніак, Смрэк, потым Лукач, Горватг. Прысутнічаў тут, аднак, старэйшы рускі (пазней савецкі) уплыў — а гэтыя дзве культуры былі на працягу дзесяцігоддзяў цесна звязаныя (мы яшчэ гімназістамі ў Трэнчыне чыталі ў студэнцкім клубе па-руску Ясеніна,
    Маякоўскага — здаецца, у адным з эмігранцкіх часопісаў). А потым Францыя: імкнуліся мы вызваліцца з-пад светапоглядных межаў венскай атмасферы. Французская культура працавала на вызваленне, развязвала языкі ва ўсіх галінах мастацтва. У той час Францыя на нас моцна паўплывала, асабліва сэнсуалісты, тамісты, зацікавілі нас каталіцкія персаналісты, Бергсан. Гэтыя напрамкі ўплывалі больш, чым марксізм. У любым выпадку гэта была магчымасць вялікай канфрантацыі. 3 сённяшняй Францыі, акрамя ўсяго іншага, высока ацэньваю намаганне Мальро, яго выключнае сістэматычнае імкненне захаваць і пашырыць французскую культурную спадчыну; яго шматграннасць: фарміраванне сістэмы мастацкай адукацыі, пабудова мастацкіх школ, клопат пра помнікі, цэлую структуру французскай культуры; яго намаганні, скіраваныя на культавае ўшанаванне пэўнай сістэмы каштоўнасцей. Малраўкс абгрунтоўваў гэта і тэарэтычна: яго «Уяўны музей» — гэта літаратурная каштоўнасць.
    Падалося, што хоць у гэтай размове атрымаецца адысці ад рэалій штодзённасці, што тут не будуць абмяркоўвацца дробязі ўчарашняга і сённяшняга, што здолеем пазітыўна паразважаць пра тое, чаго б мы хацелі, калі б маглі, але хтосьці азваўся: «Ну, усё тут пачутае, безумоўна, добра, але да гэтага тут падрыхтаваны толькі адзін ці два, а тамуя б гэта крыху павярнуў. Вельмі добра ведаем, што надоечы адбыўся ў Празе з’езд пісьменнікаў. Што думаеце наконт яго, наконт сістэмы мерапрыемстваў, якія яго суправаджалі і ўвогуле пра ўсё гэта?» Магчыма памыляюся, але не падаюцца мне гэтыя пытанні мэтазгоднымі, асабліва цяпер. Падаецца, што істотна не тое, каб адказы сталіся нейкім падагульненнем, а хутчэй гэта форма «праверкі» (ну, што скажа): нібыта хацелі пачуць, што X — неразумны,У — разважлівы, a Z — асцярожны чалавек, што гэта зроблена добра, тое зноўку перабольшана, а там увогуле дрэнна. Але заўвага ёсць заўвага, і няварта яе прыстасоўваць пад сябе, прыемна нам гэта ці не...
    Некаторыя выступленні са з’езду для мяне каштоўныя, асабліва аўтараў дзвюх самых паспяховых кніг мінулага года. Думаю, што Кундэра вельмі тонка асэнсаваў пераемнасць у нашай гісторыі і адпаведна паслядоўнасць і пераемнасць нашых нацыянальных культур. Звярнуўся
    да адраджэння, прыгадаў еўрапейскія кантэксты — на маю думку, вельмі тонка і вельмі мудра...
    He заўважыў, каб яго ўсцешыла пытанне. Магчыма, гэта ўжо тысячу разоў абмяркоўваў з сябрамі, знаёмымі, сам з сабой, усё ўжо яму зразумела, і не хочацца да гэтага вяртацца. А магчыма, яму чамусьці цяжка, нейкі жаль сцінае яму горла, адчуваем гэта ўсе.
    ...у сваёй аснове з’езд быў вельмі шчыры, на маю думку, пазітыўны... Інакш... паглядзіце, ні ў якім выпадку нас нішто не апраўдае, калі цяпер аддамося гультайству, ізаляванасці, марнаму існаванню, гэта нас нікуды не прывядзе.
    Што думаеце пра дэманстрацыю пражскіх студэнтаў? (яшчэ адно з «дзіўных» пытанняў — гаворка не пра тое, што пісьменнік не можа мець на ўсё свой погляд, але калі ўжо ў кагосьці забіраеце час, трэба гэта рабіць больш прадумана).
    He зусім разумею спосаб, якім задаеце пытанне. Што хочаце пачуць ад мяне? Пытаецеся пра тое, што добра ведаеце самі, нічога новага вам не скажу. Я таксама вучыўся — у іншы час, у іншай сітуацыі, зразумела, — таксама мы даводзілі свае погляды — найлепшым з вядомых нам спосабаў. Былі тады ў нас розныя непрыемнасці, з паліцыяй таксама, але, ведаеце, было нам зразумела, што нічога не зменіцца проста так.
    Хтосьці яшчэ паспрабаваў скіраваць гаворку на лёс маладых нацый. Згадалі, што, хоць чэшскі народ напрыканцы мінулага стагоддзя меў практычна ўсе ўмовы для ўсебаковага развіцця: уласныя школы, універсііпэты, вытворчасць, кулыпуру і інш. — яму заўсёды не ставала чагосьці, што ён атрымаў толькі потым.
    Так, гэта бяда малых народаў. Дэ Голь у свой час сказаў, што аднойчы ўсё ж атрымаецца паставіць Еўропу на больш справядлівы падмурак паводле Ялцкай канферэнцыі. Пакуль... ведаеце, дрэнна і тое добрае, што нас часта падштурхоўвае да адгаворак, апраўдвае наіпую ляноту, абмежаванасць — маўляў, што ўжо мы можам! — гэта нішчыць асабовасць. Малыя народы ніколі не маюць такога тэмпу, такой «працаздольнасці», як народы вядучыя: я заўсёды кажу, што такая постаць, як Экзюперы, пісьменнік і лётчык у адной асобе — магла
    з’явіцца толькі ў Францыі. Hi касманаўтамі, ні сусветнымі палітыкамі, відаць, мы не будзем. Але і так можам у сабе свядома штосьці выхоўваць, развіваць культ грамадзяніна з усёй грамадскаю дабрадзейнасцю, грамадзяніна, які імкнецца чагосьці дасягнуць і здольны для справы ахвяраваць асабістым. Выхаваць у сабе — але гэта ўжо дзядоўскія размовы— характар, асобу.
    Потым нейкі час было ціха. Ніхто нічога не пытаўся. Усе нібы ў адну хвілю адчулі збыткоўнасць пытанняў, а, магчыма, троху і бяссілле ўсёй нашай сустрэчы: мы нібы адчувалі перад сабой бар’ер, то відавочны, то цьмяны, бар’ер, які не можам пераадолець ні пытаннямі, ні адказамі. I ў гэтай дзіўнсш, хоць і незлавеснай цішыні ці затоеным шэпце нібы ўзрастаў дзіўны, незразумелы смутак, падобны да бяссілля першабытнага чалавека перад цёмнымі сіламі прыроды. Чакалі мы гэтага — азваўся ён сам.
    Ведаеце, я не задаволены. He змагу гэта добра сфармуляваць, але такое адчуванне, нібы тут некаторым людзям усё роўна, што будзе далей. Але лепш вы мне раскажыце што-небудзь пра сябе. Што ёсць цэнтрам вашага мыслення? Што бачыце ў літаратуры? Чаго чакаеце ад мастацтва? Які сэнс гэта мае? Здаецца мне, што ўсё неяк заціснута. He ведаю, ці вы шчаслівыя, уласна нічога пра вас не ведаю. Чытаў вашае «Рэха», але ад вакацый нічога пра яго не чуў; час ад часу праглядаю «Маладую творчасць». Думаю... павінна б была разгарнуцца нейкая актыўнасць... Штосьці... павінна б было рабіцца.
    Некалькі сарамлівых усмешак — і зноўку ціха. Але цяпер ужо больш востра, выразна / — больш смутна. Ён на сустрэчы вымушаны ў нас цікавіцца, што робім, чым жывём, замест таго, каб пра нас ведалі, каб з нас іскрыла «маладосць, прыгажосць і моц», не кажучы ўжо пра студэнцкую, грамадзянскую ці маральную свядомасць. Замест гэтага трэба ў нас пытацца, вывучаць, даследаваць, трэба за намі хадзіць з дубчыкам, нібы шукаючы ваду... I такімі нас бачаць тыя, самыя чуйныя, самыя ўважлівыя з нас — гэта ў нас пытаецца «свядомасць народа»...