Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка

Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
Вы казалі, што вялікі народ звычайна не можа зразумець псіхалогію і рэакцыю малых народаў. Я, аднак, ужо даўно дзіўлюся таму, адкуль у чэхаў, прадстаўнікоў малога, ста-
годдзямі прыгнечанага народа, узнікла тая дальназоркасць у адносінах да славакаў, тая няздольнасць зразумець іх праблемы і оптыку, калі гэта ўсё плюс-мінус тое самае.
Ага, цікавае пытанне. Няхай гісторыкі і нацыянальныя псіхолагі крыху паламаюць галаву.
Але пачакайце: несумненна тут адыгрывае сваю ролю адвечнае засяроджванне на асобе, на ўласнай экзістэнцыі, а адсюль стагоддзямі сфарміраваная свядомасць, што выражаецца ў катэгорыях «мы чэхі», «чэшскія грошы», «чэшская культура». Сапраўды дзіўна, як людзям цяжка асэнсаваць ва ўласнай свядомасці здабыткі іншага.
Ужо казаў пра тое, што не ведаю выпадку, каб крытык займаўся грамадскай праблематыкай абедзвюх нашых літаратур адначасова. Пры гэтым відавочна, што, нягледзячы на ўсю спецыфічнасць, прысутнічаюць тут шматлікія аднолькавыя зыходныя кропкі і цяжкасці. Напэўна, гэта ўласцівасць малых народаў, што насуперак узаемнаму ўшанаванню, цікавяцца перш за ўсё вялікім і большым. Я прысутнічаў на шматлікіх сходах, дзе малыя народы выяўлялі выключную ўзаемапашану і ўвагу, але вельмі рэдка бывае, каб потым сапраўды хоць пры дапамозе нейкіх інстытуцый пачалі вывучаць творчасць таго іншага. Чалавеку, аднак, заўсёды хочацца верыць, што гэтае пытанне ў пэўнай ступені арганізацыйнае, тэхнічнае. Аднак не трэба выключных намаганняў, каб мець уяўленне пра творчасць малога народа.
Да таго ж я, напрыклад, атрымаў найбольш чытацкіх водгукаў якраз ад чэшскіх чытачоў. Але нават і сёння не ведаю, ці чэшскі чытач успрымае славацкую літаратуру як частку сваёй уласнай творчасці, ці для яго гэта хутчэй экзотыка. He адмаўляю, што ў апошняе дваццацігоддзе дзеля спазнання славацкай літаратуры ў Чэхіі было зроблена нашмат больш, чым раней, але пры гэтым і сёння сумняваюся, што ў чэшскай свядомасці існуе паняцце «роднай літаратуры», якое аўтаматычна ўключае хаця б найлепшыя творы другога народа. А ці будзе ўвогуле калі-небудзь так, каб і памежжа славацкай літаратурнай мінуўшчыны зафіксавалася ў свядомасці чэшскай інтэлігенцыі хоць бы як складнік нейкага сумеснага культурнага арсеналу?
У Чэхіі часта гаворыцца пра небяспеку славацкай культурнай правінцыйнасці...
Правінцыйнасць не ёсць недахопам выключна малых народаў. Яна ў такой жа ступені пагражае культуры і літаратуры вялікіх. Хочаце прыклады? Але яны, відаць, будуць збыткоўнымі. Ведаем з уласнага досведу, што выпрабаваны спосаб ператварыць культуру, літаратуру ў правінцыйную — гэта ізаляваць яе ад сусветнай літаратурнай і культурнай сучаснасці, навязаць ёй рэгіянальныя ўзоры і асаблівасці, вузкую праблематыку.
Е. Ф. Бурыян, абараняючы аднойчы чэшскі літаратурны авангард, вельмі дакладна сказаў, што так званыя традыцыйныя плыні ў чэшскай літаратуры былі аграрнымі. Таксама можна сказаць, што традыцыйныя з’явы і плыні ў Славакіі былі пазначаныя прыналежнасцю да рэакцыйных рухаў. Правы бок у любыя часы трымаецца такога разумення культурнай традыцыі або хутчэй традыцыйнасці. Падаецца, што і ў культуры выпрабаваным спосабам сапраўднай абароны традыцыйных каштоўнасцей ёсць замах на мэты, якія фарміруе эпоха. У апошнія два дзесяцігоддзі мы паўсюль чулі, што традыцыяналізм азначае эпігонства, паўтор узораў і выяўленчых сродкаў, ужо даўно выкарыстаных, зацёртых.
А гэта літаральна так, як калі за нечым вельмі спяшаешся і наганяеш, каб не застацца ззаду. Гэтым правінцыйнасць малых народаў часам адрозніваецца ад самаўпэўненай і напышлівай правінцыйнасці вялікіх. Але сутнасных адрозненняў не існуе.
А як з пакаленнем?
Сказаў бы, што маё пакаленне адчувае вялікае расчараванне. Расчараваннем ад рэалізацыі сацыялізму пазначаныя ўсе істотныя з’явы сучаснасці, як гэта вядома з літаратуры. I ніхто пакуль не наважваецца сказаць: вы мелі рацыю, вашыя перасцярогі былі не бессэнсоўнымі. Пры гэтым, думаю, наш абавязак і са сваёй пазіцыі нарэшце рэабілітаваць такія з’явы, як Гідэ, Мальро, Сілонэ181 і ўласна Хэмінгуэй. Гэта чалавечы абавязак нашай сучаснасці. Гэта не значыць цалкам ім паверыць. Але каму з нас можна цалкам верыць?
1Я1 Ігнасіо Сілоне, Ignazio Silone (1900—1978) — італьянскі пісьменнік і грамадска-палітычны дзеяч.
Маё пакаленне адчувае не толькі расчараванне, але і здзіўленне. He знаходзіць сродкаў і магчымасцей выявіць свой погляд, свае мары. Гэта трагічнае пакаленне, а да таго ж, відавочна, даверлівае, якое марыць пра тое, каб нарэшце яму сталі даступнымі матэрыялы, пратаколы і дамовы, што непасрэдна тычацца гісторыі і жыцця. Хто ведае, ці яшчэ калі-небудзь дазнаемся праўду пра лёс Троцкага і іспанскую вайну.
Да характарыстыкі пакалення належыць і тое, што дзяржава, якая калісьці як першая рэспубліка гэтае пакаленне прыгнятала, ператварылася ў апакаліптычную машыну, пра якую ніхто не ведае, як яна рухаецца, чаму нішчыць, як і чаму няспынна ўзрастае адміністратыўны апарат.
Станоўчыя рысы пакалення, відавочна, заключаныя ў культурнай творчасці. Толькі ў гэтай сферы здзяйсняліся і здзяйсняюцца спробы ачалавечыць апарат, захаваць прастору для чалавека і выявіць ці стварыць сродкі нацыянальнага і культурнага паразумення.
А што сыны гэтага пакалення? Са шкадаваннем ці спагадай адварочваюцца ад бацькоў. Думаю, маюць рацыю. Калі б мелі магчымасць цалкам выявіцца ва ўсіх сферах нашага жыцця, іх меркаванне пра нас было б яшчэ болып вострым і радыкальным.
А да таго ж, калі б мы больш грунтоўна прааналізавалі некалькі апошніх дзесяцігоддзяў, пагадзіліся б, што ёсць вузлавыя кропкі, дзе здымаецца напружанасць між пакаленнямі і ўсталёўваецца згода. Бацькі і сыны пакуль упарта камунікуюць праз нацемкі і метафары. Аднак ёсць рэчы, з якімі пагадзіліся і сыны, і бацькі, рэчы, якія ўжо не з’яўляюцца прадметам дыскусіі.
Гэта, на вашую думку, тыповы лёс пакалення?
Чаму тыповы? Я не ўпэўнены, што кожнае пакаленне з самага пачатку асуджанае на расчараванне. Нарэшце лічу, што і маё пакаленне магло б у апошняй фазе сваёй культурнай дзейнасці, працы і ўвогуле экзістэнцыі прайсці праз рэнесанс, калі б здолела сёння знайсці дзейсны спосаб барацьбы за сацыялістычную дэмакратыю. Толькі гэта цяжка, бясконца цяжка. Магчымасцей мала. Дзяржаўны апарат настолькі ўдасканаліўся, што перарос нас на галаву.
Яшчэ б дадаў, што прадстаўнікі майго пакалення, думаючы пра будучыню, асноўную праблему бачаць у міжнародным становішчы рэспублікі. У пытанні, якое значэнне будуць і могуць мець у свеце малыя дзяржавы. На гэта адкажа моладзь. Ці здзейсняць не здзейсненае намі? Ці змогуць аднавіць тое, што мы калісьці называлі грамадскай дабрадзейнасцю? Часам мне падаецца, што ў пытаннях абароны рэспублікі мы больш спадзяемся на тэхніку, чым на перакананасць грамадзян. А было і наадварот. У лепшыя часы нашай гісторыі.
Нарэшце зноўку, як і шмат разоў падчас гэтай доўгай, неаднойчы перарванай і зноўку ўзноўленай размовы:
He забудзьцеся сказаць, што славакі, тыя, што ў Славакіі чагосьці вартыя, не ўхіляцца ні ад аднаго бою, які вядзе Чэхія. Таму што ўсё перажываем разам, і толькі неразумны гэтага не бачыць.
Арыентацыя, 1968
На слова з Дамінікам Татаркам
Вы празаік адкрыты, «задуменны, медытатыўны тып», сюжэтны паэт, як вы самі сябе назвалі; не развагі, але «дзеянні, працэсы, хоць / незаўважныя: я і гэты наш свет. Узаемнае, двухбаковае гарэнне і перапляценне, яднанне моцы і раўнадзеянне»; празаік не лёгкі, адметны; вы пюй, хто сярод славацкіх празаікаў найбольш інтэлектуальна актывізуе і адорвае. Дзе Вы знайшлі натхненне для такога тыпу прозы, у насунікальнага?
Уласна ўсё атрымаў у спадчыну. Атрымаў у спадчыну, а потым міжволі прыняў ад непазбежнасці. Мая маці ахвяравалася. He, не для таго, каб я стаў «панам» або зрабіў кар’еру. Мусіў стаць служкай божым. Мой дзед з матчынага боку, удзельнік напалеонаўскіх войнаў, быў для мяне настаўнікам, спеваком, апавядальнікам. Пісаў песні, казанні, развітанні з памерлымі, вадзіў пілігрымаў у Чэнстахову. Адным словам, не толькі ад папярэднікаў у літаратуры, але і праз кроўнае сваяцтва атрымаў я ў спадчыну ўяўленне пра місію пісьменніка. Праўда, я ад гэтага абараняўся — мадэрнізмам.
Атрымаў я крыху адукацыі і шырыні кругагляду, што надало мне самаўпэўненасці і мужнасці гаварыць. Намагаўся пры сваіх абмежаваных здольнасцях і магчымасцях пракласці шлях да вышыні пэўных сваіх сучаснікаў. Што яшчэ магу сказаць? Калі ёсць хоць крыху праўды ў вашых словах, што хоць нешта з напісанага мною жыве і размаўляе з кімсьці, як унутраны голас нашага Месца Божага, то для мяне гэта сатысфакцыя, шаноўны Юліус Вановіч182.
Да сённяшняга мадэрновага пісьменніка чытач павінны ўзняцца, вы ж наадварот нахіляецеся да чытача, завяце яго, ведзяце з ім гаворку — хоць гаворку і патрабавальную. Пра сімпатыі, пра маці, каханне, смерць, жыццё і людзей у гэтай нашай падтаіпранскай краіне. Размова бясконцая. Гэты свой свет заўсёды носіце з сабой, ён паўстае з кожнага вашага сказа. I звычайная размова з вамі — гэта сімпозіум, дыялог пра рэчы жаданыя, прыгожыя і несумненна
182 Юліус Вановіч, Julius Vanovic (г. н. 1935)— славацкі
літаратуразнаўца, крытык, эсэіст.
істотныя. Што ёсць перадумовай узнікнення такога тыпу прозы ў Славакіі? Або чаму, акрамя вашых твораў, не прадстаўленая яна яшчэ і іншымі?
Літаратура, асабліва раманныя творы, занадта спадзяюцца на тое, што напісаныя, што літары застануцца на паперы. Гаворка ідзе толькі пра моўную, не пра слоўную культуру. А трэба ўсвядоміць, што літаратура, вартая размовы, фіксуецца і функцыянуе ў нашай свядомасці ў словах, у сваім першапачатковым выглядзе, у форме вуснага выкладу. 3 лірычных твораў нам застаюцца воклічы, заклікі, фрагменты, кадэнцыі, асобныя вершы, якія функцыянуюць у нашай свядомасці як замовы, малітвы, рытуальныя блаславенні, звароты, асацыяцыі. У гэтай вайне мяне злавілі як прапагандыста, узброенага адмысловай ваеннай мапай і гранатамі; з ліптоўскімі шахцёрамі паставілі мяне перад кулямётамі, як я ўжо расказваў у «Першым і другім удары». У той момант мой позірк спыніўся на вобразе святога Вэндэліна або Фларыяна, адным словам, Святога вёскі. I ў тую хвіліну ўзнікла ў мяне паэтычная асацыяцыя. Бог іх ведае, што думалі іншыя, як развітваліся, ці маліліся, ці з нянавісцю шапталі: «вы свінні...». Я — гэта маё сведчанне — чытаў верш «Аднойчы будуць чытацца вершы...»183. Гэта мой асабісты досвед, хто ж ёсць паэт, асацыятыўна звязаны з краінай, гісторыяй.