Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка

Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
3 прозай больш складана. Калі гэта не проста слоўная прадукцыя, выстава, толькі сутокі слоў, то ў нашай памяці жывуць параўнанні з яе, здарэнні, выказванні, сітуацыі, вобразы, сэнсы, сюжэты, тое, што можна зноўку расказаць сваімі словамі, як казку Дабчынскага «Пра сонца і яго маці». Выяўленчая і слоўная культура існуюць для таго, каб у нас штосьці культываваць. Культываваныя слоўнай культурай, мы перастаём быць унутрана нямымі, бяздумнымі назіральнікамі, запалоханымі стварэннямі з няпэўнымі пачуццямі; пачынаем моўчкі або ўголас размаўляць, спрачацца, пратэставаць. У слоўных і сэнсавых асацыяцыях хтосьці заўсёды прысутнічае побач з намі, хтосьці нас суправаджае. Хтосьці, хто заўжды прысутны,
185 «Аднойчы будуць чытацца вершы...» — верш Ладзіслава Новамесцкага са зборніка «Святы за вёскай» (1933).
як вашае другое я, разумнейшае, больш адчувальнае і адважнае. Хтосьці, каго называем то богам, то свядомасцю. Здэнэк Няедлы, разважаючы пра прагрэсіўную функцыю Хрыста ў гісторыі, напісаў, што тагачасны чалавек, пакінуты сам-насам у атачэнні дзікай прыродай, дрыжэў перад ёй у жаху. Nolite timere, ego sum184. Выратавальны голас Хрыста надаваў яму мужнасці: «Я з вамі». Памятаеце трагедыю Мілера «Смерць...»185. Артура Мілера немагчыма назваць спірытуалістам (як, напрыклад, мяне). Мілер, на маю думку, выяўляе канцэпцыю прысутнасці Хрыста Няедлага наймадэрнейшымі сродкамі сучаснага тэатра. Коміваяжор у трагічнай сітуацыі звернецца да свайго брата, які згубіўся ў джунглях: «Што думаеш, Джэк?». Сцэна ў цемры, ва ўяўнай прасторы заўсёды, як на вокліч, з’явіцца памерлы Джэк. Як істота, якая гэта ўжо перажыла, пакінула ў мінулым. Як свядомасць або бог. У гэтай сувязі мог бы яшчэ ўзгадаць «Маці»186 Чапэка187 або Барч-Івана188. Паэт Навамесцкі суцешыў мяне ў цяжкую хвілю. Думаю, што гэтым яго не міфалагізую, як і іншых паэтаў або празаікаў. Хтосьці, каго ведаем, прызнаём, любім, увайшоў у нашае жыццё. Калі не здрадзіць, застанецца, літаратурна кажучы, з’яднаны з нашым жыццём асацыяцыямі. Тым толькі хацеў сказаць, што нашае разуменне сэнсу літаратуры яшчэ стала ўтылітарнае, кароткачасовае, імгненнае. Такое разуменне звужае сэнс літаратуры да тэндэнцыйнасці, ангажаванасці, да адзінага значэння.
А гэта якраз аспект не творцы, а ўлады. Улада заўсёды па сутнасці глядзіць на творчасць утылітарна. Як на сродак, кажучы сучаснай мовай, як на спосаб прапаганды. Прапаганды сваёй моцы, славы, поспехаў, сваёй вечнай, або выратавальнай, місіі ў гістарычным мінулым
184 Nolite timere, ego sum — y nep. з лац.: «не бойся, я тут».
185 Маецца на ўвазе п’еса А. Мілера «Смерць каміваяжора».
186 «Маці» — антыфашысцкая драма Карэла Чапэка, напісаная ў 1938 г.; у 1943 годзе пабачыла свет аднайменная антыфашысцкая драма Юліуша Барч-Івана.
187 Карэл Чапэк, Karel Capek (1890—1938) — чэшскі пісьменнік, драматург, журналіст, перакладчык.
188 Юліуш Барч-Іван, Julius Barc-Ivan (1909—1953) — славацкі празаік і драматург.
і будучым. Творчасць сваім росквітам, багаццем форм дакладна пра штосьці сведчыць, штосьці, так бы мовіць, прапагандуе. Аднак будзе прынцыповай памылкай яе ўплыў разумець як сэнс. Гэта той выпадак, калі, напрыклад, Адраджэнне разумеецца як манументальная прапаганда папства. Тым больш памылковым было б, каб паэт або скульптар успрымаў сябе як прапагандыста, падданага, служку. Шматталенавітых пісьменнікаў і мастакоў сталіся прапагандыстамі, рэалізавалі няўласныя, чужыя для творчасці канцэпцыі.
Да ўсяго мной напісанага магу дадаць толькі адно: мэта маіх «Бясконцых размоў»189 сакратаўская: размаўляць. Сказаць вам магу толькі тое, што ведаю, што перажыў, што думаю. Я ваш сусед, падтатранскі сучаснік. Размова — гэта дэмакратычная форма зносін, стасункаў пісьменніка і чытача, у адрозненне ад дэмагагічных форм прапаганды.
Вы напісалі шмат літаратурных рэцэнзій і эсэ. Ці адчулі вы розніцу паміж «каналамі празсіічнай і эсэістычнай дзейнасці»? Але вашыя «разважанні запазычваюць фармулёўкі / сітуацыіз... твораў мастацкіх і наадварот» (А. Матушка). Значыць, гэтыя два кірункі дзейнасці не павінныя перашкаджаць адзін аднаму?
Так. Матушка па сутнасці мае рацыю. Толькі не думаю, што варта казаць пра «два каналы дзейнасці»: празаічнай і нейкай філасофскай. У «Рэвальверах напракат» прапаноўваю арганізаваць гігіенічную сметніцу гісторыі, установу для самазабойцаў. Далей ідзе эсэ «Пра ўшанаванне багоў» — своеасаблівая абмалёўка канцэпцыі культуры, адзіны магчымы шлях, які вядзе нас да Месца божага, сектаў, культаў. У галаве Слзічка190 троху праяснілася, зноўку з’явіўся смак да жыцця. 1 так заўсёды. Адначасова або паступова, як толькі ствараў наратыўны твор, тут жа пісаў і што-небудзь тэарэтычнае, крытычнае. Што далей? Гэтага вам ніхто не скажа. Сваёй
189 «Размовы без канца» (1959) — кніга Дамініка Татаркі, што складаецца з дзвюх філасофскіх навел «Пеўнік у агоніі» і «Яшчэ з вамі пабыць», прысвечаных пытанням жыцця і смерці
19,1 Барталамей Слзічка — галоўны герой рамана Дамініка Татаркі «Плеценыя крэслы» (1963), прысвечанага пошуку шляхоў паразумення паміж рознымі народамі.
дарогай ідзешнібы мінёр. Дзеячы раяць пісьменнікам: не спекулюйце, не затрымлівайце сябе публіцыстыкай, пішыце раманы. На шчасце, сёння ўжо крытыкі не раяць, але, на жаль, толькі канстатуюць, што маем дастаткова шмат добрых пісьменнікаў (чаму добрых, чым добрых?). Хоць тыя добрыя (праўда, гэта старэйшае пісьменніцкае пакаленне) топчуцца на месцы. Але і гэта прагрэс. Міло Урбан у сваёй ранняй маладосці напісаў вялікі раман. Пра Шолахава існавала цэлая легенда, як ён прынёс сямікілаграмовы рукапіс «Ціхага Дона» і стаўся класікам, не меўшы нават трыццаці год. Да нядаўняга часу панаваў погляд, што празаік — спантанная, наіўная і неадукаваная істота, нейкая сляпая курыца, якая, нават будучы сляпой, знойдзе зерне, калі гэта сапраўдны талент. Думаю, яшчэ і сёння крытык у прадмове да вашай уласнай кнігі назаве вас наватарам, бунтаўшчыком. Выказваць свае погляды — справа марная, але ў літаратуры інакш немагчыма.
У адрозненне ад большасці, вы не адмаўляецеся ад напісанага: прызнаеце і »Дружныя гады»191 і »Радаснік»192. He сумняюся ў шчырасці вашай пазіцыі; твор славацкага пісьменніка звязваере непасрэдна з часам і грамадствам. Былі тэндэнцыі, запатрабаванні часу, а пісьменнік ад іх адштурхоўваўся — у добрым і дрэнным — служыў. Добраахвотна, хоць не заўсёды шчыра. I хутка быў — гэта ваш тэрмін — заспеты знянацку. Ці не мусіў у такім выпадку пісьменнік крыху ўзняцца над часам і грамадствам, не атаясамлівацца цалкам, мець і нейкі «геройскі зрок», глядзець глыбей, не баяцца выкрыць зло — і апярэдзіць гэтую неспадзеўку? А не пісаць за любую ўзнагароду, а часам і маўчаць.
Так, быў здзіўлены. Крыніцы інфармацыі, адкрытыя, напрыклад, для французскіх пісьменнікаў, для мяне засталіся недасяжнымі. Паводле сведчанняў Мальро, Альбэр Камю (як і многія выдатныя пісьменнікі) яшчэ падчас вайны разважаў над тым, якой будзе міжнарод-
191 «Дружныя гады» (1954) — раман Дамініка Татаркі, які ўхваляе сацыялістычнае будаўніцтва
192 «Радаснік» (1954) — раман Дамініка Татаркі, прысвечаны перыяду ўзнікнення калгасных гаспадарак. Слова «радаснік» у славацкай мове абазначае пірог, што пякуць на вяселле або хрэсьбіны; часам так называлі хрэсьбінную бяседу.
ная геапалітычная сітуацыя, калоніяй якой дзяржавы будзе Францыя. I Мальро вырашыў: [’йройзе la France. Шматлікія чэхаславацкія гісторыкі падзеі Славацкага нацыянальнага паўстання выкладаюць так, нібы не ведаюць пра Ялцкую канферэнцыю, дзе без нас пра нас усё вырашылі задоўга да Паўстання. «Геройскі зрок» — вялікая здольнасць. Калі ён не дадзены Богам, можна яго ўзгадаваць, маючы крыніцы інфармацыі, якія часам каштуюць жыцця. Маўчаць я не мог — напісаў «Фарную рэспубліку».
У «Дэмане згоды» і ў «Слове да сучаснікаў» вы ўжо ўзняліся над часам, выкрылі яго і адным з першых акрэслівалі шлях. Я звярнуў увагу, шпю «Дэман згоды» сваім гратэскам набліжаецца да заходняга тэатра абсурду, які ў той час узнік, але ў нас яшчэ не быў вядомы. Гэта пацвярджае тое, йіто абедзве гемісферы маюць агульны светапогляд, што «сапраўдныя рэчы лунаюць і ў паветры»? Я хачу сказаць, што светапогляд вашага Томаша Менкіна з «Фарнай рэспублікі» відавочна нагадвае светапогляд героя «Агіды» Сартра і «Чужаніцы» Камю...
Калі ўжо бачыце сувязь паміж гэтымі фактамі — а толькі ў сувязях можна зразумець сябе самога — паспрабуйце мае кнігі зразумець так, як славацкі «Шлях да свабоды».
Вы таксама адзіны празаік, які ў сваіх развагах адасабляе гэтую падтатранскую краіну ад чужыны, асабліва ад раманскага свету. Славак на шляхах — тэрытарыяльных і духоўных — можна сказаць. He выкліае ў вас лёс гэтай краіны, некапюрыя трагічныя рысы гэтага грамадства пачуццё непапраўкасці пэўных рэчаў? I таксама ўлітаратуры: лёс літаратуры малога народа?
Малыя вёскі, малыя рэспублікі, малыя народы ўмеюць у сабе ўзгадаваць і сцвердзіць невынішчальнае ўсведамленне агульначалавечай і нацыянальнай салідарнасці. Выдатны рускі пісьменнік Салжаніцын аб’явіў малы латышскі народ найсправядлівейшым народам у свеце. Вобраз малога Давіда перад асілкам Галіяфам не страчаны і ніколі не страціцца.
Цяпер у дадатак да вашых разваг з’яўляюцца яшчэ эсэ-медытацыі пра мастакоў: пра скульптараў, пра драўляныя пенаты Кампанка, пра Мілана Лалуга, Павола Тотга. Гаворка ідзе пра інтымныя і глыбокія адносіны
паміж двума мастацтвамі: слоўным і выяўленчым. Бачна гэта ўжо ў «Панне чараўніцы». Але і ў вашых адносінах да фільма таксама.
Калі дазволіце, хацеў бы вас папрасіць не называць гэта медытацыямі. Імкнуся гаварыць у адпаведнасці з сучаснасцю, дакладна, пераканаўча. Гісторыя літаратуры, пачынаючы з Гамэра, і ў нашым выпадку да Новамесцкага, досыць маладая і вузкая ў параўнанні з гісторыяй выяўленчага мастацтва, у параўнанні з пяццюдзесяццю тысячамі гадоў, практычна як у параўнанні з вечнасцю. Гісторыя выяўленчага мастацтва — гэта самая яскравая дакументацыя, што сведчыць пра існаванне плямёнаў, народаў і культур. Культура — гэта ўшанаванне. Ужо даўно мяне хвалюе пытанне ўшанавання народамі саміх сябе і суседзяў. Хацеў бы вас пераканаць, што нам неабходна на вяршыні над сталіцай сваёй краіны ўзвесці штосьці кшталту пантэона, калі хочаце, наш вігвам для продкаў. Манумент нацыянальнай культуры.