Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
Але вернемся да тагачаснага Парыжа і да самага бурлівага года ў нашай краіне. Mary казаць, што ў сваёй аснове былі тут аднолькавыя праблемы. Было тут адчуванне спустошанасці, пратэст супраць яе, супраць аблічча грамадства, якое дзейнічае як бесчалавечны або знечалавечаны дзяржаўны механізм. Гэта і ёсць прычына парыжскай і славацкай вясны. Хоць выяўленне і было розным. Але і наш грамадзянін абураўся супраць нечалавечай адчужанай бюракратычнай машыны.
Нарэшце хачу сказаць, што сёння гэта нашая вялікая надзея, што рух моладзі ў гэтай краіне ёсць часткай руху міжнароднага. Што адзін пра аднаго ведаем. He толькі моладзь. Таксама і працоўныя, і інтэлектуалы...
1	ўвогуле цягам апошніх месяцаў нашыя людзі выявіліся такімі, якімі іх яшчэ ніхто не ведаў. Асабліва моладзь. Вы звярнулі ўвагу, што нам у пэўныя моманты ўвогуле не знаёмыя боязь за жыццё, пагроза смерці. Калі размаўляў з моладдзю перад будынкам радыё ці з п’едэстала, як прамоўца асабліва акцэнтаваў увагу на тым, каб моладзь не скакала на танкі, не клалася пад іх. Бяззбройныя людзі крычалі: «На танкі, на танкі!»... Калі асноўныя чалавечыя грамадскія каштоўнасці ў небяспецы, знікае страх за ўласнае жыццё. Навошта жыццё, калі забіраюць самае каштоўнае?
Думаю, што падзеі таго года, лепш сказаць іх «дасягненні», народ можа лічыць нашай вялікай маральнай перамогай. Можна сказаць, і думаецца, гэта не проста словы, што цэлы народ, абодва народы, аж да самай апошняй забытай вёскі, усвядомілі свой гонар. Чалавек будзе трываць, пакутаваць і ахвяраваць толькі да часу, да
пэўнай мяжы. У пэўны момант не вытрымае. Калі гэтыя межы пяройдзеныя, калі іх ніхто не ўлічвае, чалавек запратэстуе. I надыходзіць час масавага геройства. Ведаем з гісторыі пра старажытныя, сёння ўжо невядомыя індзейскія плямёны Амерыкі, якія ўсе разам здзейснілі самагубства. Людзі добраахвотна памерлі, абы не трываць нечалавечых умоў жыцця.
Так, гэтыя плямёны паміралі цалкам. He было там здраднікаў і фракцый...
Чалавек існуе не дзеля таго, каб быць выкарыстаным як матэрыял для «пабудовы» гісторыі. He хоча, каб тое будаўніцтва ажыццяўляў нехта іншы, мацнейшы. He хоча быць цаглінай у руках суператамных і супермоцных дзяржаў толькі таму, што яны моцныя. I хоць рэальнасць будзе найрэальнейшай, нязменнай, чалавек ніколі не зможа назаўсёды ёй заспакоіцца.
Можа стацца так, што цэлыя арміі, узброеныя да зубоў, разваляцца — знішчаныя тэрмітамі. I ў браніраваных танках, за зброяй, пад уніформай — людзі, якія раней ці пазней павінныя выявіць сваю чалавечнасць.
Што яшчэ магу сказаць пра той год? Бачыце самі, што ён натхніў мяне хутчэй на развагі і заўвагі, чым на стварэнне апавяданняў.
А што пра сябе?
Хацеў быць філосафам — а не ёсць ім. Заўсёды хацеў выказваць свае ўяўленні пра жыццё. Калі мяне запрашаюць нават да маладых людзей, з ахвотай сустракаюся і размаўляю. Рады, калі адчуваю зацікаўленасць і паразуменне з боку людзей — у гэтым годзе перажыў некалькі такіх момантаў. Да таго часам падаваўся сабе смешным прарокам «месца божага», калі пісаў ці казаў пра пэўны рэчы. Мы, якія пішуць і гавораць, нічым не валодаем, маем толькі добрую волю і чакаем паразумення. Мы ўсе крыху тыя прапаведнікі «слова божага». Слова божае бывае бунтарскае, бескампраміснае. Такія мае маральныя якасці.
Менавіта гэты год паказаў, што ўладарыць толькі такое слова, якое сёння здольнае — літаральна як калісьці «месца божае» — фарміраваць сучасны перыяд. Сённяшняя публіцыстыка блізкая людзям, як ніколі раней. Публіцыст у цяжкія часы ператвараўся ў новага незвычайнага
прапаведніка, у такога сучаснага шамана, які дапамагаў заклінаць і пераадольваць страх перад пагрозай прыроды, падбадзёрваў сваю малую вёску, сабраную каля вогнішча: «я з вамі, мы тут усе разам». Чорны леапард нас не з’есць. А аднойчы казаў сваю замову так доўга, што хтосьці не вытрымаў і таго чорнага леапарда, не адрознага ад ночы, забіў.
Жыццё мае сэнс перш за ўсё ў той самы момант, калі яго жывем. Цяпер, цяпер, цяпер. Адпаведна сучасны чалавек заўсёды імкнуўся да імгненнай жыццёвай сатысфакцыі. Ніколі яму яе не дадуць і не могуць даць партыі, улада. Гэта таксама такая падманная боская прадбачлівасць. Ці добрая, ці дрэнная, але падманная. Таму што пэўныя рэчы чалавек павінны ўзяць сам.
Ад пісьменніка звычайна чакаем, што будзе расказваць гісторыі. Дамінік Татарка ідзе хутчэй углыб гэтых гісторый, тагачасных хваляванняў, каб угледзець іх полымя і наступствы. Таму што ён бясспрэчна філосаф. Заўсёды ім быў.
Рэпарцёр, 1969
Як разумець так званы дэмакратычны працэс...
(адказ у анкеце «Сённяшнія перспектывы»)
Скажыце, як разумець так званы дэмакратычны працэс?
3 аднаго боку сцвярджаем, што наш народ (чэшскі і славацкі) мае багатыя дэмакратычныя, нават рэвалюцыйныя традыцыі. I адначасова цяпер ад імя тых дэмакратычных традыцый дэмакратычны народ пачынае вучыць, як павінная дэмакратычна ўладарыць палітычная арганізацыя, якая да гэтага часу нават да ўласных членаў не ставілася дэмакратычна, якая, наколькі ведаем, заўсёды кагосьці аб’яўляла здраднікам, фракцыянерам, ворагам, аддаючы свае ахвяры на пакаранне.
Пра дэмакратычны працэс у народзе і рэспубліцы тут увогуле гаворкі не ідзе. Гаворка ідзе пра цалкам іншы працэс, які толькі праз крывадушша і слабасць называем дэмакратычным працэсам.
Нашая рэспубліка ад часоў вызвалення няспынна ішла ўніз, пакуль не прыйшла да стану эканамічна, палітычна і маральна аслаблай краіны. Ці дасца абскубленая гусь абскубсці сябе яшчэ больш? Болып падаецца ўжо немагчымым.
Тут выбухне дэмакратычны працэс: нейкія саступкі, агульныя і невыразныя абяцанні, федэрацыя, перамовы, розныя камбінацыі.
Мэта дэмакратычнага працэсу — пусціць канвеер вытворчасці на больш высокія абароты. Аргументацыя: усе мы так ці інакш аднолькава звязаныя з гэтым канвеерам рукамі, нагамі, розумам, безвыходнасцю. Тэзіс: будзеце цяжка працаваць, будзеце працаваць як след, сапраўды інтэнсіўна, ініцыятыўна, у заходнім тэмпе пад нашым усходнім кіраўніцтвам.
Да дэмакратычнага працэсу масы працоўных і сялян не імкнуцца. Пакуль да яго ставяцца індыферэнтна. Прынамсі газеты «Рудэ права», «Праўда» не пішуць, што заводы або калгасы добраахвотна бяруць на сябе нейкія працоўныя абавязкі на знак удзячнасці партыі і ўладзе за адмену цэнзуры або за плануемую федэрацыю.
Для мяне, калі пра гэта спытаеце, размовы пра дэмакратызацыю — гэта размовы пра штосьці іншае. Размовы пра тое, як бы можна было правесці змены, каб і воўк наеўся, і авечка ацалела.
У нашым становішчы атрымаць згоду народа пэўнымі саступкамі, выкупленнем віны — мала. Гэта ўжо штосьці, але занадта мала. 3 нашага становішча нас можа вызваліць толькі народнае натхненне, узрушэнне.
Я вельмі несправядлівы, вельмі суб’ектыўны, прагнілы або яшчэ які, калі кажу, што аб’яўленне Народнага фронту — гэта не тое, што можа натхніць грамадзян нашай рэспублікі. I праграма дзеянняў не натхніць. Чаму славакаў, славацкіх паэтаў не натхняе нават федэрацыя? Славакі моўчкі думаюць: «Нарэшце! Позна, але лепш позна, чым ніколі».
Чалавека і народы можа натхніць толькі свабода. Новы змест, новы, вышэйшы ўзровень свабоды, сродкі яе рэалізацыі. Толькі свабода акрыляе асобу і народ.
Для мяне сёння гэта месца божае — месца справядлівых, роўных, тых, хто знаходзіцца пад пагрозай пустэчы дабрабыту, пустэчы высокага цывілізацыйнага стандарту.
Hi чэшскі, ні славацкі народы, ні венгерская, ні ўкраінская меншасці ў гэтай рэспубліцы не патрабуюць вашых указанняў, абяцанняў дэмакратызацыі. Грамадскапалітычныя дзеячы, улада, майце мужнасць звярнуцца да народа. Нашае месца, нангую рэспубліку не абароняць ні паліцыя, ні армія, ні чынавенства, ні атамныя комплексы, ні шэрагі падданых. Нашую рэспубліку са стану крызісу, ляноты, раскрадання, адсталасці можа вызваліць толькі рух. Вялікі рух, які натхніць кожнага грамадзяніна.
Пакуль усё, што чытаем у «Праўдзе», — толькі нясмелыя, асцярожныя кампрамісы.
Культурнае жыццё, 1968
Пасля прыходу чужых войск...
(адказ у апытальніку з нагоды 50-х угодак узнікнення ЧСР)
1.	Якія пачуцці і думкі выклікае ў вас тое, што закон пра федэрацыю ЧССР, па сутнасці закон пра далейшае развіццё дэмакратыі і свабоды на нацыянальным і дзяржаўным узроўні, набудзе моц у час, калі быў прыняты закон аб часовым размяшчэнні чужых войскаў на тэрыторыі нашай краіны?
2.	Што думаеце пра далейшае супрацоўніцтва славацкіх і чэшскіх пісьменнікаў?
3.	Якія перспектывы і праблемы для абодвух нашых народаў з’явяцца ў сувязі з узнікненнем федэрацыі ў сучасных умовах?
1.	Пасля ўвядзення чужых войск афіцыйнае радыё, шматлікія газеты і галоўны друкаваны орган ЦК КПС «Праўда» ўжо напісалі пра маё стаўленне да гэтай падзеі.
Сёння шматлікія падзеі і рэаліі, якія затойваюцца ад народа, толькі пацвярджаюць мае перасцярогі. Ад маёй думкі нічога не залежыць, таму зноў толькі кажу: з аб’яўленнем Славацкай федэратыўнай рэспублікі неабходна было пачакаць да адыходу чужых войск.
2.	Чэшскіх пісьменнікаўлічыў і лічу за сваіх, за нашых пісьменнікаў. Для мяне гэта гонар, што чэшскія чытачы пішуць мне сардэчныя лісты (больш, чым славацкія), успрымаюць мяне як брата. Верным братам і хачу застацца для іх пры любых абставінах. Перакананы, што разумная культурная палітыка ў абедзвюх частках рэспублікі зробіць усё, каб чэшскія пісьменнікі ў межах славацкай мовы пачуваліся гэтак жа дома, як славацкія пісьменнікі ў межах чэшскай мовы.
Усе выступленні чэшскіх пісьменнікаў з глыбокім перакананнем падтрымліваю, не маніфестацыйна або з зацятасці, але, паўтаруся, з глыбокай перакананасцю. Я салідарны з імі ў добрым і дрэнным.
3.	Такое гістарычнае рашэнне ўлада павінная была ўзгадніць праз усенароднае апытанне. Як такое магчыма, што ўлада раптам пагрэбавала культурнымі і маральнымі каштоўнасцямі, каштоўнасцямі і пэўнасцю, якія магла дасягнуць толькі праз усенароднае апытанне, праз
свабоднае і ўзважанае рашэнне грамадзяніна? Улада дае тое, чаго не мае сама, што толькі народ можа сам сабе ўзяць. Калі народ суверэнны, ён не мае ад каго прымаць суверэнітэт. Гэтага акта свабоднага і ўзважанага рашэння тут дакладна не стае. Перспектыва Чэхаславацкай рэспублікі — вечна знаходзіцца паміж вялікадзяржаўнымі жорнамі, калі гэта можна назваць перспектывай.