Культура як зносіны выбранае з разваг Дамінік Татарка

Культура як зносіны

выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
75.62 МБ
чытаў кнігі, у якой бы які-небудзь наш палітык выклаў сваю партыйную канцэпцыю эканамічнага ці культурнага жыцця. Найвышэйшыя палітыкі хутчэй «рэдагавалі» часопісы і перш за ўсё клапаціліся пра тое, каб ніхто не меў і не выяўляў іншых, а гэта значыць памылковых поглядаў. У гэтым нашая сітуацыя вельмі аморфная, непрадказальная, цьмяная і можа нас станоўча ці адмоўна здзівіць. Я асабіста магу сказаць, што масавы неспакой найцьмянейшы. Крок ад аморфнай масавасці да дэмакратычнага індывідуалізму, а значыць да асабістай адказнасці, да вызначанасці пазіцыі будзе складаны.
Думаеце, што сёння ўжо пачынаюць рабіць гэты крок? Спадзяюся. He хачу кідацца ў скрайні аптымізм.
У гэтай сувязі мяне моцна бянтэжыць пазіцыя славацкіх пісьменнікаў — не толькі на 4-м з’ездзе чэхаславацкіх пісьменнікаў, але / цяпер — іх маўчанне, пасіўнасць і абыякавасць. Як гэта магчыма, што большасць з іх — у адрозненне ад сваіх чэшскіх калег — стаіць убаку ад сённяшняга гістарычна вырашальнага для народа працэсу, нібы, баючыся рызыкаваць, выбрала чаканне? Як магло так стацца, шпю ніхто з іх яшчэ не выказаў грамадскасці, напрыклад, сваё асабістае ўражанне адз’езда, сваю пазіцыю на ім?
Славацкіх пісьменнікаў я лічу, акрамя некалькіх выключэнняў, людзьмі палітычна наіўнымі. Гэта асабліва выявілася ў той момант, калі павінныя былі з усёй сваёй раіпучасцю і маральнай вагой адназначна падтрымаць такія гістарычна значныя выступленні, як выступленне Мілана Кундэры пра сэнс нашай гісторыі і нацыянальнай культуры, як выступленне Вацуліка. Пазіцыяй славацкіх пісьменнікаў у такі гістарычна адказны момант я быў і ёсць глыбока расчараваны. Сваё стаўленне да падрыхтоўкі з’езда я выразна акрэсліў у прысутнасці чэшскіх і славацкіх камуністаў на Добржышы перад з’ездам. Адзін са славацкіх пісьменнікаў, супрацоўнік Савацкай Акадэміі Навук, за паўгода да з’езда ад кагосьці атрымаў заданне напісаць яго рэзалюцыю, якую пазней называлі пазіцыяй. Я лічыў за абсурднасць і несумленнасць, каб хто заўгодна, а тым больш камуніст, славацкі пісьменнік, пагадзіўся на такое заданне. З’езд аднак зноўку ясней за сонца паказаў, што ніхто тут не можа
быць такім мудрым, дальнабачным і ўсёмагутным, каб здолець за паўгода да якога заўгодна з’езда — не толькі пісьменніцкага — напісаць яго рэзалюцыю. Арганізатарам з’езда быў Юрай Спітзэр, былы галоўны рэдактар «Культурнага жыцця» і сённяшні член рэдакцыйнай рады «Літаратурных лістоў», які выпадкова быў арганізатарам і вядомага актыву 50-х гадоў, дзе ідэалагічна забілі Матушку, Хорвата, Мінача і Татарку.
Маю пазіцыю на партыйным паседжанні не падтрымалі, не падтрымалі яе і ў Браціславе. У такіх умовах у мяне не было жадання займаць пасаду ў выбраных органах чэхаславацкіх пісьменнікаў. Я быў абраны завочна, насуперак майму дэманстратыўнаму адыходу. Свае адносіны да падрыхтоўкі з’езда і да майго ўдзелу ў выбраных органах выказаў у сувязі з ад’ездам Мнячко200 за мяжу. Праўда, не атрымалася. Спыніў сваю дзейнасць у звязе, у з’ездзе не ўдзельнічаў, калі можаце мне паверыць, не праз перастрахоўку, але праз звычайную чалавечую прычыну — хваробу. Хацеў бы яшчэ дадаць, што пазіцыя шматлікіх славацкіх пісьменнікаў на з’ездзе не магла здзівіць людзей, якія добра ведалі іх палітычныя погляды. Думаю, што славацкія пісьменнікі падманвалі і падманваюць самі сябе. Да іх палітычнай наіўнасці дадаецца яшчэ палітычная недасведчанасць. I баязлівасць.
Змена, сакавік 1968
200 Ладзіслаў Мнячко, Ladislav Mnacko (1919—1994) — славацкі празаік, паэт, драматург, публіцыст.
Пісьменніцкі год 1968
Мы не былі знаёмыя. Славацкі пісьменнік не мог ведаць, колькі яго кніг прачытаў чэшскі журналіст, колькі яго мастацка-грамадскіх і палітычных выступленняў паспеў адсачыць. Магчыма, нават не ўяўляе, як добра мы яго тут усе ведаем.
Але размова была пра іншае. He пра крэслы, якія былі ў Парыжы і Празе ломкія і Плеценыя, не пра «Дэмана згоды», што стаіць на самым пачатку новай чэшскай і славацкай літаратуры, мужнай і — адраджальнай. Гаворка ішла пра мінулы год. Бо гэты пісьменнік быў вясной, на схіле лета ці восеньскай непагаддзю на многіх скрыжаваннях і шляхах года. Ішоў імі: на рагу танк, пасярэдзіне вуліцы натоўп людзей, сям-там на святлафоры чырвонае святло. Быў там, калі...
Яшчэ дзве невялікія заўвагі. Дамінік Татарка вывучыў у пражскім універсітэце чэшскую і французскую мовы. А напярэдадні трыццатых гадоў яго злая восень, а потым дзіўнае прадвесне заспела спачатку ў Парыжы, а потым уПразе. Гэта толькі так, дзеля цікавасці.
А далей ужо ўсё так, як мне расказваў.
У той год гэта пачало са мной адбывацца прыкладна з сакавіка. Чатырнаццатага сакавіка меў пяцьдзесят год. У той час прыходзілі журналісты, рабілі інтэрв’ю пра літаратуру і палітыку, прыязджалі і замежныя тэлевізійныя кампаніі. Як ні дзіўна, усе пытанні паступова сыходзілі да аднаго: ці Чэхаславацкая рэспубліка — а таксама я — адчувае сябе ў бяспецы. He хачу сказаць, што ўмею «прарочыць» як «сляпы юнак»201. Проста казаў тое, што адчувалася ў паветры.
А ўвогуле тады і пісаў шмат. Пра свядомасць культуры, пра культуру як стасункі, пра «месца божае», якое знаходзіцца не ва ўтапічнай далечыні, але само па сабе існуе і знікае. Як цела чалавека, як кожны жывы арганізм.
Таксама быў у мяне канфлікт у «Культурным жыцці» з пэўнымі пісьменнікамі, членамі рэдакцыйнай рады.
201 Згадваецца гістарычны факт прароцтва сляпога юнака чэшскаму каралю Карэлу IV (1316—1378) пра цяжкія часы разбурэння для чэшскай дзяржавы, калі Прага будзе спаленая.
Была гэтая дзіўная спрэчка, магчыма, троху справакаваная пазамастацкімі коламі. Але адыход паэтаў Мігаліка, Валка, Новамесцкага з рэдакцыйнай рады немагчыма нейкім чынам апраўдаць. Гэта не мог быць пратэст супраць пазіцыі часопісу: гэтыя паэты валодаюць такім уплывам і аўтарытэтам, што пры жаданні змаглі б на гэтую пазіцыю паўплываць, мець вырашальнае слова. Выхадам з рэдакцыйнай рады хутчэй паказалі тое, што Звяз пісьменнікаў не зацікаўлены ў сваім часопісе.
Потым адбылося яшчэ шмат падзей, і сёння Славакія засталася без вялікага культурнага штотыднёвіка, а чытацкае кола, каля 60 000 чалавек, без свайго друкаванага органа. Гэтую гісторыю, напэўна, ведаеце. Так, яна спецыфічна славацкая.
Некалькі тыдняў перад тым з міністэрства202 культуры мне паведамілі, што мушу прыйсці па тытул заслужанага дзеяча культуры. На што я ім такім жа спосабам адказаў, што пісьменнік не можа прыйсці па тытул, калі яму фактычна не давяраюць: калі не можа ў згодзе са сваім сумленнем весці часопіс, калі з яго кнігамі адбываюцца пры распаўсюджванні загадкавыя і незразумелыя рэчы (мая кніга артыкулаў пра культуру — «Супраць дэманаў» — выйшла накладам 400 асобнікаў!). Пэўныя захады ўвогуле немагчыма назваць інакш, як грубым замоўчваннем вялікага паселішча пісьменнікаў і інтэлігенцыі ўвогуле. Нам балюча, што гэтыя крокі робяць (або моўчкі з імі пагаджаюцца) прадстаўнікі, ад якіх мы чакалі чагосьці іншага. Яшчэ зусім нядаўна мы дапамагалі ім увайсці ў палітычнае жыццё.
А гэта таксама мінулы год.
He магу пазбавіцца ўражання, што тут адбываецца несумленная гульня з рэспублікай і асабліва са Славакіяй. Я выказаў сваю пазіцыю, што ў час прысутнасці чужых войск нам не варта было б вырашаць свае ўнутраныя праблемы, прынамсі, галоўныя з іх. А федэрацыю лічу вельмі істотным пытаннем.
Але вас хутчэй цікавіць, чым я займаўся ў той год.
202 У арыгінале ўжываецца слова «poverem'ctvo» — орган улады, які выконваў функцыю міністэрства на тэрыторыі Славакіі да 1960 г.
Хацеў дапісаць адну з гісторый Слзічка. У сярэдзіне сакавіка маю працу спынілі тыя розныя падзеі. Потым пісаў шмат публіцыстыкі. 3 тых артыкулаў магла б быць кніга: роздум пра сэнс нашай нацыянальнай культуры. Назваў яе «Культура як крэпасць» (гэта парафраза на пачатак пратэстанцкай песні «Крэпасць ёсць наш Пан Бог»),
Але 1968 год — гэта штосьці іншае. I для мяне. Напрыклад, адзін незабыўны эпізод. 21 жніўня суправаджаў сваю дачку ў блуканнях па браціслаўскіх вуліцах: яна рабіла дакументацыю тых часоў — фатаграфавала. Спачатку мы ішлі каля будынка радыё, але там мяне захапіў узбуджаны натоўп маладых людзей. Змушаны быў гаварыць. Выступаў перад тым сходам — месцам божым, калі хочаце, быў з імі перад будынкам радыё і консульствам адной краіны. А таксама стаяў — а гэта сапраўды гратэскна — на п’едэстале, вызваленым ад нашага найгеніяльнейшага правадыра гісторыі... Сачыў за мной невядомы юнак. I ён збіраў «дакументы часу» і зафіксаваў трагічнасць тых дзён у гуках. Запісаў скрып танкаў, страляніну, гаворкі, воклічы. Атрымалася з гэтага жудасная сімфонія жнівеньскіх дзён. Нерэальны, дзівосны музычны твор.
Захаваў і іншыя ўражанні, цудоўныя. Незнаёмыя людзі прапаноўваюць чалавеку кватэры, ключы, хаты, месца працы. Былі гэта велічныя дні. Магчыма, гэта будзе выглядаць выхваленнем, але мне ўсе тыя падзеі пацвердзілі многае з таго, пра што я тэарэтычна марыў у нядаўна апублікаваных артыкулах. Казаў, што немагчыма, каб культуру народа стварала толькі група мастакоў, спецыялістаў у літаратуры, выяўленчым мастацтве і іншых галінах. Культуру з самага пачатку ствараў і будзе ствараць цэлы народ. Гэта толькі мы часам звужаем культуру да мастацтва.
Мастацтва і літаратура — гэта толькі адзін бок чалавечага выяўлення. Найлягчэйшы для асэнсавання. Акрамя культуры выяўленчай і вербальнай, ёсць таксама вялізная вобласць чалавечых і грамадскіх выяўленняў асобы, а гэта таксама культура. Можам яе называць культурай драматычнай. Пасля яе не застаецца шмат дакументаў; літаральна так, як нічога або амаль нічога не застаецца пасля прыліву і адліву мора. Найстарэйшым выяўленнем
гэтай культуры ёсць, напрыклад, урачыстасці. А таксама паўстанні і рэвалюцыі.
Летась я меў шчасце гэта перажыць: на ўласныя вочы пабачыць два такія найвышэйшыя выяўленні народа. У траўні ў Парыжы, а ў жніўні на гэтай зямлі.
Між іншым і канібалізм належыць да культуры...
Культура не толькі стварае боствы. Яна іх і знішчае. Асабліва тады, калі боствы ператворацца ў ідалаў, пустыя фетышы. Народ перастае іх прызнаваць, таму што нічога яму не даюць, а наадварот яго замоўчваюць. I калі народ культурны, вымушаны іх з уласнай патрэбы знішчаць.