Культура як зносіны
выбранае з разваг
Дамінік Татарка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 352с.
Мінск 2012
Ці не ёсць тая настальгія, і першапрычынай мастацкай творчасці ўвогуле?
Пра прычыны казаць не наважваюся. Усе мы складаем агульнае вогнішча, каб яно заўсёды свяціла і грэла. Няхай гэта будзе стымулам.
Славацкія погляды, 1968
Павучанне з літаратуры
У ційіыні, без ухвальных, ліслівых прамоў і фанфар некалькі дзён назад сустрэў сваё пяцідзесяціпяцігоддзе адзін з нямногіх нашых пісьменнікаў-філосафаў Дамінік Татарка. Гэтая размова з ім у будмэрыцкім замку, дзе піша вольны працяг'" «Плеценых крэслаў», не мелася быць візітам ветлівасці да юбіляра, спосабам выказаць глыбокую пашану ці прыгадаць яго дзейнасць да сённяшняга дня. Было б гэта збыткоўным ужо таму, што творчасць Татаркі і наогул яго дзейнасць у нашым кулыпурным і грамадска-палітычным жыцці не патрабуе ачышчэння ад пылу часу. Паўсюль адчуваецца прысутнасць яго творчасці, палемічнай, бунтоўнай, правакацыйнай. Яна прыходзіць да нас з пасланнем шэрагу выразна выкрышталізавакых, адметных, а для многіх часта непрыемных думак, прымушае разважаць, абудзіўшыся ад зручнай летаргіі. Перакананы, што не будзе інакш і падчас гэтай размовы.
Дазвольце мне пачаць з пытання агульнага характару: што б вы маглі сказаць наконт сённяшняга стану Чэхаславакіі, калі ўжо мінула цэлае дваццацігоддзе пасля Лютага; і канкрэтна пра становішча Славакіі ў гэтай дзяржаве?
Гэтая сітуацыя вельмі сур’ёзная. Вырашэнне яе ёсць для мяне паказчыкам сталасці грамадскага дзеяча, які і кожнага інтэлектуала. Пра сённяшнюю сітуацыю камуністы і некамуністы кажуць як пра несуцяшальную. Несуцяшальную не толькі з эканамічнага боку, асабліва прыкметнага, але і ў сэнсе разгубленасці, нерашучасці, пасіўнасці, а гэта значыць з маральнага, светапогляднага боку. Пануе скептыцызм. Пасля істотных расчараванняў, якія мы перажывалі на працягу дзесяцігоддзяў, шукаем у сабе пэўнасць, каштоўнасці, якія сталіся б вытокам народнай актыўнасці, адраджэння грамадскай дабрадзейнасці. Крытычна кажучы пра гэтую сітуацыю, варта адзначыць, што трапілі мы ў яе пад кіраўніцтвам роднай партыі, камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Каго б мы толькі не закранулі, адказнага грамадска-палітычнага
199 Татарка пісаў яшчэ асобныя апавяданні, героем якіх быў Слзічка — галоўны герой «Плеценых крэслаў»..
дзеяча ці інтэлектуала, паўсюль выяўляем слабасці. Выяўляем безадказнасць адказных. Асцерагаюся, не толькі цяпер, але ўжо даўно — паспрабаваў гэта выявіць у «Дэмане згоды» — што пад паверхняй перыяду так званага культу асобы, крывавай эры сталінізму, схавана яшчэ шмат бруду, шмат, магчыма, аж занадта, нявыветранай затхласці. Славацкая зямля так, як і ўся Чэхаславацкая рэспубліка, заняла пазіцыю губерні, дзе адна губерня падпарадкоўвалася іншай. Пасля Ялцкай канферэнцыі, тэзісаў Сталіна пра мовазнаўства перад славацкім народам паўстала перспектыва зліцця, або, лепш сказаць, моўчкі асудзілі яго на тое, каб зліваўся ў адзіную моўную і культурную зону ўладнага цэнтра.
Звязана гэта з пытаннем Чэхаславацкай рэспублікі як дзяржавы...
Чэхаславацкая рэспубліка, як і кожная дзяржава, фарміравалася дзеля абароны народных інтарэсаў — як ва ўсім свеце прынята лічыць — у пытаннях дзяржаўных, тэрытарыяльных і нацыянальных. Моц і ўлада ў гэтай краіне ад пераможнага Лютага належыць камуністычнай партыі, праграма якой грунтуецца на інтэрнацыяналізме. Гэта асноўны парадокс: народная дзяржава і інтэрнацыянальная партыя. Думаю, было невыпадковым, што камуністычная партыя ў Чэхаславакіі — асабліва пакуль мела моц — не адстойвала нацыянальныя правы і інтарэсы ў міжнароднай палітыцы. Інтэрнацыяналізм чэхаславацкіх камуністаў і асабліва славацкіх выяўляўся ў асіміляцыйнай паслужлівасці, калі нават не ў абыякавасці да існавання нацыянальных арганізмаў.
Грамадзянін гэтай рэспублікі так і не даведаўся, як жа выглядае баланс замежнага гандлю, бо гэта заўсёды было непарушным табу. Таксама як і не даведаўся, колькі ён плаціць за сваю нацыянальную бяспеку. У выніку ў міжнародных адносінах Чэхаславакія ад Лютага вызначалася як дзяржава, што не наважваецца або проста не хоча выказваць сваю пазіцыю. Адзінай крыніцай інфармацыі, з якой чэхаславацкі грамадзянін мог тоесёе даведацца пра становішча сваёй краіны, было ТАСС. Сёння сітуацыя несуцяшальная і, паводле агульнага меркавання, неабходна знайсці з яе выйсце і прыняць
цвёрдае рашэнне шляхам стварэння інстытуцый з канстытуцыйна замацаванымі адносінамі, інстытуцый, што не дазволяць рэцыдываў і будуць відавочнай, рэальнай гарантыяй правоў грамадзяніна. Таму з надзеяй успрымаем прапанову СНР наконт федэратыўнага вырашэння адносін паміж народамі ЧССР. Таксама абяцаем сабе зварот да агульнага руху, які змагаецца за даступнасць крыніц праўдзівай і дакладнай інфармацыі.
Якім шляхам трэба, на вашую думку, ісці, каб аздаравілася жыццё нашага народнага арганізму, у чым заключаецца заданне або місія палітыка ці іншага грамадскага дзеяча асабліва на сённяшнім — пачатковым — этапе працэсу дэмакратызацыі ў нашым грамадстве?
Паказчыкам велічыні палітыка ёсць здольнасць аб’яднаць людзей розных супольнасцяў і народнасцей дзеля сумеснай актыўнасці. Такім паказчыкам ёсць палітычны, гістарычны акт. Звычайны грамадзянін або інтэлігент павінны быць упэўненым, што сваю працу выконвае ў згодзе са сваімі інтарэсамі, сэнсам уласнай гісторыі. Падаецца мне, што праграме партыі будзе цяжка пераадолець сцяну недаверу, якая існавала цягам некалькіх дзесяцігоддзяў. Перакананы, што менавіта ў гэтую хвіліну ўсе філосафы, эканамісты, палітыкі, якія хочуць пакінуць след у гісторыі гэтага народа, мусілі б разважаць, прапаноўваць на старонках нашых часопісаў план дзеянняў на карысць нацыянальнага адраджэння. Гэтыя дні, на маю думку, настолькі важныя, што нашыя дзеці, унукі будуць у нас пытацца: што вы рабілі? У чым вы выявілі сваю мудрасць, палітычную дальнабачнасць? Гэтыя дні настолькі ж істотныя для далейшага развіцця, як свайго часу, напрыклад, Паўстанне. Сёння ніводны палітык, ніводны пісьменнік не мае права не сказаць адкрыта пра сваю пазіцыю, не выказаць свой погляд хаця б на пэўныя старонкі нашага жыцця, не выказацца па асобных пытаннях дэмакратычнай арганізацыі.
Ловячы вас на слове, хацеў бы спытаць, што вы лічыце першачарговай праблемай, ад вырашэння якой залежыць далейшы шлях нашага грамадства?
У літаратуры дзесяцігоддзямі мы прадзіраліся праз дагматызм, пакуль не прыйшлі да таго, што ствараць яе трэба так, як стварала чалавецтва з часоў Гамэра.
У палітыцы прадзіраемся праз догмы. Найбольшая догма — догма партыйнасці. Догма — гэта выяўленне чужой, незразумелай моцы. Моцы, якую не прызнаём. Пакуль разважаем дагматычна, не можам прабрацца далей наступнай догмы. Разважаць нам трэба, зыходзячы з сённяшняга становішча, з яго дыягназу. Першы вялікі палітычны крок — гэта пастаноўка правільнага і дакладнага нашага сучаснага палітычнага і культурнага дыягназу. Пра дыягназ, пра стан нашай рэспублікі пакуль, на жаль, я нідзе не чытаў, не пачуў ад ніводнага грамадска-палітычнага дзеяча. Гэта дзяржаўная таямніца? Толькі ў агульных рысах даведваюся, што нашая сітуацыя несуцяшальная. На маю думку, нашая сацыялістычная рэспубліка функцыянуе як бясконца складаная машына, механізм з цэлым шэрагам абарончых сістэм. Сістэмы працуюць нязладжана, супрацьстаяць адна адной і тым спусташаюцца. Кожны грамадзянін мае адчуванне, — праз недахоп інфармацыі толькі адчуванне — што нашая рэспубліка крывавіць. Спачатку трэба спыніць крывацёк. Потым пазбавіцца ад падвоенасці дзяржаўных і партыйных апаратаў і перастаць весці таго, каго весці лішне, немэтазгодна, згубна. Ніводны пісьменнік, філосаф у сваім сэрцы не прызнае, што яго можа партыйна весці нейкі Томаш Слоўка або Юрай Спітзэр. Таксама, як і ніводны селянін. У зямлю трэба інвеставаць і быць на вышыні сучаснай агракультуры. Таксама і ў вытворчасці. Асноўнае пытанне — пытанне кантролю ўлады. Але ў нас зыходзяць з беспамылковасці партыі, якая, як мы ўжо пераканаліся, не толькі памылковая, але і блізарукая, залежная.
Відавочна, вы маеце ўяўленне пра форму дзяржаўнай улады, якая б гарантавала права асобы на свабоднае развіццё, на самарэалізацыю...
Адзіная форма, у якой мне было б цікава жыць, — дэмакратыя. Называю яе месцам божым, сістэмай самакіравальных паселішчаў, майстэрняў, працоўных месцаў. Месца божае для мяне не хрысціянскі ўтапічны ідэал, які можа рэалізавацца толькі ў будучым. Месца божае ўзнікае і распадаецца вечна. Месца божае — гэта грамадства свабодных і сумленных людзей. Прыналежнасць толькі да такога грамадства можа быць для мяне гона-
рам, толькі такое грамадства магу назваць сваёй марай. Людзі, большасць людзей не хочуць ні ўлады, ні славы, хочуць належыць да грамадства. Але гэта павінны быць гонар. Civis romanus sum. Я грамадзянін гэтай рэспублікі, а гэта ў пэўных умовах магло б быць найвышэйшай сатысфакцыяй майго жыцця. Літаральна так, як калі амерыканец вернецца дадому і ў вясковай карчме ўшануецца супольнай размовай і чаркай. У мінулым прыклады такіх месцаў божых я бачу ў гусіцтве. 3 краін, якія наведаў, свабодай і самаўпэўненасцю, на маю думку, дыхаюць Югаславія і Францыя.
Сучаснасць ідзе пад знакам — спадзяюся, радыкальнай і паслядоўнай — змены людзей на вырайшльных пасадах нашага грамадска-палітычнага жыцця. Улічваючы нядаўняе мінулае, у якім адзінкі — акрамя маладога пакалення і людзей пераследаваных — захавалі чыстае сумленне, не можам не сумнявацца ў тым, ці знойдзецца ў нас дастаткова годных і адукаваных людзей, здольных забяспечыць такую форму дэмакратыі, пра якую мы казалі; а тыя, што патэнцыяльна маглі б, ці не зменяцца, атрымаўшы пасаду. Асабліва ўлічваючы прыстасавальніцтва, якое вы вызначылі як найадмоўнейшую якасць славакаў у сваім нядаўнім выступленні па тэлебачанні...
Я веру, што ў Славакіі ёсць цэлы шэраг назіральных людзей, якія, як паказвае сённяшні час, здольныя вырашаць, прапаноўваць, дзейнічаць, паслядоўна адстойваць пэўныя прынцыпы. Больш скептычна я гляджу на тое, ці гэта людзі дастакова вядомыя і ці ў дадзенай сітуацыі могуць атрымаць вырашальны давер. Недэмакратычныя ўмовы, у якіх мы жылі, не спрыялі таму, каб у нашым асяроддзі выраслі і выявіліся асобы з выразнымі канцэпцыямі. Кураня магло расці толькі пад крылом курыцы, пазбаўленае магчымасці перарасці свайго ахоўніка, партыю. На пасады выбіраліся людзі, ахвочыя служыць і прыслугоўваць, згаджацца. 3 кожным. To з аднымі, то з іншымі поглядамі. Вядома, гэта пытанне прыстасавальніцтва як выніку стогадовага падданства нашага народа, падданства мінулага і сучаснага. У нас, напрыклад, ёсць мноства прафесараў марксізму-ленінізму, але я не чытаў ніводнай кніжкі нашага марксісцкага філосафа, вартай гэтай назвы. He