• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Мінск 2022
    167.55 МБ
    КВЕТКА ПЕРУНА
    Іван КІРЧУК, Кацярына КІРЧУК
    КВЕТКА ПЕРУНА
    Каляндарна-абрадавы даведнік
    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Мінск «НПП Регула» 2022
    УДК 398.332(=161.3)(035)
    ББК 82(476)я2
    К43
    Укладальнік музычнай часткі: Яна Рудніцкая
    Фатаграфіі народных абрадаў: Іван Кірчук, Альфрэд Мікус, Уладзімір Урбановіч, Максім Шумілін
    Рэцэнзенты: кандыдат філалагічных навук Аляксандр Філіпаў; кандыдат ваенных навук, дацэнт Андрэй Радзівонаў
    Фатаграфія на вокладцы: Вольга Пачтарова
    Кірчук, 1.1.
    К43 Кветка Перуна : каляндарна-абрадавы даведнік / Іван Кірчук, Кацярына Кірчук. - Мінск: НПП Регула, 2022. - 316 с.
    ISBN 978-985-6908-40-1.
    У даведніку прадстаўлены вынік шматгадовай працы аўтараў, сцэнарыі абрадаў, святаў, казак, гульняў і тэатраліза-ваных прадстаўленняў, якія былі распрацаваны на аснове беларускага фальклору.
    Кніга адрасавана выкладчыкам, настаўнікам, кіраўнікам фальклорных, тэатральных калектываў і студый, пра-фесійным калектывам, вучням сярэдняй школы, студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама усім, хто цікавіцца духоўнай спадчынай беларускага народа.
    УДК 398.332(=161.3)(035)
    ББК 82(476)я2
    ISBN 978-985-6908-40-1
    © Кірчук 1.1., Кірчук К. Л., 2022
    © Афармленне. ЗАО «НПП Регула», 2022
    Уапошнія гады, дзякуючы нацыянальнаму адраджэнню, у беларусаў узнікла ціка-васць да свайго мінулага, гісторыі і культуры, у тым ліку - да народных трады-цый. Беларускія звычаі і абрады канца XIX - пачатку XX стагоддзяў уяўляюць сабой стройную сістэму, у якой знайшлі адлюстраванне розныя бакі народнай культуры, побыту, філасофіі, рэлігіі, светаўспрымання і светаасэнсавання. Яны з’яўляюцца неад’ем-най часткай духоўнай спадчыны беларусаў. На жаль, і ва ўласных сем’ях, і ў практыцы вы-хаваўчых і адукацыйных устаноў мы далёка не поўна выкарыстоўваем гэты найбагацейшы педагагічны патэнцыял, створаны нашымі продкамі.
    Фальклор, як народная мудрасць, не з’яўляецца нязменным: многія творы транфарму-юцца, дастасоўваюцца да новых умоў. Адраджэнне ці нават рэканструкцыя таго ці іншага свята - справа нялёгкая. Таму, зразумела, кіраўнікам калектываў найперш трэба ўважліва вывучаць літаратуру і назапашаны тэкставы, меладычны, інструментальны і харэграфічны матэрыял. Добрай дапамогай у працы могуць быць каля 50 тамоў серыі «Беларуская на-родная творчасць», падрыхтаваных Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. У іх грунтоўна падаецца фальклорны матэрыял, раскрываецца паходжанне і змест разнастайных свят і абрадаў.
    У сённяшні час існуе праблема адаптацыі фальклорнай спадчыны да сцэнічных умоў і распрацоўкі спецыяльных сцэнарыяў, разлічаных на выканаўцаў і гледачоў розных уз-ростаў. У апошнія гады былі выдадзеныя дапаможнікі А. Лозкі: «Восеньскія святы» (1995), «Зімовыя святы» (1999), «Веснавыя святы» (2000), «Летнія святы» (2001). У іх увайшлі не-калькі маіх сцэнарыяў: «Дзе пачую талаку, туды ногі валаку», «Мацей і Аўдзей на вячорках у Хрысці».
    Нягледзячы на тое, што з года ў год рэпертуар студэнцкіх калектываў і фальклорных гурткоў актыўна папаўняецца, праблема застаецца актуальнай.
    У 2004 г. у суаўтарстве з А.Лозкам выйшаў дапаможнік для настаўнікаў, выхаваце-ляў, кіраўнікоў фальклорных і тэатральных гурткоў і студый: «Тэатралізаваныя школьныя святы», у які ўвайшлі новыя, распрацаваныя мной, фальклорныя праграмы: «Калядныя ігрышчы», «Лалоўнікі», «Русальныя розыгры», «Ноч на Яна», «Караваю, мой раю», «Некруты».
    Гэтыя і іншыя, прапанаваныя ў дадзенай кнізе, праграмы або іх фрагменты, прайшлі шырокае апрабаванне на вучэбных пляцоўках Мінскага вучылішча мастацтваў (1982-1995) і Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (1997-2005). Студэнцкія вучэб-ныя гурты: «Бліскавіца», «Прадвесне», «Дабрадзеі», «Дзіва» прымалі ўдзел у шматлікіх га-радскіх і раённых святах. Лепшыя ўзоры рэканструяваных фрагментаў абрадаў, свят, тэа-тралізаваных казак былі запісаны на Рэспубліканскім Радыё (клуб «Фальклор») і паказаныя па Беларускім тэлебачанні.
    Сёння праблема рэальнага далучэння моладзі, асабліва дзяцей, да нацыянальнай куль-туры з’яўляецца вельмі складанай. Існуе патрэба ў пошуку новых падыходаў да выхавання і адукацыі: тэарэтычных, арганізацыйна-тэхнічных і г.д. Неабходна з самага ранняга ўзро-
    3
    сту фарміраваць у дзяцей уяўленне пра асаблівасці беларускай духоўнай культуры і народ-ных традыцый. У сувязі з вышэйсказаным мною былі распрацаваны сцэнарыі для выка-наўцаў і гледачоў розных узроставых груп, што стала асновай класіфікацыі фальклорных праграм па раздзелах:
    I.	Сцэнарыі для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту: «Воўк і авечкі», «Ба-равічок-Лесавічок», «Неба і Зямля»;
    II.	Тэатралізаваныя святы і абрады для вучнёўскіх і студэнцкіх калектываў: «Маслені-ца-палізуха», «Свята Вялічка», «Юр’я, або Вялікія пастухі», «Абарона варот», «Па старонках беларускага вясельнага абраду», «Восеньскі кірмаш», «Багач»;
    III.	Тэатралізаваныя прадстаўленні для прафесійных калектываў: «Страла», «Кветка Пе-руна», «Бай», «Яш-чары», «Тры Янгалы».
    Некаторыя з праграм складаюцца з 3-5 самастойных сцэн, кожная з якіх можа быць выкарыстана паасобку. Кіраўнікам калектываў прадстаўляецца творчая свабода ў выбары і адаптацыі фальклорнага матэрыялу да пэўнай узроставай катэгорыі навучэнцаў або ўлас-ных магчымасцей.
    У дадзенаму выданню таксама шырока прадстаўлены музычны матэрыял (ноты і аўды-язапісы), які дапаможа ўдзельнікам калектываў зрабіць працу больш разнастайнай і ціка-вай. Непарыўнае адзінства ў прадстаўленнях слова, музыкі, танца, элементаў народнага тэатра і гульні адпавядае сінкрэтычнаму характару народнай культуры і таму дазваляе ўд-зельнікам глыбей спасцігнуць яе сутнасць.
    Што датычыць песеннага матэрыялу, то тут, безумоўна, нельга не закрануць праблему вывучэння народнай манеры спеваў. Трэба сказаць, што яна ў Беларусі мала распрацавана як у тэарытычным, так і ў практычным плане. Многія кіраўнікі фальклорных калектываў, практыкі традыцыйных спеваў не ўсведамляюць таго, што выкананне песень з абавязковым раздзяленнем на галасы (сапрана, альт, тэнар, бас) - гэта агульнаеўрапейская прафесійная манера выканання. У народзе так ніколі не спявалі. На жаль, арыентацыя на прафесійныя ўзоры харавых спеваў, што існавала ў Беларусі дзесяцігоддзямі, дрэннае веданне народнай манеры выканання або нежаданне яе ведаць зрабілі многія беларускія калектывы і прагра-мы псеўданароднымі.
    Амаль усе гады разам са студэнтамі (нават з гуртом «Троіца», якім я кірую) мы працуем з магнітафоннымі запісамі (уласныя экспедыцыйныя матэрыялы, запісы фоналабараторыі архіва ІМЭіФ НАН РБ, архіва Рэспубліканскага радыё, запісы з архіваў вядомых фальклары-стаў і этнографаў). Гэта, безумоўна, вельмі складаная, але надзвычай цікавая справа. Ме-навіта з гэтай прычыны да «Кветкі Перуна» ў дадатак прапануецца дыск з аўтэнтычнымі спевамі. Ён можа выканаць ролю як ілюстацыйнага матэрыялу ў працэсе навучання, так і вучэбнага (штосьці можна развучыць разам з удзельнікамі калектыву).
    Праца з праграмамі гэтага дапаможніка дапаможа развіваць у вучняў і студэнтаў пры-родныя музычныя дадзеныя, дазволіць глыбей раскрыць мастацкія здольнасці, зробіць рэпетыцыі непасрэднымі, далучыць кожнага ўдзельніка да тэатралізацыі фальклору. Мно-гае залежыць ад густу кіраўніка творчага калектыву, яго фантазіі і актыўнасці саміх уд-зельнікаў.
    На жаль, вучэбныя праграмы многіх навучальных устаноў не прадугледжаюць штодзён-нага, нават штотыднёвага правядзення заняткаў па беларускім фальклоры. Аднак і ў такіх умовах мы павінны зрабіць усё магчымае для таго, каб захоўваць і развіваць у сучасных умовах лепшыя здабыткі народнай культуры.
    Упэўнены, што прапанаваныя чытачу новыя фальклорныя праграмы, тэатралізава-ныя казкі і гульні будуць добрай дапамогай у папаўненні рэпертуараў разнастайных твор-чых калектываў, а галоўнае - у адраджэнні і папулярызацыі скарбаў беларускай народнай культуры.
    Іван Кірчук
    4
    Гурт «Дзіва», пад кіраўніцтвам І.Кірчука (крайні злева). Мінскае вучылішча мастацтваў, 1995 г.
    Гурт «Дзіва», створан на базе Мінскага вучылішча мастацтваў, 1995 г.
    5
    І.Кірычук у вобразе гаспадара ў беларускай хаце, створанай за ўласныя сродкі ўМінскім вучылішчы мастацтваў, 1995 г.
    Гурт «Дзіва», створан на базе Мінскага вучылішча мастацтваў, 1995 г.
    6
    I. Кірчук падчас здымкі фільма «Сонцам асвячуся», Столінскі раён, 2005 г.
    І.Кірчук і І.Вереніч, вёска Відзібор, Столінскі раён. 2005 г.
    7
    І.Кірчук, вёска Тонеж, Лельчыцкага раёна. Творчая экспедыцыя, 2019 г.
    Калядую. Калядую. Каўбасу чую!
    8
    І.Кірчук і народны ансамбль вёскі Обчын, Любанскага раёна. Творчая экспедыцыя, 2017 г.
    Во-го-го, каза. Во-го-го, шэрая!
    9
    Жыхары вёскі Тонеж сустракаюць ІЖірчука і У.Луцкага, рэжысёра фільма «Код продкаў», Лельчыцкі раён, 2019 г.
    10
    І.Кірчук падчас здымкі фільма «Код продкаў», 2019 г.
    I. Кірчук і жыхаркі г. Тураў у нацыянальных строях, экспедыцыя 2019 г.
    11
    І.Кірчук і Валянціна Рыхліцкая, жыхарка вёскі Радзівонішкі, Лідскага раёна. Экспедыцыя 2020 г.
    І	.Кірчук за праслухоўваннем песеннага матэрыялу, сабранага падчас адной са шматлікіх экспедыцый
    12
    Сцэнарыі для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
    ВОЎК I АВЕЧКІ
    Паводле беларускай народнай гульні
    Галоўныя дзеючыя асобы
    Гаспадыня
    Пастух Улас
    1-я авечка
    2-я авечка
    3-я авечка
    4-я авечка
    5-я авечка
    6-я авечка
    7-я авечка
    (колькасць авечак - адвольная)
    Музыкі
    1 ДЗЕЯ
    На сцэну пад музыку выходзіць прыгожа апранутая гаспадыня, вакол яе прытанцоўва-юць авечкі (дзяўчаты і хлопцы).
    Гаспадыня (узіраючыся ў неба). Тучы, тучы-адлятучы, ляціце на сухія землі, на чужыя старонкі, маю хаціначку, маю мясціначку мінайце.
    Здалёк чуецца музыка і на сцэну выходзіць з торбай пастух.
    He спяшаючыся
    Найгрыш
    Акарына
    [I]1
    Пастух. У залатую трубу іграю, звяр’ю раты замыкаю, і чорнаму медзвядзю, і шэраму ваўчышчу. (Ляскае пугай.) Буду іх біць, драць і караць: то паленнем, то каменнем!
    Гаспадыня (звяртаецца да пастуха). Гэй, Улас, Улас, хадзі да нас, найміся да мяне ска-цінку пасвіць.
    Да яго падыходзяць авечкі і становяцца вакол. Шэпчуцца паміж сабой.
    1-я авечка. Нашы козачкі каля лозачкі, ме-ме, ме-ме!