• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Пастух (сярдзітым голасам, пагражаючы). Дай, баба, блінца! Дай, кажу!
    Воўк (спалохана). Гарачыя, апячэшся.
    Авечкі гамоняць: «С-с-с-с-с-с!»
    Пастух (замахваецца). А гэта што? Пакажы!
    Воўк (стогнучы). Вар грэецца.
    Пастух (нецярпліва). Дай мне рукі памыць! (Сцягвае посцілку з авечак.)
    Воўк (здзіўлена). Во, разліўся.
    Авечкі пачынаюць бляяць.
    Пастух (радасна). Ой, ці не мае гэта авечкі?
    20
    Воўк. Яшчэ чаго, мае, бо мае пад посцілкай былі. А дзе твае - не ведаю.
    Пастух. Так, пакажы. (Падыходзіць бліжэй.)
    Воўк (тузае пастуха). Чаго глядзець? Mae. Сваіх глядзець трэба было, а не спаць.
    Пастух. Mae, мае! (Цягне да сябе авечак.)
    Воўк (цягне да сябе). Mae! (Нарэшце гаворыць.) Так, калі гэта твае авечкі, хай пройдуць па кладачцы. Згодзен?
    Пастух. Згодзен!
    Пакуль пастух кладзе палку або качаргу, воўк завязвае ўсім авечкам вочы хустачкамі (блы-тае колер). Пад музыку ўсе авечкі пераходзяць па «кладачцы», хоць ім і перашкаджае воўк.
    Найгрыш
    He спяшаючыся
    [7]
    6 ДЗЕЯ
    Пакуль авечкі пераходзяць па «кладачцы», гаспадыня ходзіць сярод гледачоў і пытае.
    Гаспадыня. А людочкі, ці не бачылі вы маіх авечачак? Пастуха? Хай яго! Калі з’еў яго воўк, то і добра. А мае ж авечачкі. А што я рабіць буду? (Звяртаецца да гледачоў.) А, можа, хто хоча авечачкай у мой хлеў? (Раптам бачыць аве-чак на сцэне, побач з імі - пастуха і ваўка. Бяжыць і крычыць.) Тусту-тусту, гляньце, воўк з-за кусту! (Ловіць ваўка, зрывае з яго хустку і спадніцу.) Талку, талку, як схаплю я палку! (Бярэ ў руку палку або качаргу.) Тэчы, тэчы, як дам я ваўку ў плечы! (Воўк прысядае.) Так, (звяртаецца да авечак) ну што з ім рабіць будзем?
    Пастух. Можа, у лазню яго?
    Гаспадыня (строга да пастуха). Вось табе б лазню зрабіць!
    Воўк (перабівае іх). Добра, добра, а якая ў вас печка?
    Гаспадыня. У мяне - камяная, каб цябе каменем заваліла, за маіх авечачак!
    Воўк (чухаючы галаву). А які палок?
    Пастух. Конскае рабро!
    Авечкі пачынаюць акружаць Ваўка.
    Воўк (азіраючыся). A, а якая ў вас конаўка?
    1-я авечка (асмялеўшы). Конская галава!
    Воўк (хапае 1-ю авечкуза руку). А які венік? (Яна вырываецца.)
    2-я авечка. Конскі хвост!
    Воўк (задумваецца). А агонь ёсць, які?
    21
    Гаспадыня. Як конскія вочы!
    Воўк. У-у-у! А якія дровы?
    3-я авечка. Бярозавыя.
    Воўк (стогне). He хачу, надта чадзяць!
    4-я авечка. А як асінавыя?
    Воўк (вые) He! Надта дымяць!
    Гаспадыня (падыходзіць з палкай). А як хваёвыя?
    Воўк (ківае галавою). Добра, добра, пойдуць. Згодзен.
    Авечкі становяцца ў дзве шарэнгі, утвараюць своеасаблівы калідор, праз які павінен прайсці воўк.
    Воўк (жаласна). Гаспадынечка, а сабак у вас няма?
    Пастух. He бойся, няма.
    Гаспадыня. Быў, ды і той кісялём удавіўся.
    Пастух (жартуе). Праўда, ёсць адна сучка, і тая пад печчу ад страху здыхае. (Усе смяюцца.)
    Пад музыку (або песню) воўк праходзіць калідор, авечкі б’юць яго хусткамі па плячах. Пасля гаспадыня крычыць: «Цюцькі, кусіце яго!» Авечкі і пастух кідаюцца на ваўка, казычуць.
    Найгрыш
    [8]
    Гаспадыня. Ну што, воўча, надта яны цябе пакусалі?
    Воўк. Ой, пакусалі. (Чухае галаву і хапаецца за бакі.)
    Пастух. А ці будзеш красці авечкі?
    Воўк. Буду, (і адразу) ой, не, не! Ніколі ў жыцці, далібог!
    Гаспадыня. Ну, вось і добра!
    Усе становяцца вакол ваўка. Пастух і гаспадыня пяюць песню, а авечкі танцуюць ва-кол ваўка.
    Гэй ты, воўчанька
    Гэй ты, воў-чань - ка,	ты у ле - се жы-веш, нам спа-ко - ю не да-еш.
    гэй ты, шэ- рань - кі,	(не	да - еш.)
    [9]
    22
    Усе. Гэй ты, воўчанька, гэй ты, шэранькі,
    Ты ў лесе жывеш, нам спакою не даеш.
    Воўк. Як спакой вам даць? Недзе мне начаваць:
    Ані хатанькі, ані буданькі.
    Я на траўцы сядзеў, на авечак глядзеў, Як хацеў ухапіць, пачалі гаманіць!
    Усе. Гэй ты, воўчанька, гэй ты, шэранькі!
    Ты ў лесе жывеш нам спакою не даеш!
    ЗАСЛОНА
    Ліпгаратура
    1.	Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / склад. К.П.Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш. шк., 1996.
    2.	Гульні, забавы, ігрышчы / склад. А. Ю. Лозка. - Мінск : Беларуская навука, 1996.
    3.	Дзіцячы фальклор / склад. К. П. Кабашнікаў. - Мінск : Навука і тэхніка, 1972.
    4.	Хрэстаматыя па беларускай дзіцячай літаратуры : вучэб. дапаможнік. / склад. М.Ф.Шаўлоўская. - Мінск : Выш. шк., 1989.
    Каментарыі да песень
    [1]	Выкарыстана мелодыя песні «Пасу, пасу авечачкі»: дзіцячы фальклор / рэд. К. П. Ка-башнікаў. - Мінск : Навука і тэхніка, 1972. - С. 458. (Зап. Л. М. Салавей у 1971 г. у в. Груздава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ад М. М. Казлоўскай 1911 г. н. АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 39, сш. 1, л. 81-85.)
    [2]	Гл. каментарый 1.
    [3]	Гл. каментарый 1.
    [4]	Гл. каментарый 1.
    [5]	Аўтарская мелодыя I. I. Кірчука па матывах песень да беларускай народнай гульні «Воўк і авечкі».
    [6]	Дзіцячы фальклор / рэд. К. П. Кабашнікаў. - Мінск : Навука і тэхніка, 1972. - С. 117. (Зап. Г. I. Цітовіч у 1936 г. у с. Беняконі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.)
    [7]	Гл. каментарый 1.
    [8]	Гл. каментарый 1.
    [9]	Аўтарская мелодыя 1.1. Кірчука па матывах песень да беларускай народнай гульні «Воўк і авечкі».
    23
    I. Кірчук y масцы ваўка з асабістай калекцыі, майстрыхі I. Турчынава і М.Прыймава
    I. Кірчукумасцы казы з асабістай калекцыі, майстрыхі I. Турчынава і М.Прыймава
    24
    - Гэй, Улас, Улас, хадзі да нас, найміся да мяне скацінку пасвіць*
    - Так, так, авечачкі, ножкамі патапчыце, вушкамі патрасіце, траўкі наядайцеся, крышталёвай вады напівайцеся і дадому варачайцеся*
    25
    -Пасу, пасу авечачкі, каля быстрай рэчачкі. Я за гарой, воўк за другой*
    -Адзін, два, тры, чатыры, пяць. Пайшлі авечкі пагуляць.
    -Аза імі шэры воўк, ён у авечках знае толк. *
    26
    - Гэй ты, воўчанька, гэй ты, шэранькі, Тыўлесе жывеш, нам спакою не даеш*
    - Так, калі гэта твае авечкі, хай пройдуць па кладачцы. Згодзен?*
    * Фота Альфрэда Мікуса, знятыя 15.05.2021 на абласным фестывалі фальклорнага мастацтва «Таночак» у в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобл.
    27
    БАРАВІЧОК-ЛЕСАВІЧОК
    Паводле беларускіх народных казак
    Галоўныя дзеючыя асобы
    Зайчык-Млынар
    Салавейка
    Верабейка
    Баравічок-Лесавічок
    Каза-Лянота
    Лісічка-Сястрычка
    Ваўчок-Шэры бачок
    Мядзведзюхна-Бацюхна
    Пчала-Балючае Джала
    1 ДЗЕЯ
    Гучыць найгрыш на народных інструментах. На сцэне стаіць невялічкая хатка-млын (ветрачок). Тут жыве Зайчык-Млынар. У зале, сярод гледачоў, сустракаюцца яго сябры - Са-лавейка і Верабейка.
    J = 78
    Найгрыш
    [1]
    Верабейка. Добры дзень, браток-звонкі галасок.
    Салавейка. Добры, а чаго ты так запыхаўся, зноў недзе лётаў зранку.
    Верабейка. He, ведаеш, быў на фальварку Базыля, дык такога наглядзеўся!
    Салавейка. Ой, ну і што ты там мог убачыць? Старога Базыля ды яго Казу-Ляноту?
    Верабейка. Ой, што праўда то праўда. Гэтая Каза-Лянота і муху з носа не згоне. Але сён-ня зусім замучыла дзядулю Базыля.
    Салавейка. Дзеркачом яе трэба было!
    Верабейка. Базыль з ёю і так, і сяк. А яна крычаць: «Галодная я! Кармі, бо пайду з твай-го двара!»
    Салавейка (здзіўлена). Дзядуля такі ўважлівы, заўсёды пачастуе. Як у яго можна галод-ным быць?
    Верабейка (весела). Слухай, якая смешная, кажа (перадражніваючы): «Я нікога не баюся! Рагамі ўсіх парастрасаю. Як дам рогам - будзеш, Базыль, пад парогам. А як дам каму капытом - будзе пад кустом!»
    Салавейка. Відаць, гэтая Лянота шукае на галаву гуза?
    28
    Верабейка. Ой, здаецца мне, што яна языком меле, хвастом сцеле, недзе пацягнулася з фальварка. Але пойдзем хутчэй да нашага сябра.
    Ідуць і пяюць.
    Салавейка (пяе). Трах-бах-тарабах! Едзе каза на валах, А волікі тупу-тупу, Каза з возу цупу-лупу!
    Верабейка (працягвае). Чыры-чыры, скрыпачка, Ляціць каза з прыпечка, А дзядуля хваць за рогі, Галавою аб парогі. (Смяюцца.)
    Падыходзяць да хаткі Зайчыка-Млынара.
    Салавейка (весела). Гэй, ладу-ладу, ладушкі, Прыляцелі к Зайцу птушкі. Насып нам гарошку, Каб пад’елі трошкі.
    Верабейка (працягвае). Гэй, ладу-ладу, ладушкі, Прыляцелі к табе птушкі. Прынясі хутчэй нам жыта, Будзем, будзем сёння сыты.
    Да іх выходзіць Зайчык-Млынар, жартуе.
    Зайчык-Млынар. Ай, мае маленькія, зноў прыляцелі. Але на стале маім засталіся крошкі, і тыя паелі кошкі. (Смяецца.) I яшчэ, шэранькія, ведайце -нікому з неба само не падае, таму што толькі праца і корміць нас у лесе, і поіць.
    Салавейка (да Верабейкі). Так, без працы не есць нам сёння пірагоў.
    Верабейка. Ведаю: хто стараецца, той і мае. I мы можам! Зайчык, чым табе дапамагчы? Гавары хутчэй.
    Зайчык-Млынар (сур’ёзна). Ёсць вельмі адказная праца - збярыце каласкі на нашым полі. Добра? Ведаеце, дзе?
    Салавейка. Так. He вялік муравей, а горы варочае, а мы? Усё ведаем.
    Верабейка. Ляцім хутчэй, вельмі пірагоў хочацца.
    Зайчык-Млынар. А дапаможаце - пачастую вас лепей: дам вам сыраквашкі, дам вам мёду, кашкі. Піражкоў з макам і розных прысмакаў.
    Верабейка і Салавейка знікаюць са сцэны. Зайчык-Млынар ідзе ў хатку, спявае песень-ку. Пасля гэтага на сцэну выходзіць Каза-Лянота.
    Каза-Лянота (бубніць сабе пад нос). Хаджу па лясах, па кустах, па мхах, па балотах, па чарніцах, па малінах, куды ні хаджу - заўсёды не блужу, сонца - па сон-цу, луна - па луне, пры частых зорках, пры вячэрніх зорах. Хаджу не блу-жу. (Убачыла Зайчыка-Млынара, які выйшаў з вядром з хаткі і заплакала.)
    Зайчык-Млынар. Добры дзень, Каза-лубяныя глаза! Як жывеш?
    Каза-Лянота. Кепска. I сама дзіўлюся, як я яшчэ і жыву. Пасадзіла канапелькі, а там верабейкі, пасадзіла капусту - ні рэдка, ні густа. Пайшла рана - капуста парвана, пайшла позна - у капусце росна. Крошкі ў роце не мела, самле-ла. (Сядае.)
    Зайчык-Млынар (са здзіўленнем). To што - не піла, не ела?
    Каза-Лянота (жаласна). Ой, не. Толькі, як бегла цераз грабельку, ухапіла вады капельку. А як бегла цераз масток - ухапіла кляновы лісток. Хіба ж гэта яда?
    29
    Зайчык-Млынар. Ай, бедная. Што ж праходзь, козачка, у маю хатку, што маю, тым прымаю. Можа, хутка сябры мае вернуцца. Верабейка дроў насячэ-ць, Салавейка блінцоў смачных напячэць. Праходзь, а я пакуль пайду па вадзіцу ў сцюдзёную крыніцу. Адпачні з дарогі.
    Каза (ціха, ўбок). Ідзі-ідзі. Глядзі, была я галодная. Хе-хе-хе!
    Каза-Лянота заходзіць у хатку, зачыняе дзверы. Зайчык-Млынар ідзе і пяе песеньку. Праз некаторы час вяртаецца з вядром вады, хоча зайсці ў хатку, але яна зачыненая.