Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Зайчык-Млынар (бярэ дудку, пачынае іграць і спяваць).
Эх ты, дудка мая, весялушка мая!
Як павешу я дуду на зялёным дубу.
Няхай вецер павівае,
Няхай дудка сама йграе!
Дзякуй, сябры мае, частуйцеся.
Каза-Лянота ў гэты час сядзіць і выглядвае з-за куста. Аблізваецца на качан.
Зайчык-Млынар. I вы сядайце да нас. (Мядзведзь і Воўк падыходзяць да стала, апус-ціўшы вочы.)
Баравічок-Лесавічок (суцяшае іх). Можа, іншым разам будзеце смялейшыя.
Ваўчок-Шэры бачок. Ой, будзем!
Мядзведзюхна-Бацюхна. Паспрабуем, Воўча, не кажы загадзя.
Яны сядаюць за стол і пяюць песню (або танцуюць пад дудку).
Пчала-Балючае Джала. А ведаеце, шкада мне і Казу.
Зайчык-Млынар. He, не шкада, яна столькі нашкодзіла.
Баравічок-Лесавічок. Лёгка пасварыцца, а цяжэй памірыцца.
38
Каза пачуўшы, што гавораць пра яе, падыходзіць бліжэй.
Верабейка. Ужо тут? Гатова цяпер перад намі на дыбачках хадзіць.
Салавейка. Ой, гляньце, у яе ўжо і пяткі пачырванелі. Сорамна?
Зайчык-Млынар (падумаўшы). А і праўда, шкада яе. Зразумейце, бяда - не мець свайго вугла.
Баравічок-Лесавічок. А калі ёсць хатка, а ў ёй парадак і лад - гэта найлепшы клад. А калі яшчэ такія сябры, як вы!
Лісічка-Сястрычка (Казе). Бяздзельна жыць - толькі неба капціць.
Каза-Лянота (ціха). Ой, найдабрэйшыя .Прабачаце мне ўсё.
Усе трохі задумаліся, маўчаць.
Пчала-Балючае Джала. Што ж, трэба ўмець дараваць. У гэтым жыццёвая мудрасць.
Зайчык-Млынар. Добра, але ёй трэба нейкую работку знайсці.
Каза-Лянота (павесялеўшы). Я ўсё, усё буду рабіць.
Пчала-Балючае Джала. А ведаеце, хутка Каляды, давайце з Казой калядаваць будзем!
Баравічок-Лесавічок. Ага, кажуць, дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.
Лісічка-Сястрычка. А дзе каза рогам - там жыта стогам.
Каза-Лянота (хітравата). Дзе каза бывае - там шчасце вітае. (Праз паўзу.) Але прашу больш не называць мяне «лянота».
Баравічок-Лесавічок. Добра, будзеш... (думае) Казіца-Залатое Сітца! Згодна?
Каза (весела скача). Згодна! Згодна!
Зайчык-Млынар. I памятай: перш папрацуй, а тады скачы і танцуй.
Баравічок-Лесавічок. Так, без добрай працы не есці табе з намі пірагоў. Памятай.
Зайчык-Млынар дае Казе качан капусты.
Каза (весела). Мая любімая капуста на падходзе, думаю, нам усім і самавар не зашкодзя? Зайчык-Млынар. Так, я яшчэ аднаму «смельчаку» мёд абяцаў. (Усе смяюцца.) Салавейка (усім). Добра тое, што мінулася.
Верабейка. He было б тое, было б што другое.
Баравічок-Лесавічок. Дзень наш - век наш.
Пчала-Балючае Джала. Усё, як у людзей.
Зайчык-Млынар іграе на дудачцы, астатнія скачуць вакол Баравічка-Лесавічка і пры-пяваюць.
J= 144
Ду-ду-ду, ду-ду-ду!
Ду - ду - ду, ду - ду - ду! Доб - ра бу - дзе на лу - гу
Мне з сяб - ра - мі па - гу - ляць, доб - ра поль - ку па - ска-каць.
Ду-ду-ду, ду-ду-ду! Добра будзе на лугу Мне з сябрамі пагуляць, Добра польку паскакаць.
Як павесіў я дуду На зялёным дубу, Дуда з дуба звалілася На трэсачкі пабілася.
Ох, і дудка была, Весялушка была, Весяліла меня!
[5]
39
ЗАСЛОНА
Літаратура
1. Беларускі дзіцячы фальклор / склад. A. М. Аляхновіч. - Мінск : Беларусь, 1994.
2. Беларускі народны соннік / скл. У. Васілевіч. - Мінск : Выд. цэнтр «Бацькаўшчына», 1995.
3. Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Ліцвін-ка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995.
4. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / склад. К. П. Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш.шк., 1996.
5. Казкі ў сучасных запісах / К. П. Кабашнікаў. - Мінск : Навука і тэхніка, 1989.
6. Тэатралізаваныя школьныя святы / А. Ю. Лозка, I. I. Кірчук. - Мінск : БелЭн, 2004.
Каментарыі да песень
[1]Выкарыстана мелодыя песні «А-а, люлі, паляцелі гулі». Беларускі фальклор у сучас-ных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 450-451. (Зап. Н. Мыслівец у 1988 г. у в. Церакі Лагойскага раёна Мінскай вобласці ад Г. Ф. Акуліч 1919 г. н.)
[2]Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. -С. 449. (Зап. Г. Кутырова ў 1984 г. у в. Лешніца Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ад В. Я. Піскун 1925 г. н.)
[3] Выкарыстана мелодыя песні «Зыбаю, пазыбаю». Беларускі фальклор у сучасных запі-сах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Куты-рова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995.-С. 451-452. (Зап.М.Рамашкаў 1987 г.ув.Морач Клецкага раёна Мінскай вобласці ад М. Ц. Палагавай 1925 г. н.)
[4] Выкарыстана мелодыя песні «На дварэ цямным-цямно». Беларускі фальклор у су-часных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. част-кі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 450. (Зап. Г. Кутырова ў 1990 г. у в. Новыя Крупкі Крупскага раёна Мінскай вобласці ад Т. П. Мельнікавай 1917 г. н.)
[5] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. /уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 441. (Зап. Г. Кутырова ў 1987 г. у в. Мал. Гарадзяцічы Любанскага раёна Мінскай вобласці ад В. К. Цішкі 1913 г. н.)
40
Дзеці - гледачы і галоўныя дзеючыя асобы казкі*
- Ішоў мядзведзь дарогаю, - Знайшоў казу бязрогую. Ціў-ціў!*
41
Каза-Лянота. - «Не хадзі, Казіца, па нашаму масту - будзем біці па хвасту». **
- Ду-ду-ду, ду-ду-ду!
-Добра будзе на лугу.*
Фота Альфрэда Мікуса: *Абрад Багач у Вязынцы.
** Абрад Каляды ў Строчыцах.
*** Абрад Камаедзіца ў музеі ў Строчыцах.
42
НЕБА I ЗЯМЛЯ
На аснове беларускай міфалогіі
Галоўныя дзеючыя асобы
Старац Рай Чорт
Ярыла Зніч Вадзянік
Чур Палявік 1-я русалка
Жыцень Два Асілкі 2-я русалка
Пярун Ягіня Музыка-Варажбіт
Вясёлка Лешы Дудар
Талака Дамавік
ПРАЛОГ
На сцэну выходзіць Старац у белым адзенні, з белай барадой і доўгімі белымі валасамі. Разам з ім па баках выходзяць два хлопцы з дудамі або сурмамі, пачынаюць іграць мело-дыю-гімн.
Марш
Энергічна
[1]
Старац. Слухайце мяне, дзетачкі, людочкі мае добрыя, слухайце, што раскажу я вам. Спачатку нічога не было: ні зямлі, ні неба, ні сонца, а так сабе было - пуста і цёмна. Але надаела Богу жыць у поцемках, і ён сатварыў Свет і ўсё, што на ём. Яшчэ, старыя людзі кажуць, што наш Свет стаіць на вялізнай рыбіне.
43
Аякяна страпянецца,ці хвастом, ці крыламі варухне,то і Зямля наша затрасецца. Мы,людзі,даўножывемнаЗямлі.Старыялюдзікажуць,шторазамзнаміжывуць... (Крыху маўчыць.) Але, людцы, хопіць байкі баіць, бо што гэта за свята, калі няма гасцей? Будуць, будуць у вас сёння незвычайныя госцейкі. Прашу музы-каў зайграці, пара гасцей сустракаці.
Музыкі іграюць. На сцэну выходзяць міфалагічныя постаці: Ярыла, Жыцень, Чур, Пярун, Рай, Палявік, Зніч, Два Асілкі, Вясёлка і Талака.
Гусачок
Хутка
[2]
Старац. Дазвольце мне, людцы, прадставіць вам гасцей нашага свята. Ярыла!
Наперад выходзіць малады прыгожы юнак у белым плашчы. На галаве яго вянок, сам босы. Кланяецца.
Старац. Гэта Бог урадлівасці і кахання. Нашы продкі шанавалі яго. Ездзіў Ярыла на бе-лым кані, а вакол яго - карагод, не толькі дзяўчат. Усе, усе жыхары паселішчаў выходзілі, і ў кожнага з прысутных быў вянок з кветак.
Ярыла. Так, дзядуля, дзе я нагою - там жыта капою, а дзе зірну - колас зацвіце.
Старац. А гэта Чур!
Наперад выходзіць Чур, кланяецца.
Старац. Гэта радавое Бажаство. Чур, «шчур» паходзіць ад слова «прашчур». Ён ахоўвае Род, адганяе дэманаў змроку, аберагае межы, хаты.
Чур. Чур-чурамы.
Старац. Чур Неба, чур Зямля, чур Звёзды, чур Луна.
Чур (да Сгпарца). Чур, разам, папалам. (Падыходзіць да Ярылы.)
Старац. Знаёмцеся, дзетачкі, - Жыцень!
Наперад выходзіць хлопец невысокага росту, грозны, кланяецца.
Старац. Гэта Бог восені. Кажуць старыя людзі: «Жыцень хлеба даў» або «Жыцень з ка-бзой - голад на дварэ». Гэта значыць, што ён можа папярэдзіць пра надыход неўраджаю.
Жыцень. He хвалюйцеся, не ў гэтым годзе.
Старац. Што ж, давайце далей знаёміцца. Вось Пярун!
На сцэну выходзіць вялізны, статны хлопец высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадой.
Старац. Гэта Бог нябеснага агню. I калі ён пускае свае стрэлы-маланкі з неба, то зніш-чае ўсю нечысць на зямлі. Кажуць людзі: «Ай, Пярун б’е!» А грамавыя стрэлы
44
людзі захоўваюць у доме, каб шчасце было. I вось, цікава, кажуць, што чэрці ў час навальніц хаваюцца ў ваду і ператвараюцца ў рыб.
Жыцень. Таму рыбакі ніколі не елі рыбу, у якой былі чырвоныя вочы.
Старац. А вось прыгажуня - «вутка ў моры, хвост угоры».
На сцэну выходзіць вельмі прыгожая дзяўчына з доўгімі валасамі, у рознакаляровым адзенні, з вялікім вянком на галаве.
Старац (працягвае). Калі Вясёлка паявіцца на набе, людзі кажуць: «Госпадзі, зноў Вясёл-ка воду бярэ, зноў будзе дождж».
Вясёлка. Бо вераць, што Вясёлка з рэчак і азёр ваду набірае.
Старац. Сяброўка яе, Талака, - апякунка жніва і ўрадлівасці.
На край сцэны у залатым адзенні выходзіць высокая і пекная дзяўчына, упрыгожаная кветкамі. У руках яе сноп, на галаве - талаковы вянок з кветак і каласоў і доўгім белым па-крывалам накшталт шаля.
Талака. I ты, Рай, ідзі к нам.
Наперад выходзіць Рай, кланяецца.
Старац. Так, Рай - дэман, які таксама клапоціцца аб зжатым збожжы.
Рай. Хлеба нават стыхія баіцца. (Да хлопца, які апрануты ў чырвонае адзенне.) А-ёй, прыліп, як Жыж?
Старац. Яшчэ адзін госць - Зніч, або Жыж, - Бог агню.
Наперад выходзіць хлопец у чырвоным адзенні, таксама кланяецца ўсім.
Старац (працягвае). Ён ходзіць пад зямлёй і сагравае яе, але гэта - калі паціху, а калі ж хутка, то выклікае пажары.
Жыж. «Жыжунадзіўся,» - кажуць.
Палявік. А пра мяне не забыліся?
Выходзіць хлопец Палявік, кланяецца.
Старац. He. Гэта, дзетачкі, - Палявік, які вартуе палявыя скарбы і таксама клапоціцца аб ураджаі. Ён як махне правай рукою - расце і таўсцее сцябло.
Вясёлка. Махне левай рукою - наліваецца колас.
Рай. Страсяне галавою - уся ніва ўсцілаецца залатымі снапамі.
Старац. А вось два браты Асілкі.
Выходзяць два хлопцы: дужыя, моцныя, замест адзення яны апранутыя ў шкуры ляс-ных звяроў, у руках трымаюць булавы.