• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Салавейка. Добры дзень, Медзвядзішча!
    Верабейка. Кучарава галавішча.
    Зайчык-Млынар. Нарэшце мы цябе знайшлі.
    Мядзведзюхна-Бацюхна. Добры. А, Зайчык-Млынар! Чаго ты плачаш? Можа, піцеч-кі хочаш, можа, естачкі? (Суцяшае.) А хочаш, і табе лапці спляту?
    Зайчык-Млынар (плачучы). Прыйшла бяда - не трэба і яда. Я па сваёй нядольцы плачу. Хібашто лапці і мне хутка спатрэбяцца.
    Мядзведзюхна-Бацюхна. Якая ў млынара нядоля? Толькі ў дудачку іграць, пірагамі частаваць і суседзяў забаўляць.
    Зайчык-Млынар. Няма ў мяне ні маёй дудкі-самаграйкі, ані млына, нічога няма.
    Мядзведзюхна-Бацюхна. Ну і дзе ўсё гэта падзелася? Яшчэ зранку бачыў твой млын здалёк.
    Салавейка. Прыйшла Каза-Лянота і хітрасцю ўперлася ў хатку.
    34
    Верабейка. He выгнаць!
    Зайчык-Млынар. Я з сябрамі яе хацеў выгнаць - а ніяк! I Ваўчка запрашаў дапамагчы. Мядзведзюхна-Бацюхна. I што, шэры дапамог?
    Зайчык-Млынар. Дзіўна, спалохаўся і ўцёк.
    Мядзведзюхна-Бацюхна. А, гэта яшчэ той «шэры баяка». (Далей важна.) Слухай, Млынар, нездарма ж кажуць, лепш упасці брухам, чым ду-хам. Хадзем, я пагляджу, што гэта за бяда ўпёрлася да цябе. (Весела.) Лапці на нагах, брыль на галавах, я гатоў! Вядзі!
    Зайчык-Млынар. Пойдзем, але не кажы гоп, не перайшоўшы цэлы брод. I Ваўчок-Шэры бачок хваліўся, а потым са страху пад куст закаціўся.
    Мядзведзюхна-Бацюхна (працягвае хваліцца). Ой, слухай, як вазьму я гэту Казу за спіну, як кіну ў даліну. (Кідае адзін лапаць у зал.) А як вазь-му за доўгі нос,яккіну за авёс! (Кідае другі лапаць.) А. як вазь-му я гэту недарэку за рэдкую бараду, ды як бразну аб ваду. (Далей спявае, а Салавейка і Верабейка падпяваюць: Ціў-ціў!) Ішоў мядзведзь дарогаю, Знайшоў казу бязрогую. Ціў-ціў!
    Ішоў мядзведзь вады напіцца, А каза пайшла тапіцца. Ціў-ціў! Ды як прыгне цераз мосцік, Адарваўся яе хвосцік. Ціў-ціў!
    Мядзведзюхна-Бацюхна (да Зайчыка-Млынара, аблізваючы вусны). Слухай, а мёду дасі? Зайчык-Млынар. Будзе час - будзе, Мішка, і мёд, і квас, але не ўсё за раз. Здаецца, першае - Каза?
    Мядзведзь ківае галавою. Усе разам падыходзяць да хаткі. Верабейка і Салавейка ідуць праведаць Баравічка-Лесавічка, потым сядаюць недалёка ля хаткі.
    Мядзведзюхна-Бацюхна (важна, падышоўйіы да дзвярэй). Прэч, Каза, а не то з’ем! (Да-лей Зайчыку-Млынару.) Трэба яе з хаткі выцягнуць, злавіць і ў клетку пасадзіць.
    Каза-Лянота (пачуўшы голас Мядзведзя, крычыць). Што? He хачу! Лепш на волі паскачу. (Стукае капыіпамі аб падлогу.)
    Салавейка (падыходзіць бліжэй). Хопіць навучаць яе, братцы, слаўцамі, трэба ўжо па плячах дубцамі.
    Верабейка (павярнуўшыся да Салавейкі). Ой, хопіць навучаць мамая гаворкамі, трэба ўжо малаціць па ёй вяроўкамі.
    Баравічок-Лесавічок. Ой, і надакучыла ж гэтая Лянота. I ветрачок не варухнецца, і хлеб не пячэцца. Бяда ды і толькі.
    Каза-Лянота (іранічна). А што мне вятрак, хай не скрыпіць, я тут жыву і хлеб жую, хоць і не пячэцца. А-ха-ха!
    Мядзведзюхна-Бацюхна (ужо не так смела). Ану, валяч, табе абы есці і тры дні з печы не злезці. Зараз жа вымятайся, рагатая.
    Каза-Лянота (як закрычыць, як затупаціць). А ты, махнаты, у мёд улюблёны, яшчэ тут? Ты што, не ведаеш, што я нікога не баюся? У мяне крутыя рогі, у мяне вогненныя вочы! Ды я цябе зараз рагамі скалю, ды я цябе вачамі спалю. У-у-у! (Стукае ў сцяну.)
    Як пачуў Мядзведзь такія крыкі, кінуўся ўцякаць, а Зайчык-Млынар зноў заплакаў. Мядз-ведзюхна-Бацюхна ў куст схаваўся, а там сядзіць Ваўчок-Шэры бачок.
    Мядзведзюхна-Бацюхна (са здзіўленнем). Ой, хто тут?
    35
    Ваўчок-Шэры бачок. Ціха, гэта я.
    Мядзведзюхна-Бацюхна. Ты дзе?
    Ваўчок-Шэры бачок. Я тут, пад кустом, накрыўся хамутом.
    Мядзведзюхна-Бацюхна. Слухай, Ваўчок, ціха. Яна з’есць і чорта ў лапцях. Вой, вой, вой!
    Ваўчок-Шэры бачок (смяецца). Ну, ты нырнуў глыбока, толькі лапці тырчаць.
    Мядзвездюхна-Бацюхна. Вой! (Хавае лапці пад куст.)
    Зноў цямнее. Вакол Баравічка-Лесавічка сядаюць Зайчык-Млынар, Верабейка, Салавей-ка. У хатцы гасне святло. Баравічок-Лесавічок зноў усіх суцяшае, а потым пяе калыханку.
    Баравічок (калі ўсе паснулі). Што ж, паспрабуем хітрасцю, як сілаю не можна. I пакуль яны будуць спаць, пайду я да Лісічкі-Сястрычкі. Можа, гэтая хітруля дапаможа.
    4ДЗЕЯ
    Ранак. Усе спяць. Каза-Лянота адчыняе вакно.
    Каза-Лянота (панура). Ой, як мне надакучылі пірагі: і зранку,і ўдзень, і ўвечары. (Чухае галаву.) Травіцы хочацца.
    Чуецца песенька і на падворак прыходзіць Лісічка-Сястрычка, якая ў руках трымае ка-чан капусты. He звяртаючы ўвагі на Казу-Ляноту, яна ідзе да Зайчыка-Млынара і яго сяброў.
    J = 120
    Найгрыш
    [4]
    Лісічка-Сястрычка (весела, быццам бы нічога і не ведае). Добрай усім раніцы! Ну, і чаго засумавалі? Давайце гуляць! (Усе прачынаюцца.)
    Зайчык-Млынар (сумна). Гуляць...
    Баравічок-Лесавічок (весела падміргваючы). У качана пагуляйце!
    Усе, зразумеўшы, навошта патрэбна такая гульня, становяцца ў кола і пачынаюць кіда-ць качан адзін аднаму. За гульнёю з вакна назірае Каза-Лянота і аж памірае, бо ёй вель-мі хочацца капусты. Але ўсе нібы і не заўважаюць яе зусім. Нагуляўшыся, яны пакідаюць качан каля хаткі. А Лісічка-Сястрычка тым часам цішком прывязвае да качана вяровачку. Пасля гэтага ўсе садзяцца вакол Баравічка-Лесавічка.
    Каза-Лянота. Ой, хіба не вытрываю, пайду хоць разок угрызу качана. Ой, вочкі-стра-хунцы, а ручкі-грабунцы. Так хачу капусты, аж ногі дрыжаць.
    Асцярожна яна выходзіць з хаткі і крадзецца да качана. Лісічка-Сястрычка паціхеньку цягне вяровачку. Каза-Лянота бачыць, што качан адкочваецца ад яе ўсё далей і далей, таму злуе, цягне да яго рукі і просіць.
    Каза-Лянота. Хадзі, хадзі, мой качанчык, у маю хатку, хадзі. Ідзе, як па маслу, ой, ой!
    Лісічка-Сястрычка адцягвае «качан» усё далей ад хаткі. Зайчык-Млынар і яго сябры хочуць накінуцца на Казу, але тая, убачыўшы іх, махае рукою на качан, хаваецца ў хатцы і зачыняе дзверы.
    Лісічка-Сястрычка (Казе). Ну што, рагатая, паела капусты, а?
    36
    Каза-Лянота (крычыць). А, рыжая, каўнер шырокі, а пяты голыя! Кажух з нагамі! Му-дрэйшыя за цябе ёсць!
    Верабейка. Чаго кішкі рвеш? Крыксы бяруць? Выходзь!
    Салавейка. Выходзь з хаткі, морда ты ачмурэлая! Усё роўна дастанем цябе!
    Каза-Лянота. Ты ўжо два дні дастаеш і пірагоў не бачыш.
    Зайчык-Млынар. Каза, скажы, капусты хочацца? Відаць, мёд салодкі, ды пчолы ку-сачыя. Праўда, сябры?
    Баравічок-Лесавічок. О, добра, што ты пра пчол узгадаў. Малайчына!
    Лісічка-Сястрычка. Так, здагадваюся. (Далей Зайчыку-Млынару.) Зайчык-Млынар, хут-ка твая бяда скончыцца.
    Салавейка. Што мёд? He разумею.
    Верабейка (здзіўлена). А што пчолы?
    Баравічок-Лесавічок. Забыліся? Стаіць у нашым лесе дуб, у тым дубе дупло, і жыве ў ім пчаліная матка - Пчала-Балючае Джала.
    Лісічка-Сястрычка. Мудрая яна, вельмі мудрая пчала. Пакліч яе, Баравічок-Лесавічок. Але загавары, каб нас не пакусала.
    Баравічок-Лесавічок (чытае замову, але не ўсе словы чуваць). За сінімі марамі, за кру-тымі гарамі стаіць дуб-какацішча... кіт-дрэва на ста каранях, на ста вярхах... Ляці да нас, Пчала-Балючае Джала! Ты нас не жаль, у цела не ўпівайся, кроў руду на зямлю сыру не пускай, нас не пужай. Ляці да нас, Пчала-Балючае Джала! Просім цябе. Чакаем цябе. Mae словы крэпкія, магучыя. Ва векі вякоў.
    Чуецца шум, на сцэну «прылятае» Пчала-Балючае Джала.
    Пчала-Балючае Джала. Добры дзень, жыхары лясныя, што ў вас здарылася?
    Баравічок-Лесавічок. Жылі мы ціха, спакойна, працавалі, хлеб елі.
    Зайчык-Млынар. Ды ўбілася хітрасцю Каза-Лянота ў маю хатку.
    Верабейка. Ветрачок не працуе.
    Салавейка. А гэтая, ачмурэлая, сядзіць-жыруе.
    Лісічка-Сястрычка. Ты, мудрая пчаліная маці, просім цябе, дапамажы.
    Пчала-Балючае Джала. Добра, ведаю гэту Казішчу. Яна за два грошы на рынку ку-плена, на два бокі Базылём луплена. Лянота, больш нічога не скажаш. Добра, хадзіце сюды.
    Усе становяцца вакол пчалы, шэпчуцца. Каза-Лянота прыадчыняе вакно, каб падслуха-ць. У гэты час усе ціхенька падкрадаюцца да яе, а Пчала-Балючае Джала «залятае» ў хатку. Адтуль чуюцца крыкі Казы-Ляноты.
    Каза-Лянота (трывожна). Ой, укусіла мяне муха за правае вуха!
    Салавейка. Так табе, так! Накруціць яна табе бараду на кулак!
    Каза-Лянота (спалохаўшыся). Ой-ой, я ўжо чаравічкі адзяваю, ой-ой, шубачку шукаю!
    Верабейка. Чужое не чапай ніколі.
    Каза-Лянота (выходзіць з хаткі). Уцяку не ўцяку, а пабегчы трэба.
    Лісічка-Сястрычка (убачыўшы Казу). Будуць табе ад грушы дулькі, ад сасонкі шышкі. (Далей усім.) Хапайце яе!
    Усе спрабуюць злавіць Казу.
    Зайчык-Млынар (смяецца). Ой, гляньце, арлом паляцела!
    Лісічка-Сястрычка. Во, і адкуль у Ляноты ногі ўзяліся!
    Баравічок-Лесавічок. Ляціць, як шалёная вавёрка па соснах. У-у-у!
    37
    Салавейка (весела). Глядзіце, Пчаліная маці торкнула яе ў вока, во - пад хвост! Дае жару рыжай! Так ёй,так!
    Верабейка (штурхнуўшы Салавейку). Глядзі, нібы чорт панёс, во ляціць! Зямлі не кра-наецца!
    Каза-Лянота нарэшце вырываецца, але з-за куста нечакана выбягаюць Ваўчок-Шэры бачок і Мядзведзюхна-Бацюхна. Яны ловяць яе і вядуць на падворак.
    Зайчык-Млынар. He хадзі, Казіца, па нашаму масту - будзем біці па хвасту!
    Каза-Лянота. Ой!
    Лісічка-Сястрычка. He хадзі ля ветрачку - будзем біць па лічыку.
    Каза-Лянота. Ух!
    Салавейка. He хадзі ля печы - будзем біць у плечы.
    Каза-Лянота. Ой!
    Верабейка. He лазь на паліцы, бо дамо па патыліцы.
    Каза-Лянота. Ай!
    Зайчык-Млынар. А за тое, што памяла мае падушкі, будзем драць за вушкі.
    Каза-Лянота (лямантуе). Ай-я-яй! Пашкадуйце!
    Баравічок-Лесавічок. На жаль, Казіца, шкадлівага ката заўсёды б’юць.
    Атрымаўшы дубца, Каза-Лянота вырываецца і ўцякае.
    Пчала-Балючае Джала (убачыўшы Мядзведзя і Ваўка). А гэта што за «смельчакі»?
    Ваўчок-Шэры бачок (засаромеўшыся). У страха вочы вялікія.
    Пчала-Балючае Джала. Ага, пуджаная варона хваста свайго баіцца, так і вы?
    Мядзведзюхна-Бацюхна (тузаючы Ваўчка-Шэрага бачка). Страшна было - вось і сха-валіся. Прабачце нам.
    Баравічок-Лесавічок. Во, гаршчок з гаршка смяяўся - абодва вы падобныя. «Ваякі» -нічога не скажаш. Добра, заставайцеся з намі.
    Зайчык-Млынар заходзіць у хатку, вокны упрыгожваюцца святлом, ветрачок пачынае круціцца. Салавейка і Верабейка выносяць стол, Лісічка-Сястрычка засцілае яго абрусам, Зайчык-Млынар выносіць пірагі. Усе, радасныя, сядаюць за стол. Мядзведзь і Воўк, прыса-ромленыя, стаяць збоку.