• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    2-я авечка. Нашы свіначкі каля даліначкі, рох-рох, рох-рох!
    1 Гл. каментарыі да песень у канцы кожнага сцэнарыя.
    14
    3-я авечка. Нашы каровачкі каля дубровачкі, му-му, му-му!
    Гаспадыня. А авечачкі, Улас, папасеш каля рэчачкі.
    Пастух (гаспадыні). Ой, пяяў бы я песні, ды не знаю ноты, абарваны кажушок, дзіравыя боты. (Глядзіць на авечак.) Але добра, згодзен!
    Гаспадыня (кланяецца). Ой, дзякуй, Улас.
    Пастух (важна). Дзякуй, не дзякуй, а заплаціць мусіш, хоць рублінку, хоць залацінку. I давай чысты новы ручнік.
    Гаспадыня ідзе па ручнік.
    4-я авечка (задзірлівым тонам). Ой, і нашто гэта табе чысты ручнік? А?
    Пастух маўчыць, пакуль гаспадыня не прыносіць ручнік.
    Пастух (гаворыць гаспадыні). Трымай, гаспадынька! (Бяруцца разам за канцы ручніка.) Авечкі павінны пераскочыць праз ручнік.
    1-я авечка (гучна). Я не хачу!
    2-я авечка (шіпурхаючы 3-ю). Я не буду!
    3-я авечка (перадражніваючы пастуха). Яшчэ чаго, скакаць?
    4-я авечка. Сам скачы, як верабейка па сметнічку. (Смяюцца.)
    Пастух (авечкам). Тады вы не будзеце разлучацца на пастве, не будзеце заходзіць у чужыя двары (авечкі ўважліва слухаюць) і заўсёды будзеце разам вяртацца да-дому.
    Пад музыку авечкі скачуць па чарзе праз ручнік, пастух жартуе, падымаючы край свай-го ручніка то вышэй, то ніжэй.
    Найгрыш
    He сііяіпаючыся
    Дудка
    [2]
    Калі ўсе авечкі пераскочылі, гаспадыня звяртаецца да іх.
    Гаспадыня (сярдзіта). Так, так, авечачкі, ножкамі патапчыце, вушкамі патрасіце, траўкі наядайцеся, крышталёвай вады напівайцеся і дадому варачайцеся. (Далей да пастуха.) А ты, Улас, спераду прыпыняй, ззаду падганяй. (Дае пастуху кошык, у якім ляжаць хлеб і абаранкі, накрывае ўсё ручніком.)
    Пастух вядзе авечак, якія могуць танцаваць вакол пастуха.
    15
    He спяшаючыся
    Жалейка
    Найгрыш
    / ^		Ь	^	*			ь—Р	*—і
    	
    CO	ч	—	л	
    	
    	
    [3]
    Пастух. Ану, пайшлі! (Лічыць авечак.) Адзін, два, тры, чатыры, пяць. Пайшлі авечкі па-гуляць. (Гаворыць ціха, ўбок.) А за імі шэры воўк, ён у авечках знае толк. (Хрыс-ціцца.)
    2 ДЗЕЯ
    Пастух і авечкі выходзяць на паляну. Пастух іграе на дудцы або на дудзе, потым пяе авеч-кам песню. (Можна выкарыстоўваць музыкаў, якія могуць увесь час іграць на краю сцэны.)
    Пасу, пасу авечачкі
    Не спяшаючыся
    Ліра
    Пастух (пяе). Пасу, пасу авечачкі, каля быстрай рэчачкі.
    Я за гарой, воўк за другой.
    Каля самай рэчачкі я пасу авечачкі.
    Воўк за гарой, шэры за крутой.
    Я ваўка не баюся, кіем я баранюся.
    Гэй, шэры воўк, гэй, крывы бок.
    16
    Пасу, пасу да вечара, а ўвечары гнаць нечага.
    Воўк за гарой, шэры за крутой.
    Я ваўка не баюся, качарэжкай да адаб’юся.
    Гэй, шэры воўк, гэй, крывы бок.
    Пачынае цямнець, пастух сядае на пень (або камень), а авечкі размяшчаюцца вакол яго.
    Пастух (мякка). Слухайце, авечачкі, казачку. Сябравалі некалі сава з дзятлам. Усё ў іх было добра, але вось аднаго разу не паспела яшчэ як след развіднець, а дзя-цел ужо ўхапіўся за работу. Ён так забарабаніў па старой хвоі, аж рэха пайшло па ўсім лесе. У гэты час яго суседка сава толькі ўкладвалася спаць. Раззлава-лася яна і кажа: «Ці маеш ты розум? He дасі мне спакойна паспаць!» Здзівіў-ся дзяцел, як гэта днём можна спаць. He паслухаў саву і зноў узяўся за сваю работу. Мінуў дзень, настала ноч. Усе дзятлавы сваякі моцна паснулі. Заснуў і сам дзяцел. Але раптам ён пачуў крык савы. Узлаваўся дзяцел і кажа: «Чаго ты мяне пужаеш? Ідзі спаць!» Але сава не паслухала дзятла, як і дзяцел не паслухаў саву. 3 таго часу не ладзяць сава з дзятлам паміж сабой. I так у іх пайшло дзень за днём, ноч за ноччу.
    За сцэнай чуецца крык савы, авечкі палохаюцца.
    Пастух (прыкідваецца перапалоханым). Ой, сонцам асвячуся, месячыкам абгараджуся, зорамі абсыплюся, залатымі ключыкамі замкнуся - я нікога не баюся.
    У гэты час на сцэну, аблізваючы вусны, выходзіць воўк, крадзецца, азіраючыся па баках.
    Воўк (ціха, убок). Месяц, месяц, князь малады, у цябе рог залаты. Ты ў моры купаўся, мне спадабаўся, табе - ясныя ночы, мне - ясныя вочы, табе - цёмныя ночы, а мне -светлыя вочы.
    Воўк скрыгоча зубамі (гэтыя гукі можна імітаваць на музычных інструментах).
    Пастух (паказваючы на ваўка). Ой, авечачкі, бачу бяжыць воўк, чатыры лапы, пяты хвост! (Выходзіць насустрач ваўку.) Ты, магучы багатыр, сівы воўк! Умальваю і ўпрошваю цябе, рота не разяўляй, вачэй не ўскладай на мой статак.
    Воўк (хітруе). Нашто мне твой статак? Схадзі лепш паглядзі, табе бацька залаты гадзін-нік купіў.
    Як толькі пастух адыходзіць ад статку, воўк хапае адну з авечак і ўцякае. На іх крык вяртаецца пастух.
    Пастух (лаецца). Ай, дыла-дыліха, габа-габіха! Воўча-ваўчыха! Свідра-свідрыха! Ату! Шэры! Ату!
    3 ДЗЕЯ
    Пастух збірае спалоханых авечак, якія разбегліся па палянцы. Пяе ім песню.
    Ліра
    Авечачкі мае
    Працяжна, напеўна J = 74
    17
    Пастух (сумна). Авечачкі мае, авечкі шэрыя. Нашто я вас паіў? Нашто я вас карміў? Ці на белага звярышчу? Ці на шэрага ваўчышчу? Авечачкі мае, авечкі шэрыя.
    Пасля песні ўсе сядаюць вакол вогнішча, і, каб супакоіць авечак, пастух загадвае ім загадкі.
    Пастух (радасна). Ану, згадайце! Уся дарожка ўсыпана гарошкам?
    1-я авечка (падумаўшы). Зоркі?
    Пастух. Так. (Дастае з кошыка абаранак і дае 1-й авечцы.) А што гэта за вочы: адно све-ціць удзень, а другое ўночы?
    4-я авечка (спалохана). Воўк!
    Пастух. He.
    2-я авечка. To сонца і месяц.
    Пастух (дае ёй таксама абаранак). Добра, а прыйшла чорная маці і паклала ўсіх спаці?
    4-я авечка (спалохана). Воўк!
    Пастух. Ды не, не воўк.
    3-я авечка. Гэта ноч. (Супакойвае 4-ю авечку.)
    Пастух. А вось яшчэ: адзін пастух, а пасе тысячу авец? (I адразу задзірлівым тонам кажа 4-й авечцы.) He воўк!
    4-я авечка. Гэта месяц і зоркі! Так?
    Пастух. Так, частуйся. (Дае абаранак.)
    1-я авечка. Слухай, Улас, а цяпер ты адгадай нашу загадку: і на полі, і на лузе яна ход-зіць у кажусе?
    Пастух (жартуе). Воўк?
    Авечкі (усе разам). Авечка! Авечка!
    У гэты час воўк пераапранаецца ў хлопца, адзявае капялюш, звініць званочкамі і пады-ходзіць да пастуха.
    Воўк (ласкава). Добры дзень, пастушок, ці хочаш такія званочкі сваім авечачкам?
    Пастух. А што, хлопча, пакажы. (Разглядае разам з авечкамі.)
    Воўк (працягвае). Слухай, а ці не твая гаспадыня толькі што з торгу прыехала? Купіла табе капялюш.
    Пастух (радасна). Капялюш?
    Воўк (аблізваючы вусны). I чаравікі! Бо ты ж у парваных ботах. (Смяецца.) Схадзі.
    Пастух. А не маніш, хлопец?
    Воўк. He, далібог! Схадзі, а я авечак папасу.
    Пастух сыходзіць са сцэны, а воўк у гэты час крадзе яшчэ авечкі. Гаспадыня сядзіць ля сцэны і робіць свае хатнія справы. Да яе прыходзіць вясёлы пастух.
    Пастух (кланяецца). Шаноўная гаспадынечка, а што ты мне на таргу купіла? Капялюш?
    18
    Гаспадыня (сярдуючы). Што? Я на таргу не была! Нічога табе не купіла! Ідзі авечак гляд-зець! Гэта ж, не дай Бог, воўк уб’ецца ў статак!
    Пастух ідзе да авечак, чухаючы галаву.
    Гаспадыня (павучальна). От пастух, пастух, яловы трыбух! I ў доме жарэ, і з сабою бярэ! А прыйдзе ў поле - авец не пасе. Капялюш яму? Дзеркача ў бакі!
    4 ДЗЕЯ
    Пастух вяртаецца да авечак, пералічвае іх, бачыць, што не ўсе, пачынае галасіць.
    Пастух. А-ёй, беленькай няма, а-ёй, чорненькай няма. (Зноў пяе песню.) Авечачкі мае, авечкі шэрыя. Нашто я вас паіў? Нашто я вас карміў? Ці на белага звярыш-чу? Ці на шэрага ваўчышчу? Авечачкі мае, авечкі шэрыя. (Пасля песні сур’ёзна гаворыць.) Няхай ваўкі зубамі не скрыгочуць, няхай мядзведзі не мармычуць. Чур-чурамы! Дзякі спяваюць, Вангелію чытаюць, пашчы замаўляюць. Пярун б’ець, маланка паліць! (Далей ласкава.) Хадзіце да мяне, мае авечачкі.
    Авечкі сядаюць вакол пастуха, ён спявае ім калыханку.
    Калыханка
    Пай - шоў ка - ток у ля - сок, пай - шоў ка - ток у ля - сок шу -
    [6]
    Пастух. Пайшоў каток у лясок, знайшоў каток паясок.
    Авечкі (усе разам, рэхам). Паясок...
    Пастух. Пайшоў каток на ток, знайшоў нітак маток.
    Авечкі (рэхам). Нітак маток...
    Пастух. Пайшоў каток на ганак, знайшоў каток баранак.
    Авечкі (ціха). Ба-ра-нак...
    Пастух. Пайшоў каток на лавачку, знайшоў каток булавачку.
    Авечкі (ціха). Бу-ла-вач-ку...
    Пастух. Пайшоў каток на крылечка, знайшоў каток калечка.
    1-я, 2-я і 3-я авечкі (бо адна ўжо засынае). Ка-леч-ка.
    Пастух. Пайшоў каток на места, знайшоў каток цеста.
    1-я і 2-я авечкі (бо засынае яшчэ адна). Це-е-еста-а-а.
    Пастух (сонна). Пайшоў каток на таржок, знайшоў каток піражок.
    Апошняя авечка. Пі-ра... (I засынае.)
    Пастух (пяе ціха, адзін). А на ката варката, а на авечак дрымата... а-а-а...
    19
    У час калыханкі вакол статку ходзіць воўк. Ён чакае, пакуль засне пастух, а пасля крадзе астатніх авечак, якія губляюць чорныя і белыя хустачкі. (Воўк можа хаваць іх у зале сярод гледачоў.)
    5 ДЗЕЯ
    Ранак. Пяе певень. Пастух прачынаецца і бачыць, што авечак няма. Плачучы, ідзе іх шукаць. Па дарозе збірае чорныя і белыя хустачкі, якія пагублялі авечкі, калі іх цягнуў воўк. А воўк у гэты час пераапранаецца ў кабету: адзявае хустку, спадніцу, авечак накрывае по-сцілкай.
    Пастух. Добры дзень, бабулечка, ці не прабягалі тут мае авечачкі?
    Воўк (мякка). А якія?
    Пастух (паказвае дзве чорненькія хустачкі). Чорненькія.
    Воўк (важна). А пабеглі па чорненькай дарожцы. (Хапае хустачкі ў пастуха і хавае іх за пазуху.)
    Пастух (паказвае беленькія хустачкі). А беленькія?
    Воўк (зноў хапае хустачкі і хавае). А пабеглі па белай дарожцы, па чыстаму сасоннічку.
    У гэты час авечкі пад посцілкай пачынаюць пляскаць у далоні.
    Пастух (азірнуўшыся). Ой, бабулечка, а што ў цябе там шуміць?
    Воўк. А пчолы гудуць.
    Пастух. To дай мядку.
    Воўк. Што ты? Ідзі, бо пчолы пакусаюць.
    Авечкі пачынаюць тупаць нагамі.
    Пастух (сурова). Так, а што ў цябе стукае?
    Воўк. To мае парубкі так дровы сякуць.
    Пастух (насмешліва). О, бабуля, відаць, ты барыня, што парубкаў маеш?
    Авечкі пад посцілкай: «Кы-кы-кы!»
    Пастух (злосна). А што гэта ў барыні трашчыць?
    Воўк (махае рукамі, каб прагнаць пастуха). Гарох. (Крычыць, каб не было чуваць авечак.) Га-ро-х-х-х!
    Пастух (бегаючы кругом посцілкі). Дай пакаштаваць.
    Воўк (смеючыся, адганяе пастуха). Ой, сух дужа - зубы паламаеш, хлопча.
    Авечкі пад посцілкай: «Ці-ці-ці-ці!»
    Пастух (хоча зазірнуць пад посцілку). Ой, у цябе нешта там шуміць.
    Воўк. Дзеўкі бліны пякуць.