• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Старац (працягвае). Некалі толькі маці ведала пра іх чароўную сілу - яны больш ніко-му яе не паказвалі. Цяпер жа ўсе ведаюць, бо кожны дзень, каб выпрабаваць яе, яны ідуць на раку і, размясціўшыся па берагах, перакідваюць адзін аднаму млынавыя жорны. Ну што, ні пра каго не забыліся? Так, запрашаю вас, мае гос-цейкі, на карагод і святочнае шэсце па нашаму святу, як кажуць, сябе паказаць і людзей паглядзець. Войска маё Белае, сцягі і харугвы - на сцэну!
    На сярэдзіну сцэны выходзяць музыкі і дзеці, апранутыя ў белае адзенне са сцягамі і харугвамі, на якіх намаляваны Зніч, Жыж і іншыя. Пасля агульнага карагода пачынаец-ца святочнае шэсце міфалагічных постацей Белай Русі па ўсіх пляцоўках тэатралізава-нага свята.
    45
    Падаляначка
    [3]
    1 ДЗЕЯ
    Пакуль «Белае войска» ходзіць, пад крыкі і рогат на сцэну выходзіць «Чорнае Войска». У ім Лешы, Дамавік, Вадзянік, Ягіня, Русалкі і Чорт. Да іх выходзіць Старац.
    Старац. Відаць, сёння Рабінавая ноч, калі ўсё злое з пекла на свет павылазіла. А гэта што за гвалт? Што вас так разбірае?
    Ягіня. Нас на свята чаму не запрасілі?
    Вадзянік. Мельніца меліць - мука будзіць.
    Дамавік. Глядзіш, і бяда будзіць.
    Лешы. Так, губа ні ў кога не замкнёна.
    Ягіня. Па што нас забыліся?
    Старац. Што ж, дзетачкі, трэба і іх неяк уважыць дай вам прадставіць. Пачнем з гэтай найпрыгажэйшай пані. Ягіня!
    На край сцэны выходзіць страшна размаляваная дзяўчына ў чорным адзенні з доўгімі чорнымі раскудлачанымі валасамі. У руках яна трымае мятлу.
    Старац (працягвае). Гэта гаспадыня ўсіх ведзьмаў. У ночы яна робіць розныя паскудст-вы. Ездзіць у ступе, таўкачом паганяе, а памялом след замятае.
    Ягіня. Я магу лятаць на мятле, качарзе, лапаце і граблях.
    Чорт (дадае). Харчуецца Яга душамі людзей.
    Ягіня. Ад таго я такая лёгкая, як душа. (Бегае па сцэне, ганяе чарцей.)
    Старац (падыходзіць да Дамавіка). Расказвалі старыя людзі, што ў Вялікі Чацвер, калі пасля службы ўзяць свечку, прыйсці дадому і падняцца на гарышча, то там абавязкова будзе Дамавік. Будзе ляжаць ён голы, у выглядзе чалавека. Ну што, дзядзішча, шырокая барадзішча, кучаравая галавішча?
    Дамавік (выходзіць наперад). Ну, не заўсёды голы. (Працягвае.) I калі мяне чым-небудзь накрыць у гэты час, то паспрыяе ва ўсім, абяцаю.
    Старац. Праўда, ён любіць дружную сям’ю.
    Чорт (дадае). Але не любіць сварлівых баб.
    46
    Ягіня. Ой, ён сам часта жартуе, мой старэйшы браток.
    Чорт. Ага, падкідвае гаспадарам у пітво раздорнае зелле. (Рагоча.)
    Старац. Як кажуць: ад чарцей адстаў, а да людзей не прыстаў.
    Чорт. Хто нас дагоніць?
    Старац. А гэтага старычка можна пазнаць сярод людзей.
    Выходзіць Лешы - стары з белым, як бяроста або як воск, тварам. Вочы колеру свінцо-вага снегу, у лапцях, з доўгай пугаю.
    Лешы. Стракаю звера, на звера саджуся і зверам паганяю. (Б’е пугаю па сцэне.)
    Старац (працягвае). Левае крысо яго адзення пакрывае правае - зусім інакш, чым у люд-зей. I правае вока заўсёды нерухомае. Гэта цар, «звярыны пастух».
    Чорт. Ага, які з надыходам маразоў хаваецца ў пекле.
    Старац. У час абходу сваіх уладанняў ён робіць дзікія гукі.
    Ягіня. To ён свішча, то рагоча. (Лешы паказвае.)
    Старац. To пляскае ў далоні. (Лешы пляскае ў далоні.)
    Чорт. To свішча, як камар. (Паказвае.)
    Ягіня. To мычыць, як карова. (Паказвае.)
    Чорт. To іржэ, як конь. (Паказвае.)
    Лешы. Хто пачуе мае прымудрасці, людзі, той становіцца знахарам.
    Старац. Але, калі ўбачыце ў лесе ламачча або паласу паваленых дрэў, ведайце, гэта пра-ехаў вясельны поезд Лешага.
    Ягіня. Хто папросіць у Лешага грошай - дасць.
    Чорт. Але пры выхадзе з лесу ўсё ператворыцца ў вуголле. (Рагоча.)
    Старац. Ніхто не ведае, дзе дакладна ён жыве. Толькі звяры і птушкі ідуць да яго паміраць.
    Лешы. Бо толькі яны ведаюць патаемныя сцежкі.
    Чорт. А пра мяне, дзядок, што-небудзь нашчабячы.
    Старац. Ну, а зараз гэтая кульгавая і гарбатая пачварынка, якую вы ведаеце.
    На край сцэны выходзіць Чорт, скача і крыўляецца.
    Чорт. Я магу прымаць розныя абліччы, магу ператварацца ў жывёл: у чорнага барана, у ката, у саву.
    Ягіня. Нават у чалавека.
    Старац. Але яго можна пазнаць па рагах, хвасту і кіпцюрах.
    Чорт. He заўсёды, бо бываю я ў капелюшы і пальчатках. Але ніколі не апранаюся ў жа-ночыя адзежы. Фу!
    Старац. Ён любіць збіваць падарожных са шляху, скідваць колы з вазоў у час язды -шкодны.
    Ягіня. Заводзіць п’яных у балота.
    Старац. Часта коціцца як бочка ці кола. Але баіцца крыжа і малітвы. (Пачуўшы гэтыя словы, Чорт з віскам уцякае.)
    Старац (працягвае). Слухайце, аднаго разу бег Чорт ля возера. Зірнуў у ваду і вельмі спужаўся, бо ўбачыў сваю паганую чортаву морду. Тады давай ён каламуціць ваду. Каламуціў, каламуціў, пакуль возера не зрабілася балотам. I тут напаўзло туды жаб, змей, яшчарыц, бо й акурат пад той час у бусла паўцякалі з мяшка ўсе гэтыя гады.
    Выходзіць наперад Вадзянік - стары з доўгай лапацістай барадой, доўгімі валасамі ў форме кліна на галаве, з гладкай, бліскучай скурай, пузам, доўгімі нагамі, на якіх паміж пальцаў перапонкі. Замест валасоў могуць быць водарасці.
    47
    Вадзянік. Ну, нарэшце і маё «царства» спамянулі.
    Ягіня. Балота?
    Вадзянік. Ды не, вадзіцу-чараўніцу - маю памачніцу.
    Старац. Знаёмцеся, гэта Вадзянік. Часам уначы пры ціхім надвор’і ён раз’язджае на соме або пляскае далонямі па паверхні вады.
    1-я русалка. Кракае быццам крачка. (Вадзяны паказвае.)
    2-я русалка. Раве нібы карова.
    Ягіня. Вішчыць і бляе. (Вадзянік паказвае, потым выбягае наперад.)
    Вадзянік (крычыць). Рот ёсць, ды няма каго есці! А ў мяне 77 жонак: голых, босых, праставалосых - чым карміць?
    Старац. Але, ведайце, Вадзянік баіцца попелу, яго можна выжываць свістам, як і Лешага.
    Вадзянік (спалохана). Ой, я зараз каму-небудзь свісну.
    Старац. Напярэдадні св. Вадохрышча сяляне адной вёскі пераварочвалі вазы і сані, бо ў гэты час па іх прыходзіў Вадзянік, каб вывезці сваіх дзяцей.
    Вадзянік. А як жа - яны ж маглі загінуць.
    1-я русалка. Ага, бо людзі на Вадохрышча апускаюць у ваду крыж.
    2-я русалка. А ў наступны дзень асвячоную ваду можа знесці плынь.
    Старац. Так, а перавёрнутыя сані Вадзянік чамусьці ўзяць не асмельваецца.
    1-я русалка. Нічога, ёсць час калі і людзі не асмельваюцца.
    Старац (да русалак). Так, хадзіце бліжэй.
    Наперад выходзяць русалкі. У іх хвалістыя валасы русага колеру і ласкавыя блакітныя вочы. Апранутыя яны ў блакітна-зялёнае адзенне.
    Старац. Жыта - гэта косы Русалак. I калі парэжашся на полі, то яны рагочуць.
    Вадзянік. Бо людская кроў ім толькі на здароўе.
    Ягіня. А ў час скокаў Русалачак у жытнёвым полі ніхто, ніхто, нават з хлопцаў, не асмеліцца праходзіць міма.
    Вадзянік. Заказычуць да смерці, мае дзетачкі.
    Чорт. А як хто падыдзе да русальнага карагода, то спачатку завядуць у танец, а потым заманяць у раку.
    Вадзянік. I пацягнуць у самы вір.
    Старац. Нічога, можна выратавацца іголкаю ці шпількаю. I не лавіць рыбу ў гэты дзень.
    Дамавік. Што там рыба, аднойчы вылезла Русалка на бераг, села на камень і пачала шчупаковым грабянём расчэсвать свае валасы. За гадзіну столькі вычасала, чуць вёска не патанула.
    Старац. Дзетачкі, убачыўшы Русалку, трэба сказаць: «Чур мяне» - то яна будзе бяс-шкодная.
    Вадзянік. Хто шкодны? Тут яшчэ трэба падумаць, хто больш шкодны. Вось я з даўніх часоў павінен разбураць плаціны і млыны, а іх няма. Дзе яны?
    1-я русалка. Так, наш гаспадар павінен муціць ваду, а яна ў вашых азёрах і рэках даўно мутная.
    Дамавік. А я некалі ахоўваў дамы, свойскую жывёлу. На св. Варвару мне пяклі з цеста галовы, рогі, ногі, капыты і вушы, кармілі імі скацінку, каб лепей пладзіліся. Няма гэтага. Што вам зрабіць за гэта?
    Старац. Ну, і дзе тыя вёсачкі? Куды ўсё знікла, а? Цягнеце лямачку, пакуль не ў ямачку. Памятайце, як гукнеш, так і адгукнецца.
    Нечысць акружае Старца, але яго вызваляюць Два Асілкі.
    48
    Старац. Трыма крыжамі вас, чатырма Ангеламі. (Грозна.) Да пары жбан ваду носіць.
    Русалка. Усе пацягнуліся ў павярховыя дамы. Забыліся пра бацькоўскія хаты.
    Ягіня. Дык хто і што знішчыў? На Новы год ужо не паляць старых мётлаў, няма столькі малака, як было раней. Страцілі дзядоўскую мудрасць.
    Лешы. А мне цяпер што рабіць? Дзе пушчы-бары са звярамі пі птушкамі? Дзе дары на скрыжаваннях дарог, а?
    Вадзянік. Гэты свет і плачучы пераплачаце, а той і скачучы не пераскачаце.
    Ягіня. Усё загубіў, знішчыў чалавек.
    Старац. Думаю, яшчэ не ўсё.
    Ягіня. Слухай, Старац, выклікаем цябе з тваім войскам на Вялікую бойку.
    2 ДЗЕЯ
    На сцэну выходзяць музыкі з дудамі або сурмамі, іграюць марш. Пад гэтую музыку вяр-таецца «Белае войска» (Ярыла, Талака, Зніч, Жыцень, Палявік, Чур, Вясёлка, Пярун і дзеці).
    Марш
    Энергічна
    [4]
    Старац. Так, тут сіла не возьме - будзем розумам ваяваць. Станавіцеся!
    Старац становіцца ў цэнтры, справа ад яго - «Белае Войска», злева - «Чорнае Войска», дзеці са сцягамі і харугвамі - па баках. Гучаць барабаны.
    Старац (працягвае). Хто з вас (звяртаеца да ўсіх) ведае, дзе Вырай?
    Лешы. Гэта Птушыны Рай.
    49
    Вясёлка. Як ліхія людзі ніколі не трапляюць у Рай, так і ліхія птушкі сланяюцца па зям-лі, пакуль не загінуць.
    Ягіня. Вырай дзесь на Поўдні.
    Чур. За марамі, за гарамі, дзе перш былі людзі.
    Ярыла. Пакуль не саграшылі Богу.
    Старац. Так. Справіліся. А, вісіць сіта залатое, навітое? (Усе думаюць.) А яшчэ кажуць: «Глянеш - заплачаш, а ўсе яму рады?» Што такое?
    Зніч. Гэта Божае вогнішча.
    Дамавік. Па небу ходзіць, ды не ўсім угодзіць.
    Чорт. А як зайшло, так усё к чорту пайшло.
    Пярун. Гэта той Агонь, што грэе Неба, каб там цёпла было.
    Русалка (паказвае на неба). Вось яно.
    Вясёлка. He тыкай на Сонца, бо рука адсохне.
    Талака. Сонейка ніколі не злуе, яно заўжды ласкава пазірае ды хукае на ўсіх, як матка на сваіх дзетак.
    Ягіня. Соль табе ў вочы!
    Лешы. Дзяркач табе ў зубы!
    Жыцень. Таўкач - табе, Яга, пад бокі.
    Ягіня. Зараз за чубы вазьмемся ды паб’емся.
    Старац. He, не, працягваем спаборніцтва. Сто коней, сто валоў яйка не пацягнуць? Або, усіх нас корміць, а сама есці не просіць?
    Ярыла. Зямелька наша, яна багацей за ўсіх.
    Ягіня. Ага, чалавек створаны з зямлі і ў зямлю пойдзе.
    Чур. Зямля, наша Маці, усіх корміць, поіць.
    Чорт. Ага, а пасля смерці да сябе прыхіляе. (Рагоча.)