Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Зося. Дапамагала некалі людзям.
Мірон. I яшчэ як. Павітуха!
64
Юнона. Раскажы, бабуля, раскажы.
Зося. Добра, а вы пакуль частуйцеся. I ты, зяцёк, не сядзі, як на споведзі, смялей. (Да ўну-каў.) На Масленку заўсёды адведвалі павітух-пупарэзніц. To даўней так было.
Стах (здзіўлена). Пуп рэзала?
Наста. Паслухай, сынок, не перабівай.
Зося. Даўней было не так многа лекараў, то прыходзілася шмат чаго людзям самім ра-біць. Вось як, унучкі мае.
Юнона. Што рабіць?
Зося. Прымала я ні адно дзіця на Свет Божы.
Стах (здзіўлена). Ой!
Зося. I не голымі рукамі, а агарнуўшы іх новым палатном. Потым рукі мыю, а мне ба-цькі кідаюць у карыта грошы.
Наста. Ты ім пра пуп раскажы.
Зося (смяецца). Пра твой? (Далей спакойна.) Даўней хлопцам пупавіну перабівалі каменем.
Стах. Ой, каменем!
Зося. Каб быў сільны. Дзяўчыне пераразалі пупавіну на грабяні, верацяне.
Наста. Каб швачкай была.
Зося. А каму і на кнізе.
Мірон. Каб пісьменнае дзіця было. Або на дубовай дошцы - каб было моцнае, як дуб.
Стах. Перабівалі, адразалі - відаць, балюча?
Мірон. А ты не помніш, як табе было?
Стах. He.
Зося. Значыць, і не балела, унучачак. I даўно тое было.
Юнона. Даўно, а нам цікава, раскажы.
Зося. Ну вось, калі першы раз малое купала, то кідала ў ваду сярэбраную манету, каб дзіця вырасла чыстае, як срэбра.
Мірон. Багатае.
Стах. Нашто дзіцяці багацце, калі ёсць мама і тата?
Наста. Так, але калі падрасцеш яшчэ спатрэбіцца табе і срэбраная манета, і шмат чаго іншага. Гэта ж жыццё.
Зося (працягвае). Яшчэ кідала соль, розныя травы, ліла асвячоную на Іярдані ваду.
Юнона. Соль?
Наста. Так, засцерагалі ад злых вачэй, шкоднага ветру.
Зося. А яшчэ даўней, чула, дзяўчынак купалі ў малаку.
Стах (смяецца). 3 цукрам!
Зося. Каб была белая. А хлопчыкаўу піве, каб былі моцнымі і прыгожымі.
Юнона. Во, і мне бы ў малако.
Стах. Дзе яго столькі ўзяць?
Наста. Гэта ж маленькіх толькі купалі.
Зося. Памыю, пакладу ля печы на кажух: «Каб вялікае расло, каб добра спала. А як шуба касмата, будзь так багата». (Ласкава.) Але ж вы ешце, a то зараз... (праз паўзу) за вашы пупы вазьмуся. Унучкі мае ўлюблёныя.
Стах. А я ўцяку!
Зося. От, неслух. Цябе Хапун тады схопіць.
Юнона. А хто такі Хапун?
65
Зося. To страшны дзед з вялікай торбаю.
Стах. 3 торбаю? He страшна.
Зося. Так, ён лётае па паветры і хапае дзяцей, якія не слухаюць старэйшых.
Стах (павярнуўшыся да бабы). Я цяжкі, не схопіць.
Мірон. Яшчэ і не аднаго зараз. Схопіць - і ў торбу!
Зося. А потым крычы, не крычы - ніхто не пачуе.
Стах. Усё роўна ўцяку!
Мірон. Жыве ён пасярод балота пад карчом.
Зося. Непаслухмяных дзяцей ён яшчэ б’е крапівою.
Юнона. I што, бабуля, ніводнае дзіця не ўцячэ?
Зося (сур’ёзна). Кажуць, не. Вырастаюць яны там і самі робяцца хапунамі, нават барада вырастае.
Стах. 0, бараду я хачу. (Смяецца.)
Юнона. Фу, барада! (Далей брату.) Стах, лепш слухацца. (Потым бацькам.) А можна нам схадзіць на вуліцу?
Мірон. Хай ідуць, бо зусім баба запалохала дзяцей.
Зося. To ж самі пыталіся, самі прасіліся.
Наста (дзецям) Ідзіце, але недалёка ад хаты, бо і мы тут не заседзімся доўга. Трэба ж яшчэ да родных зайсці.
Дзеці ідуць на вуліцу, за вакном чуецца масленічная песня.
А казалі, Маслінкі сем нядзель
А казалі, Маслінкі сем нядзель, Сем нядзель, сем нядзель.
Ажно Маслінкі адзін дзень.
Адзін дзень, адзін дзень.
Адна нядзелька, тая караценька, Масліная, масліная.
[1]
Зося. Але ж хутка бяжыць час, то былі, былі маленькія, а тут ужо ім пра пуп раскажы.
Наста. Так, але добра, няхай ведаюць даўніну. (У захапленні.) Як святкавалі!
Мірон. To я і сам памятаю, як прыходзілі на Масленку пераапранутыя.
Наста. Жанчыны, апранутыя ў касцюмы «мужчын», «старцаў», «цыганоў».
66
Зося. Так урачыста было. Выведуць, пасадзяць мяне ў сані. Упрагаюцца і з крыкамі ця-гаюць па вёсцы.
Мірон. To гонар.
Наста. Павага бабе.
Зося. А потым у карчомцы частаванне, жадаюць здароўя. Але дзед мой заўсёды лаяўся на маладых.
Мірон. Чаго?
Зося. Казаў, што маляваць сабе на твары румянец ці вусы - грэх.
Наста. А сам і бараду насіў, і вусы.
Зося. Калі намалюеш, тады злы Дух атрымае над табой уладу.
Мірон. От, грэх. Гэта ж кожнае свята людзі прыдурваюцца.
Наста. To ж весела, мама.
Зося. Хіба ж я супраць? Сама веру-не веру, а раблю, як бацькі і дзяды рабілі.
Мірон. А я? (Дастае з кішэні арэх.) Бацька некалі пажартаваў, здаецца, сказаў: калі хо-чаш, каб ніколі не выводзіліся грошы, то насі ў кішэні арэх-спарыш.
Зося. А стос бліноў продкам на Масленку?
Наста. Так, лічыцца ж, што душы прылятаюць падсілкавацца парай бліноў.
Зося. Ну і хто парушыць радавую завядзёнку? Ці пост.
Мірон. He вельмі то я пост люблю.
Зося. Ой, ведаю. Так, зяцёк, за п’янства, за аб’яданне ў пост пакарае Бог.
Мірон. Ну, і ці хто расказваў як?
Зося. Расказвалі, што на Тым Свеці Бог паставіць грэшнага сярод усялякай яды і пітва.
Мірон. Асабліва, мама, піва ці медавухі?
Зося. Убачыш, будзе бясконца хацецца есці-піць, але не можна будзе дастаць нічога.
Наста. Мой - моцны, дужы, відаць, не спалохаецца. Яшчэ ж і працуе як вол.
Зося. Вядома ж, трэба і ўкусіць, разумею. Я так заўсёды жартую з ім, а ты верыш, што лаемся. Я ж яго таксама не менш за ўнукаў люблю. У царкву заходзіць.
Мірон. Я з павагай да веры. Малым памятаю, у першыя дні посту да споведзі ўсе ма-лыя ішлі.
Наста. Першыя - малодшыя. To і ў нас так.
Мірон. Яшчэ маці давала наказ: «Глядзі ж, сынок, скажаш бацюшку, што маткі і бацькі не слухаў, малітвы не гаварыў, у гарод лазіў...» Памятаю, потым цалаваў усім руку, каб злосці не мелі і не гневаліся.
Зося. Споведзь, па-першае, для сябе, я так думаю. Потым для Бога, ён і так усё ведае пра нас.
Наста. Так. Шчырасць і чыстасардэчнасць. 3 сабою бывае цяжка «размаўляць» аб гра-хах сваіх. Дзе грэх? Які?
Зося. А ўтойванне грахоў - смяротны грэх. (Узгадваючы.) Бацькі мае хадзілі да сповед-зі ці ў суботу, ці ў нядзелю. Гэта ж каб не прапаў рабочы дзень. Так працавалі. He сварыліся, не гневаліся нават. Гаварылі, што гнеў павінен быць да парога. Так што, дзеткі, жывіце дружна.
Наста. У нас, мама, заўсёды ціха ў хаце, хіба што дзеці сваволяць.
Мірон. Ну і Наста калі буркне на мяне.
Зося (ласкава). I дзетак так вучыце, хто ж іх навучыць, калі не вы.
Мірон (устае з-за стала). To, пойдзем. (Усміхаецца.) Якраз і пачнем вучыць.
Наста (Мірону). Глядзі, яны ў нас і так паслухмяныя. (Далей Зосі.) Мама, убачымся ж яшчэ на провадах Масленкі?
67
Зося. Можа, і пайду. Бач, пайшоў дзед сані рыхтаваць, то, відаць, з сябрам добра «на-слізгаюцца».
Наста. I да цябе паспее, сама ведаеш: без саней - не Масленка. Хадзем цяпер з намі пагуляем трохі, пяюць як прыгожа.
Зося. Ідзіце дзеткі, мне яшчэ працы шмат ёсць. Ды пірагоў вазьміце, нам з дзедам па аднаму пакіньце, хопіць нам старым.
За вакном хаты чуецца песня. Мірон і Наста выходзяць з хаты. Зося застаецца, выглядае ў вакно.
Масленіца-ласуха
J = 68
ла - су - ха, ла - су - ха,
Ма- сле - ні - ца - ла - су - ха,
каб ця-гну - ла - ся да Ду - ха, да
Ду-ха, да Ду-ха.
Масленіца-ласуха, Ласуха, ласуха.
Каб цягнулася да Духа, Да Духа, да Духа.
[2]
Зося (мармыча пад нос). Наша Масленка катліва, а мы Масленку пракацілі. На гары бабы сядзелі, кулаком зямлю білі. Масленка... Масленка... (Пасля песні.) Трэба стол на ноч засцяліць, падлогу замесці, каб Анёлу-ахоўніку было чыста хадзіць. (За-сцілае стол.) Глядзіш, хутка і дзед прысунецца.
4ДЗЕЯ
На сярэдзіне вуліцы збіраюцца дзяўчаты. Справа і злева стаяць хаты. Праз нейкі час да дзяўчат падыходзяць хлопцы.
Таццяна (хлопцам). Ну, нарэшце выйшлі!
Радзівон. Хто? Мы ўжо даўно тут. Хадзілі «калодку» шукаць.
Таццяна. Мы ўжо думалі без вас будзем Масленку праважаць.
Параска. А што, колькі можна ўжо блінамі аб’ядацца?
Радзівон. Пачакалі і, глянь, нічога з вамі не сталася. Вечна да нас чапляецеся, яшчэ не жонкі.
Тарас (Радзівону). Ціха ты! Трэба ж ушанаваць жанатую моладзь. To ж дзень такі.
Юнона. Дык да каго пойдзем? Тут жанатых і не так і многа.
Стах (убачыўшы Галю з Фёдарам). Гляньце, самі ідуць.
Амяліна (прыглядаецца). Хто?
Яўсей (пазнаўшы). Галя, далібог, Галя. I з вусатым Фёдарам.
68
Таццяна. Ой, і не пазнаць. А Фёдар ужо стаў такі прыбраны, нібы дзеўка.
Тарас. To і Галя. (Усміхаючыся.) Так, тады баба пышна, як замуж выйшла.
Амяліна (здзіўлена). Калі ж гэта яна паспела?
Параска. Як ты гэта магла прапусціць? Яна на мясаед замуж вышла!
Таццяна (да публікі) Разнем ёй песню! А-ёй, ды няхай частуе!
Дзяўчаты і хлопцы пяюць песню, падыходзяць і акружаюць Галю. Фёдар стаіць збоку, пазірае і трымае кашэль з «дарамі», гасцінцамі.
Юнона (пасля песні працягвае прыпяваць). Ах ты, Галя, Галя, выйдзі да нас!
Параска (басам) Вазьмі сыра - родзіш сына.
Юнона (тоненькім галаском). Вазьмі мачку - родзіш дачку. (Прытанцоўвае вакол яе.) Да Галі падыходзяць і хлопцы. Мірон і Наста назіраюць усё збоку.
Радзівон (звяртаецца да хлопцаў і дзяўчат). Ну што, пачнем «разуванне» маладой?
Тарас. Так, няхай плоціць. Можа, сама, а можа, і той вясёлы пан (паказвае на Фёдара), што з кошыкам. Здаецца, жывуць не бедна?
Фёдар. He, дзякуй Богу. Няма чаго скардзіцца.
Тарас (паглядаючы на Фёдара). Ты не злуйся, мне твая Галя не патрэбна, а вось кошык -можа быць.
Галя. Дзякуй, дзякуй вам усім! Нясі давай, Фёдарчыку, гасцінцы. To ж мае сябровачкі, я з імі столькі песень праспявала, як дзеўкаю была. Хадзіце бліжэй.
Галя з Фёдарам частуюць ўсіх.
Фёдар. Ой, дзякуй вам суседачкі і суседзі, што не забыліся. (Раздае пірагі з сырам, аба-ранкі, цукеркі.)
Яўсей (кусаючы пірог). Якраз, усіх успомнілі сёння. (Хлопцам.) Галодныя не будзем. Ха-ха! Мірон (падыходзіць да Фёдара, які частуе хлопцаў медавухай). To ж Масленка сёння. Наста (таксама частуецца пірагамі, сырам). Сёння старыя бабы аб нявестках судзілі. Мірон. I я чуў (усміхаючыся), што адна нявестка шэльма была.
Наста. У клець зайшла, сыр-масла панясла. (Паглядаюць з Міронам на Галю, смяюцца.) Мірон (сур’ёзна). Кажуць дзяды, хто замуж не пайшла - суччына дачка.
Наста (ласкава). Што замуж пайшла - бацькава дачка.
Радзівон. Хто жаніўся - матчын сын! Во!
Тарас. А хто не ажаніўся - суччын сын?! Ага!
Мірон. To што, «калодку»? Шукайце, хлопцы, каму!