• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Іван Кірчук - беларускі музыка, кампазітар, фалькларыст, пісьменнік, мастак, выкладчык. Лідэр гурта «Этна-трыо Троіца».
    Нарадзіўся ў 1958 годзе (г. Ліда, Беларусь). Скончыў музычнае вучылішча (1977) паспецыяльнасці «Дырыжор акадэмічнага хору». 3 1982 года загадчык аддзялення «Абрадавая дзейнасць і фальклор» у Мінскім вучылішчы мастацтваў. У 1985 годзе скончыў Універсітэт культуры па спецыяльнасці «Дырыжор народнага хору». 3 1995 года працаваў уНацыянальным цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. 3 1997 года выкладчык (старшы выкладчык, дацэнт) Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. 32016 года працуе старшым выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
    Аўтар шматлікіх праграм, рэканструяваных абрадаў, святаў. Яго працы трансляваліся парэспубліканскім радыё і тэлебачанні. На базе Мінскага вучылішча мастацтваў стварыў навучальныя лабараторыі і фальклорныя ансамблі - «Прадвесне», «Бліскавіца», «Дабрадзеі», «Дзіва», якія ў розныя гады сталі лаўрэатамі фестываляў у Германіі, Польшчы, Літве, Эстоніі, Расіі. Рэжысёр сцэнічных пастановак: «Свята ў весцы» (1983), «Вяселле на Віцебшчіне» (1985), «Мацей і Аўдзей на вячорках» (1986), «Некруты» (1994), «Русальныя розгары» (1995), і інш., гарадскія і раённыя святы «Купалле» (1989), «Каляды» (1990). У 2019 годзе прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, Выканаў арыгінальную кампазіцыю «Легенды і паданні».
    За час шматлікіх фальклорна-этнаграфічных экспедыцый па Беларусі сабраў унікальны этнаграфічны музей, у які ўваходзяць прадметы народнага побыту беларусаў, традыцыйнае адзення, тэатральныя масакш і лялькі, аўдыё і відэа архіў народных выканаўцаў і фальклорных калектываў.
    У 2009 годзе Іван Кірчук прадставіў кнігу «Аўтабаны і менестрэлі», якая носіць аўтабіяграфічны характар: асабістыя ўражанні пра гастролі гурта «Этна-трыо Троіца», прыпавесці, казкі і вершы ўласнага сачынення. У 2014 годзе адбылася прэзентацыя кнігі «Гарыць свечка ля алтара (споведзь менестрэля)». Своеасаблівая споведзь, якая закранае духоўны свет аўтара. У 2021 годзе выдае новую кнігу «Гарады ўзыходжанняў», напісаную ў стылі фолк-фэнтэзі. У гэтай кнізе аўтар апускае чытача ў першабытныя вераванні, магічныя рытуалы і старажытныя духоўныя практыкі.
    Увазе чытачоў у суаўтарстве з Е.Кірчук прадстаўляе сумесны вынік шматгадовай працы івопыту. У ёй прадстаўлены сцэнарыі абрадаў, святаў і тэатралізаваных прадстаўленняў, распрацаваных на аснове беларускага фальклору.
    Катярына Кірчук з'яўляецца выпускніцай кафедры «Этнаграфіі і фальклора» факультэта народнай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка 2009 года. Атрымала ступень магістра педагагічных навуку 2010 годзе, у2020 годзе скончыла аспірантуру і з'яўляецца даследчыкам у галіне філалагічных навук. Удзельнічала ў 14-х рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях Беларусі, Расіі, Украіны. Напісала 23 артыкулы па тэме эпітэтаў колеру ў беларускім фальклоры. «Градацыя колераў і семантыка паэтычных маркераўу беларускіх народных песнях, загадках і замовах» (2010), «Класіфікацыя і канатацыі эпітэтаў колеру і святла ў беларускіх замовах» (2012), «Каларыстычныя і эмацыянальныя эпітэты ў беларускіх легендах і паданнях» (2019). Да таго ж яшчэ падрыхтавала 3 артыкулы да беларускіх энцыклапедый: «Асяніны» і «Аўдакея» у«Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т.І.» (2010), «Жартоўныя песні» у «Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т.2.» (2012). У 2010 годзе атрымала дыплом лаурэата Рэспубліканскага конкурса навуковых работ вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь за працу «Фальклорная каларыстыка беларусаў». У 2011 годзе атрымала першую прэмію і ўключана ўСпецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.
    Апрабацыю творчага вопыта рэканструкцыі і стылізацыі народнай спадчыны прайшла працуючы на кафедры «Этнаграфіі і фальклора» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і дзякуючы ўдзельніцтву ў выступленчай дзейнасці Заслужанага аматарскага фальклорна-этнаграфічнага ансмабля «Неруш».
    т Q.
    * |
    05
    _0 Q.
    X
    05
    *
    Т Q.
    5
    X
    05
    С0