Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Фот. Так, інакш Кветка прападзе.
Ор (далей без музыкі). Але не ўсё так проста. Кветка тая цвіла не больш 5 хвілінаў, была яна ў выглядзе агню-жару. Сарваў ён тую Кветку, кінуўся дахаты. Чуе - нешта енчы-ць нечалавечым голасам. He азіраецца, бяжыць. Хутка і лес скончыўся. Павесялеў мужык. Але яшчэ балоты-багнікі наперадзе. Сціхла раптам ўсё. Стаў ён пасярод ба-лота, прыслухаўся. Чуе - нібы дзіця плача. Зірнуў праз высокую траву і жахнуўся. Стаяць на купінах ці то русалкі, ці то ведзьмы. 3 крыламі! Голыя, старыя, пачварныя, брудныя і злыя, панурыя, пакрытыя не скураю, а нечым цвёрдым, накшталт пазно-гцяў. У адной хвост даўжынёю з добрую пядзь. Цыцкі вялікія, жалезныя. I глядзяць у яго бок. Плачуць, як дзеці малыя. I што яшчэ! Да гэтай зграі яшчэ паспяшае роз-ная немач. Ідзе Дзева Смерці з вогненным вянком на галаве, а ў правай руцэ хустку акрываўленую нясе. Злосная, агідная, з адным бліскучым зубам. Зусім бы то з імглы злеплена, ідзе па вадзе! Нечысць за ёй раз’язджае на лапатах, качэргах, хто на ра-гатай жывёле. I дзіўна глядзяць у яго бок, так, што ніводнае чалавечае вока не можа вытрымаць, аж слёзы прэ з вачэй. Апамятаваўся мужык, глянуў - а замест Кветкі, што да грудзей прыціскаў, клубок змей. Кінуў ён тое аб зямлю, а сам зноў пабег да-хаты. Але доўга яго яшчэ нячысцікі цягалі, блудзіў аж да ранку.
Чуецца купальская песня, якую спяваюць дзяўчаты. Дзяды-Ведуны нейкі час сядзяць моўчкі.
(2-гі варыянт. Гасне святло і дзяўчаты танцуюць танец з агеньчыкамі ў руках вакол вогнішча.)
235
Ідзіця, людзі, дзівіцеся
Ідзіця, людзі, дзівіцеся* Едзя Купалка жаніціся. Сам жа ён едзе на коніку. Дзевачку вязе ў возіку. Сам жа ён едзе, як жар гарыць. Дзевачку вязе, як мак цвіцець.
* Кожны радок паўтараецца.
[18]
Ор. Трэба мець чыстыя помыслы, і ўсяго.
Прокша. Куды цяперашнія людзі? Здрабнелі, асунуліся.
Дорах. 0, дзяды былі дужэйшыя за мядзведзей.
Фот. Як дубы здаровыя, голас мелі як звон немалы.
Ор (праз хвіліну). Але цікава, браты мае, мы з вамі зараз разам з людзьмі, а яны не бача-ць нас і не чуюць. Мы ж бачым і чуем усё, што дзеецца навокал. Чаму?
Дзяды-Ведуны задуменна сядзяць. У вогнішчы пачынаюць зіхацець агеньчыкі. Дзя-ды-Ведуны ўстаюць.
Ор. Надыходзіць час.
Дзяды-Ведуны падыходзяць да вогнішча, абыходзяць вакол яго адзін круг, шэпчуць тэксты-абярэгі. Затым яны кладуцца накрыж на зямлю, раскінуўшы рукі, галавою да агню і тварам да «неба». Песня сціхае. Неўзабаве чуюцца галасы дрэваў, кустоў, травы:
- У мяне гаючая сіла.
- Сарві мяне, сарві.
- Як вецейка ў бяроз, столькі зёран дасць авёс.
- Густа, як асіна, расце канюшына.
- Пладзіцеся, дзеткі.
- Зарадзі жыта.
- Як дзерава клён, такі будзе лён.
- А я ад хваробы вачэй.
- А я, чыстацел, ад хваробы скуры.
- Падарожнік - ад нарываў.
- Крушына я, ад малярыі.
- Жывіца - пры парэзах.
(Тэкстаў можа быць значна больш, імправізавана. Усе шэпты гучаць разам. Іх могуць шаптаць дзяўчаты і хлопцы за сцэнай, гледачы ў зале і г. д.)
236
5 ДЗЕЯ
Узнімаецца вецер. Праз залу і з бакоў сцэны выходзяць дзяўчаты-русалкі з малымі «ру-салчанятамі», розная нечысць у масках з бяросты. Яны ідуць да вогнішча, выюць, нека-торыя ціха плачуць. Грыміць гром. Дзяды-Ведуны нібы прачынаюцца, паспешна ўстаюць на ногі, становяцца тварам да вогнішча.
Ор. Пачынаецца, браты мае.
У гэты час за сцэнай сканчваюцца шэпты, пачынаюць гучаць барабаны і купальская песня.
Дзевачкі, не сядзіця, рана-рана
Павольна, з рухам J = 168
Дзе- вач - кі, ні ся - дзі - ця, ра - на - ра - на, вы йдзі - ця, па - гля - дзі - ця, ра - на - ра - на.
Дзевачкі, не сядзіця, рана-рана ,* Вы йдзіця, паглядзіця: Ці шуміць дубровачка, Ці звініць дарожачка.
Ці расцвіў базовы цвет, Ці едзя той, што завязаў свет? Да шуміць дубровачка, Да звініць дарожачка, Да зацвіў базовы цвет, Прыехаў той, што завязаў свет!
* Прыпеў «рана-рана» завяршае кожны радок.
[19]
Пад час песні Дзяды-Ведуны бяруцца за рукі і ўтвараюць вакол вогнішча круг. Агонь пачынае блішчаць, падымаецца ўсё вышэй і вышэй. Узнімаецца бура, вецер. Узяўшыся за рукі, Дзяды-Ведуны ходзяць вакол вогнішча, шэпчуць замовы. Кожны яшчэ выкры-квае некаторыя тэксты-абярэгі. Русалкі і нечысць павольна імкнуцца падысці ўсё бліжэй і бліжэй да вогнішча.
Ор (крычыць пад гукі барабана, якія даносяцца з-за сцэны, нібы гудзіць сама Зямля). Го-спаду, Усявышняму Богу молімся, святой Маці Прачыстай клонімся. (Кланяюцца.) Ішоў Хрыстос і з нябёс з залатым мячом, з залатым крастом. Крыжом усемагутным ахрысцімся, нечысць, ворагаў, калдуноў-калдуніц адгонім!
Дорах (крычыць пад гукі барабана). Янголікаў-саколікаў прызываем. Прылятайце! Да-памагайце!
Фот (крычыць пад гукі барабана). Архангелы, Херувімы, Серафімы, Тройца святая! Сю-ды, да нас!
237
Прокша (крычыць пад гукі барабана). Маці Божая, аградзі сіняю парчою, рызаю залатою Перуновы Агонь зберажы! Збе-ра-жы!
У гэты час узнімаецца страшэнная бура, русалкі і нечысць яшчэ бліжэй падбіраюцца да вогнішча. Дзяды-Ведуны перастаюць хадзіць вакол агню, прыпадаюць на калені, прыкры-ваюць сабою вогнішча, але працягваюць крычаць без гукаў барабана.
Ор (крычыць). Чур-Чур! Згінь! (Далей спакойна.) Як на асіне птушцы гнёздаў не віць, так злодзеям-чараўнікам Перуновага агню не схапіць.
Дорах (крычыць). Чур-Чур! Прападзі! (Далей спакойна.) Каб вы, калдуны-чараўнікі, адзін аднаго паядалі, ноч біліся, не спалі і прапалі.
Пачынае днець, русалкі і іншая нечысць з крыкамі і плачам пачынаюць адыходзі-ць ад вогнішча, некаторыя адпаўзаюць, іншых адцягваюць за рукі і ногі. Песні і музыка за сцэнай паступова сцішваюцца, толькі яшчэ чуваць далёкія водгукі барабана.
Фот (спакойна). Соль вам у вочы, маланка ў зубы, палена ў калена.
Прокша (мякка). Каб не чаравалі, а прапалі.
Усе разам (ціха). Прапалі! Прапалі! Чур-Чур!
Агонь становіцца меншым. Дзяды-Ведуны выцягваюць рукі над ім, «бяруць» промні і «раскідваюць» іх вакол сябе. Русалкі з нечысцю знікаюць са сцэны і залы, некаторыя ўця-каюць з крыкамі і скавытаннем.
Ор. Замыкаем чароўны Агонь - Папараць-Кветку Перуна заклёнамі-абярэгамі, сямю ключамі, сямю ланцугамі! Нашы словы моцныя, магучыя. Слава Дзядам-Ведунам! Веліч Багам!
Сцішваецца бура, вецер. Дзяды-Ведуны ўстаюць з каленяў, стаміўшыся, апускаюць рукі. Вогнішча гарыць невялічкім агнём. Пачынае ўзыходзіць Сонца. Нечакана з усходам Сонца «знікаюць» Дзяды-Ведуны, «знікаюць» і кажухі з валуноў, ручнікі з Дуба. Апошнім «знікае» са сцэны вогнішча. Бясследна. Пачынаюць спяваць птушкі. Промні Сонца ўсё больш і больш падаюць на сцэну. Як зачараваныя, выходзяць сустракаць Сонца хлопцы і дзяўчаты ў вялікіх вянках з кветак і каласоў. Яны разглядаюць Сонца моўчкі. I, як рэха, аднекуль зверху, з галін Дуба-Волата чуюцца галасы Дзядоў-Ведуноў.
Ор (шэпча). Нашыя веды, знахарствы таямнічыя недаступныя вам, людзі.
Дорах (працягвае). Перадаем іх не ўсім. А калі перадаем, то пад вялікім сакрэтам.
Op. He гатовыя вы, людзі, прыняць гэты Дар Багоў.
Фот (таксама шэпча). Але ў вас яшчэ ўсё наперадзе. Продкам пакланіцеся, усяму жыво-му і нежывому.
Прокша (напаўголаса). Да самой Зямлі, з павагай і любоўю.
Ор (уголас). Веру, людзі, і вы калі-небудзь зразумееце Святое.
Фот (спакойна). Таму больш чуйна аднясіцеся да таго, што расце, жыве на Зямлі.
Прокша. Да памяці сівых стагоддзяў будзьце больш уважлівыя.
Ор. Да сябе - таксама.
Хлопцы і дзяўчаты, быццам пачуўшы гэтыя словы, становяцца на калені, кланяюцца Зямлі, некаторыя цягнуць рукі, кветкі да Сонца.
Найгрыш
Цымбалы
Умерана
238
[20]
Фот (пад гукі цымбалаў і спевы птушак). Скажы, што трымае Зямлю?
(Рэха: «зямлю... зямлю...»)
Ор. Вада высока.
(Рэха: «высока... высока...»)
Прокша. А што трымае камень-валун?
(Рэха: «лун... лун...»)
Ор. Чатыры залатыя рыбы.
(Рэха: «рыбы... рыбы...»)
Дорах. А што трымае рыб залатых?
(Рэха: «ты... ты... ты...»)
Ор. Рака вогненная.
(Рэха: «я... я... я...»)
Фот. А што трымае той агонь?
Ор. Дуб-Волат, які вечнасцю ўрос у нашу святую Зямлю.
Хлопцы і дзяўчаты ўстаюць з каленяў, некалькі пар ідуць да Дуба-Волата, кладуць на яго карэнне кветкі, вянкі. Іншыя сыходзяць са сцэны парамі, узяўшыся за рукі, раздаюць кветкі, галінкі дуба гледачам. Спяваюць птушкі. Музыка гучыць яшчэ доўга, у яе ўплятаюцца най-грышы на акарыне, дудцы, жалейцы, нагадваючы ўсім галасы Дзядоў-Ведуноў.
ЗАСЛОНА
Літаратура
1. Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл./уклад. В. А. За-харава і інш.; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989.
2. Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995.
3. Замовы / склад. Г. А. Барташэвіч. - Мінск : Бел. навука, 2000.
4. Зімняя дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3 / склад. У. Ва-сілевіч. - Мінск : Маст. літ., 1999.
5. Купальскія і пятроўскія песні / склад. A. С. Ліс. - Мінск : Навука і тэхніка, 1985.
6. Ненадавец, A. М. Святло таямнічага вогнішча/A. М. Ненадавец. - Мінск : Беларусь, 1993.
7. Ненадавец, A. М. Сілаю слова. Чорная і белая магія / A. М. Ненадавец. - Мінск : Бела-русь, 2002.
8. Тэатралізаваныя школьныя святы / А. Ю. Лозка, I. I. Кірчук. - Мінск : БелЭн, 2004.
9. Шнрма, Г. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Шмрма. - М. : Сов. композмтор, 1958.
Каментарыі да песень
[1] Выкарыстана мелодыя песні «Сёння Купала»: Шмрма, Г. Р. Двестн белорусскнх на-родных песен/Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка - М.: Сов. композмтор, 1958. -С. 40. (Зап. Р. Шырма ў 1934 г. у в. В. Грынкі Ваўкавыскага павета.)
[2] Выкарыстана мелодыя песні «Паехаў Ясюленька»: Шмрма, Г. Р. Двестн белорусскмх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М. : Сов. компознтор, 1958. - С. 37. (Зап. Р. Шырма ў 1934 г. у в. В. Грынкі Ваўкавыскага павета.)
239
[3] Гл. каментарый 1.
[4] Гл. каментарый 2.
[5] Выкарыстана мелодыя песні «На сенажаці мядуначка»; Шмрма, Г. Р. Двестм белорус-скмх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М.: Сов. композмтор, 1958. - С. 35. (Зап. Р. Шырма ў 1930 г. у в. Навасёлкі Пастаўскага павета ад М. Скурко 1905 г. н.)