Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
[6] Гл. каментарый 1.
[7] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 58. (Зап. У. Гром у 1982 г. ад нар. Лагойскага раёна Мінскай вобласці Е. I. Грыб 1907 г. н.)
[8] Выкарыстана мелодыя песні «Купалёнка»: Шнрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М.: Сов. композмтор, 1958. - С. 41. (Зап. Р. Шырма ў 1930 г. у в. Навасёлкі Пастаўскага павета ад М. Скурко 1905 г. н.)
[9] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Д. Лі-цвінка; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск: Універсітэцкае, 1995. - С. 59. (Зап. Т. Ку-лаковіч у 1983 г. у в. Хмелеўка Мінскага раёна Мінскай вобласці ад Я. А. Унук 1893 г. н.)
[10] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 60. (Зап. В. Каладзінскі ў 1987 г. у в. Рудкі Клецкага раёна Мінскай вобласці ад В. Ф. Ска-коўскай 1925 г. н., 3. М. Вятрэйчык 1940 г. н., 3. Н. Касцюковіч 1922 г. н.)
[11] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 63. (Зап. В. Ліцвінка ў 1988 г. у в Гайна Лагойскага раёна Мінскай вобласці ад I. Г. Крывіцкай 1896 г. н.)
[12] Гл. каментарый 5.
[13] Гл. каментарый 5.
[14] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц.жанры: Гомел. вобл./уклад. В. А. За-харава і інш.; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989. - С. 54. (Зап. В. Ліцвінка, У. Раговіч у 1985 г. у в. Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай воб-ласці ад М. Зуевай 1927 г. н., А. Фяськовай 1922 г. н., М. Таранавай 1923 г. н. і інш.)
[15] Гл. каментарый 8.
[16] Гл. каментарый 5.
[17] Гл. каментарый 1.
[18] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - 57. (С. Зап. М. Бабіцкая ў 1986 г. у в. Старынкі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ад М. О. Ванкевіч 1910 г.н.)
[19] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. -С. 67. (Зап. М. Абрагімовіч у 1984 г. у в. Харошая Лагойскага раёна Мінскай вобласці ад A. А. Абрагімовіч 1905 г. н.)
[20] Гл. каментарый 1.
240
I. Кірчук y вобразе Перуна. Еўрапейскія гульні, г. Мінск 2019 г*
Тэатралізаваная пастаноўка фальклорнай фантазіі на аснове купальскага абраду Кветка Перунсг*
* Фота з архіва I. Кірчука.
241
НаслаўБог страшныя буры і грымоты**
-Вячэрнія зоры-зараніцы, дзядоўскія памачніцы, памажыце нам.**
242
Станьце нам, Багі, у помач у гэтую святую ноч**
- Сягоння Купалле на Яна, Дзевачкі зелле збіралі.**
243
Вадзіца-царыца, красная дзявіца**
Каралёўна зелле пазнала, Яна дзевачкам сказала**
244
- Дзявочае ўмыванне, Кавалерскае каханне.**
Культ продкаў**
245
Культ зеляніны**
Стыхіі**
246
- Спляла вяночак з чабору, хачу замуж у пору**
Добра будзе - жыць буду...**
247
-Яна гэтым вяночку варажыла, каб счасліва жыла.**
Студэнцкі калектыў удзельніц тэатралізаванага паказу «Кветка Перуна» пад кіраўніцтвам I. Кірчука, Дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, 2008 г.**
** Фота Уладзіміра Урбановіча.
248
БАЙ
Вечарына на аснове зімовай гульні «Жаніцьба Цярэшкі»
Галоўныя дзеючыя асобы
Данута - бабуля
Матрона - «маці»
Тарас - «бацька»
1-я пара:
Нічыпар - хлопец («дзед»)
Фрося - дзеўка («баба»)
2-я пара:
Тодар - хлопец («дзед»)
Зіна - дзеўка («баба»)
3-я пара:
Ягор - хлопец («дзед»)
Акуліна - дзеўка («баба»)
Фаня - 1-я сяброўка
Яніна - 2-я сяброўка
Музыкі
1 ДЗЕЯ
Дзея адбываецца ў чыста прыбранай хаце. На сцэне - лава, стол, засланы абрусам. Грае дудар або іншыя музыкі. На лаве сядзяць дзяўчаты.
Полька
Энергічна
[1]
249
Данута (заходзіць у хату). Зюзя ў хаце, а тут ужо ні снапа на палаце.
Фаня. Зюзя - то хто?
Данута. Дед казаў, нібы Бог Зімы.
Яніна. Добры?
Данута. Здаецца не. Раззлаваўшыся на людзей, ён звычайна стукае сваёй булавой. «Хто стукае?» - пытаюць. «Сам Зюзя!»
Нехта стукае. У хату заходзяць дзяўчаты і хлопцы.
Фаня. Ой, добры вечар. Добра, што прыйшлі да нашай бабулі ў хаціначку. Хочам зра-біць вечарыначку.
Яніна. У нашай хаце вам трэба пабыці, без вас нічога не зможам зрабіці.
Фаня. Будзем Цярэшку жаніць. Просім каго-небудзь таткам з мамкай пабыць.
Пад музыку ўдзельнікі гульні, хлопцы і дзяўчаты, садзяцца на лавы: хлопцы справа, дзяўчаты злева. Бабуля Данута падыходзіць да дзяўчат.
Млынок
Умерана
[2]
Данута. Трэба да парадку, людочкі, спачатку выбраць матку. (Гаворыць лічылку.) Саломінка, Яромінка, прэла, гарэла, на мора ляцела.
Касцюк, Масцюк, Радзівон - выйдзі, матуля, вон.
Каб вылучыць з дзяўчат «маці», бабуля дае ёй хустку.
Данута. Вось, Матрона Сцяпанаўна, будзеця ў гэтай гульні за «маці».
Матрона. Дзякуй. (Жартуе.) Я, як сама замуж хацела, сем разоў з печы ляцела. Дуда раўла, мяне з розуму звяла. Добра, а хто будзе мне ў помач?
Матрона падыходзіць да хлопцаў, якія сядзяць асобна ад дзяўчат, выбірае старэйшага або гаворыць лічылку, каб выбраць «бацьку».
Матрона. Адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем, выйшла дзеўка з доўгім носам. (Усе смяюцца, хлопцы махаюць рукамі.) А за ёю сівы дзед, і пытаіць: «Колькі лет?»
Выбранаму хлопцу Матрона адзявае на галаву брыль.
Матрона. Выходзь, Тарас Антонавіч, сённяшнім вечарочкам будзеш за «бацьку».
250
Данута. Даў вам Бог дзеці, ды няма, відаць, дзе падзеці?
Тарас. Малыя дзеці - галава баліць, а вырастуць - сэрца. Але жаніць будзем.
Матрона (сур’ёзна). Без дзяцей ціха, ды на старасць ліха.
Тарас (звяртаецца да «маці»), А мая ж ты жанулічка, буду твой мужулічка. (Прыпявае.) Будзем мы на свеце жыць, будзем мы дзяцей жаніць. (Абдымае «маці».)
Матрона (слухачам). Дай Божа чутае бачыць. (Далей удзельнікам гульні.)
Ой, як пайду я ў Цярэшку,
Як вазьму я качарэжку,
Паганю я свайго мужа па піва,
Нараблю госцейкам дзіва.
Тарас (просіць). Вось што, дзеткі, калі нас выбралі за «бацьку» і «матку», вы нам ужо, калі ласка, падчыняйцеся.
Данута (падыходзіць да дзяўчат, разглядае).
Каля дуба ўсе кветачкі,
Пагуляйце мае дзетачкі,
Пагуляйце вы лепш цяпер,
Як не маеце малых дзяцей.
Тарас (падыходзіць да Дануты).
А як будзеце малых дзяцей мець,
Тады будзеце ў запечку сядзець.
Данута. А што, добраму чалавечку добра і ў запечку.
Матрона (выходзіць на сярэдзіну хаты).
Стаптаў наш татулька боты,
Ходзячы каля работы.
Тарас. Дзетачак збіраючы,
У пары стаўляючы.
Данута. Дзетачкі, жаніцеся, за ручанькі бярыцеся.
Тарас. Дзетачкі, шыкуйцеся, ды часценька цалуйцеся. (Хоча пацалаваць «маці».)
Матрона (ходзіць каля дзяўчат, выглядае, якую выбраць).
Божа мой, галоўка баліць, Як жа нам дзяцей пажаніць?
Тарас. Будзем мы вясною палі засяваць - будзем мы зімою дачок выдаваць.
Матрона. Будзем мы ўвосень піва варыць - будзем мы зімою сыноў жаніць.
Данута. Будуць парачкі, будуць госцейкі, нам мёду чарачкі.
Тарас (смяецца). Даў Бог гасцей, то гаспадары каля гэтага таксама пажывяцца.
Данута (жартуе). Чые дзеткі харашэнькія?
Тарас. Нашы.
Данута. (працягвае). Mae, - кажа сава, - і лупаценькія, і кашлаценькія.
Матрона. Горкая рэдзька - ды ядуць, кепска замужам - ды ўсе лятуць.
Тарас. Хваціць байкі баіць. Пад печчу куры сакочуць - нашы мальчыкі жаніцца хочуць.
Так? (Глядзіць на хлопцаў, якія прыглядаюцца да дзяўчат.)
Так гэты малы жук - вялікі гук.
А гэты франт - дзе фэст, там і ён ест.
А гэты такі працавіты - за адным махам 700 мухаў забівахам.
Гэты - дзе начуя, там і днюя.
Данута (усміхаючыся). Кожная пачвара мае сваю пару. Так што дапаможам вам, хлопчы-кі. Шаху, шаху, што ў вашым мяху?
Нічыпар (бубніць). Шпілечкі.
251
Тодар (задзірыста). Іголачкі.
Ягор (жаласна). Залатыя пярсцёначкі.
Нічыпар. Іголачкі - на хустачкі.
Тодар. Шпілечкі - на стужачкі.
Нічыпар (у захапленні). А пярсцёначкі - к вяселейку.
Нічыпар (да хлопцаў). Што, відаць, будзе ў нядзелейку?
Тарас. Зараз паглядзім, хлопцы, хто з вас больш знаходлівы. Ану, згадайце, хлопцы, загадку: без голасу, а вые; без рук, а абрусы сцеле?
Нічыпар. To завіруха, дзядзьку. Як раз у сне бачыў. Бабуля, што гэта значыць?
Данута (мякка). Сварка будзе, браніцца будзеш.
Тарас (працягвае загадваць). А што за паненачка, што ў гармошку сукеначка?
Нічыпар. To, відаць, Фрося.
Фрося. Сам ты... Гэта сыраежка, мудрылка.
Матрона (ходзячы каля дзяўчат).
Добра, мае курачкі, і вы не сакачыце, галоўкі маёй не клапаціце.
Ёсць у мяне рэшата пер'я, прывяду вам пітушка-пеўня, Што сядзіць на паркане ў шаўковым каптане.
(Выбірае аднаго хлопца, выводзіць на сярэдзіну хаты.)
Вось, Нічыпар, дарожку таптаў, да Фросі ходзячы, канфеткі носячы.
Данута (дадае). Ага, канфеткі-бараначкі, дзевачкам толькі падманачкі.
Нічыпар. Каму што - а дзяўчыне кубел!
«Маці» падводзіць хлопца да выбранай дзяўчыны.
Матрона. Вось, Фрося, табе Нічыпара за «дзеда» даём, згодна?
Дзяўчына маўчыць, не адказвае.
Данута. Ну, што маўчыш, гэта гульня, карона з галавы не зваліцца, калі пасядзіш вечар з гэтым хлопцам.
Тарас. I нядобра, калі ён астанецца адзін. (Далей жартуе.) Хлопец гэты - прастак, няма хлеба - есць праснак.
Данута. У гульні хлопец становіцца «дзедам», гэта значыць мужыком, а дзяўчына -«бабай», гэта значыць жонкай.
Тарас (бярэ за рукі хлопца і дзяўчыну, жартуе). Чорт, відаць, ні адны лапці падраў, пакуль гэту пару дабраў.
Фаня. Да нашага берага то трэска, то бруд.
Фрося (пачынае жартаваць над хлопцам). Казалі, мой дзед нічога, пасеяў пшанічанькі многа.
Яніна (працягвае). На гарэ ні пшанічка - авес, чаму, дзядунька, ня рос?
Нічыпар. Маўчы, жонка, мужыкова пячонка.
Фаня. Ай, Цярэшка, Цярэх, Цярэх. Далі нашай Фросі дзеда з арэх.
Яніна. Што яна з ім рабіць будзе?
Фаня. Ля зямлі качаецца, за падол чапляецца.
Нічыпар (пагражаючы). Дождж ідзе - грыбы будуць, дзеўкі растуць - бабы будуць. (Да-лей звяртаецца да дзяўчыны, выбранай «маці».) Ах ты, мая бабулечка, вішань-кай налітая, з гэтай жа Цярэшкі будзеш ты пабітая. (Тупае нагою.)