Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Фрося (адказвае яму). He тупай, дзядулька, нагой, не лягу я спаць з табой (Усе смяюц-ца.) (Ганарыста.) Бо я не вянчоная - на вечар злучоная. Дзед мой казаў: «Хамут не дуга - я табе не слуга».
252
Данута (жартуе). Ой, са старым дзедам жыць - воўкам выць. (Дрыжыць.) Гэты, відаць, нічога: быў і на кані, і пад канём.
Матрона (павучальна). Трэба, дзяўчаткі, выйсці хоць за лапаць, абы з ім не плакаць.
Нічыпар (працягвае гаворку з «бабай»).
Ой, мая ж бабулечка хароша,
Надзену ёй на ножкі модныя галёшы,
На ручкі надзену пальчаткі,
Ой, люблю я яе, дзяўчаткі. (Цягне за руку.)
Фрося. Добра, калі гэтак, калі так, мой дзядзька харош, на пана пахож. Ходзіць па хаце ў камашыках, камашыкі блішчаць, а ў карманчыках чырвонцы брашчаць.
Данута. Гляньце, ужо да сэрца ліпне, а ў кішэнь усё роўна паглядае.
Нічыпар (да музыкаў). Ану, грай або грошы аддай!
Музыка. А ці ведаеш, дудар дудару задарма не зайграе. (Хлопец плаціць грошы.)
Пасля гэтых слоў дзяўчына ўцякае, хлопец яе ловіць і выводзіць на сярэдзіну хаты.
Данута (абвяшчае). Лявоніха залучальная!
Пара танцуе «Лявоніху» і спявае.
Лявоніха
J = 120-142
[3]
Нічыпар (пяе). Ой, дзяўчыначка, мая люба,
Мядовая твая губа,
Вечарочкам пацалую, Тры дні ў роце мядок чую.
Фрося (пяе). Ах ты, мілы, што фарсіш, фарсіш?
Я цалую, а ты спіш, а ты спіш,
Твае губкі, як мядок, як мядок, Сам халодны, як лядок, як лядок.
Пасля танца пара садзіцца за стол, да іх падыходзяць «бацькі» і бабуля.
Данута. Дзякуй Богу, адну пару сасваталі. Проша ў кут, дзе ўсе тут.
Яніна (жартуе). У нашым куце вяселле чуці - торбачка з мяшэчкам жаніціся будуць.
253
Тарас (смяецца). Благаславі іх маці-старуха, ад вуха да бруха.
Матрона (частуе мёдам). Нашы маладыя як пчолкі, дай ім, Божа, сад добры.
Тарас (частуе пірагамі). Нашы маладыя пажаніліся, дай ім, Божа, век доўгі.
Данута. Жывіце, дзеткі, не так, як хочацца, а як можацца.
Тарас. Жывіце, дзеткі, як нашы продкі, проста, то дажывеце гадоў до ста.
2 ДЗЕЯ
Матрона (зноў ходзіць каля дзяўчат).
I ты тут? Гора маё чубатае, ніхто цябе не сватае?
А ты? Датуль табе маці была міла, пакуль яна табе пяткі мыла?
(Дзяўчаты хаваюцца адна за адну.)
Што, нагрэты бацькоўскі куточак шкада пакідаць?
(У гэты момант з лавы ўсхопліваецца маленькая дзяўчынка. Матрона жартуе.) А ты, чаго ўстала? Перастарка. Як мінула 25, дык дома на печы сядзь.
(Праз хвілінку працягвае.) Табе яшчэ трэба казкі на печы слухаць.
Данута. А што, і на печы добрыя рэчы.
Матрона (усім). Ведаеце, людочкі, у каго дочкі - той ходзіць без сарочкі. Ану, дзяўчаткі, ці згадаеце загадкі? Чырвоненькі пятушок закапаўся ў пясок?
Зіна. To, відаць, Тодар са сваім чубам.
Тодар. Эй, гэта бурак! I што табе мой чуб?
Зіна. Сам бурак.
Матрона. Цішэй, дзеткі, не сварыцеся.
Тодар. Бабуля, ты ўсім сны разгадваеш, разгадай мой.
Данута. Паспрабую.
Тодар. Сасніў я дзяўчыну ў белай сукенцы. Даю ёй цукар, ці цукеркі, не памятаю да-кладна. I сонца яркае ўзыходзіць, што гэта?
Данута. Так, калі сасніў дзеўку ў белай сукенцы - стане тваёй жонкай.
Тодар. Ну?
Данута. Бывае так: гуляе хлопец з адной дзеўкай, а сасніў другую і другую ўзяў замуж.
Цукеркі есці - гэта каханне. А сонца ўсходзіць - то добрае жыццё будзе.
Зіна. Ой, і мой так разгадайце! Бачылаў сне, што галаву расчэсвала прыгожым грэбнем.
Данута. Добры сон - замуж выйдзеш.
Тарас. Як я пагляджу, вы ўсіх тут пажэніце. А вось я ў сне бараду меў густую. To што?
Данута. To - багацце, грошы вялікія на цябе нападуць.
Тарас. Жах! Як перажыць?
Матрона. Так, хопіць аб снах клапаціцца. Давайце дзяцей даводзіць да розуму.
(Чытае, як замову.) Божа мой, галоўка баліць,
Як жа мне ўсіх дзяцей пажаніць?
Якую раду правесці, як парадачак зрабіць? (Выбірае новую пару.)
Вось ужо Зіна-дачушка гатовая да замужжа, ды Тодар-сынулічка, калі не супраць.
Добра парачка, нам з «бацькам» - чарачка.
Дзяўчаты ў гэты час разглядаюць хлопца, смялейшая гаворыць сяброўкам.
Яніна. Дзевачкі, відаць, гэты адважны - пан важны, толькі языка не маіць, адваката наймаіць. Хіба што, дам я яму дуката, каб хутчэй наняў адваката.
Фаня. А што? Адвакат набрэшацца, глядзіш народ нацешыцца.
Тарас. Хлопцы, аднолькавыя ў маткі дзеткі, ды не аднолькавыя песні пяюць. I, відаць, некаторыя і не ведаюць, што баба без мужыка, як калёсы без каня.
254
Тодар (падыходзіць да бабулі і гаворыць). Бабуля, я хачу жаніцца.
Данута (быццам не чуе). Чаго? Тапіцца?
Тодар. He, жаніцца.
Данута (зноў быццам не чуе). Чаго? Давіцца?
Тодар. Ды, не! Жаніцца!
Тарас. Без вусоў, без барады, а ляціць жаніцца, нібы чорт малады.
Тодар. Так, дзядзьку, Бог відзя, хто каго крыўдзя.
Данута. Добра. Пайдзі ты, унучак, у зялёны садок, нарві ты яблычкаў пяток. Аддай іх дзевачкам з'есці, каб захацела катора з табою ўмесці сесці.
Хлопец ходзіць каля дзяўчат, частуе ўсіх яблыкамі. Пасля падыходзіць да выбранай дзяўчыны, з ветлівасцю надзяе ёй на галаву сваю шапку. Калі дзяўчына згодна прыняць удзел у гульні, яна застаецца ў шапцы. У такім выглядзе пара падыходзіць да «бацькоў».
Зіна (гаворыцьхлопцу-«дзеду»), He вядзі мяне ні ў лес, ні ў бор, а вядзі мяне да матулькі ў двор. Тодар (бярэ яе за руку, выводзіць на сярэдзіну хаты). Паіў я коніка ў вядрэ, відзеў рыбачку на дне, смачная рыбачка-шчучка, ой, хлопчыкі, цёплая ў мілай ручка.
Данута (павучальна). He хвалі, унучак, дзеўку за цела, а хвалі за дзела.
Дзяўчаты-сяброўкі ў гэты час жартуюць.
Фаня. Ой, гляньце, дзевачкі, далі ёй дзеда старога, і, відаць, у яго грошай нямнога. Яніна. Па карчомках хадзіў, чужых бабулек паіў, усе свае грошы прапіў.
Тодар (у адказ). Во языкі! 3 такімі дзеўкамі і чэрці не зладзяць.
Зіна (падтрымлівае жарт сяброўкі). Дзевачкі, сястрыцы, мае, памажыце ropy майму. Дам вам гасцінцаў з'есці, памажыце мне такога дзядульку весці. Бо мой дзядулька малюсенькі, дужа ён п'янюсенькі.
Тодар (абдымае Зіну). Галоднаму хлеб сніцца, а не хмель.
Зіна вырываецца ад хлопца, уцякае, той імкнецца яе дагнаць.
Тодар. Ой, пажджы, не ўцякай! Сваю ручку мне дай. Ды добрым слоўцам прывітай. Пачакай!
Калі дагнаў, вядзе на сярэдзіну хаты да музыкаў.
Тодар (музыкам). Багатаму скрыпка і так іграе, а мне і смыкам не хоча?
Зіна. Паціху музыка іграй, памалу, мой дзядулька, ступай. Каб я не ўмарылася, каб я не павалілася.
Матрона (аб'яўляе). Лявоніха залучальная!
Музыкі пачынаюць іграць, пара танцуе «Лявоніху», спявае адно аднаму прыпеўкі.
Зіна (пяе хлопцу). Нашы хлопцы хвастуны, хвастуны, На пяцёх толькі адны штаны, На вячоркі збіраюцца, За адны штаны ругаюцца.
Тодар (пяе дзеўцы). Іграй дудка, я пайду ў танцы, Люблю дзевак, а каб іх пранцы, А ў міленькай маёй насок, 3 дваццаці пяці дасок, дасок.
Пасля танца пара сядае за стол побач з першай парай, да іх падыходзяць «бацькі».
Данута. Ну вось, яшчэ адну пару пажанілі. Можа, і ўнукаў дачакаюся.
Матрона. Дай Бог вам, дзетачкі, шчасце ў нянасце, харошую долю ўволю, уцечкі на печ-кі, курэй-гусей у запечкі. Каб было з кім бабіным унукам гуляць.
255
Тарас. Глядзіце, дзеткі, жывіце хораша, адно аднаго не крыўдзіце. To і мы з гэтага шчасце будзем мець.
Зіна (у адказ). А мая ж ты мамачка, а мой жа ты татачка, не ваша праўдачка, бо далі мне дзеда на пяць гадзін. I пойдзе ён дамоў адзін.
Данута. У нашай «Цярэшцы» мужык не лапаць - не скінеш.
Матрона. Кацілася калясо з клеці, любіцеся харашо, дзеці. He біцеся, не сварыцеся, ды загрудкі не бярыцеся.
Тарас. Ой, хто любіцца, той чубіцца. Так заўсёды было.
Нічыпар (дадае). Калі што, Тарас, бі таўкачом, было б па чом.
Зіна. Сілаю не быць мілаю.
Данута. Памятайце, мае ўнучкі, не тое багацце, што цесць з цешчаю далі, а тое, што вы самі нажылі.
Пара сядзіць за сталом і працягвае жартаваць.
Тодар. Так, не жаніўся - тры анучы, ажаніўся - тры анучы. (Прыкідваецца, што плача.) Данута. Ну вось, гулі плачам скончыліся.
Тодар (да дзяўчыны-«бабы»). Зіначка, а скажы, колькі табе год?
Зіна. Сямнаццаць!
Тодар. Дык год назад ты тое ж самае гаварыла.
Зіна. А я не за тых, хто сёння гаворыць адно, заўтра - другое.
Тодар. Добра, тады, Зіначка, не журыся, што ў мяне грошай няма, і ў цябе не будзе. Хлоп-цы, выбірайце кабылу гарбатую - ніхто не ўкрадзе, а жонку лупатую.
Усе смяюцца.
Данута (да дзяўчыны). От, твой дзед брэша. Вось так, унучачка, на чужы раток не навесіш замок. Адпачніце, дзеткі, паслухайце, што прыпомнілася мне. Жыла адна ма-ладая ўдава. Па садочку хадзіла, два сыночкі радзіла. У кітайку іх спавіла і ў ціхі Дунай пусціла. А на двадцатым на гаду пайшла ўдоўка па ваду. Стала воду на-біраць, а тут стаў карабель падплываць. А ў том жа караблі два ўдалыя малай-цы. Адзін стаіць на насу, чэша русаю касу. Другі стаіць на насу, смотрыць глазам на ўдаву. Удава кажа: «За старшага сама пайду, за малодшага доч даю». А хло-пец кажа: «Нідзе такога не відаць, нідзе ж такога не чуваць, каб за сына вый-шла маць». Стала ўдава плакаць і рыдаць, свае годы праклінаць. Вось як бывае.
Яніна. To казка?
Данута. He, песня, але вельмі даўнішняя.
Фаня. To паспявайце.
Данута. Бабуля мая добра спявала, а я не вельмі ўмею і неяк матыў запамятавала.
3 ДЗЕЯ
«Маці» зноў ходзіць каля дзяўчат і хлопцаў.
Матрона. Што ж, загадаю вам зноў загадкі. Паглядзім, хто хутчэй адгадае. Сколькі на небе зорачак, столькі на зямлі дзірачак. А?
Усе думаюць некалькі хвілін.
Данута. To іржышча. Відаць, да працы тут не вельмі здольныя.
Матрона. А вы, бабуля, не дапамагайце, хай падумаюць. А вось яшчэ: у Марыські сем кажушкоў, вецер падуе - і цела голае.
Ягор. To, відаць, наша Акуліна ў кажушку?
Тарас. Ды не, то курыца, Ягорка.
256
Ягор. To буду пеўнічкам.
Матрона (зноў чытае, як замову, і ходзіць сярод моладзі).
Божа мой, зноў галоўка баліць,
Як дзяцей пажаніць?
Вось мая Акуліна-дачушка,
Ды Ягор-сынулічка.
Тарас. Новая парачка -нам зноў мёду чарачка.
Матрона (працягвае выбіраць). Відаць, гэты хлопец баіцца, што будзе жаніцца?
Ягор. Так, і рыбкі хачу, і лыткі не мачу.
Данута. Што ж, адзін вырай вясны не робя. Знойдуцца і другія ахвотнічкі.
Хлопец маўчыць, а дзяўчаты жартуюць.
Фаня. Ой, дзевачкі, а я лепш выйду за старасту.
Ён вельмі багат - купіць мне сукенку і кабат.
Кажуць, ён багаты пан: купіць мне яшчэ і залаты каптан, Боцікі казловыя, панчошкі бялёвыя.