• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Фрося. Глядзі, гэты стары-старычышча яшчэ не пусціць на йгрышча.
    Акуліна. А мне ад роднага таткі, дорагі і латкі. (Паказвае.)
    Данута. Ага, у яго яшчэ на вярбе грушы растуць, так што, не падымай носа, бо спатыкнешся.
    Яніна. Паслухайце, вось я ў мамкі кахалася, лайдаку дасталася.
    Умеў лайдак узяці, ды не ўмеў мяне шанаваці.
    На губах мёд, а ў сэрцы лёд. I гэта мне?
    Ягор. Разбягайцеся, хлопцы, аржаная каша сама сябе хваля.
    Тарас. Ягорка, гэта Апанас. Вядомы махляр. Кажуць, здурэў ад вялікага розуму. (Усе смяюцца.)
    Матрона. Ціха, дзеткі, зараз я вось за гэтага Кузьму (бярэ Ягора за руку) каго хочаш вазь-му. (Выглядае дзеўку, каб «пажаніць» з Ягорам.)
    Потым Матрона выводзіць на сярэдзіну хаты выбраную дзяўчыну-«бабу».
    Матрона (жартуе). Пойдзеш замуж? He хвора? Калі хвора, сядзі лепш дома.
    Акуліна (з крыўдаю). Матулечка мая, скажы лепш праўданьку мне,
    За кім мой міленькі дзядок ходзіць, каго ён ловіць?
    За каго чапляецца, чаму ад дзяўчат хаваецца?
    Данута. Паверце, яшчэ ці найдзецца паміж нас такі другі, што, калі ўрэжа падкоўкай, ажно іскры пасыплюцца.
    Тарас (дадае). А калі паплыве «Лявоніхай» - стаўляй кубак з мёдам на галаве, ён і ка-пляй не страсяне. Ёсць такія, дзевачкі, ёсць.
    Ягор (устае з лавы). 0, гэта, мабыць, я. Скажу чаму. Бачу, што на гэтай лаве сядзіць вум-ная дзевачка, прыгожа. Яе вочкі, як у павы, добрай чэсці, добрай славы. Броўцы чарненькія, можа, і словы пачую міленькія?
    Падыходзяць да выбранай дзяўчыны, але Акуліна не ўстае да яго.
    Яніна (да Ягора). He хочыць яна, дзеду, з табою жаніцца. Давай, другую выбірай.
    Нічыпар (крычыць). Ксёндз-дабрадзей, хутчэй свянці хату - німа парадку! Клічым маму-татку!
    Тодар. Ай, гвалт! Жыды Мэндаля зараз біць будуць!
    Акуліна. Ой, грозен рак, ды вочы ззаду, сядзь!
    Данута. Прыглядайцеся, дзяўчаткі, не б’е мужык, а б’е язык.
    Тарас. 3 сынам сварыся - за печ дзяржыся, а з зяцем сварыся - за парог цягніся. Што за лаянка?
    257
    Хлопец стаіць здзіўлены, сяброўка Яніна працягвае.
    Яніна. Што, Ягорка, нашу Акулінку чапаеш, калі хаты не маеш?
    Фрося. Пастаў хату, пастаў клець, тады ў сваты к ёй едзь.
    Ягор. Ну вас, пачалі Смаргонскую акадэмію! (Хлопец імкнецца ўзяць выбраную дзяўчыну за руку, тая ўцякае.)
    Акуліна (уцякаючы). Казалі, мой дзед Ягор нічога, насеяў пшанічанькі многа. Пшанічка калосіцца, за мной дзедка, як шалёны, носіцца.
    Ягор (ганяецца за ёй).
    He бяжы, бабулечка, бягом, Мы з табою памалу пайдзём. Станем натанцуемся, Потым пацалуемся.
    Я цябе злаўлю, Я цябе люблю.
    Урэшце хлопец злавіў дзеўку і вядзе на сярэдзіну хаты.
    Ягор (да дзяўчыны). Я хоць дзядулька далёкі, але маю, маю зямлі паўвалокі.
    Фаня. Чаго маўчаў?
    Ягор (дадае). Калі Акуліна пойдзе за мяне, то ў бацькі ёсць дзесяціна лесу.
    Яніна. Во,брэша.
    Ягор (працягвае). I ў дзеда - пуд золата весу. (Усе смяюцца.)
    Акуліна. Калі гэта так, то скажу вам, як у зялёным садзіку зязюля вярцелася, Далі мне дзядульку багатага, якога хацелася.
    Гляньце, дзевачкі,
    Белая рубашачка,
    Чорная фуражачка,
    Кудры завіваюцца,
    Сябровачкі мае заглядаюцца.
    Цяпер хлопец, па правілах гульні, уцякае ад дзяўчыны.
    Акуліна (азіраючыся).
    Пад вакном ручэй пацёк, дзевачкі,
    Ад мяне мой багаты дзед уцёк. (Кідаецца за ім.)
    He ўцякай, дзедзя-лябедзя, Падарую шубу з мядзведзя.
    Потым, дагнаўшы, яна вядзе яго да «бацькоў».
    Акуліна. Мамачка, татачка, яшчэ нядаўна было ў хатачцы дымна, не стала майго дзя-дулькі відна.
    Яніна. Але ж, смелая я ў дым пайшла!
    Фаня. Усе роўна свайго старога знайшла.
    Матрона (аб’яўляе). Лявоніха залучальная!
    Хлопец і дзяўчына танцуюць «Лявоніху», дзяўчына спявае прыпеўкі.
    Акуліна (пяе хлопцу).
    Наехала повен двор казакоў,
    Узялі, узялі майго мужа ў палон, Ой, не жаль мне, што яго ўзялі, Толькі жалка, што не моцна ўвязалі.
    Потым, «перакруціўшыся» у танцы, сядаюць да іншых пар за стол. Бацькі благаслаўля-юць «маладых».
    258
    Данута. Ну, дзякуй Богу, скончылі гаворкі, як на кірмашы, думала не пажэняцца.
    Ягор. Ну, каб я такую ягадку каму пакінуў.
    Тарас. Дазвольце бацькам павіншаваць новую парачку! Жадаем вам, дзеткі, мех золата і торбу медзі, каб былі здаровы, як мядзведзі.
    Матрона. Шануйце, дзеці, людзей - то і вас пашануюць. Добра ў маладосці грызць кос-ці, а пад старасць мяса есці. Памятайце і старыя звычаі, і песні, і гульні, у якія яшчэ дзяды вашыя гулялі.
    Тарас. He проста гулялі, а вашых бабуль выбіралі.
    Данута. Трэба, дзеткі, так жыць, як набяжыць. Умейце гуляць, але ўмейце і працаваць. He будзеце ў маладосці працаваць - будзеце ў старасці з торбачкай жабраваць.
    «Маладыя» адказваюць.
    Акуліна. Дзякуй табе, бабулечка, дзякуй, мамачка.
    Ягор. Дзякуй, татачка. Але дзякуй не з’ясі.
    Нічыпар. Тут, відаць, масла пагасла, сала патала, а кілбасе ліха стала.
    Акуліна. А я скажу: «Дзякуй за вашыя добрыя дары, што добрага дзеда далі».
    Ягор. Дзякуй усёй радні за тое, што мне шчасце далі такое. (Абдымае дзяўчыну.)
    Акуліна. Шчасця шчаслівага, дзядульку красівага.
    Ягор (жартуе). Прашу я свайго тату, каб памог нам збудаваць якую-небудзь хату.
    Акуліна. А я дарую маме, арэнбургскі платок, каб памагла гадаваць нам сыноў і дачок.
    Данута. Вось так. Таткаў куточак, як Божы дамочак. Дапамогуць, дзе дзенуцца.
    I што ты, маці, стаіш, чаму печы не паліш?
    Чаму кашы не варыш?
    Чаму ў ступе не таўчэш?
    Чаму бліноў не пячэш?
    Тарас. А і праўда, вялікае дзела зрабілі - усіх дзяцей «пажанілі».
    Матрона. За помач усім дзянькую, вясельны абед хутка згатую.
    Данута. Матрона - добрая гаспадыня: перац у ступе ўжо таўчэцца і кабан у печы ўжо пячэцца.
    Тарас (выносіць збанкі). I вясельны мёд у кубкі льецца.
    «Маці», бабуля, дзяўчаты рыхтуюць стол, граюць музыкі, хлопцы-»дзяды» дапамагаюць ставіць лавы.
    Данута. А пакуль стол падрыхтуюць, раскажу вам штось. Жыў на нашым хутары адзін чалавек. Звалі яго Паўдурак. За што яго так звалі? Бо меў карову, якую прывучыў да хамута.
    Тодар. Ну, ну.
    Данута (працягвае). I запрагаў тую карову і ў воз, і ў сані. I араў на сваёй карове.
    Зіна. Можа, яна яшчэ і даілася?
    Данута. He, для малака ў яго была другая карова.
    Тарас. Можа конь?
    Данута. He. Аднойчы, увосень, было слізка, ішоў ён цераз кладку, упаў і патануў.
    Ягор. He дзіва.
    Данута. Так ніхто яго і не зразумеў за ўсё жыццё. I мне шкода яго.
    Матрона. Чаму, Данута?
    Данута. Таму што ніякі ён не дурны.
    Тарас. А хто ж?
    Данута. Дзівак проста. Як і мы ўсе. Узяць нават гэтую дзядоўскую гульню «Цярэшка».
    259
    Матрона. Дзівак? Ну,тады, дзівакі, у скокі!
    Пачынаюцца спаборніцтвы з прыпеўкамі і скокамі. У гэты час музыкі іграюць, а дзеўкі-«бабы» жартуюць (гавораць, або спяваюць).
    J= 132
    Найгрыш
    Зіна. Па вяселлі, калі елі, Там міленькіх ваўкі з'елі.
    Фрося. Як пайду я каля хаты,
    Знайду свайго дзеда пяты.
    Акуліна. Як пайду я каля грушы, Пазбіраю дзеда вушы.
    Зіна. А як пойдзем каля тросці, Пацягнем іх за косці.
    Працягваюцца танцы, скокі, гучаць жарты і прыпеўкі, якія спяваюць і дзяўчаты, і хлоп-цы. Усё яшчэ гучыць найгрыш.
    Дзеўка. Кукарэку пятушок,
    Пасярод балота, He відзела я мілога, Увідаць ахота.
    Хлопец. He ідзіце дзеўкі замуж,
    Замужам нядобра жыць, Адна дзеўка выйшла замуж I штодзень дамоў бяжыць.
    Дзеўка. А вы іграйце, музыкі,
    Mae лапці вялікія, Бо мне свёкар іх плёў Ад Каляд да Пакроў.
    Хлопец. Цераз сад-вінаград
    Гоніш ты індыкі,
    Туды мае сэрца рвецца, Дзе граюць музыкі.
    Дзеўка. Ой, танцуйце, чаравікі,
    Вам нядоўга танцаваць, Замуж выйду, бабай стану, Вам пад лавачкай стаяць.
    Хлопец. Наша рэчка недалёка, Я й лучынай змераю,
    260
    Мая мілка недалёка, Вечарочкам збегаю.
    Дзеўка. Ой, чаму мы тут танцуем, Ой, чаму мы тут пяем, А таму што Ваню жэнім, Ганку замуж аддаём.
    Хлопец. А ў гародзе на градзе,
    Тры каліны-мяты, А хто мяне пацалуе, Той будзе багаты.
    Дзеўка. Ой, ты гора, мае гора, Што не бачыла Ягора, Як убачыла Ягора, Нету болей таго гора.
    Хлопец. Пайду я на гару,
    На жоўты пясочак, Падману дзяўчыну, За сыра кусочак.
    Дзеўка. А ў гародзе на градзе,
    Тры паліцы бобу
    А хто хлопца пацалуе, Дастане хваробу.
    Хлопец. Пасадзіла стара бабка,
    На тры лейкі гусака, Сама выйшла на вуліцу I ўдарыла гапака.
    Дзеўка. Ох ты, міленькі ты мой, Я цябе пацешу, Куплю камень сто пудоў, На шыю павешу.
    Пасля гуляўусе сыходзяць са сцэны. У хаце застаецца баба Данута і яе ўнучкі Фаня і Яні-на, якія, стаміўшыся, спяць.
    Данута. Ну, нагуляліся, унучачкі, стаміліся. А хтосьці сёння свой лёс варашыў. Дай Бог, каб пашчасціла. У вас, унучачкі, усё наперадзе. Ніхто без пары не застаецца: кожнаму, кожнаму Бог пару дае. Ніхто не застанецца так. (Спявае.) Хадзіў Бай па сцяне У чырвоным жупане, Нёс сямёра лапцей:
    I сабе, і жане,
    I дзіцёнку па лапцёнку.
    Хадзіў Бай па сцяне...
    ЗАСЛОНА
    Літаратура
    1.	Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ/склад. К. П. Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш. шк., 1996.
    2.	Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. В. С. Семянякоў. - Мінск, 1989.
    3.	Гульні, забавы, ігрышчы / склад. А. Ю. Лозка. - Мінск : Бел. навука, 1996.
    4.	Жаніцьба Цярэшкі / склад. Л. М. Салавей. - Мінск : Навука і тэхніка, 1992.
    261
    5.	Мажэйка, 3. Я. Песні Беларускага Паазер’я / 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1981.
    6.	Прыпеўкі / склад. I .К. Цішчанка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1989.
    7.	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў/ Ю. М. Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994.
    Каментарыі да песень
    [1]	Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. і адказ. за вып. В. С. Семеня-коў. - Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 93. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танцавальнай творчасці МІК у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці.)
    [2]	Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. і адказ. за вып. В. С. Семеня-коў. - Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 74-75. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танца-вальнай творчасці МІКу Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці.)
    [3]	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў/ Ю. М. Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994. - С. 31.
    [4]	Выкарыстана мелодыя песні «А на гарэ жыта»: Мажэйка, 3. Я., Варфаламеева, Т. Б. Песні Беларускага Падняпроўя / 3. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева ; Нац. акад. на-вук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. - Мінск : Бел. навука, 1999. - С. 223. (Зап. 3. Мажэйка ў 1973 г. у в. Сава Горацкага раёна Магілёўскай воб-ласці ад Н. Ф. Цыркуновай 1898 г. н. АФК, ф. 10, воп. 11, спр. 73.)