Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Ірадзіяда (падышоўшы да батлейкі, плачучы). Цару мой, цару.
Ірад (выходзіць насустрач). Што, жонка мая, Ірадзіяда?
Ірадзіяда. Міласцівы гаспадару.
Ірад (сурова). Чаго табе?
Ірадзіяда (панура). He раздражняй матчынае ўтробы.
Ірад (сярдуючы). Што?!
295
Ірадзіяда. He ўганяй дзетачак ва гробы.
Каб нам цераз іх ў вагні не гарэць
I ў смале не кіпець.
Ірад (галосна). Ідзі, адкуль прыйшла!
Ірадзіяда (плача). Ай, цару, мой цару.
Ірад. He слухаю тваю параду.
Толькі на сваё сумленне маю ўвагу.
Ірадзіяда (крычыць у адчаі). Ірад ты пракляты!
Ірад. Што? (Злосна.) Цару такое?
Ірадзіяда. Пойдзеш ты аж да Аду, К Люцыферу на параду.
Ірад (смяецца). Сама пойдзеш!
Ірадзіяда. Убачыш, у агні табе гарэць, у смале табе кіпець.
Ірад (з гневам). Ах ты, баба агністая, скаціна рабрыстая!
Я сваіх царскіх слоў ніколі не змяняю. Прэч!
Ірадзіяда (бяссільна). Ах, пайду я, пайду ў цёмны лес...
Ірад (перабівае). Ідзі, ідзі.
Ірадзіяда (зусім слаба). У высокія горы...
Ірад (перадражніваючы). У вы-со-кі-я го-ры.
Ірадзіяда (павольна сыходзіць са сцэны). Каб мае вочы нічога не бачылі і вушы нікога не чувалі.
Ірад (жартуючы). А-у, а-у! (Далей звяртаецца да гледачоў.) Во, ужо не чуе.
Ірадзіяда (здалёк). Спаткаю якога звера, каб ён у мяне жыццё забраў.
Ірад (крычыць Ірадзіядзе). Каб яшчэ аб гэтым мне галава балела. (Павярнуўшыся да гледа-чоў). Што жонка, тут... (азіраецца) царскі трон. (Далеіі крычыць Ірадзіядзе наўздагон.) Ідзі, ідзі, паспяшай, сама сябе суцяшай! (Пасля слоў задаволены ідзе за батлейку, шчасліва паціраючы рукамі карону на галаве.)
4ДЗЕЯ
Чуюцца здалёк гукі барабана. На верхні ярус батлейкі выходзіць Цар Ірад-лялька.
Ірад-лялька (моцна). Гэй, Воі мае, Воі вааружоны,
Станьце перада мною, як ліст перад травою!
Пад лязг жалеза да батлейкі злева і справа выходзяць Воіны, адзін трымае ў руках пера-вязаны хусткай куль - «галаву» сына Ірада.
1-ы Воін і 2-гі Воін (трывожна). О, грозны цар Ірад.
1-ы Воін. Па твайму прыказу ў Віфліемскія краі схадзілі.
2-гі Воін (са страхам). Усіх немаўлят перабілі.
1-ы Воін (ціха). Нават твайго сына не мінулі.
2-гі Воін (спалохана). Вось, маем дакумент.
1-ы Воін (вельмі ціха). Галаву твайго сына.
За батлейкай зноў пачынае гучаць песня «Усесвятая Дзева». Ірад-лялька слухае, Воіны, апусціўшы галовы, ідуць панура за батлейку.
5 ДЗЕЯ
Ірад-лялька (пачынае ўсхвалявана хадзіць па верхнім ярусе батлейкі). Ах, галава, га-лава майго сына. (3 плачам.) Ах, галава майго сьша. Сына майго.
296
(Праз хвіліну.) Ірадзіяда?! (Стогнучы балесна.) Бывай і ты, мая любая жонка, бывай.
Далей Ірад-лялька сыходзіць з батлейкі. Перад батлейкай на сцэну выходзіць касцю-міраваны Ірад.
Ірад (крычыць). Ай, дайце мне чым сябе забіці! (Бегае каля батлейкі). He хачу, не хачу я ніводнага дня на гэтым свеце жыці! (Падае на сцэну, плача, а попіым ляжыць не-рухома).
Яшчэ гучыць царкоўная музыка, але нечакана здалёк чуюцца гукі, якія нагадваюць «Ta-Hep шкілетаў». Праз залу ідзе Смерць.
6ДЗЕЯ
У чорным доўгім адзенні з драўлянаю касою яна нечакана з’яўляецца перад Ірадам.
Смерць. Я ёсць манархіня сяму свету, пане. Я бываю ва ўсякай старане, усе князі і цары пад уладай маёй. Таму, што ўсіх вырубаю касою сваёй. (Ганарліва.) Хопіць табе, Цар, слёзы ліць. Поўна табе, Ірад, царстваваць. Пара табе ў Пекла паступаць.
Ірад (устаўшы на калені, спалохана глядзіць).
Друзья Воіны!
Станьце перада мною,
Як ліст перад травою!
Праганіце гэтую шэльму!
Чуецца лязг жалеза, на верхні ярус батлейкі выходзяць Воіны-лялькі, але, убачыўшы Смерць, кідаюцца наўцёкі.
1-ы Воін-лялька (са спірахам). А-ёй, ратуйце!
2-гі Воін-лялька (спрытна бяжыць, даганяючы 1-га Воіна). Сама Смерць? Уцякайма хутчэй!
Смерць (смяецца, тузаючы Ірада). 0, Ірадзе нячысты,
О, Ірадзе пракляты!
Што ты лаеш? (Б’е драўлянай касой па плячах Ірада.)
Ці ты мяне не знаеш?
Што ты воінаў прымушаеш? (Ірад адмахваецца і ўстае з каленяў.)
Прагнаць мяне павелеваеш? (Пагражаючы падыходзіць да Ірада.)
Ірад (кіўнуўшы галавою). А я вялю, вялю цябе ізрубіць,
Косці твае ў агні спаліць!
А попел твой размесці. (Дзьме на кулак.) Фу-фу-фу!
Смерць (падступаючы бліжэй, злосна). Ці не ты мае косці паліць будзеш?
Ірад (адступаючы). Буду!
Смерць (усміхаючыся). Ці не ты мой попел месці будзеш?
Ірад (прысядаючы). Бу-ду, бу-ду-у-у-у!
Смерць (скрыгоча зубамі). Выйдзі-ка, мой брацец, мне тут падсабіць. (Свішча.) Ірада-мучыцеля ў бездань справадзіць! (Зноўмоцна свішча.)
7 ДЗЕЯ
На сцэну (магчыма з-за батлейкі) жвава вылятае Чорт з чорнай тканінай або посцілкай, бегае вакол Ірада, хоча яго схапіць, але той адбіваецца.
Чорт (сярдуючы). Ах ты, Ірадзе пракляты!
He хочаш дабравольна ў рукі падацца?
Ірад (круціць галавою). Яшчэ чаго? Я - Цар! (Павярнуўшыся да батлейкі.) Воі мае! Воі! Вы дзе?
297
Смерць (злосна). I што, ты хочаш з намі ваяваць?
Ірад (дрыжыць). Хачу не хачу, а так не здамся.
Чорт (да Смерці). А можа паклічам брата з самага Пекла?
Смерць (вельмі задаволена). А што!
Чорт і Смерць (моцна крычаць). Д’ябле! Д’ябле!
Чорт і Смерць пачынаюць крычаць, пасля чаго раздаецца страшэнны шум. Пачуўшы яго, Ірад са страхам падае на сцэну. Зверху сцэны (і ў зале, калі ёсць такая магчымасць) чуецца моцны і страшны голас Д’ябла, які можна «паслаць» у жалезны посуд або збанок.
Д’ябал (страшна, з «рэхам»). Што, Смерць, мая маці? (Рэха: «маці, маці».)
Смерць (звысоку глядзіць на Ірада). Надгробная песня Іраду спета?
Чорт (з’едліва). Спета, спета. (Весела скача вакол Ірада.)
Д’ябал (Іраду). Лішаешся ты, Цару, белага света. (Рэха: «света, света».)
Смерць і Чорт. Лішаешся!
Ірад (моцна дрыжыць і шэпча).
Воіны, мае воіны,
За што вы мне прысягалі?
Каб мае палаты нерушымы бывалі. (Далей ва ўвесь голас)
Вы на парозе хутчэй станьце!
Няўсыпна мяне асцерагайце. (Пачынае крычаць і ўстае).
Смерць градушчую да мяне не пускайце! (Праз хвіліну азіраецца здзіўлена, што Воі не выходзяць, і пачынае плакаць).
А прыйдзе Смерць - ваюйце з ёй колькі можаце. А-а-а-а.
Смерць (сурова). Баішся страшнага суда?
Ірад (жаласна).
Ах ты, Смерць страшна і безабразна,
Нашто знянацку да мяне прыйшла?
Чорт. Чалавеча бедны, успомні час паследні. (Цягне Ірада за руку.) Цар-царук - адкорм-лены вяпрук. Ха-ха-ха! He гардзіся, не прывазнасіся на гэтым свеце.
Д’ябал і Смерць. На гэтым свеце. (Рэха: «свеце, свеце».)
Смерць. Глянь, грэшнік, толькі вачыма,
Кругом бездань зрыма.
Чорт (насмешліва).
У прылесным гэтым Свеце
Смерць дзержыць усіх на прымеце.
Д’ябал і Смерць. На гэтым, Ірадзе, Свеце. (Рэха: «свеце, свеце».)
Д’ябал. He ўступіць ні манархам, ані патрыярхам. (Рэха: «...хам, хам, хам».)
Чорт (снуючы вакол Ірада). Нікому!
Ірад (моліцца). Аддам вам палаты, усё царскае злата, а?
Чорт. Ха-ха-ха!
Д’ябал. Каб так можна было, купцы бы слажылісь
Дай ад Смерці-маці адкупілісь. (Рэха: «...пілісь, пілісь».)
Але ад Смерці не ўцячэш і нідзе не схаваешся. (Рэха: «...ешся, ешся».)
Чорт, Смерць і Д’ябал. На Гэтым Свеце. (Рэха: «свеце, свеце».)
Ірад (стомлены падае на калені). Ах, увы, бяда, відаць, прыйшла і да мяне чарада?
Стаіць нада мною Смерць суха і боса, скрыта ў яе пякельная труба і коса.
298
8 ДЗЕЯ
Гучыць найгрыш на трубе або сурме. Чорт хоча «пацягнуць» Ірада, але Смерць падсту-паецца бліжэй.
Моленне
Музыка з беларускага Багагласніка Апрцоўка К. Насаева
та - ю - тнх всех, та - ю - шнх всех
от
ад-скнх
му
че
ннй стро
- гнх.
#
Моленне сам услыша убогнх
Таюіцнх всех от адскмх мученмй строгнх.
14 гласяіце воспеваю песнь нову Еднному небесм м землн Богу.
Смцевая всем радостм зовуіце Спаснтелю осанна в вышннх поюіце.
Смерць (Чорту). Аддай мне маё - тады я пайду! (Далей Іраду.) Маю права на цябе, ца-рочку. Ты - мой! (Страшна крычыць.) Мой!!!
Ірад (спалохана). Ай, гвалт, ра-туй-це!
Чорт (чапляецца за плечы Ірада). Крычы, крычы, каб табе ражон у горла ўлез.
Д’ябал (сурова). Смярдзюх, маўчы! (Рэха: «маўчы, маўчы».)
Смерць (штурхаючы Ірада). Час табе развітацца з гэтым светам. Бо колькі на свеце не гуляць, а мяне нікому не мінаць.
Чорт (сеўшы на плечы Іраду). На які ты, паночку-царочку, вочкамі глядзіш, лупаеш.
Д’ябал. Пойдзеш з намі ў Цемру Вечную. (Рэха: «вечную, вечную».) (Бяруць чорную тканіну або посцілку, якую Чорт падымае над Ірадам.)
Ірад (плачучы). Ой, не хацелася б мне яшчэ ўміраці.
Чорт (са здзіўленнем). А што б табе яшчэ хацелася?
Ірад. Трошкі пачакаці. (Праз хвіліну, асцярожна.) Можа яшчэ паваяваці?
Д’ябал (цвёрда). Ці ты не знаеш, што Смерць усіх у баю мацнейшая?
(Рэха: «мацнейшая, мацнейшая».)
Чорт (насмешліва). I ўсіх глаўнейшая. (Мацае Ірада.) Ух, многа сала, наша сала! Добрая будзе пахлёбка!
Смерць (тузаючы Ірада). Ну-ка, падымайся, пад касу падстаўляйся.
299
Ірад (плачучы). He, не! He хачу! (Адбіваецца ад Смерці.)
Д’ябал (сурова). Што? Ты спорыш з маёй сястрою? (Рэха: «...строю, строю»)
Сястра, удар яго сваёй касою! (Рэха: «касою, касою».)
Чорт (замахваецца над галавой Ірада). Як зваліцца твая галава, нам будзе чэсць і хвала.
9 ДЗЕЯ
Ірад просіць адтэрміноўку.
Ірад (жаласна). He хачу я па Пекле шляцца. Дайце адсрочкі на адзін год.
Чорт (злосна). Hi на месяц!
Ірад (стогнучы). Дайце хоць на адзін месяц.
Чорт і Смерць (цвёрда). Hi на адзін час!
Ірад (крычыць у адчаі). Дайце, хоць на міну...(тку!)
Ірад моцна крычыць апошні раз і сціхае. Чорт і Смерць накрываюць яго чорнай тканінай. Гучыць царкоўная музыка, званы. На сцэну з запаленай свечкай выходзіць Анёл у чорным адзенні, які хоча забраць душу Ірада, але яго не пускаюць Чорт і Смерць. Яны моўчкі стаяць над нерухомым Ірадам.
Анёл (сумна). Ой, ішлі-прайшлі да Тры Янгалы.
Што вялі яны душу, душу грэшную.
Ой, і што жа ты, душа, міма Раю прайшла?
Ой, і чым жа ты, душа, правінілася?
Ці за скупасцю, ці за глупасцю?
Ці вянец разрушыў, ці душу загубіў?
Душу... за-гу-біў...
Працягвае гучаць царкоўная музыка, званы. Анёл гасіць свечку і, плачучы, сыходзіць. Чорт і Смерць вядуць або «цягнуць» Ірада за батлейку. У гэты час на ніжнім ярусе батлейкі адкрываецца заслона. Там - пекла, намаляваны катлы, агонь і дым. Чуюцца стогны, крыкі і плач «грэшнікаў». На ніжні ярус батлейкі выходзяць лялькі Чорт і Смерць, якія цягнуць за сабою Ірада. На верхнім ярусе з’яўляецца лялька-Анёл.