Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Пасля песні Яшчар устае, ходзіць каля дзяўчат. Потым у адной (Фросі) здымае з галавы вяночак. Сядае з ім на покуць. Фрося падыходзіць да Яшчара.
Фрося (кланяецца і просіць).
Яшчар-панок, аддай вянок.
Я ножкі пазнабіла, як за вяночкам хадзіла.
(Плачучы.) Я ручкі пакалола.
Я на вяночак цвяты рвала, ад мамкі хавала. (Выцірае слёзы.)
Яшчар (жартуе). Я тваім вянком магу жар заграбаці, а магу і хату замятаці.
Фрося (сумна). Яшчар-панок, аддай вянок.
Зміцер (Яшчару). Ня мучай. Бяры сабе паненку
Макар (пагражаючы). Так. (Далей спакойна.) Што ў прыгожых чаравічках.
Арсень (дапаўняе). Што ў ладных панчошках.
Стась (весела). Хораша Фрося ходзя.
Яўдох. Яна табе дагодзя.
278
Яшчар (хлопцам). От, відаць, спяшаецеся, каб хутчэй гэты трон заняць.
Яшчар устае, аддае вянок Фросі і дорыць завушніцы.
Фрося (прытанцоўвае). 0, дзевачкі, я свой вяночак выпрасіла, я свой вяночак выплакала.
Пад музыку «Вясельнага марша» пара (Юрась і Фрося) адыходзіць у бок. Пасля музыкі Базыль зноў гаворыць лічылку.
Базыль (важна).
Маня, Франя, Віцяля,
З’еў карову і цяля. (Хлопцы і дзяўчаты смяюцца.)
112 парасят, толькі хвосцікі вісяць. (Выбірае Яшчара-Макара.)
Зноў музыкі пачынаюць іграць, хлопцы весела вядуць Яшчара на покуць. Базыль над-зявае Макару карону. Зноў дзяўчаты (ужо без Яўдосі і Фросі, але да іх могуць далучыцца і хлопцы) водзяць карагод.
Сядзі, сядзі, Яшчар. Гэй, Ладу, Ладу!
На залатым крэслі.
На шчаслівым месцы.
Бяры сабе пані, каторую хочаш.
Бяры сабе пані, каторую любіш.
Яшчар, пакуль пяюць, сядзіць нерухома. Пасля песні ўстае, ходзіць ля дзяўчат. Потым у ад-ной (Арыны) здымае з галавы вяночак. Сядае з ім на покуць. Арына падыходзіць да Яшчара.
Арына (ласкава). Ой, добры дзень, паночак-Яшчарочак. Аддай мой вяночак за мой таночак.
Яшчар. Хі-хі. (Хавае вяночак.)
Арына. Я прала, зімавала, я бяліла, я снавала. (Хоча сама забраць вянок.)
Яшчар. Хі-хі. (He аддае.)
Арына (сур’ёзна). Хі-хі, не хі-хі, аддай мой вянок.
Яшчар (жартуючы бярэ Арынуза руку). А ці зарэзаў бацька твой вала?
Арына (снуючы кругом Яшчара). Зарэзаў, такі вялікі, што і не з’ясі зараз.
Яшчар. Добра. А ці магу цягнуць яго? (Цягне Арыну за руку.)
Арына (адбіваецца). Цягні вала куды хочаш, а мяне адпусці.
Яшчар (цягне за касу). А хвост які ў таго бычка?
Арына (адбіваецца адЯшчара). Яктвой язык, (злосна) аддай вянок. Бо зараз кіну гульню і пайду да хаты.
Яшчар. Аддам, аддам, Арыначка.
Яшчар устае аддае вянок, дорыць Арыне пярсцёнак.
Яшчар (весела).
Ой, людочкі, люблю я гэту дзевачку,
Што ў русай касіцы,
У залатой прасціцы,
У шаўковым паясочку,
У руцвяным вяночку, Люблю.
Пад музыку «Вясельнага марша» пара адыходзіць у бок і сядае на лаву.
Базыль ходзіць сярод дзяўчат, жартуе.
Базыль (усміхаючыся).
Так, першая жонка ад Бога, а бела ручка да не мытая.
Другая жонка ад людзей, а коска да не чэсана.
Трэцяя жонка - ад чарцей, а злоты персцень да не чышчаны.
279
Дзяўчаты адмахваюцца ад Базыля, які хоча ўзяць каторую за руку. Базыль падыходзіць да хлопцаў.
Базыль. Bo! А тут яшчэ Яшчар сядзіць, сакочаць, жаніцца хочаць. (Гаворыць лічылку.) Чыкі-чыкі-чыкарок!
Паня, Маня, агурок!
Тлела, гарэла,
3 печы ляцела,
Замуж хацела. (Выбірае Арсеня.)
Пад музыку хлопцы вядуць Яшчара на покуць. Усе водзяць карагод. Яшчар у кароне. Дзяўчаты спяваюць.
Сядзі, сядзі, Яшчар. Гэй, Ладу, Ладу!
На залатым крэслі.
На шчаслівым месцы.
Бяры сабе пані, каторую хочаш.
Бяры сабе пані, каторую любіш.
Яшчар, пакуль пяюць, сядзіць нерухома. Пасля песні ўстае, ходзіць ля дзяўчат. Потым у адной (Стэфкі) здымае з галавы вяночак. Сядае з ім на покуць. Стэфка падыходзіць да Яшчара.
Стэфка (смеючыся). Яшчар-паночку, прашу аддаць вяночку.
Яшчар (перадражніваючы) Ага, што ў шаўковым паясочку, і была ў руцяным вяночку. Так не аддам. (Галосна.) За пацалунак.
Усе хлопцы. Так! Давай!
Стэфка (здзіўлена). He! (Паўза.) Можаш узяць за русую коску.
Яшчар. За пацалунак!
Стэфка. He!
Юрась (перадражніваючы). Вазьмі лепш за белую ручку.
Стась (дадае). Ой! За мезены пальчык.
Стэфка. Так. Але не за пацалунак.
Яшчар. Тады свой вяночак выпрасі, выпляшы.
Яшчар пляскае ў далоні, яму дапамагаюць усе прысутныя. Стэфка ўдала скача ля Яшчара.
Яшчар (устае з покуці). Добра, вось табе твой вяночак, ды вось табе яшчэ і залаты пяр-сцянёчак.
Бярэ Стэфку за руку і пара ідзе ў бок. Пасля музыкі Базыль зноў гаворыць лічылку.
Базыль (важна).
Аўсей-верабей!
На кадушцы сядзеў,
Усіх баб пераеў,
Адну не даеў -
Жывот забалеў. (Выбірае Яшчара - Стася.)
Зноў музыкі пачынаюць іграць, хлопцы весела вядуць Яшчара на покуць. Базыль над-зявае Стасю карону. Зноў дзяўчаты і хлопцы водзяць карагод. Яшчар сядзіць нерухома.
Сядзі, сядзі, Яшчар. Гэй, Ладу, Ладу!
На залатым крэслі.
На шчаслівым месцы.
Бяры сабе пані, каторую хочаш.
Бяры сабе пані, каторую любіш.
280
Пасля песні Яшчар устае, ходзіць ля дзяўчат. Потым у адной (Алёны) здымае з галавы вяночак. Сядае з ім на покуць. Алёна падыходзіць да Яшчара.
Алёна (гаворыць, як казку). Слухай, Яшчарочку-паночку. Я красачкі ў садочку саджа-ла, прыгаршчамі палівала Палівала, казала: «Расціце, красачкі, тонкія, высокія, на лісцейка шырокія, на карэнні глыбокія».
Яшчар. Ой, ведаю, што зараз прасіць будзеш. (Перадражніваючы.) Вяночак звівала, не спала. Так не атрымаеш.
Алёна (весела). To што табе, (ціха ўбок) горла ненасытнае, трэба?
Яшчар. Па... (I не дагаворвае слова.)
Алёна (здзўлена). Падарунак?
Яшчар. Па-ца... (Зноў не дагаворвае слова.)
Алёна. Не-не. (Паўза.) А чаму не падарунак?
Яшчар. Які?
Алёна. Песеньку табе спяю, прыгожую.
Яшчар. От, неслух! Давай. (Далей ціха, хлопцам.) Так, але без пацалунка не адчаплюся.
Алёна (пяе, жартуючы). Яшчар, яшчар. Ля-ля, ля-ля, ля-ля!
Яшчар устае з покуці, аддае вянок Алёне, дорыць вялікую прыгожую хустку. Пад му-зыку «Вясельнага марша» пара адыходзіць убок. Пасля музыкі Базыль зноў падыходзіць да хлопцаў, гаворыць лічылку.
Базыль (важна).
Першы, трэці, сёмы, другі.
Гэты ходзя без падругі.
Мёд, арэх, хлеб, паляніца,
3 кім ты хочаш жаніцца? (I выбірае зноў Стася.)
Стась. He, дзядзьку, дзякуй, я сваю кветачку ўжо атрымаў. Во, стаіць жывы, галодны Яшчар. (Паказвае на Яўдоха.)
Яўдох (цяжка ўздыхаючы). Я даўно згодны, ды неяк усё не выпадае.
Зноў музыкі пачынаюць іграць, хлопцы весела вядуць Яшчара на покуць. Базыль над-зявае Стасю карону. Зноў дзяўчаты і хлопцы водзяць карагод. Яшчар сядзіць нерухома.
Сядзі, сядзі, Яшчар. Гэй, Ладу, Ладу!
На залатым крэслі.
На шчаслівым месцы.
Бяры сабе пані, каторую хочаш, Бяры сабе пані, каторую любіш.
Пасля песні Яшчар устае, ходзіць ля дзяўчат, жартуе, бярэ адну за руку, другую. Але дзяўчаты, паглядаючы на сваіх хлопцаў, не згаджаюцца. Тады Яшчар падыходзіць да Алесі, здымае з галавы вяночак. Сядае з ім на покуць. Алеся падыходзіць да Яшчара.
Алеся. Яўдох, пойдзем, стамілася я, пакуль канца гульні дачакалася.
Базыль (сур’ёзна). He, гульня ёсць гульня! He парадак.
Алеся (цяжка ўздыхнуўйіы). Яшчар-панок, аддай вянок.
Яшчар (жартуе). Што? Калок? Які?
Алеся. Во, і не чуе. Сядзіць у чырвонай адзежы, на залатым прастолі. Арэшкі лушчыць у каробачку сыпле. (Далей дяўчатам.) I быццам бы не чуе. Вя-нок!
Яшчар. Ой, і памучаю я цябе.
Алеся. He палохай, я не пужлівая! Глядзі, стаяць на маім падворку два конікі-іржакі, два брацікі-казакі. Паклічу, конікамі затопчуць, шабелькамі пасякуць.
281
Яшчар (здзіўлена). За што ты будзеш мяне сеч-рубаць?
Алеся. Вяночак не аддаеш? (Глядзіць наЯшчара, які думае.) Я ад бабы замоў-чар навучы-лася, зараз я табе... Загаварваю чэлюшчы-прашчурышчы...
Яшчар (са здзіўленнем). I дзе ты бачыш чэлюсці, Алеся? (Сурова.) Давай лепш выкуп за вянок.
Алеся (працягвае, як бабка-шаптуха). Я святой вадою ўмывалася, золатам уціралася, Со-нейкам надзявалася, а Месячыкам падперазалася, а зараз зоркамі абсыплюся -і нікога не баюся. Яшчар-кашчар! Чур-чур, чурамы! (Ходзіць вакол Яшчара.) Ангел мой, храніцель мой! Дадзены ты мне з Неба ў ахраненне... Прашу цябе, упрашаю ўсердна. Захавай мяне ад усякага зла, ад гада паўзучага, ад Змея лятучага.
Яшчар (моліцца). А-ёй! Які я табе Змей? Каханая!
Алеся (сур’ёзна). Аддай вянок, бо яшчэ на цябе чары накіну.
Яшчар. Алеся, мілая, хопіць, ты ўжо даўно мяне зачаравала. (Аддае вянок.) Што яшчэ хочаш? Я табе і спяю, і станцую. Толькі не чаруй.
Базыль (весела да хлопцаў). Во, прыбрала да сябе, так прыбрала. Быў Яшчар, а цяпер нібы кацяня малое. (Плюе ўбок.) Мяў-мяў!
Яшчар (весела) Гэта я жартую, a то тут некаторыя ўжо і паснулі, каля дзяўчат пры-грэўшыся.
Алеся. I я вам не пазволю майго хлопца зневажаць. (Далей Базылю.) Базыль, можа, табе таксама чараў якіх нагаварыць. Я табе зараз мяўкну!
Базыль (жартуючы). Ой, баюся, баюся. Я ж усё роўна адзін. Чаго мне баяцца? Тваіх чараў?
Алеся. А не скажы. Кожнае слова мае сілу. Разумны чалавек заўсёды нешта знойдзе ў старых песнях, казках, замовах. Бойся, бабыль, бойся.
Базыль (здзіўлена). 0, гляньце, як баба навучыла. Стаіць як гара, нібы сапраўдная варажэя.
Алеся. A то ж.
Базыль. Значыць, не згінуць веды бабуль ды мудрасць дзядуль. Ёсць каму, ой, ёсць каму.
Яўдох бярэ Алесю за руку і падыходзіць да музыкаў. Музыкі пачынаюць іграць вальс. Усе шесть пар танцуюць.
Вальс Валецкага
[8]
282
Пасля танца ўсе дзякуюць Базылю, развітваюцца і сыходзяць з хаты. Базыль некаторы час сядзіць моўчкі, потым надзявае на галаву карону і пачынае паціху спяваць.
Базыль (пяе няскладна). Сядзі, сядзі, Яшчар. Ладу-ду! Ду-ду!
Потым Базыль выходзіць у зал.
Базыль. Людцы, а можа, і мне якую дзеўку сабе знайсці? А? Хто хоча за такога Яш-чара замуж пайсці? А? Што, няма жадаючых? Што, няма ніякай «яшчаркі» мне ў пару? Я дзядзька добры... (паўза) але трохі адзінокі. (Пастаяўшы трохі.) Ну, калі няма жадаючых, буду чакаць да наступнага года. Можа, і мне шчасцей-ка ў хатку ўваліцца. А?
Пад «Вясельны марш», які іграюць музыкі за сцэнай, Базыль выходзіць з хаты.
ЗАСЛОНА
Літаратура
1. Беларуская народная інструментальная музыка / фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэ-матызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент. I. Дз. Назінай. - Мінск : Навука і тэхніка, 1989.
2. Гульні, забавы, ігрышчы / склад. А. Ю. Лозка. - Мінск : Бел. навука, 1996.