• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    262
    бабулі ў хаціначку.
    - Ой, добры вечар. Добра, што прыйшлі да нашай Хочам зрабіць вечарыначку.
    - Каля дуба ўсе кветачкі, Пагуляйце мае дзетачкі.
    263
    Лявоніха залучальная
    - He тупай, дзядулька, нагой, не лягуя спаць з табой.
    264
    - Божа мой, галоўка баліць, Як жа нам дзяцей пажаніць?
    -Дзетачак збіраючы, У пары стаўляючы.
    265
    - За кім мой міленькі дзядок ходзіць, каго ён ловіць?
    - Маўчы, жонка, мужыкова пячонка!
    266
    - Ой, грозен рак, ды вочы ззаду, сядзь!
    - Ой, дзяўчыначка, мая люба, Мядовая твая губа.
    267
    - Пайду я на гару, На жоўты пясочак, Падману дзяўчыну, За сыра кусочак.
    - Пасадзіла стара бабка, На тры лейкі гусака, Сама выйшла на вуліцу Іўдарыла гапака.
    Фота Альфрэда Мікуса. Тэатралізаваная пастанова «Жаніцьба Цярэшкі».
    268
    ЯШЧАРЫ
    Тэатралізацыя беларускай народнай гульні
    Галоўныя дзеючыя асобы
    Бабыль Базыль	Дзяўчаты:
    Хлопцы:	Алеся
    Зміцер	Фрося
    Юрась	Арына
    Макар	Стэфка
    Арсень	Алёна
    Стась	Яўдося
    Яўдох	Музыкі
    1 ДЗЕЯ
    Хата бабыля Базыля. У хату з шумам увальваюцца хлопцы: Зміцер, Юрась, Макар. Ма-кар у адным боце.
    Хлопцы (весела). Добры вечар, дзядзька Базыль.
    Базыль. Добры, але, відаць, не для ўсіх. (Здзіўлена.) Макар, дзе ты бот згубіў?
    Макар. To ж кінуліся, дурні, варажыць.
    Базыль (смяецца). Што, мералі ад покуця да дзвярэй?
    Юрась. Ды не, пачуў я ад бабы, што яны ў маладосці бралі валёнак і кідалі цераз страху.
    Зміцер (дадае). Ды так хітра - каб валёнак завіс.
    Базыль. I ў чым тут варажба?
    Макар. Куды насок пакажа - там і суджаная будзе. А каб яе!
    Базыль. Ну, і скуль табе будзе пава?
    Макар. А ну іх! Бот сцягнулі, закінулі, і ніхто яго не дастаў са страхі.
    Базыль. Вясною, сынок, вясною снег растае і адзенеш.
    Макар. To што, мне тут да вясны кукаваць? Лепш босы буду. (Здымае другі бот і заста-ецца ў шкарпэтках.)
    Базыль (жартуе да хлопцаў). Бач, як дзеўкі давялі, ужо босы, а жэніцца - голы будзе.
    Макар (задумаўшыся). Гэта яны мне адпомсцілі.
    Базыль. За што?
    Юрась. Вырашылі мы, як дзеўкі, у варажбу кінуцца. Ідзем ля плота і лічым калы: то кол, то каліна, то ўдава, то дзяўчына, то кол, то каліна...
    Макар. А я сяджу за плотам, як крыкну: «Ку-ку! To стара баба Кацярына!»
    Усе смяюцца, але Базыль сур’ёзны.
    Базыль. А дзеткі, і мяне, старога дурня, пацягнула на гэта.
    Зміцер (здзіўлена). Што, таксама плот абдымалі?
    Базыль. Ды не. На Увядзенне наламаў я вішнёвых галінак і паставіў з вадою за абразы.
    Юрась (смяецца). I што? Прыснілася краля?
    Базыль (спакойна не зважаючы на Юрася). Глянуў на Шчодрыка - аж галінка расцвіла.
    Макар (рагоча). У бабыля гэта варажба, хлопцы, так што лепш жаніцца, каб не здурэць пад старасць.
    Базыль (важна). To вельмі добры знак. Так бабуля мая рабіла. (Далей галосна.) А бабылём мне не горш, чым жанатаму. Усё ўмею сам, і нікога не трэба прасіць.
    269
    Зміцер. Відаць, у цябе, дзядзька Базыль, няпарная колькасць рэбраў?
    Базыль. А што я лічыў?
    Зміцер. Кажуць, такія ніколі не жэняцца.
    Юрась. А давай памацаем бабыля.
    Базыль (сур’ёзна). Я зараз памацаю. Я вас зараз трошкі «пачастую лейцамі».
    Нехта стукае ў дзверы, і ў хату заходзяць дзяўчаты: Алеся, Фрося, Арына, Стэфка.
    Арына (да Стэфкі). Ну вось, зноў ты першая ўпёрлася ў хату!
    Стэфка (задзірыста). Так, можа, і замуж першая выйду.
    Базыль. Бач, за хлопцамі ўсе парадкі пазабываліся.
    Фрося. Ой, добры вечар у вашу хатку, прабачце.
    Алеся (апраўдываецца перад Базылём). А мы ўсё спрачаемся.
    Юрась. I чаго вас распірае, рыначныя балаболачкі?
    Арына. To ж, кажуць, хто на свята першы да студні па ваду прыйдзе, той першы замуж пойдзе. Так?
    Зміцер (важна разважае). Калі Стэфка Арсеня добра закруціць, то і без студні выйдзе.
    Стэфка (бурчыць). Маўчы, змей.
    Фрося. Ой, тут варажы не варажы, што Бог судзіць.
    Базыль. Так, дзеткі, так.
    Фрося (спакойна). От, дзядзьку, на святога Андрэя варажылі мы ўсе на суджанага.
    Алеся (перабівае). Больш насмяяліся, чым наваражылі.
    Базыль. Ну, то раскажыце старому.
    Арына. Пакралі шапкі, як нас цёткі вучылі, і рукавіцы ў хлопцаў.
    Юрась (здзіўлена). Во, мае рукавіцы знайшліся! (Пагражае.)
    Арына. Люльку ў Анціпа старога.
    Базыль (давіцца ад смеху). От жа жаніха знайшлі. Ён жа корч, не іначай.
    Арына (спалохана). Нават порткі з плота сцягнулі.
    Зміцер (абярнуўшыся да хлопцаў). Адзелі порткі і фарсілі?
    Фрося (задзірлівым тонам). He, паклалі, хто што пад падушку. (Далей спакойна.) I ска-залі: «Дай Божа сасніць, з кім у пары быць».
    Базыль. Ну і хто да каго па штаны ўночы прыйшоў?
    Арына. I хоць бы хто прысніўся.
    Базыль. Нікому?
    Дзяўчаты. He. Нікому.
    Яўдох. Я чуў, як цётка мая варажыла: штаны ў зубах абносіла вакол хаты і задумвала сабе імя хлопца.
    Базыль. О, зноў штаны? На вас не напасешся.
    Арына. А вы, чаму, дзядзька, не жэніцеся?
    Базыль (хітравата). А вось што чуў: як маладыя ў першую ноч палягуць спаць...
    Юрась (сядае бліжэй). Так-так, мне цікава ўжо.
    Базыль (быццам бы плача). I каторае ўпярод засне, тое ўпярод умрэ.
    Арына. Во!
    Базыль (чухаючы галаву) А я так спаць люблю. (Далей жаласна.) I паміраць першы не хачу.
    Фрося. Відаць, дзядзьку, маніце.
    Базыль (хітравата). He.
    270
    Стэфка (сурова). Дзядзьку, хто маніць, той на Тым Свеце будзе хадзіць, язык высала-піўшы.
    Базыль (прыкідваецца перапалоханым). To я трошкі, зусім трошкі маню, каб вас паве-сяліць, дзяўчатак ды гэтых блазнаў.
    Юрась (штурхнуўшы сябра ў бок). Так нас яшчэ не называлі (Далей Базылю.) Хто такія гэтыя блазны?
    Базыль (жартуе). 3 таго часу, як хлопчык адзеў штаны, ён завецца «блазан»... (паўза) а дзяўчына, як адзела спадніцу - «блазнотка».
    Фрося (насмешліва). Нам не вельмі падыходзіць, а Юрасю дык якраз.
    Юрась (сярдуючы). Зараз. Кнутом бы вас паганяць за гэта.
    Базыль (дадае). Лепш каромыслам.
    Стэфка (устае з лавы). Можа, з хлопцаў каго паленам?
    Базыль (павучальна). Калі каромыслам ударыць дзеўку - за ёю будуць ганяцца хлопцы.
    Арына (весела адсоўваючыся ад Стэфкі). Прашу, не мініце Стэфку, усю галаву мне заду-рыла хлопцамі.
    Базыль (паціраючы рукі). А што, дзеўка добрая. Кажуць, тады дзеўка спелая, як каса да-расла да пояса. (Сур’ёзна.) Але, хто хоча выйсці замуж, павінен абавязкова пас-ціцца.
    Стэфка (спакойна). Ведаю, асабліва ў Вялікі Пост.
    Юрась (абярнуўшыся да Базыля). А нам што рабіць? Неяк пост не вельмі люблю.
    Базыль. Слухайце, хлопцы, хто хоча мець прыгожую жонку... (далей ціха, толькі хлоп-цам) той павінен падпярэзвацца з Вялікдня двума паясамі.
    Зміцер (прыкідваецца што не чуе). Грамчэй, дзядзьку, дзе і што падпярэзваць?
    Дзяўчаты смяюцца.
    Базыль (дзяўчатам). He перажывайце, дзевачкі, кепскаму не навучу. (Далей хлопцам.) I кашулю, і верхнюю вопратку. (Азіраецца па баках.) А яшчэ, кажуць, трэба на-сіць на жываце... (паўза) галаву ястраба.
    Юрась. Ну, пайдзі злаві яго.
    Стэфка (дзяўчатам). Ой, дзевачкі, некага лавіць будуць. Або пядпярэзваць нешта.
    Базыль (Юрасю). Захочаш, усё знойдзеш. I каго хочаш зловіш. Так, дзевачкі?
    У гэты час за дзвярыма чуецца музыка і шум. У хату заходзяць музыкі, хлопцы і дзяўча-ты (Стась, Яўдох, Алёна і Яўдося).
    Юрачка
    [1]
    Стась (уваходзіць з нізкім паклонам). Добры вечар, панства!
    271
    Базыль. Добры, але ўжо так доўга ішлі, што я тут ўсё жыццё ім пераказаў.
    Яўдося (трасе хусткай). Ой, то ж сёння завіруха!
    Яхдох (ківае на Стэфку). Так, чорт з ведзьмай жэніцца.
    Стэфка. Гэта ты пра каго? (Паказвае кулак Яўдоху.)
    Алёна. Ой, дзяўчаткі! Чула, што калі цяжарная жанчына ўбачыць завіруху і возьмецца ў бокі, то дзіця народзіцца з чортавым рабром.
    Стэфка (дзяўчатам, весела). Так, чарцей тут сёння хапае.
    Базыль (важна). Асілкам будзе, можа быць варажбітам... (паўза) хаты будзе перава-рочваць.
    Арына (кіўнуўшы на Макара). Думаю, сёння ёсць каму хату перавярнуць.
    Макар (пяе, схапіўшы чапялу і стукаючы ў падлогу). А я бабы не баюся, чапялою адаб’юся.
    Базыль (дзівіцца). О! To ж я сам хадзіў з чапялою ў сваты. Нават загадка такая ёсць: вы-лез з-пад печы таракан, задраў бабе сарафан.
    Стась (здзіўлена). To што гэта? Які таракан? У каго?
    Алёна (штурхнуўшьі Стася). Эх ты, чапяла!
    Стась (Алёне сонна). He атрымаеш ты сёння ад мяне ніякіх падарункаў. (Пазяхае.)
    Базыль (павучальна). Усё можна, дзевачкі, прымаць ад хлопцаў, толькі пацеркі і шпількі няможна.
    Стась (не вельмі моцна). Шпільку я сёння ведаю каму ўшчаплю. (Зноў пазяхае.)
    Базыль. Калі атрымаеце пацеркі - тады цэлае жыццё будзеце слёзы ліць. (Далей весе-ла да Стася.) Але лепш, Стась, запрасі каго на танец. Бо заснеш на вячорках.
    Стась (не хочучы, падыходзіць да музыкаў). Прашу музыкаў зайграць нам.
    Стась выходзіць да дзяўчат і запрашае на танец Алёну. Макар - Арыну. Астатнія пагля-даюць, як пары весела танцуюць па хаце.
    Верабей
    [2]
    2	ДЗЕЯ
    Макар. Я чуў, што каб кахалі хлопцы, то дзеўкі мыюцца гарэлкай? (Ківае на Арыну.) Базыль. Ну, той, у якой была пчаліная матка, таму што, як пчолы ляцяць да сваёй маткі, так і хлопцы будуць хінуцца да дзяўчат.
    Макар (абдымае Арыну). А я думаю, чаго я так ліпну.
    Юрась (перадражніваючы). Ага, ці да мёду, ці да гарэлкі.
    Арына (адбіваючыся ад Макара). Дзядзька Базыль, гэты змей заўсёды да мяне чапляецца.
    Базыль. А вось, слухайце, што я вам раскажу. Даўно тое было. Жыў Змей, які паеўу адной вёсцы ўсю скаціну і шмат людзей. Знайшоўся Асілак, які забіў Змея.
    272
    Арына (жартуючы). He, Макар хай жыве, a то матка яго мне валасы ўсе павырывае за любімага сыночка. Гэта ў вас, дзядзьку ўсё так ладна атрымліваецца.
    Базыль (працягвае). Ды не. Асілак калі забіў Змея, дык рассек яго на тры часткі: галаву, тулава, хвост. I кожную закапаў у асобны курган.
    Стэфка (здзіўлена). А я думала, што ўсё.
    Базыль (цяжка ўздыхае). Зноў не. Гэта быў незвычайны Змей. Змей-Волат! Гэта страшыд-ла мела моц і сілу ад Зямлі і Вады. Таму яго так цяжка было пабароць.
    Алёна (нецярпліва). I чым скончылася? Ці ўсё?
    Базыль. He, ён пачаў ажываць кожную ноч і лётаць па вёсках.
    Фрося (смяецца). А, ведаю, хто лётае па нашай вёсцы, аж боты губляе.
    Базыль (не звяртае ўвагу, што яго перабіваюць). А бывала, уляціць цераз комін і ў хаце ператварыцца... (праз хвіліну) у прыгожага хлопца. Во!
    Арына (адсоўваецца, паглядаючы на Макара). Я ж кажу - Змей.
    Арсень (здзіўлена). Во, бабыль як напляце. У комін!