• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Базыль. I вось калі ў Змея-хлопца закахаецца якая-небудзь дзяўчына...
    Арсень (перабівае Базыля). Стэфка, а ці магла б ты ў Змея закахацца?
    Стэфка. Хопіць мне і тваіх выбрыкаў. Без Змея. I не перабівай старэйшых.
    Базыль (працягвае). To дзяўчына пачынала марнець і неўзабаве памірала.
    Арсень (жартуючы, крычыць). He памірай, мілая Стэфачка.
    Стэфка (задзірыста). Хіба толькі ад твайго кахання.
    Базыль (павучальна). Змей - гэта якраз не толькі мудрасць і сіла, але і каханне. У кож-ным з нас жыве невялічкі Змей. Так, хлопцы? (Усе трошкі маўчаць.) A то было яшчэ. Надумалі аднаго Змея засыпаць зямлёй. Засыпалі, а праз ноч прыйшлі -зямля раскідана! Паклікалі аднаго вядомага Чарадзея. Той: «Чары-чары» (ча-пае за бок Яўдосю).
    Яўдося (спалохана). Ой! (Далей спакойна). I што, дапамог?
    Базыль. Ён узяў стары лапаць, запрог чорнага пеўня і прывёз скульсці тры разы па поўнаму лапцю зямлі.
    Юрась (іранічна). Чорнага пеўня?
    Базыль. Кінуў першую жменю - зароў Змей. Кінуў другую - задрыжаў, а як кінуў трэц-цю - то зямля і закрыла яго. Вось як было.
    Яўдося. А ці ёсць які засцярог, дзядзечку?
    Базыль. Асвечаныя баркун і тоя. (Далей весела.) Яшчэ, дзетачка, каханне. Толькі яно і зберагае.
    Макар (адзеўшы боты, выходзіць на сярэдзіну хаты). Во, пакуль вы тут байкі слухалі, я Базыля боты знайшоў. Так што, Арына, прашу да танца. A то так і прасядзім -без танцаў і гульняў. (Хлопцам.) Базыля слухаць хопіць.
    Арына. А калі табе не цікава, ідзі да глухога Ігната, ён і слова не скажа за цэлы вечар. Базыль (падыходзіць да музыкаў і просіць хвілінку памаўчаць). Зараз паскачаце. Кажуць, ёсць Змей-кравец, шавец. Шые боты выдатна. (Паглядае на Макара.) I што іх пажадана абуваць на йгрышчах. Кахаць будуць!
    Арсень (жартуючы). Так, Макар, ану прызнавайся, хто шыў боты?
    Базыль. Але ў царкве такія боты рассыпаюцца на дробныя кавалкі.
    Макар (сярдзіта). Вось мы зараз і паглядзім, ці рассыплюцца твае боты ці не.
    Макар падыходзіць да музыкаў, дае ім трохі грошай. Пачынаюцца танцы. Танцуе не ўся моладзь, толькі 2-3 пары.
    273
    Вальс Валецкага
    [3]
    3	ДЗЕЯ
    Фрося (павярнуўшыся да Базыля). Дзядзьку Базылю, а ці разгадаеце Алёнін сон? A то яна нам усю галаву задурыла.
    Базыль (хітравата) А сон разгадваць - грэх.
    Алёна (весела). Ай, жартуеце, разгадайце, прашу. Які тут грэх. Казалі, што вы гэта доб-ра робіце.
    Стась. Так. Уся вёска хваліць. Разгадайце, то і мы паслухаем.
    Юрась (сумна). Я ніколі сны не бачу.
    Алёна (задзірыста). He з тваім розумам сон запомніць.
    Базыль (супакойвае). Я іх сам бачыў да чорта, але таксама раніцай усе з галавы вылята-юць. Але добра, давай, расказвай, хто ж вам яшчэ сёння дапаможа. I грошы мне далі за вячоркі ў маёй хаце, вінен.
    Алёна (у захапленні). Ну, вось. Іду я. Прыгожа свеціць сонца. I снег патроху падае. Рэчка. Пераходжу я лёд ціхенька-ціхенька. Гляжу - вёска. He наша. На гарэ вятрак. За-ходжу ў хату ці ў хлеў, не ведаю. Узважваю хлеб і гляджу на рукі - чыстыя. Потым падыходжу да печы і заграбаю жар. А на падворку шум. Выглянула ў вакно -гусі! I яблыкаў на падворку раскідана! Потым зноў іду. Нейкі мост. Азірнулася -нячысты. Барані Божа! Спалохалася, а насустрач мне ідзе маладзіца харошая. Я супакоілася і... прачнулася.
    Базыль (чэша галаву). Во насніла, на цэлую вёску! Паспрабую. (Пачынае разгадваць.) Сонца - муж будзе любіць.
    Стась (крычыць і махае рукамі). Я тут!
    Базыль. Лёд перайсці - то здароўе. Рукі чыстыя і важыць хлеб - прыбытак будзе. Яблы-кі - добра.
    Стась (перабівае). Я сёння маю, толькі сушаныя. Пачаставаць, Алёнка?
    Алёна. Сам грызі, змей.
    Базыль. Снег - смех будзе.
    Алёна. To сёння мы ўжо з усяго тут насмяяліся. Так, сябровачкі?
    274
    Базыль (важна працягвае разгадваць сон). Вятрак - языкамі мелюць пра цябе.
    Алёна (глядзіць на Стася). Я нават ведаю хто. (Стась махае рукамі, нібы вятрак)
    Базыль. Гусі - сваты. Жар заграбаць - пабагацееш. А вось нячыстага бачыць? Кажуць -ета Анёл.
    Алёна. А каб на яго - спалохалася!
    Базыль. А маладзіца харошая - гэта к табе Божая Маці прыходзіла. А яшчэ нячысты, або галоўны чорт, - Цмок.
    Зміцер (абдымае Яўдосю). Ой, цмок, я люблю, асабліва з дзяўчатамі.
    Базыль (павучальна). Цмока закавалі Анёлы ў ланцугі. I пры канцы свету незлічоныя грахі пераядуць ланцугі, і Цмок вызваліцца.
    Яўдося (адбіваецца ад Зміцера). Зміцера таксама трэба было б закаваць у ланцугі.
    Зміцер (дрыжыць). Што ты, Яўдося, Цмок мае сем галоў. (Далей ціха, хлопцам.) Праўда, каб у мяне было столькі галоў, то я б яе зацалаваў, так яна мне падабаецца.
    Базыль (палохае). Так, Цмок зіхае агнём... (паўза) як Зміцер. Mae зубы, як нарогі, кіпцю-ры, як сярпы.
    Зміцер. He, гэта не пра мяне. Гэта больш пра пастуха Ігната. Той заўсёды ходзіць па вёс-цы, як драпежнік. (Смешна паказвае.)
    Базыль. Бабуля мне малому расказвала, што Цмок - Вясёлка. Што ён высмоктвае воду з рэк і азёр. Зноў жа кажуць, што Цмок можа абарачвацца хлопцам і... заляцац-ца да дзяўчат.
    Арына (адсоўваючыся ад Макара). Я ж кажу, змей!
    Стэфка (энергічна). От, дзякуй, Базылю, навучыў. Лапаць знойдзем і зямлі нацягаем на гэтых «змеяў».
    Арсень (устае з лавы). Лепш давай, дзевачка, патопчам лапці ў танцы. Згодна з такім «змеем» патанцаваць?
    Стэфка (мякка). А што, патанчыць можна.
    Арына (жартуе). Глядзі, сяброўка, мы потым табе не дапаможам лапцем зямлю цягаць.
    Арсень ідзе да музыкаў, дамаўляецца, які будзе танец. Потым Арсень і Стэфка весела танцуюць. Да іх далучаюцца яшчэ 2-3 пары.
    J = 120
    Качан
    [4]
    4 ДЗЕЯ
    Пасля танцаў хлопцы пачынаюць частаваць дзяўчат цукеркамі і абаранкамі. Базыль выносіць добры мяшэчак арэхаў. Хлопцы таксама дастаюць арэхі.
    275
    Базыль (да хлопцаў, дастаўшы жменю арэхаў). Ну што, згуляем?
    Арсень (радасна). А што.
    Базыль (бярэ жменю арэхаў і звяртаецца да Арсеня). Ці цот, ці няцот?
    Арсень (падумаўшы). Цот.
    Базыль. Адгадаў - забірай. (Арсень забірае арэхі.)
    Юрась (падыходзіць да Макара). А ну, згадай? Цот ці няцот?
    Макар. Заўсёды ты, хітрэц! (Праз хвіліну) Няцот!
    Юрась (здзіўлена). А каб цябе, выйграў! (Аддае арэхі.)
    Усе хлопцы гуляюць: нехта выйграе, нехта - не, але ўсе частуюць дзяўчат арэхамі. У гэты час музыкі ціхенька іграюць. Пасля гульні Базыль выходзіць на сярэдзіну хаты.
    Казачок беларускі
    [5]
    Базыль (разважае, паглядаючы на арэхі). Хрыстос, калі быў малы, то ён гуляў арэхамі. Вось відаць з таго часу і цяпер на Каляды ў кожнай хаце ядуць арэхі.
    Фрося. А цётка з хутара, неяк я была летам у грыбах, казала так. Ішоў Хрыстос праз лес і вельмі хацеў есці. А кругом нічога не было. Толькі арэшнік. Падсілкаваўся ён арэхамі і благаславіў арэшыны, сказаў: «Хутка будзеш расці». To цяпер, як сся-куць адну арэшыну, то замест адной вырасце дзесяць.
    Базыль (павучальна). Раз так уважліва слухаеце, яшчэ вам раскажу. Забраць тыя арэхі, што белка сабе назапасіла на зіму - вялікі грэх.
    Юрась (злосна). Які ж гэта грэх?
    Базыль. А як у чалавека хлеб адабраць.
    Стась. А і праўда. Залез у дупло, узяў, яна сабе яшчэ назбірае, ёй зручней па кустах скакаць. Базыль. Кажуць, той хто гэта робіць, не даждаўшы старасці... (паўза) пагубляе ўсе зубы. Юрась (спалохана). He, лепей хай у мяне будуць усе зубы.
    Стась. Калі так, то я сабе таксама набяру.
    Усе смяюцца.
    Стэфка. Маці казала, што калі яна была нявестаю, то ў час вянчання трымала за пазу-хай арэхі.
    Алёна (здзіўлена). Нашто?
    Стэфка. А каб нараджаліся сыны.
    Яўдося. У цябе такія браты - можна паверыць.
    276
    Базыль (працягвае перабіраць арэхі ў мяшочку). Старыя людзі шмат ведаюць і прад-казваюць рознае, напрыклад: вялікі ўраджай арэхаў - будзе добры ўраджай жыта. I наадварот.
    Арсень (дастае арэхі і падыходзіць да Зміцера). Можа яшчэ ў цот і лішку?
    Зміцер. Ай, давай у «Яшчара».
    Базыль. А хто будзе?
    Стась (весела). Я!
    Яўдох (устае і выходзіць наперад). Я буду першы!
    Базыль (супакоўвае). Так, жаўрукі, ціха, зараз я вам дапамагу. (Гаворыць лічылку.) Адзін, два, тры, чатыры, Змея грамаце вучылі не чытаць, не пісаць, а за дзеўкамі лята-ць. (Выпадае на Зміцера) Выходзь, Зміцер.
    Музыкі пачынаюць іграць «Вясельны марш», хлопцы вядуць Яшчара на покуць. Базыль надзявае Зміцеру на галаву смешную папяровую карону.
    J= 134
    Вясельны марш
    [6]
    Дзяўчаты бяруцца за рукі, утвараюць кола і пяюць песню.
    Сядзі, сядзі, Яшчар
    J = 92
    fe ^	j ^	л	j	lj	J JU j f
    Ся - дзі,	ся - дзі,	Яш -	чар,	гэй,	ла - ду, ла	- ду.
    Сядзі, сядзі, Яшчар.	Бяры сабе пані,
    Гэй, Ладу, Ладу!*	Каторую хочаш.
    На залатым крэслі.	Бяры сабе пані,
    На шчаслівым месцы.	Каторую любіш.
    * Паўтараецца пасля кожнай страфы.
    [7]
    277
    Яшчар, пакуль пяецца песня, сядзіць нерухома. Пасля яе ўстае, ходзіць ля дзяўчат. По-тым у адной (Яўдосі) здымае з галавы вяночак, сядае з ім на покуць. Яўдося падыходзіць да Яшчара.
    Яўдося (кланяецца).
    Яшчар-паночак, аддай мой вяночак.
    Я край мора схадзіла, ручкі, ножкі ззябіла, Пакуль гэты вяночак зрабіла.
    Яшчар. Ну, ну.
    Яўдося (працягвае жаласна). Мая мамка ліхая, мяне вяночка спытае. Аддай, Яшчарочку.
    Яшчар (да хлопцаў). Даць ці не даць? (Хлопцы маўчаць, нехта ківае галавою: «Аддаць».) Ну? I што з яе ўзяць? Ці пару коней вараненькіх, ці пару валоў палавенькіх? (Паўза, далей да Яўдосі.) А што мне ўзяць? Ці каляску малявану, ці вось гэту (па-казвае на Яўдосю) паненку даравану?
    Базыль (галосна). I нечага думаць - паненку!
    Яшчар аддае Яўдосі вянок, яна надзявае яго на галаву. Яшчар устае з покуці, бярэ за руку Яўдосю, дорыць ёй пярсцёнак.
    Яўдося (агпрымаўшы вянок, уздымае яго ў гору). Я скакала, я плясала, пакуль вянец зы-скала. (Далей толькі дзяўчатам.) Дык яшчэ і пярсцёнак атрымала. Во.
    Музыкі іграюць «Вясельны марш», пара (Яшчар і Яўдося) адыходзіць убок.
    Базыль. Ну што, працягваем?
    Усе (весела). Так! Так!
    Базыль (зноў гаворыць лічылку).
    Сядзіць Яшчар на паліцы,
    Лічыць дзевак на вуліцы
    Айн, цвай, драй,
    Стара дзеўка вылятай! (Выбірае Яшчара - Юрася.)
    Зноў музыкі пачынаюць іграць, хлопцы весела вядуць Яшчара на покуць. Базыль надзявае Юрасю карону. Зноў дзяўчаты (ужо без Яўдосі) водзяць карагод. Яшчар сядзіць нерухома.
    Сядзі, сядзі, Яшчар. Гэй, Ладу, Ладу!
    На залатым крэслі.
    На шчаслівым месцы.
    Бяры сабе пані, каторую хочаш.
    Бяры сабе пані, каторую любіш.