Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Анёл-лялька. Як расплачуцца, разрыдаюцца грэшнікі,
Перад вогненнай ракой стоячы,
Абрываючы на сабе цела грэшнае,
Айца-мацер сваю ўспамінаючы,
Сваю долечку праклінаючы,
Ірада-мучыцеля сустракаючы.
Смерць-лялька (задаволена). Чорт жа паказаў пякельныя штукі: узяў грэшнага ў свае рукі. Бяжыць, прысядае.
Д’ябал (голас за батлейкай). Вот суета мірская. (Рэха: «мірская, мірская».)
Смерць-лялька. Ну, вось, грэшнікі, Цара-Ірада труп!
Чорт-лялька. I галава.
Д’ябал (голас за батлейкай). А табе, Смертушка, чэсць і хвала. (Рэха: «хвала, хвала».)
Чорт-лялька. А зараз будзем на радасці піць і гуляць.
Смерць. Старых чартоў і чарціх забаўляць.
Чорт-лялька (скача). Піць і гуляць, піць і гуляць! (Ірада працягваюць праз усё пекла.) Д’ябал. Узялі Ірада душу з крыкам і гікам (рэха: «...ам, ам»), неслі яго душу вельмі шырока (рэха: «...ока, ока»), а ўкінулі ў пекла надта далёка (рэха: «...ёка, ёк-а!»).
Чорт-лялька (смеючыся). Кінулі Ірада душу ў кіпучу смалу. Ха-ха-ха!
300
Сціхаюць галасы «грэшнікаў».
Анёл-лялька (пяе сумна, імправізавана).
Пасярод Раю стаіць дрэва, Стаіць дрэва купаросавае. Як на том дрэве пцічкі райскія, Галасочкі ў іх Серафімскія, Галасочкі ў іх Серафімскія, Пяюць песні яны Херувімскія. Ой, у нашым Раю жыць весела, Жыць весела... (праз хвіліну) толькі некаму.
Зноў чуюцца галасы «грэшнікаў», але далёка за батлейкай. Зверху ў зале або над сцэнай гучыць голас Д’ябла.
Д’ябал (насмешліва). Ох, і за што я вас... (праз хвіліну) грэшнічкі, люблю. (Рэха: «...блю, блю».) Пастоў малітваў ні дзіржалі (рэха: «...алі, алі»), Айцоў, мацярэй ні паважалі (рэха «...алі, алі»), Усяношныя, завутрані прасыпалі (рэха: «...алі, алі»), К царквам Божым не хадзілі (рэха: «...ілі, ілі»), Нізкіх паклонаў ні ўкланялі (рэха: «...ялі, ялі»), Крэст, малітву забывалі (рэха: «...алі, алі»), К споведзі вы Божай не хадзілі (рэха: «...ілі, ілі»), Тайнымі сваімі грахамі ні каялісь (рэха: «...ялісь, ялісь»), Слаўныя вячэрні ў карты праігралі (рэха: «...гралі, гралі»), Позднія абедні ў кабаку прагулялі (рэха: «...ялі, ялі»), Дзядоў не слухалі - усё жыццё прадзьмухалі, (рэха: «...алі, алі»), Вось за гэта я вас, грэшныя людзі (доўгая паўза)...
Пачынаюць моцна гучаць царкоўныя званы. Гасне святло на ніжнім ярусе батлейкі, але застаецца гарэць на верхнім, дзе моўчкі стаіць лялька-Анёл.
Прад табою, мой Бог
Тэкст народны Мелодыя з беларускага Багагласніка
Апрцоўка Г. Піхуры
Прад табою, мой Бог, Запаліўшы свечку, За збаўленне грахоў Я маліцца хачу.
Прад Табою, мой Бог, Я пакорна стаю, I зрабіўшы паклон, Прабачэння прашу.
301
ЗАСЛОНА
Літаратура
1. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ/ склад. К. П. Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш. шк., 1996.
2. Беларускія канты /укл. Л. П. Касцюкавец. - Мінск, 1992.
3. Круглов, Ю. Г. Фольклорная практмка : пособме для студентов пед.нн-тов / Ю. Г. Кру-глов. - М.: Просвеіценме, 1986.
4. Народны тэатр / склад. В. К. Бандарчык. - Мінск : Навука і тэхніка, 1983.
5. Нова радасць стала. Хрэстаматыя па духоўнай харавой музыцы / укл. A. В. Пякуцька і інш. - Мінск, 1995.
6. Смверцева, Л. А. Школьный теарт кукол: мз опыта работы / Л. А. Снверцева. - Мінск : Нар. асвета, 1988.
7. Тэатралізаваныя школьныя святы / А. Ю. Лозка, I. I. Кірчук. - Мінск : БелЭн, 2004.
8. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі : у 3 т. / склад. A. В. Саба-леўскі. - Мінск : Бел. навука, 1977. - Т. 1.
Каментарыі да песень
[1] Беларускія канты / Беларускі інстытут праблем культуры ; уклад. Л. П. Касцюкавец. -Мінск : ВППбелНДІНТІ, 1992. - С. 11.
[2] Беларускія канты / Беларускі інстытут праблем культуры ; уклад. Л. П. Касцюкавец. -Мінск : ВППбелНДІНТІ, 1992. - С. 18.
[3] Беларускія канты / Беларускі інстытут праблем культуры ; уклад. Л. П. Касцюкавец. -Мінск : ВППбелНДІНТІ, 1992. - С. 56.
[4] Беларускія канты / Беларускі інстытут праблем культуры ; уклад. Л. П. Касцюкавец. -Мінск : ВППбелНДІНТІ, 1992. - С. 19.
302
- Прад табою, мой Бог, запаліўшы свечку, за збаўленне грахоў я маліцца хачу. Абрад «Тры караля» аг. Ваверка Лідскага раёна Гродзенскай вобл., 2017 г*
I. Кірчук у ролі батлейшчыка-лялечніка. Спектакль «Тры Янгалы». Горад Сараева, Боснія і Герцагавіна, 1999 г. Фотаархіў I. Кірчука
303
I. Кірчук y этналабараторыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў працуе са студэнтамі, 2021 г*
Калядныя маскі з асабістай калекцыі I. Кірчука*. Этналабараторыя, 2021 г*
304
Калядныя маскі трох Цароў з асабістай калекцыі I. Кірчука. Этналабараторыя, 2021 г*
Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў з вучэбнай групы I. Кірчука на рэпетыцыі лялечнага спектакля «Тры Янгалы». Этналабараторыя, 2021 г*
305
Батлейка. Спектакль «Тры Янгалы». Ірад, Ірадыяда, чорт*
Батлейка. Спектакль «Тры Янгалы». Ірад, воін, чорт *
306
Батлейка. Спектакль «Тры Янгалы». Лялька Смерць*
Лялька цара Ірада*
Лялька Ірадыяда *
307
Лялька Анёл *
Лялька Чорт*
Ішла Зора з Вастока. Нідэрланды, 1999 г. Фотаархіў I. Кірчука
308
Выступленне I. Кірчука на фестывалі OEROL. Нідэрланды, 1999 г. Батлейка, майстар Анатоль Муравейка. Фотаархіў I. Кірчука
Батлейка. Лялька Анёл. Нідэрланды, 1999 г. Фотаархіў I. Кірчука
309
Батлейка. Святое сямейства. Лялькі, майстар Мікалай Барбарчык*
Зорка працы майстара Івана Віцько, 1995 г. Этналабараторыя, 2021 гЛ
310
I. Кірчук y масцы казы. Ліра працы майстра Паўла Кораня. Фотаархіў I. Кірчука
I. Кірчук. Этналабараторыя, 2021 г. Лялькі, майстрыхі I. Турчынава і М.Прыймава*
311
I. Кірчук y вобразе батлейшчыка: «Спачатку было слова і Слова было ў Бога...» Лошыца, 2021 г. Фотаархіў I. Кірчука
*Фота Альфрэда Мікуса. Этналабараторыя Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрых-тоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
312
ЗМЕСТ
ПРАДМОВА...............................................................3
ГЛАВА 1. СЦЭНАРЫІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ МАЛОДШАГА I СЯРЭДНЯГА ШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ.....................................................13
Воўк і авечкі........................................................ 14
Баравічок-лесавічок...................................................28
Неба і зямля..........................................................43
ГЛАВА 2. ТЭАТРАЛІЗАВАНЫЯ СВЯТЫ I АБРАДЫ ДЛЯ ВУЧНЁЎСКІХ I СТУДЭНЦКІХ КАЛЕКТЫВАЎ...............................................59
Масленіца-палізуха....................................................60
Свята Вялічка.........................................................82
Юр’я, або Вялікія пастухі.............................................109
Абарона варот......................................................... 133
Па старонках беларускага вясельнага абраду...........................141
Восеньскі кірмаш...................................................... 161
Багач............................................................... 194
ГЛАВА 3. ТЭАТРАЛІЗАВАНЫЯ ПРАДСТАЎЛЕННІ ДЛЯ ПРАФЕСІЙНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ....................................................209
Страла................................................................210
Кветка Перуна........................................................225
Бай...................................................................249
Яшчары................................................................269
Тры Янгалы...........................................................289
313
У жыцці заўсёды ёсць месца цуду! Матэрыял для кнігі «Кветка Перуна» збіраўся ў экспедыцыях па Бела-русі больш за трыццаць гадоў. Чатырнаццаць гадоў пап-ка з запісамі праляжала ў стале і магла быць ад адчаю спаленая на дачы разам з іншымі незапатрабаванымі людзьмі і часам запісамі і малюнкамі. Але гэтага не ад-былося. Таму што цуд ёсць! Таму што ёсць неабыяка-выя людзі, людзі, якія любяць сваю Радзіму, свой народ, мінулае і сучаснасць, гісторыю і нацыянальную куль-туру. Гэтым я жыву і гэтаму прысвяціў усё сваё жыццё!
Цуд, што Юрый Рагажынскі выпадкова пачуў на ра-дыё праграму з маім удзелам, дзе ўзгадвалася мая не-выдадзеная кніга. Ён падзяліўся ўражаннямі з Галінай Грудзько, і высветлілася, што яна даўно захапляецца маёй творчасцю. Менавіта з яе дапамогай адбылося наша з Андрэем Радзівонавым знаёмства з кіраўніцтвам кампаніі «Рэгула».
Цуд, што ёсць такія неабыякавыя людзі, як Іван Шумскі і Юрый Рагажынскі, якія адгукнуліся на маю просьбу аб дапамозе.
Цудоўным я лічу і з’яўленне гэтай кнігі, гэта адна з найважнейшых падзей у маім жыцці, пэўная веха, тое, да чаго я імкнуўся доўгія гады.
Мая шчырая падзяка Івану Шумскаму, Юрыю Рагажынскаму, Галіне Грудзько, Аліне Дзікоўскай, усім работнікам кампаніі «Рэгула», якія прынялі ўдзел у рэалізацыі гэтага праекта.
Асаблівая падзяка суаўтару і жонцы Кацярыне Кірчук. Вользе Паштаравай, чыя праца ўпрыгожыла вокладку кнігі. Альфрэду Мікусу, Уладзіміру Урба-новічу, Максіму Шуміліну - гэта іх фотаздымкі робяць кнігу яшчэ прывабней і ярчэй. Яне Рудніцкай, якая рас-працавала і захоўвала доўгія гады музычную частку кні-гі (я лічыў яе страчанай).
Выказваю падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі да выдання дырэктару Інстытута павышэння кваліфіка-цыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаў-нага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандру Філіпаву, каляжанцы Вікторыі Жолтак, а таксама май-му сябру Андрэю Радзівонаву.
Іван Кірчук
Даведачнае выданне
Кірчук Іван Іванавіч Кірчук Кацярына Леанідаўна
КВЕТКА ПЕРУНА
Каляндарна-абрадавы даведнік
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Рэдактар A. А. Радзівонаў
Дызайн і камп’ютарная вёрстка A. А. Радзівонаў, А.А.Дзікоўская
Карэктар К. Л. Кірчук
Падпісана да друку 9.03.2022. Фармат 60*90/8.
Крэйдаваная папера. Друк афсетны. Ум.-друк. л. 40. Тыраж 1000 экз. Заказ 213.
Закрытае акцыянернае таварыства «НПП Рэгула». Пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/300 ад 22.04.2014. Зав. Казлова 29, 220037, Мінск. e-mail: passport@regula.by
Надрукавана ў друкарні ПУП «Джп энд Дм». Пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 2/36 ад 13.01.2014.
Вул. Бурдзейнага, 37-191, 220136, Мінск.