• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    3.	Крук, 1.1. Следам за сонцам: Бел. нар. каляндар : дапам. для педагогаў дзіцячых дашк. устаноў/1.1. Крук. - Мінск : Ураджай, 1998.
    4.	Мажэйка, 3. Я. Песні Беларускага Паазер’я / 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1981.
    5.	Народны тэатр / склад. В. К. Бандарчык. - Мінск : Навука і тэхніка, 1983.
    Каментарыі да песень
    [1]	Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. і адказ. за вып. В. С. Семеня-коў. - Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 128. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танцаваль-най творчасці МІК у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці.)
    [2]	Беларуская народная інструментальная музыка / фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэ-матызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент. I. Дз. Назінай. - Мінск : Навука і тэхніка, 1989. - С. 284. (Зап. у 1980 г. у в. Куранец Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад П. А. Ясінскага 1910 г. н., М. А. Ясінскай 1912 г. н.)
    [3]	Беларуская народная інструментальная музыка / фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэ-матызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент. I. Дз. Назінай. - Мінск : Навука і тэхніка, 1989. - С. 593. (Зап. у 1976 г. у в. Гарадзец Столінскага раёна Брэсцкай воб-ласці ад М. М. Семенчука 1911 г. н., I. П. Дранца 1924 г. н.)
    [4]	Беларуская народная інструментальная музыка / фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэ-матызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент. I. Дз. Назінай. - Мінск : Навука і тэхніка, 1989. - С. 295. (Зап. у 1976 г. у в. Ботава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ад Н. М. Нарывончык 1924 г. н., А. Я. Нарывончыка 1912 г.н.)
    [5]	Беларуская народная інструментальная музыка / фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэ-матызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент. I. Дз. Назінай. - Мінск : Навука і тэхніка, 1989. - С. 322. (Зап. у 1972 г. у г. Чэрвені Мінскай вобласці ад 1.1. Лычкоўска-га 1902 г. н.)
    [6]	Беларуская народная інструментальная музыка / фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэ-матызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент. I. Дз. Назінай. - Мінск : Навука
    283
    і тэхніка, 1989. - С. 237. (Зап. у 1984 г. у в. Дзягільна Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ад М. А. Акаловіча 1933 г. н., М. М. Акаловіча 1956 г. н.)
    [7]	Мажэйка, 3. Я. Песні Беларускага Паазер’я / 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1981. - С. 403. (Зап. 3. Мажэйка ў 1974 г. у в. Сенькава Верхнядзвінскага раёна Віцеб-скай вобласці ад А.С. Ясюкевіч 1908 г. н., Г. П. Букевіч 1909 г. н., Г. М. Манько 1906 г. н. АФК, ф. 10, воп. 11, спр. 74)
    [8]	Гл. каментарый 3.
    284
    Хлопцы*
    Дзяўчаты *
    285
    Яўдох і Яўдося. - Паночак, аддай мой вяночак.
    Я край мора схадзіла, ручкі, ножкі ззябіла, пакуль гэты вяночак зрабіла.*
    Юрась і Фрося. - Яшчар-панок, аддай вянок.Яножкі пазнабіла, як за вяночкам хадзіла*
    286
    Макар і Арына. - Ой, добры дзень, паночак-Яшчарочак. Аддай мой вяночак за мой таночак.*
    Бабыль Базыль: - Так, першая жонка ад Бога, а бела ручка да не мытая. Другая жонка ад людзей, а коска да не чэсана. Трэцяя жонка - ад чарцей, а злоты персцень да не чышчаны.*
    287
    I. Кірчук y вобразе Яшчара. Фота з архіва I. Кірчука
    * Фота Альфрэда Мікуса, аг. Шылавічы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобл., 2017 г.
    288
    ТРЫ ЯНГАЛЫ
    Драма з удзелам касцюміраваных персанажаў і лялек
    Галоўныя дзеючыя асобы
    Батлейшчыкі-лялечнікі
    Тры цары
    Анёл
    Анёл-лялька
    Пастушок-лялька
    Пастушка-лялька
    Ірад
    Ірад-лялька Ірадзіяда 1-ы Воін 2-гі Воін 1-ы Воін-лялька 2-гі Воін-лялька Смерць
    Чорт
    Д’ябал
    Смерць-лялька Чорт-лялька Царкоўны хор Званары
    ПРАЛОГ
    Гучыць песня або музыка. На сцэну выходзіць Анёл у белым адзенні, адкрывае 2-х па-вярховую батлейку («зямля» і «пекла»), запальвае свечы, якія асвятляюць верхні ярус, і ста-новіцца перад батлейкай.
    Свецяць, свецяць зорачкі
    Мерна
    Зборнік "Калядоўшчыкі"
    пад рэдакцыяй прафесара М. Куліковіча
    Све - цяць, све - цяць зо - рач - кі, све-цяць зор - кі
    Свецяць, свецяць зорачкі, Зоркі брылянцістыя, На палі, узгорачкі, На лясы цяністыя.
    Ціша сёння ўвечары На ўвесь свет пасцелецца, Залатымі шышкамі Мы асыплем ёлачку. Загарымся свечкамі, Залатымі, яснымі.
    Слава Богу Узвышняму, На зямельцы шчасцейка.
    289
    Анёл (спакойна, пад гукі званочкаў). Збавіцель Свету - Гасподзь наш Ісус Хрыстос на-радзіўся ад Прачыстае Дзевы Марыі. Заручаны з ёю праведны Іосіф пайшлі з На-зарэта ў Давідаў горад Віфліем. 3 прычыны сваёй беднасці яны былі вымушаны размясціцца ў пячоры, куды пастухі ў непагадзь заганялі скаціну. У такіх аб-ставінах, апоўначы, як апавядае царкоўнае паданне, Дзева нарадзіла Бога Дзіця.
    Гучыць песня пра нараджэнне Хрыста. На верхнім ярусе батлейкі з’яўляюцца пастушкі.
    Нова радасць стала
    Нова радасць стала, яка не бывала, Над вярцепам звязда ясна на ўвесь белы свет заззяла. Дзе Хрыстос нарадзіўся, з Дзевы ваплаціўся, Як чалавек спавіваны ў Бога ператварыўся.
    Пастушкі з ягняткам перад гэтым дзіцяткам На калені ўпадаюць, пана Бога праслаўляюць.
    [1]
    Пастушок-лялька. Мы пастухі Віфліемскія.
    Пастушка-лялька. Пасвілі сваю скацінку.
    Пастушок-лялька (здзіўлена). Раптам, у вялікай цемры, заззяла незвычайнае святло.
    Пастушка-лялька (спалохана). Мы спужаліся.
    Пастушок-лялька. А Янгал нам сказаў.
    Да батлейкі падыходзіць Анёл і звяртаецца да лялек-Пастушкоў.
    Анёл (супакойвае, пад гукі званочкаў). He пужайцеся, гэта нарадзіўся Цар Славы, ідзіце і пакланіцеся яму.
    Пад гукі песні Пастухі-лялькі сыходзяць з верхняга яруса. Анёл стаіць ля батлейкі, над якой лялечнікі ўздымаюць «Віфліемскую Зорку». Пачынаюць гучаць царкоўныя званы.
    290
    Скнння златая
    Скмння святая ковчеже завета, Вндяіцн днесь младенца Сына повнта.
    Прнпев: Радуйся, Марме, радуйся, прмсно Дево, Во нетленном рождестве твоем.
    Пастырмем co ангелн тайна явмся, В Внфлнем, во вертепе Хрмстос родмся.
    Звезда ясна сняет, ему служаіцне, Трм царм прмходят, дары носяіце.
    О Марме Богоматм! Молмся за нас, Да возможен тя хвалмтм мы на всякнй час.
    [2]
    291
    1 ДЗЕЯ
    Анёл (павярнуўшыся да «Віфліемскай Зоркі», пад гукі званочкаў).
    Нова радасць стала, яка не бывала, Над вярцепам звязда ясна вассіяла.
    (Праз хвіліну да зоркі «вылятае» мноства анёлаў - папяровых лялек.)
    Перад ёй весялімся, Хрысту пакланімся, Яко Цару раждзённаму, Богу прадвечнаму. Пастушкі з ягняткам перад гэтым дзіцяткам На калені ўпадаюць, голавы скланяюць.
    Выходзяць батлейшчыкі-лялечнікі і становяцца на калені, тварам да «Віфліемскай Зоркі».
    Анёл (пад гукі званочкаў). А пасля гэтага прыйшлі з Усходу вешчуны-астролагі і пачалі пытацца. (Сыходзіць за батлейку.)
    Гучыць песня, пад якую да батлейкі (магчыма праз залу) ідуць Тры Цары ў прыгожым адзенні з невялічкімі куфрамі, у якіх нясуць дары Хрысту.
    Нова радость свету ся з’явіла
    Нова радость свету ся з’явнла: пречмста Дева Сына породмла, Во Внфлнеме месте дуже рано, внтатм Хрмста пастырям сказано, Звезда услугу тую отправляла: царей перснйскнх к Нему провожала, Прннеслн ему лмван, смнрну, злато, взялм заплату небесную за то.
    [3]
    Анёл (працягвае). Тры Цары добрай веры носяць дары: мір, кадзіла, золата. Тры Цары (пасля песні).
    Дзе Цар Іудзейскі,
    Які нарадзіўся?
    Мы бачылі Зору яго на Усходзе, I прыйшлі пакланіцца яму.
    Пад гукі барабана на верхнім ярусе батлейкі з’яўляецца Ірад-лялька.
    Ірад-лялька. Цары-друзья, куды пуць дзержыця?
    Тры Цары (да Ірада, які ў батлейцы).
    Ідзём к Навароджанаму.
    292
    У яслі палажонаму.
    Дары прынесці.
    Ірад-лялька (ганарліва). Ідзіце - і мне вазвясціце, і я пакланюся яму. (Выходзіць з верх-няга яруса.)
    Да Трох Цароў выходзіць Анёл.
    Анёл (ціха шэпча). Іншым шляхам ідзіце, а Ірада не слухайце.
    Тры Цары (трывожна). Што, Ірад мысліць лукава?
    Анёл (паказвае рукой убок). Так, вярніцеся ўправа.
    Тры Цары (спакойна).
    Дзякуем табе, Анёле,
    Што нам шлях Божы паказаў, Ісці направа прыказаў.
    Гучыць песня, Тры Цары сыходзяць са сцэны (могуць зноў прайсці праз залу, сярод гледачоў).
    Дар ныне пребогатый от небес сннде
    сг^О
    Дар ныне пребогатый от небес сннде, Яко капля каплюіцая на землю спаде. Яко небо второе, вертеп явнся, Где во яслех во убогмх Бог возложмся. Ангельскме все хоры там прмтекают, На облацех с веселмем песнь воспевают. Слава в вышннх Богу, нзволмвшему Дароватм, ннзпослатн Мнр Мнру всему!
    [4]
    293
    Анёл (выходзіць бліжэй да гледачоў). I пайшлі Цары ў іншыя краі Хрыста славіць. Паводле падання, вешчуноў звалі Мельхіёр, Гаспар і Валтасар. I былі яны прадстаўнікамі трох рас роду чалавечага.
    2 ДЗЕЯ
    Здалёк чуюцца гукі барабана.
    Анёл (працягвае). Калі дазнаўся пра гэта Цар Ірад, то надта ж усхваляваўся, бо думаў, што навароджаны адбярэ ад яго пасад, і задумаў загубіць Ісуса. (Ідзе за батлейку.) Ірад-лялька (з’яўляючыся на верхнім ярусе батлейкі пад гукі барабана). Так, здрада стала чутна ў нашай дзяржаве! Столькі год я сядзеў на царскім троне, цяпер жа буду сядзець у падзямельным доме? (Сярдзіта.) Воі, Воі мае, станьце пе-рада мною, як ліст перад травою!
    Чуецца лязг жалеза, і да Ірада з-за батлейкі справа і злева выходзяць Воіны-лялькі.
    1-ы Воін і 2-гі Воін-лялькі (уваходзяць з нізкім паклонам). 0, грозны Цар Ірад.
    1-ы Воін-лялька. Па што нас прызываеш?
    2-гі Воін-лялька. I якія грозныя загады павелеваеш?
    Ірад-лялька (павучальна). Воі мае, ідзіце ўсіх немаўлят перабіце, ніводнага не мініце.
    Чуецца лязг жалеза, і Воіны-лялькі сыходзяць з верхняга яруса батлейкі. Потым чуюц-ца дзіцячыя крыкі, плач. На сцэне з’яўляецца Анёл у чырвоным адзенні, які падыходзіць да батлейкі з запаленай свечкай. Фонам гучыць царкоўная музыка.
    Анёл (сумна). Ах, цар, цар, што робіцца ў тваім родзе?
    Ірад-лялька (грозна). Што?!
    Анёл. Загінуў ты бяспечна.
    Ірад-лялька (сурова). Хто?!
    Анёл. Загінуў ты бяспечна і страціў неба навечна.
    Ірад-лялька (задзірлівым пюнам). А што мне да неба? Лепш быць каранаваным, чым выратаваным. (Сыходзіць з верхняга яруса батлейкі.)
    3 ДЗЕЯ
    Чуецца сумная музыка або царкоўныя спевы. Да батлейкі праз залу ідзе жонка Ірада.
    Усесьвятая Дзева
    Тэкст народны
    Музыка з беларускага Багагласніка
    294
    Усесьвятая дзева, наша Царыца, Мы цябе клічам - за нас маліся. Мы прыбягаем, і рукі узносім -Ратуй нас, ратуй нас, рупліва просім! Мы прыбягаем, і рукі узносім -Ратуй нас, ратуй нас, рупліва просім!
    Ты за нас маліся Магутнага Бога, Каб Ён нас збаўляў ад усяго злога! Цябе ўслаўляем, і сэрцы прыносім -Пачуй нас, пачуй нас, пакорна просім! Цябе ўслаўляем, і сэрцы прыносім -Пачуй нас, пачуй нас, пакорна просім!