Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Фот (дадае). На Поўдні - медуніца, трава з моцным пахам. Яе змешваюць з тытунем. Дорах. Дзе яна расце, там змеі не водзяцца.
Ор. Толькі ў гэтую ноч і змеі, і нечысць розная надта ж лютуюць.
Песня заціхае, быццам бы хлопцы і дзяўчаты адыходзяць далей ад вогнішча.
Дорах (пад гукі гуслей, спакойна). Паслухайце, што я чуў на Захадзе Белай Зямлі. Пайшоў адзін хлапец шчасце-багацце шукаць. Доўга ішоў, сцямнела. Бачыць - хатка, а ў ёй нікога няма. Толькі лёг спаць, чуе нехта тухкае: тух-тух! Глянуў, а гэта -Пачвара аднавокая. Прэцца і крычыць: «Збірала косці мужчынскія, жаноцкія, хлапяцкія, дзявоцкія, коньскія, каровіччыя, авечыя й сабачыя, кашачыя й пту-шачыя! Вока маё, ой, стамілася!» He разгубіўся хлопец, кажа: «Я кузнец, я шавец, я лекар-маладзец». Пачвара кажа: «Устаў мне вока». «Добра», - кажа хлопец -«толькі трэба знайсці вяроўку ці скуру з быка». Прывязаў ён пачвару моцна-моцна. Узяў стальны прут - і яму ў вока. Крычыць Пачвара, а хлопец смяецца: «Абдурыў я цябе». А Пачвара: «Ну, што рабіць, бяры мой скарб». Хлопец здзівіў-ся: «Дзе?» А Пачвара кажа: «У дупле, там і залатая сякера з сярэбранай ручкай». Палез хлопец і прыліп, бо там смала была. Чуе, Пачвара да яго лезе. (Далей без му-зыкі.) Дык хлопец адрэзаў сабе руку і ўцёк.
Ор. Людская сквапнаць, на жаль.
Дорах. А вось, яшчэ што чуў. Адзін хлопец даведаўся пра залатыя змяіныя рогі, што шчас-це прыносяць. Знайшоў змяю, разаслаў пояс, сказаў таемныя словы - скінула змяя рогі. Каб вызначыць, які ражок добры, які благі, паклаў ён нанач іх пад дрэвы, як вучылі. Якое дрэва засохне - благі, а якое расцвіце - добры. Але як ні стараўся, а прыснуў пад ранак. А Чорт пільнаваў і памяняў іх. Прачнуўся хлопец, узяў ражок і меў у жыцці цэлы шэраг няшчасцяў і, што яшчэ горш, смерць усіх сямейнікаў.
Op. He час людзям таямніцы адкрываць.
Фот. Калі ў царэўны-змяі адсекчы галаву і пакласці ў правае вока гарошыну, то вырасце дзіва-плод.
Дорах. Дзе такое?
Фот. Так кажуць на Поўдні. Хто яго будзе насіць - стане нябачны людскім вачам. А калі з’есці, то пачнеш разумець гаворку птушак.
230
Прокша. У нас кажуць, пасыплеш галаву попелам са змяінай скуры - ворагі і зласліў-цы не толькі будуць паважаць, але і выконваць любыя просьбы. А калі насіць з сабою язык адрэзанай жывой змяі, казалі, будзеш дужы, моцны, і будзе спрыяць табе вялікая ўдача і каханне.
Ор. Так, але колькі мы не дапамагаем чалавеку, ён сам сабе зачыняе дзверы да святых таямніц.
3 ДЗЕЯ
За сцэнай адначасова гучаць некалькі песень, якія спяваюць дзве групы.
(2-гі варыянт. Адзін гурт водзіць карагод на сцэне, другі гурт пяе ціха і ходзіць у зале сярод гледачоў, раздае кветкі, вянкі.)
Ой, рано, рано на Яна
Не спяшаючыся, з рухам J = 86
Ой, рано, рано на Яна
Да стагнала зямліца і з Купала.
Да й звінела вулачка з музыкі, Прасілася нявеста ў свякраці: - Пусці, пусці, свякрачка, пагуляці, А ты маленькага да дзіцяці.
- Ідзі, ідзі, нявеста, ні баяўся, -К маленькаму дзіцяці паспяшайся. Пашла, пашла нявехна, ні дбала, Да белага свету прагуляла.
Да ўзяла свякратка востры меч, Да й зняла нявестцы голаву з плеч. - За то табе, нявестка, за тоя, Што малога дзіцяці да ні дбала. Што малога дзіцяці да ні дбала, Да белага свету прагуляла.
[10]
Каліна, возерная зялёная, каліна!
Скора. але спакойна J = 132
231
Каліна, возерная зялёная, каліна!* Свякроўка мая шалёная,
Загадала мне ў нядзельку рабіць, У нядзельку рабіць, адзежу жлукціць,
Адзежу жлукціць, на моры вяліць.
- Я ні татарка ў нядзелю рабіць, У нядзелю рабіць, адзежку жлукціць, Я ні качачка па моры плаваць.
* Прыпеў «Каліна» абрамляе кожны радок.
Ор (пасля песні). Прыслухайцеся, браты мае. (Усе слухаюць.) Дрэвы, звяры - ўсё жывое нібы вядзе паміж сабой гаворку ў гэтую самую караценькую ноч.
Прокша. Расліны гавораць, якая тоіцца ў іх сіла: гаючая ці атрутная, толькі трэба ўмець слухаць. На жаль, людзі не чуюць так тонка.
Ор. Вось - арэх, які цвіце ў Чысты чацвер. Хто сарве, захавае першы цвет арэхавага кус-та, той хутчэй можа знайсці скарб у купальскую ноч.
Дорах. Так. Гэта ноч, у якую выходзяць з зямлі грошы, скарбы.
Прокша. I, калі мы дапаможам, могуць паказацца каму-небудзь сінім агеньчыкам.
Фот. Сіненькі агеньчык - то срэбра, а калі чырвонымі агеньчыкамі заблішчыць - то за-латыя скарбы.
Ор. Гэта так грошы «сушацца», «купаюцца» у гэты час. Толькі ў гэты.
Найгрыш
Акарына
[12]
Фот (ходзіць вакол вогнішча пад гукі акарыны). Але не ўсім у рукі трапляюцца гэтыя скарбы. Вось як. Даведаўся неяк адзін дзед, як скарб адшукаць. Лёг перад усходам на зямлю і пачаў глядзець, дзе з яе пара ідзе слупам. Убачыў - што з-пад дуба. А дуб той быў незвычайны. «Забяры, дзед, - кажа ён, - пад маім карэннем гаршчок з золатам». «Дзе?» - усхапіўся дзед. «Бяры, - кажа дуб, - і ўсё ў хаце тваёй будзе блішчэць». «Так, - задумаўся дзед, - будзе ўсё блішчэць, то могуць людзі забіць за гэтае золата». А дзяліцца ён вельмі не хацеў. Зразумеў яго дуб. «Добра, - кажа, -ідзі дахаты, будуць цябе баяцца і людзі, і звяры». Прыйшоў дзед дахаты, глядзіць -яго баба ў люстэрка ўзіраецца. Стаў каля яе, глянуў - аж зрабіліся яны мядзведзямі. Зараўлі яны ад гора і ў лес уцяклі.
Op. А золата?
Фот. Знікла.
Дорах (далей безмузыкі). Закляцце бывае страшнае на скарб. (Трывожна.) «Хто мёртвым заарэць, той гэта золата спажывець». Або: «Хто галаву паложыць, той гэтыя гро-шы возьмець». Усяляк гавораць, каб зберагчы, заклясці.
Найгрыш
Акарына
232
Фот (пад гукі акарыны). Яшчэ вам такое раскажу. Была баба адна, смелая надта. Прый-шла ў лес, стала на асінавы пень, тварам на поўнач, і кліча: «Акажыся не ваўком-зверам, не воранам-птушкаю, не дрэвам іглістым, а такім, як я». I паўстаў неўзаба-ве Лешы - клінам барада, у чалавечай постаці. Згадзіўся з ёй на здзелку.
Ор. Што за здзелка?
Фот. Патрабаваў у яе адну толькі душу.
Ор. Шмат умела, відаць, усяго?
Фот. Сцвярджалі потым, што ў купальскую ноч яна заўсёды збірала pacy. А калі выкру-чвала цадзілку, з яе лілося сапраўднае малако. Кажуць, разумела яна і мову жывёл, бо ела змяінае мяса.
Op. I што далей з ёю было?
Фот. Доўга жыла, але памірала цяжка. Кажуць людзі, прыляцелі да яе два кажаны з зя-лёнымі кашачымі вачыма.
Ор (далей без музыкі). To - страшныя старыя пацукі, у якіх ад старасці павырасталі крылы.
Фот. I пацягнулі рагатую душу праз хамут, бо праз вокны і дзверы такая душа не прайшла.
За сцэнай чуецца русальная песня, якую спяваюць дзяўчаты.
(2-гі варыянт. Чуецца шум вады. Збоку ад вогнішча дзяўчаты-русалкі водзяць карагод, а з іншага боку жанчына цягае рушнік па траве - збірае расу, шэпча і азіраецца.)
J = 144
На Граной нядзелі русалкі сядзелі
На Граной нядзелі русалкі сядзелі, Ой, рана-рана, русалкі сядзелі. Русалкі сядзелі, на Бога глядзелі, Ой, рана-рана, на Бога глядзелі. А Бог сына жэне, Ілля дочку ‘ддае, Ой, рана-рана, дочку ‘ддае.
На новай сялібе пшаніца стаяла, Ой, рана-рана, пшаніца стаяла.
Пшаніца ж стаяла, каласком махала, Ой, рана-рана, каласком махала. Каласком махала, галаском крычала, Ой, рана-рана, галаском крычала. Падайце ж вадзічкі з халаднай крынічкі, Ой, рана-рана, з халоднай крынічкі. Цяжка ж мне стаяці, каласком махаці, Ой, рана-рана, каласком махаці.
[14]
Ор (пачуўшы песню). Што толькі ў гэту дзіўную ноч не павылазіць на нашу Зямлю свя-тую: і нейкія духі, і прывіды.
Прокша. Гадка! Лоймы-чарціхі.
Фот. Пярэваратні.
Дорах. Русалкі. (Праз хвіліну.) Гэта ў нас душы тапельніц ці дзяцей, памерлых нехрыш-чонымі. (Пад гукі акарыны.) Паслухайце. Працавалі раз кабеты ля возера. Гля-
233
дзяць - дзеўкі голыя бегаюць па беразе, рагочуць, крывяць твар. Пачаставалі тыя кабеты іх салам і хлебам. А адна баба ціха малітву прачытала. Дык русал-кі кінуліся з крыкам у ваду. А замест хлеба застаўся на беразе драўляны грыб, замест сала - жаба. Доўга яшчэ бушавала вада там. I гукі былі страшэнныя, ме-талічныя, нібы ўдары аб чугунны кацёл, плач дзіцячы.
Фот (усміхаючыся). Кажуць, любяць русалкі маладых людзей з «цёпленькаю» крывёю. Ор. У адной мясцовасці русалкі, або Вадзяны, - хто знае - часта цягалі людзей у вір. Дык звярнуліся тыя людзі да знахара. Той адшукаў вір ля млына, пасыпаў попел (яны яго не пераносяць), смела нырнуў і заткнуў жэрла, залажыў зверху каменем.
Русальная песня сціхае. Дзяўчаты-русалкі пакідаюць кветкі, вянкі на «беразе ракі».
Дорах. Перамолатая ў гэтую ноч на млыне мука мае вялікую сілу.
Зноў за сцэнай чуецца музыка. Чуваць, як труцца жорны: камень аб камень.
(2-гі варыянт. 3 «неба» «сыплецца мука», і з яе паўстаюць прывіды-дзяўчаты ў белым адзенні. Танец або пантаміма з левага боку сцэны.)
Найгрыш
4ДЗЕЯ
Найгрыш
Акарына
[16]
Фот (устае з валуна, ідзе да вогнішча на фоне найгрышу на акарыне). Адзін дзядзька згубіў валы, якраз у купальскую ноч. Доўга шукаў, стаміўся, прылёг. А калі прачнуўся -ведаў дзе шукаць тых валоў. Але адчуў, што горача пад нагамі, і, каб аблегчыць сабе шлях і хутчэй дабрацца дадому, скінуў лапці, не пазіраючы, што ў іх знаходзілася прычына яго ўсёведання. Прыйшоў дахаты, расказаў людзям старым, што з ім зда-рылася, - тыя доўга смяяліся.
Дорах. I што бедны чалавек?
Фот. А ён кінуўся шукаць тую Кветку, але сам прапаў.
Прокша. Я таксама чуў, як трапіла аднаму селяніну Кветка ў абутак. Але каля лесу су-стрэлася ведзьма і прапанавала яму новыя боты. Узрадаваўся чалавек і пры-няў прапанову. А калі даведаўся, што страціў, захварэў і хутка памёр.
Фот. Відаць, не вынесці простаму чалавеку такога выпрабавання.
234
Op (без музыкі). Лічыцца, хто знойдзе, сарве Папараць і будзе насіць пры сабе, атрымае ўсё, што захоча. (Паўза.) Але чым больш чалавек хоча, тым менш атрымлівае.
Прокша. Мы ведаем, што здабыць Папараць вельмі цяжка, амаль немагчыма.
Фот. Можна і розум страціць.
Дорах. Шмат гіне людзей.
Найгрыш
[17]
Ор (пад гукі цымбалаў). Бывае, шчасце з самых рук «вырываецца». Адзін чалавек пайшоў перад заходам сонца ў глуш. Узяў лучыну выгаркі, што засталася і захавалася ад Ка-ляд, абвёў круг. Уладкаваўся на ўсю ноч, чытаў Боскую кнігу і чакаў, калі расцві-це Папараць. Думаў, што адкрыюцца яму ўсе таямніцы прыроды, што зробіць яго Кветка нябачным. I што злыя духі будуць служыць яму, будзе ведаць ён пра буду-чае, пра ўсе сакрэты людскія. Але ў поўнач разыгралася бура, на яго пачалі валіцца вялізныя дрэвы. Павыходзілі розныя звяры, кінуліся да яго. Вадой стала затапля-ць усё вакол круга. А потым з’явілася велізарная жаба з возам саломы, паліла яе, кідала, але салома не далятала, круг святы не пералятала. Шмат ведаў той чалавек. Ведаў, што Папараць захавае сваю сілу толькі тады, калі зашыць яе пад скураю пра-вай далоні. Ведаў, што не павінен аглядацца, калі пойдзе дадому, не звяртаць увагу ні на абяцанкі, а ні на пагрозы.