• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Музыкі іграюць, усе танцуюць.
    Ой, там на таргу, на базары
    Ой, там на таргу, на базары Жонкі мужыкоўтаргавалі. Як прыдзецца да ладу, Дак я свайго павяду дай прадам.* Із лык матузоў навязала, Дай на мілага павязала.
    Як прывезла на базар, Да церніцы прывязала.
    Як наехалі пакупніцы, Як наехалі таргаўніцы. Сталі думаць і гадаць, Што за майго мужа даць?
    А за майго мужа трэба даць, А за майго мужа трэба даць: Пару коней вараных, Шчэй сто рублей залатых.
    3 коньмі нада вадзіцца, А з грашамі нада насіцца, А мой мілы чарнабрывы, На работу не лянівы, Ён самой мне прыгадзіцца. Ён пасее і паарэ Hi для каго, для мяне. Мой міленькі, даражэнькі, Пажалею я цябе - не прадам!
    * Апошнія два радка кожнай страфы спяваюцца двойчы.
    [Ю]
    Паўлінка. Што ж, даў Багач у гэтым годзе дастатак у кожную сям’ю.
    Антон. Прынёс Багач дабрабыт, шчасце.
    Антоніха. Думаю, ніхто не адмовіўся ад такога багацця.
    Несцерка. А яно ж, вядома, у гэтым кошыку. (Паказвае на кошык з зернем.)
    Паўлінка. Будзе зерне - будзе хлеб, самае святое і дарагое для кожнага чалавека.
    Антон. Бо менавіта дзякуючы яму, людзі жывуць на белым Свеце. Будзе хлеб - будуць гучаць песні бабуль-дзядоў.
    Антоніха. Будуць песні - паспяваем, пагуляем на святах.
    202
    Несцерка. А будуць святы, то і нашы дзеткі павучацца ад старэйшых, як на нашай Свя-той Зямельцы жыць трэба.
    Спяваюць развітальную песню і сыходзяць са сцэны.
    На зарэ снапы носяць
    Умерана
    На за - рэ сна - пы но - сяць, на за - рэ	сна - пы
    но - сяць,
    пры свя - чы
    вя - чэ
    ра - юць.
    На зарэ снапы носяць,* Пры свячы вячэраюць. Ой, выйдзі, гаспадару, Напроці свайго двору. Дай на жыта стадолу, А для жэнчыкаў святліцу. Ты скупы гаспадару, Ты не стой за дзвярыма, Ты не стой за дзвярыма, Вынесь бочку піва I гуску на закуску!
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    [11]
    ЗАСЛОНА
    Літарапгура
    1.	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл./уклад. В. А. За-харава і інш.; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989.
    2.	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995.
    3.	Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / склад. К. П. Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш. шк., 1996.
    4.	Восеньскія і талочныя песні / A. С. Ліс. - Мінск : Навука і тэхніка, 1981.
    5.	Жніўныя песні / склад. A. С. Фядосік. - Мінск : Навука і тэхніка, 1974.
    6.	Лозка, А. Ю. Беларускі народны каляндар / А. Ю. Лозка. - Мінск : Полымя, 1992.
    7.	Мажэйка, 3. Я., Варфаламеева, Т. Б. Песні Беларускага Падняпроўя / 3. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева. - Мінск : Бел. навука, 1999.
    8.	Шнрма, Г. Двестн белорусскмх народных песен / Г. Шлрма. - М. : Сов. композлтор, 1958.
    203
    Каментарыі да песень
    [1]	Выкарыстана мелодыя песні «Па зарэччу зелле»: Шнрма, Г. Р. Двестм белорусскмх на-родных песен/Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М.: Сов. компознтор, 1958. -С. 84. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. у в. Мядзел Маладзечненскай вобласці ад А. Давідовіч.)
    [2]	Выкарыстана мелодыя песні «Вылецела галка»: Шмрма, Г. Р. Двестн белорусскнх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М. : Сов. композмтор, 1958. - С. 102. (Зап. Р. Шырма ў 1932 г. у в. Шакуны Пружанскага раёна Брэсцкай воб-ласці ад Г. Шырмы 1864 г. н.)
    [3]	Гл. каментарый 1.
    [4]	Выкарыстана мелодыя песні «Пад дубіною, пад зеляною»: Шнрма, Г. Р. Двестм бело-русскнх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М.: Сов. компо-знтор, 1958. - С. 109. (Зап. Р. Шырма ў 1940 г. у м. Будслаў Маладзечненскай вобласці ад М. Чантарыцкай.)
    [5]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 88. (Зап. В. Сутулава ў 1989 г. у г. Маладзечна Мінскай вобласці ад Л. Г. Супруновай 1916 г. н.)
    [6]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 87. (Зап. Г. Кутырова ў 1983 г. у в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад Т. П. Цапляе-вай 1909 г. н.)
    [7]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 103. (Зап. Г. Кутырова ў 1983 г. у г. Мінску ад ураджэнкі в Баброва Лагойскага раёна Мінскай вобласці М. В. Яцэвіч 1910 г. н.)
    [8]	Мажэйка, 3. Я., Варфаламеева, Т. Б. Песні Беларускага Падняпроўя / 3. Я. Мажэй-ка, Т. Б. Варфаламеева ; Нац. акад. навук Беларусі ; Ін-т мастацтвазнаўства, этна-графіі і фальклору. - Мінск : Бел. навука, 1999. - С. 155. (Зап. 3. Мажэйка ў 1978 г. у в. Заазер’е Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ад М. С. Аўсеевіч 1914 г. н.)
    [9]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл./уклад. В. A За-харава і інш. ; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989. - С. 277. (Зап. Р. Яраслаўцава, Е. Абраменка ў 1984 г. у г. Жлобін Гомельскай вобласці ад К. Ба-бальковай 1912 г. н., Л. Шчукінай 1910 г. н., В. Аўсянікавай 1910 г. н., Н. Абраменкі 1934 г. н.)
    [10]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл. / уклад. В. А. Захарава і інш.; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989. -С. 276. (Зап. Р. Яраслаўцава, Е. Абраменка ў 1984 г. у в. Праскурні Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці ад М. Аніскаўцавай 1912 г. н., А. Аўсянікавай 1928 г. н., 3. Сала-губавай 1912 г. н., Н. Гапонавай 1938 г. н.)
    [11]	Шнрма, Г. Р. Двестн белорусскмх народных песен / Г. Р. Шнрма ; обіц. ред. С. В. Аксю-ка. - М.: Сов. компознтор, 1958. - С. 50. (Зап. Р. Шырма ў 1939 г. у Белавежы ад Г. Ка-зак 1886 г. н.)
    204
    Несцерка*
    - Так, бяры сявеньку і сей, мой мілы, памаленьку**
    205
    Паўлінка**
    - Ах ты, хаціца мяцёная, а чым жа ты тут украшоная?**
    206
    - Казачэнька, мой міленькі, Дзе мы будам з табою жыць?*
    Прынёс Багач дабрабыт, шчасце**
    207
    Каморы адкрывала, гасцей частавала**
    Будзе зерне - будзе хлеб, самае святое і дарагое для кожнага чалавека***
    Фота Альфрэда Мікуса:
    * Верасень 2019 г. абрад Багач у Вязынцы.
    ** Верасень 2018 г. абрад Багач у Вязынцы.
    *** Верасень 2020 г. абрад Багач у Дукорскім маёнтку Пухавіцкага раёна.
    208
    ГЛАВА III
    Тэатралізаваныя прадстаўленні для прафесійных калектываў
    СТРАЛА
    Паводле беларускіх легенд і паданняў
    Галоўныя дзеючыя асобы
    Баба Агна
    Хлопчык Уласій (8 год) Дзяўчынка Кася (6 год) Хлопец Уласій (25-30 год) Дзяўчына Кася (20-25 год) 1-ы гурт:
    Надзея
    Дзяўчаты
    2-гі гурт:
    Пан
    Панна
    Дзяўчаты
    3-ці гурт:
    «Старцы»: Дзед Баба
    1-я дзяўчына 2-я дзяўчына 3-я дзяўчына 4-я дзяўчына 5-я дзяўчына 6-я дзяўчына 7-я дзяўчына Хлопцы
    Музыкі
    УСТУП
    Праз залу шчыльна, адна за адной, ідуць прыгожа апранутыя жанчыны і дзяўчаты, «вя-дуць стралу». Гучьіць песня.
    Павядом стралу дай па ўсём сялу
    J = 90
    Па- вя-дом стра-лу дай па ўсём ся-лу, ох і я, лю-лі, дай па ўсём ся-лу.
    Павядом стралу да й па ўсём сялу, Ох і я, люлі, да й па ўсём сялу.
    Ты ўбі, страла, добра молайца, Ох і я, люлі, добра молайца.
    Па том молайцу некаму плакаці, Ох і я, люлі, некаму плакаці.
    Маці старая, сястра малая, Ох і я, люлі, сястра малая. Дзе маці плача - там рэчка бяжыць, Ох і я, люлі, там рэчка бяжыць. Дзе сястра плача - там калодзежы, Ох і я, люлі, там калодзежы.
    [1]
    1 ДЗЕЯ
    На сцэне высокая трава, кусты. Балота. Пасярэдзіне сцэны стаіць невялічкая хатка, якая нібы ўрасла ў зямлю. Невялікае вогнішча. Чуюцца галасы дзяцей, якія праз хвіліну выход-зяць на лужок, дзе стаіць хатка.
    Уласій. А-у!
    Кася. А-у! Няма нікога?
    У хатцы чуецца шум, і да дзяцей насустрач выходзіць баба Агна.
    Агна (здзіўлена). Ёсць. А вы скуль тут узяліся?
    210
    Уласій. Заблудзілі, бабуля.
    Кася. Трапілі на гэтае Заклятае балота, і самі чуць не патанулі.
    Агна (паглядаючы на Касю). He заклятае яно. Але, як вы сюды прайшлі?
    Уласій. Былі на свяце, стралу вадзілі, а потым пайшлі ў лес. I не ведаю, як на гэта балота трапілі. Зранку блукаем.
    Агна (супакойвае дзяцей). He бойцеся мяне. Стаміліся, відаць? (Кася кіўнула галавою.) Галодныя? Сядайце каля вогнішча. Я зараз вам паесці прынясу.
    Агна ідзе ў хату. Уласій і Кася сядаюць разам ля вогнішча, баязліва азіраюцца па баках. Агна выносіць драўляную міску, у якой мёд у сотах, бярозавік і сядае насупраць дзяцей.
    Агна (спакойна). А чаму вас бацькі не шукалі?
    Кася (сумна). А ў мяне няма нікога.
    Уласій. Яна сірата.
    Агна (налівае бярозавік і падае дзецям). А ты яе брат?
    Уласій. He, сусед. Але я таксама лічу сябе сіратою.
    Агна. Чаму, дзетачка?
    Уласій. Мама даўно памерла, а тата прывёў мачаху.
    Агна. I што, не зжыліся?
    Уласій. He, яна з бацькам добра, а мяне ні на дух! Загрызае, як даляціць.
    Кася (ціха). Кажуць, доля ў нас такая.
    Агна. Доля, дзеткі, гэта Тры дзяўчыны.
    Уласій. Доля? Як тры?
    Агна. Тры дзяўчыны, і ў кожнай на галаве вянок: з калючых траў- Ліхая Доля, з галінак дрэў - Доля рыбака ці паляўнічага, а з кветак і каласкоў - то Шчаслівая Доля.
    Кася. He разумею.
    Агна. Каму быць з дзіцем, калі народзіцца, вырашаюць самі ўсе Тры Долі.
    Уласій. Як? Ну, як яны могуць вырашыць?
    Агна. Гуляючы, кідаюць кветку ў ropy, хто ўхапіў - таго і будзець.
    Уласій (паглядаючы на Агну). Відаць, нам з калючых траў дастаўся вянок?
    Агна (супакойвае). Невядома яшчэ, бо вы, дзетачкі, толькі свой шлях пачалі.
    Уласій (ратпам весела, пакаштаваўшы бярозавік). Але ж і смачны ў цябе, бабулечка, бярозавік. Чаму такі незвычайны смак?
    Агна. Бярозавы сок і падсмажаныя ячменныя зярняты. (Усміхаючыся.) Толькі трэба ве-даць дакладны час, калі гэта рабіць. Інакш такога смаку не будзе.
    Кася. I ты ведаеш, як?
    Агна. Ведаю, таму што расліны, кветкі, каласы самі гавораць, калі надышоў час.
    Уласій. Каласы? Як гавораць?
    Агна. Так, як мы з вамі. Калі быць больш уважлівымі, можна шмат чаго пачуць. (Бярэ ў рукі травы, якія ляжаць ў пучках або вісяць побач.) Вось - наготкі, не дапускаюць перуноў. (Бярэ другую кветку.) Расічка мае прыемны пах, а таксама яна - добры лекавы сродак. (Бярэ іншую расліну.) Жывасіл - ад усіх хвароб. Як кажуць людзі, Божая сіла, ад сэрца, жывата. (Паказвае ўбок, дзе ля хаткі расце куст.) Шыпшына, пахучы алеік якой даражэй за золата. (Зноў перабірае травы ў руках.) Баркун -трава ад нячыстай сілы, абкурваліся ёю. Вятроўнік - ад ран, а яшчэ ад змей. Дзе расце гэтая трава, можна смела збіраць ягады. Рута таксама засцерагае ад змей і праганяе д’ябла.