Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Найгрыш
Спакойна
194
1-я суседка. Ах ты, хаціца мяцёная, а чым жа ты тут украшоная?
2-я суседка. А ці цудамі?
3-я суседка. А ці музыкамі?
4-я суседка. А ці гаспадарамі без’языкімі?
5-я суседка. Просім Паўлінку не хавацца.
6-я суседка. Просім з намі павітацца
Паўлінка (весела). Добры дзень, суседачкі.
Суседкі. Добры дзень. 3 Багачом вас.
Несцерка. I вас, пчолачкі.
1-я суседка. Ці ў вас, гаспадары, двор на памосце?
2-я суседка. Ці ў вас нялюбыя госці?
3-я суседка. Чым частаваць нас будзеце?
4-я суседка. Ці віном зялёным?
5-я суседка. А, можа, мёдам салодкім?
Несцерка. Суседачкі, мае мілы пташкі, навару я вам сёння кашкі.
Паўлінка. Суседкі, а мае ж вы любы, а я вам навару бульбы.
6-я суседка. Э, не - то не Багач, а якісь «галадач».
Несцерка. Ой, не перажывайце, прынясу я вам мядочку аж чатыры збаночкі: і сам па-каштую, і вас пачастую.
1-я суседка. 0, знаць, наш Несцерка багата жывець.
2-я суседка. Яго гаспадарка далёка слывець.
3-я суседка. Што ж, кожны край мае свой абычай.
1-я суседка. Ідзі з людзьмі, то не згубішся.
2-я суседка. Блізкі сусед лепш дальняй радні.
Несцерка. Гэта ўсё мая жоначка працавітая.
4-я суседка. Так, аднаму ляпей толькі рыбу вудзіць.
Несцерка (жартуе). Або да дзяўчат заляцацца.
5-я суседка. Сабака кудлаты - яму цёпла, а гаспадар багаты - яму добра.
6-я суседка. Тут, калі робіш у купе, - не баліць і ў пупе.
Паўлінка. Ведаеце, суседачкі, то ж закончылі жніво ў пору і было што насіць у камору.
Несцерка. Дзякуй Богу, усё было ў пару, то нацягаліся тут па двару.
1-я суседка. Вядома ж, хто ў жніўні пагуляе - той узімку галадае.
Несцерка. Ану, згадайце: залацісты і вусат, у ста карманах - сто рабят?
1-я суседка. To ж колас.
Несцерка. А ёсць у Бога скрыня - ніхто не падыме?
Усе маўчаць, думаюць.
Несцерка. To ж зямля-маці наша, і корміць нас, і адзяваіць.
2-я суседка. А ці ведаеш, Несцерка, чаму жыта мала родзіць?
Несцерка. He.
2-я суседка. Калі першы раз Бог засеяў жыта сваёй рукой, то такое было харошае. Зяр-няты - як боб, каласы - як сеўрукі ў гаросе. Але як чорт прыдумаў з жыта гарэлку гнаць, то цяпер і дзясятай долі такое не родзіць. Вось як.
Несцерка. А каб яго Пярун пабіў.
3-я суседка. Успомніла, дзед мой загадваў: «Рыкнуў вол за сто гор, за сто рэчак, за сто печак, на сто дваццаць сажаняў».
195
4-я суседка. To што гэта?
3-я суседка. Пярун, мілая.
Паўлінка. Давайце, суседачкі, рыхтавацца да свята.
Несцерка. Так, пойдзем, трэба падрыхтаваць лубкі з жытам, пшаніцай, аўсом і ячмянём.
Паўлінка. Запрасіць яшчэ аднавяскоўцаў.
Несцерка. Дай Багіню стрэціць.
Пад музыку ўсе сыходзяць са сцэны.
Найгрыш
He вельмі хутка
[2]
2 ДЗЕЯ
Галоўныя дзеючыя асобы
Гаспадар Антон
Гаспадыня Антоніха
дачка Адэля - «Багіня»
1-я дзяўчына
2-я дзяўчына
3-я дзяўчына
4-я дзяўчына
Хлопцы-музыкі
На падворку дзяўчаты раскладаюць снапы, плятуць вянкі з каласоў, хлопцы-музыкі іграюць.
[3]
196
1-я дзяўчына. Так працую, дзяўчаты, замарылася.
2-я дзяўчына. Слухай, я так сама запылілася.
3-я дзяўчына. Так, работка наша пыльная.
4-я дзяўчына. Дай суседзям не завідная.
Хлопец. Відаць, Антон, як мядзведзь, недзе кару дзярэць.
Музыка. Ну, а Антоніха ваду бярэць.
1-я дзяўчына. А нашто яму кара?
2-я дзяўчына. Ага, нашто тут вада?
Хлопец. Эх вы, кара - у печы паліць.
Музыка. А вада нам - прысмакі варыць.
3-я дзяўчына. Бо іх дачку Адэлю будзем Багіняй упрыгожваць.
4-я дзяўчына. На тое і Багач - весяліся, паскач.
Выходзіць Антон з квасам.
Антон. Ой, дзевачкі-лябёдачкі, не гудзіце мне, прынёс я квас - упаю вас.
Хлопец. Так-так, Антон, упаі і нас, каб ішлі з Багача, пахваляліся.
1-я дзяўчына (жартуе). Дай пад плотам паваляліся.
Музыка (дзяўчыне). Гэй, між дзвярэй палец не садзі.
2-я дзяўчына. Антон, а чаму піва не варыш?
3-я дзяўчына. Ці ў цябе ячмень не ўрадзіў?
Антон. He ўрадзіў ячмянёк, толькі пшоначка.
4-я дзяўчына. Ой, відаць, не вяліць табе твая жоначка.
Хлопец. Ці наша доля тут такая, ці Антоніха скупая?
Музыка. Ну, што не прыходзіць, піва-мёд не выносіць?
Хлопец. Гэй, гаспадыня-вутка, паварочвайся хутка!
Музыка. I ты, гаспадар-салавей, паварочвайся, ляці жывей!
Антон ідзе ў хату за Антоніхай, хлопцы іграюць, дзяўчаты працягваюць плесці вялікі вянок з каласоў.
Найгрыш
Даволі хутка
[4]
Хлопец. Раскажу я вам, дзевачкі, чаму чалавек хлеб шануе. Быў час, калі ў чалавека ўсякага дабра многа было, асабліва хлеба. Кавалкі яго валяліся і па двары, і пад лаваю, і ў хляве - усюды. Убачыў гэта Бог і адабраў хлеб у людзей. Настаў го-лад, і людзі памерлі б усе.
1-я дзяўчына. Як усе?
Хлопец. Так старыя людзі гавораць. Але кот і сабака падышлі да Бога і сталі прасіць хлеба. Бог даў ім па каласку.
2-я дзяўчына (жартуе). I яны пачалі сеяць?
197
Хлопец. He, чалавек адабраў у іх каласы, пасеяў, нажаў многа хлеба, але ўжо пачаў ша-наваць яго.
На сцэну выходзяць Антон, Антоніха і іх дачка Адэля.
1-я дзяўчына. Канец быў ніўцы, канец.
2-я дзяўчына. Сплялі мы Багіні вянец.
Антоніха. Сюды, мае дзевачкі, сюды, у нас ужо і сталы засцелены.
Антон. I кубкі паналіваны.
3-я дзяўчына. А ты, Адэля, палі свечку дай выходзь к нам на сустрэчку.
Гаспадары запальваюць свечку і даюць яе дачцэ. У гэты час музыкі іграюць.
Рада пірапёлка рада
Рухава J = 144
Ра-да пі-ра-пёл - ка, ра - да, ра-да пі-ра-пёл - ка, ра - да,
што ле - та да - жда - ла,
што ле - та да - жда - ла.
Рада пірапёлка рада,* Што лета даждала. Рада гаспадынька, рада, Што ўсё жыта пажала. Гаспадынька-цяцерка, Ці гатова вячэрка?
Ці вялікі гаршчок кашы, Ці пад’ядуць жнейкі нашы?
* Кожны радок паўтараецца.
[5]
4-я дзяўчына. Найсвеншая Маці па небу хадзіла.
1-я дзяўчына. Калосся збірала.
2-я дзяўчына. I ў вяночак звівала.
3-я дзяўчына. Бо жытца настаялася ў полі дай накланялася Богу.
Музыкі іграюць, дзяўчаты карануюць Багіню вянком, утвараюць вакол яе кола. Гаспа-дары даюць дачцэ ў рукі лубок з зернем. За вянок Багіня дае дзяўчатам грошы.
А я жала не ляжала
Умерана, з рухам 9-96
А я жа-ла, не ля - жа-ла, а я жа-ла, не ля - жа...[ла].
198
А я жала не ляжала * Тры снапочкі нажала. Ня едзь, паня, па снапочкі, Прывязі нам гарэлачкі. Гарэлачкі нам бутэлячку, А мы вянок на талерачку.
* Кожны радок паўтараецца.
[6]
Багіня. Прыгожы вянок, прыгожы, ядвабам віты. Дам я вам, дзевачкі, за гэта талер біты.
Антоніха. А ты, гаспадарочку, частуй усіх мядком.
Гаспадар налівае ўсім мёду.
1-я дзяўчына. Эх, кубак мой наліваны, эх, кубак мой маляваны.
2-я дзяўчына. Будзь жа здарова, Багіня!
3-я дзяўчына. Дай Божа, бацькам тваім на жыццё.
4-я дзяўчына. На доўгі век.
Хлопец. На багацце і на добры савет.
Спяваюць і танцуюць вакол Багіні.
Пад лесам-ляском
ўсю во - сень
Пад лесам-ляском Бярозка з лістком Усю восень шумавала. - Бярозка мая, Белая мая, Як жа мы расстанемся? - Ня бойсь, лісцятко, Ня бойсь, жоўтая, Лёгкая расставання. Ветрык певея, Лісток ападзе, Голлятко стаяць будзе.
[7]
1-я дзяўчына. Антон, а ці поўна залатая чаша налівана? Антон (смяецца). Ой, поўна, што не скалыхнецца, не разальецца. 2-я дзяўчына. А ці поўна ў гаспадыні?
199
Антоніха. Так поўна, што ў гумно не ўвайсці, не ўехаці, добра паглядзець.
Гаспадары абдымаюцца.
3-я дзяўчына. Так, як Антон жонку абдымае, такое ён жыта мае.
4-я дзяўчына. Абдымай, Антон, часцей, будзе жыта гусцей.
Антон. Ну, чэсная публіка, трэба і да суседзяў з Багачом зайсці.
Гучыць музыка, выстройваецца шэсце: Багіня з лубком зерня, дзяўчаты ў вялікіх вян-ках з каласоў, гаспадары. Усе яны накіроўваюцца на падворак Несцеркі і Паўлінкі, дзе стая-ць упрыгожаныя абрусамі сталы. На іх - лубкі з жытам, аўсом, пшаніцай і ячмянём.
А каціўся вянок з поля
А каціўся вянок з поля,* Ён прасіўся ды пакоя: - Я ў полі настыяўся, Я веццікым намыхаўся, Ветры мяне пывівалі, Дажджы мяне зымачылі.
* Кожны радок паўтараецца.
[8]
Несцерка. Праходзьце да нас, ці наша хата горшая за другіх?
Паўлінка. А калі не зойдзеце то мне няёмка перад людзьмі будзе.
Багіня (да Несцеркі і Паўлінкі). Няхай у вас будзе лён такі даўгі, колькі мы прайшлі.
Несцерка. Дзякуй, Багіня.
Паўлінка. Золата, наша золата на таку ўмалочана.
Антон. I на стале насыпана.
Антоніха. Хто ж гэта золата палічыць?
Несцерка. Гудзець падворак, гудзець.
Паўлінка. Бо Багіня ідзець.
Багіня. Дзякуй табе, моцны Божа, што дапамог сабраць збожжа.
1-я дзяўчына. Прайшлі мы, дзяўчаты, усе падворкі з Багіняй. I вось дайшлі да канца вёскі, да самай граніцы.
2-я дзяўчына. Так, у Паўліны шырокія спадніцы.
3-я дзяўчына. Глядзіш, спадніцамі патрасець і нам чаго-небудзь прыкусіць прынясець. Хлопец. Ага, мінулі тыя часы, як лёталі кілбасы.
200
Багіня. А хто на Багача шкадуе зарэзаць барана, то таго барана яму воўк парве.
Несцерка. Так, жоначка, ідзі ў піўнічку, утачы мёду дайнічку.
Антон. А што, Багач п’е нямала - вып’ем два вара!
Пакуль гаспадары ідуць за пачастункамі, дзяўчаты танцуюць з каласкамі вакол Багіні. Пасля танцаў гаспадары запрашаюць усіх за сталы.
Казачэнька, мой міленькі
- Казачэнька, мой міленькі, Дзе мы будам з табою жыць?
- Ой, у гаёчку, ой, у зялёным, Ты, мая мілая, дарага.*
- Казачэнька, мой міленькі, Што мы будзем снедаці?
- Я ж пап’ю чай, а ты не скучай, Ты мая мілая , дарага.
- Казачэнька, мой міленькі, Што мы будам абедаць?
- Я ж паем боршчык, ты ж ліжы горшчык, Ты мая мілая, дарага.
* Апошнія два радкі кожнай страфы спяваюцца двойчы.
[9]
Антон. Эх, як сядзем мы на лавачцы, эх, як вып’ем мы па чарачцы.
Антоніха. Эх, як сядзем мы на роўненькай, эх, як вып’ем мы па поўненькай.
Несцерка выносіць збаночак мёду, аддае Паўлінцы.
Несцерка. Садайце, госцейкі радком. (Сам ідзе па квас.)
Паўлінка. Частуйцеся мядком. (Частуе гасцей.)
Антон. Чарачка-каточак, каціся ў раточак, каб не балеў жываточак.
1-я дзяўчына. Ой, слухайце, ці не пчолка зазвінела звонка?
2-я дзяўчына. Ды не, то не пчолка. To гаспадыня па двару хадзіла.
3-я дзяўчына. Ага, ключыкі насіла.
201
4-я дзяўчына. Каморы адкрывала, гасцей частавала.
Паўлінка. Але дзе ж мой Несцерка?
Антоніха. А і праўда, пайшоў па квас і сам згас.
Несцерка (выходзіць і жартуе). Ой, аказаўся я дома, але ж ездзіў да Шклова.
Паўлінка. Чарачак пакупаці, каб вас частаваці, музыкамі забаўляці. Ану, музыкі, разні-це «Скакуху» або «Жураўля».