• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    3-ці скамарох. Дзядулям і бабулям - збіцень і сальцісоны літоўскія.
    4-ы скамарох. Заможным людзям! Мяды з рознымі каранямі і травамі.
    1-ы скамарох. Хутка пачнецца знакаміты Конны кірмаш! На тарзе кожны конь у нас танцуе.
    2-гі скамарох. Але яшчэ ў вас ёсць час! Бручка, гарох і боб! Мала ўкусіш - лягчэй пра-глынеш.
    3-ці скамарох. Рыба шукае дзе глыбей, а чалавек дзе весялей? Да нас, сюды!
    4-ы скамарох. Зусім недалёка ад нас - Кірмашовы тэатр і мясцовыя прыгонныя з Зель-вы, Ружан павесяляць вас. Абхахочашся.
    1-ы скамарох. Гэй, магнат, ці купіў пасталы, аборы з пянькі і конскага воласу? He скупіся!
    2-гі скамарох. Распляціся, павярніся, пакажыся! Пазнаем адразу пана па халявах.
    3-ці скамарох. Гамоняць крамы Высокага рынка, адказваюць гоманам Нізкага.
    4-ы скамарох. Толькі каза не рада торгу! А народ менскі рады! Гэй!
    1-ы скамарох. Бондары з рачных прыстаней Нямігі, Буга вязуць сёння тавары ў Гер-манію, Францыю. Нашто нам столькі? Хай валакуць «хранзузам» і «ням-чузам».
    2-гі скамарох. Многія нашы майстры вучыліся ў панскіх маёнтках, манастырах.
    3-ці скамарох. У замках Літоўскага Княства. Знай нашых! Ня горшыя за «іншаземцаў».
    4-ы скамарох. Увага! Арэнды фальваркаў, млыноў, лясоў (праз паўзу) у гэтым годзе не будзе. Ха-ха, яшчэ чаго!
    1-ы скамарох. Во! Старадаўнія царскія граматы дазваляюць нашым купцам свабодны праезд для гандлю ў Расію і на Украіну. Няхай едуць з Богам!
    2-гі скамарох. Дабіраліся нашы купцы ў Макар’ева, бліз Ноўгарада, і ў Бранск.
    3-ці скамарох. I ў Архангельск. Даедуць усюды тоўстыя купчыхі Менскія.
    4-ы скамарох. Цягнуцца тракты ў Слуцк, у Тураў, у Крычаў, у Навагрудак і яшчэ туды, дзе сам Бог ведае куды.
    1-ы скамарох. Што прымёрз, прыстаў? Хто яшчэ не спрабаваў? Мятная гарэлка - толь-кі заможным дзядам і маладзенькім бабулькам.
    2-гі скамарох. Лікёр ванільны - дужа сільны, таму і ванільны.
    3-ці скамарох. Крамбамбуля для бабулі, сіпатага і глухаватага дзядуляў, што стаяць ля бочкі паціраюць жываточкі.
    4-ы скамарох. Частуйся, шляхта з дваравымі людзьмі! Весяліся!
    1-ы скамарох. Кухары-іншаземцы чакаюць вас ! Хутчэй да нас!
    2-гі скамарох. Сакрэты кухарскія з шляхецкай кухні Рэчы Паспалітай, глянь ты, не за-быты!
    3-ці скамарох. Сакрэты кухні матросаў радзівілаўскага флоту каля Нясвіжа. Частуйце-ся! Рыбіца!
    4-ы скамарох. Толькі, відаць, паснулі нашы ігрулі.
    1-ы скамарох. Адзін «туруе», бубніст паддае - «такцікі» адбівае.
    2-гі скамарох. А басэтля зарыпіць і стары не ўстаіць.
    3-ці скамарох. «Крыжачок», «Таўкачыкі», «Лянок» - затанцуе Тэкля і Пятрок.
    Гучыць інструментальны найгрыш.
    166
    Качан
    Хутка
    [5]
    4-ы скамарох. Барані вас, Бог, людзі ад ліхога!
    1-ы скамарох. Ад шаленства з роскашы.
    2-гі скамарох. Ад хлусні і крыўды.
    3-ці скамарох. Ад варожасці і грубіянства.
    4-ы скамарох. Ад распусты і непакою.
    1-ы скамарох. Ад зайздрасці.
    2-гі скамарох. Ад грубіянства. Жывіце, як дзяды-прадзеды жылі.
    3-ці скамарох. Шчасця вам, дабрабыту.
    4-ы скамарох. Здароўя і кахання. Чакаем вас у наступным годзе! Бывайце!
    1-ы скамарох. Каб усе былі, як дуб найздароўшы.
    2-гі скамарох. I вы, птушаняткі, маленькія. Будзьце мацненькія і дужанькія.
    3-ці скамарох. Ну, і нам тое самае.
    4-ы скамарох. I Зямлі нашай Святой - усяго найлепшага!
    Гучьіць інструментальны найгрыш.
    Грачанікі
    Весела
    [6]
    167
    2 ДЗЕЯ КІРМАШОВЫ МЯДЗВЕДЗЬ АБО СМАРГОНСКАЯ АКАДЭМІЯ
    Галоўныя дзеючыя асобы
    Павадыр
    Мядзведзь
    1-ы скамарох
    2-і скамарох
    1-я дзяўчына
    2-я дзяўчына
    Музыка
    На сцэну выходзяць скамарохі. Адзін трымае ў руках вядро, у якім вялікі драўляны па-лоўнік, другі - бочачку мёду. Яны сустракаюцца і вітаюцца.
    1-ы скамарох (весела). Ой, вітаю цябе!
    2-і скамарох. I я цябе. Куды ты з вядром?
    1-ы скамарох. Хутка ўбачыш, а ў цябе што ў руках?
    2-і скамарох. I ты хутка даведаешся, (звяртаецца да гледачоў) і вы таксама. Але, спа-чатку, паслухайце. Шмат ходзім мы па зямлі, многа відзім, многа чуем.
    1-ы скамарох. Жыў сярод людзей адзін гультаяваты мужык. Яму самому не хацелася шукаць пчол.
    2-і скамарох (працягвае). Дык ён прымудрыўся выдзіраць чужыя.
    1-ы скамарох. Але аднойчы гэта ўбачыў чараўнік, зірнуў ён на сытага чалавека і кажа:
    «Раз паквапіўся на чужое, дык і ты, і дзеці твае, і ўсё тваё кодла будзеця пчол драць». I абярнуў чараўнік таго гультая ў мядзведзя.
    2-і скамарох. От, усё ты ведаеш. (Далей гледачам.) Так што цяпер вы будзеце ведаць, скуль узяліся мядзведзі. Але слухайце, што гэта за музыка?
    Пад музыку на сцэну выходзіць спеўны гурт, музыка, павадыр і мядзведзь.
    J= 144
    Мяцеліца
    [7]
    1-ы скамарох (выходзіць наперад). А зараз, паважаная публіка, перад вамі адбудзецца
    прадстаўленне Зенькі-скамароха.
    2-і скамарох (дадае). Зенька скончыў калегію пры Менскіх манастырах і кляштарах. 1-ы скамарох (крычыць). I ў Вялікім Княстве Літоўскім вывучыў свайго мядзведзя. 2-і скамарох (весела). Ён быў частым госцем на кірмашах у Шлезвіі, Баварыі, Эльза-
    се, і вось цяпер - у вас, людочкі. He пужайцеся, падбірайцеся пабліжэй.
    168
    1-ы скамарох. I так, пад выстралы з самаробнай гарматы (чуецца стрэл), музыку мен-скага шаўца Дэмбіцкага (музыка іграе гамму)...
    2-і скамарох. I вашы крыкі: «Віват, віват!» - на сцэне госці.
    Усе крычаць: «Віват!» У цэнтр сцэны выходзіць павадыр з мядзведзем. Каля яго кру-цяцца скамарохі.
    Павадыр. Добры дзень, мае пекныя! Мы, відаць, з такога хітрага мястэчка, як Смаргоні.
    1-ы скамарох (таксама выходзіць наперад). Была там школа для мядзведзяў, але не было для людзей.
    2-і скамарох. I вось, калі лясы павырубалі, то і мядзведзі паўцякалі, а разам з імі і ро-зум уцёк. Вось як, ха-ха! (Смяецца.) To я бачу ў людзей цяпер зусім мала розуму.
    Павадыр (выводзіць наперад мядзведзя, які не вельмі слухаецца павадыра). Вось я вам ад-наго злавіў. (Б’е ў бубен, мядзведзь слухае.)
    1-ы скамарох. Няхай ён, людочкі мілыя, вучыць вас вуму-розуму.
    2-і скамарох (смеючыся). А калі не, дык няхай ідзе туды, дзе грыбы растуць.
    Павадыр (сур’ёзна). А я баранкаў напяку і буду крычаць: «Смаргонскія! Смаргонскія!», хоць яны і ў Ходарцах будуць спечаны. Але калі вы ад мядзведзя розуму не набярэцеся, то і не пазнаеце. (Спакойна.) Так што кланяйся ўсім, Мішка, нізенька, адным вочкам плач, а другім дару прасі.
    Павадыр б’е ў бубен і спявае прыпеўку, а мядзведзь пачынае кланяцца. Гучьіць інстру-ментальны найгрыш.
    Заяц
    Жвава
    [8]
    1-я дзяўчына (асцярожна падыходзіць да мядзведзя). Можа, мядзведзь ваш пацешыць і нас, і паважаную публіку? Ці так, толькі пастаіць?
    2-я дзяўчына (таксама падыходзіць да мядзведзя). А ці ён у вас, спадарочку, паслухмя-ны? (Кранае мядзведзя.) He кусачы, лахматы?
    Павадыр. Спакойна, маладзіцы, глядзіце! А пакажы нам, Міхаіл, як па кірмашу дзяўча-ты ходзюць.
    Павадыр б’е ў бубен (або пяе імправізавана песеньку), а мядзведзь паказвае-ходзіць, смешна круцячы задам.
    169
    Павадыр. Вось, я вам казаў, паслухмяны. А пакажы нам, Міша, як дзяўчаты перад лю-стэркам упрыгожваюцца.
    Мядзведзь хапае вядро ў скамароха, які ўцякае, і пачынае пасыпаць сябе і ўсіх пу-драй-мукой. Усе з гэтага смяюцца.
    1-я дзяўчына (адбіваючыся ад мядзведзя з мукой). Добра, прыгажун, а пакажы, як дзеці панскі гарох крадуць.
    Мядзведзь становіцца на калені, адной рукой заграбае «гарох», потым хаваецца за па-вадыра і пачынае есці.
    Павадыр. He бойся, Міша, я тут, ніхто цябе не будзе чапаць. (Далей да публікі.) Можа, у каго, публіка, спіна баліць? Мішка - вядомы лекар, не адну душачку «за-лячыў».
    1-ы скамарох (выводзіць каго-небудзьзпублікі). Паночак! Прапаную легчы, няхай Мішка патопча - гэта дужа памагае. Павер, мне дзве бабкі расказвалі, але (далей да публікі) я іх тут ужо не бачу. Відаць, перастараўся.
    Адзін з скамарохаў дапамагае гледачу, той кладзецца, а мядзведзь пачынае рукамі гладзіць па плячах.
    Павадыр. Ну, гэта, Мішка, толькі малым дзецям так рабіць. А пакажы, як гаспадыня цеста месіць. He бойся, ты ж лекар лясны.
    Тут мядзведзь залазіць на спіну і пачынае скакаць. Усе смяюцца. Музыка пачынае іграць вясёлую музыку, Мішка злазіць з «хворага» і пачынае прытанцоўваць, павадыр б’е ў бубен.
    Жабка
    Жвава
    [9]
    Музыка. Паварочвайся, Міша, старайся харашэнька, слухай брата мядзведніка, хто цябе корміць, поіць, ад ліхіх сабак абараняіць, пуць-дарожку паказваіць.
    1-я дзяўчына (здзіўлена). I праўда, шмат чаго ўмее ваш мядзведзь.
    Павадыр. Гэта ж не ўсё, кабетачкі! (Далей мядзведзю.) А пакажы, Мішка, як бабы ядуць.
    Мядзведзь бярэ ў скамароха вялікі палонік і чэрпае з вядра.
    Павадыр. А каб вы відзелі, як бабы ядуць! Яны ж поўную лыжку кашы бяруць.
    1-ы скамарох (падыходзіць да мядзведзя). А пакажы, Мішка, як бабы плачуць.
    Мядзведзь раве, трэ вочы.
    Павадыр (перадражніваючы). Бабы плачуць, не ўсміхаюцца, хвартушкамі ўціраюцца.
    2-і скамарох (моцна дзівіцца). А пакажы нам, як бабы на поле жаць ідуць.
    Мядзведзь паказвае.
    170
    Павадыр (сонна, ляніва). Бабы на поле жаць ідуць, нага цераз нагу цягнуць. Стануць і паслухаюць: ісці ці не. He вельмі то лятуць на поле.
    1-ы скамарох (задаволена). Добра, Міша, добра! А цяпер - як з поля ідуць?
    Мядзведзь бегае або танцуе з дзяўчатамі.
    Галубец
    [W]
    Павадыр (у захапленні). А як з поля ідуць, тут іх і на кані не дагоніш. А пакажы нам, Мі-хайла, як кум Гаўрыла сваю жонку любіць, цалуе і абдымае.
    Мядзведзь хапае каго-небудзь з прысутных, валіць, мацае, абнімае. Усе смяюцца.
    1-я дзяўчына. Але не час яму - не Камаедзіца, не сакавік. Як вы яго пабудзілі?
    Павадыр. To ёсць сакрэт, мае козачкі. А згатавалі яго ўлюблёныя стравы: аўсяны кісель, далі сушонага рэпніку, гарохавых камоў. Дзе ж засне ад такіх страў? (Далей мядзведзю.) Пакажы, Мішка, як Янка п’яны з карчомкі вяртаецца.
    Мядзведзь паціху пачынае хістацца.
    1-ы скамарох (падыходзіць бліжэй). He, Мішка, не. Гэта мужык дзве чаркі гарэлкі «ўкінуў» і ног пад сабой не адчувае.
    2-і скамарох. Давай-давай, яшчэ раз, весялей, гэта табе не пчолак драць.
    Мядзведзь хістаецца яшчэ больш і, нарэшце, падае, дрыгае нагою.
    1-я дзяўчына (падыходзіць да мядзведзя). Ой, стаміўся, касалапенькі? А за старанне трымай мядовы траецкі пернік. (Частуе.)
    2-я дзяўчына. Бач, як галавой трасе. Ну, калі любіш, то і навуку павінен паважаць.
    1-ы скамарох (частуе мядзведзя). Вось табе, Мішка, мядок-саладок.