• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    1-я сяброўка. Віншую маладых, чужых грахоў не перасуджвайце, бо ёсць Бог - вышэй-шы над намі, ён і перасудзіць.
    151
    2-я сяброўка. Дай Божа, каб усё было гожа.
    3-я сяброўка. А што ня гожа, то не дай вам Божа.
    4-я сяброўка. Сябровачка мая, Іванька, каб вам ціха спалася, лёгка ўставалася і спрыт-на хадзілася, добра рабілася.
    Сват. Ой, дай Бог, чутае бачыць.
    Суседзі. Ой, людочкі, наш сват такі ж ганаровы.
    Кажуць, мае куфар каляровы, і не адзін.
    Відаць, маладых не падвядзе - і залатоўку пакладзе?
    Гэй, сват! Каб ты ласкавы быў і таксама на каравай прыбыў!
    Галечцы і Іваньку што-небудзь падарыў!
    Сват. Я дарую маладым чырвонца залатога!
    Усе. О, багач!
    Сват (далей з гонарам). Яшчэ цёлку, аўцу і свінню!
    Маладыя забіраюць грошы і падарункі. Ім дапамагае сват. У гэты час чуецца музыка, і ў хату заходзяць «цыганы» з «канём» (якога ўтварылі два хлопцы, што накрыліся посціл-кай). Яны танцуюць ля вясельнага стала.
    Цыган. Што, пра нас забыліся?
    Цыганка. Пакуль з нашага фальварка мы да вас даскакалі, што, ўсё скончылася?
    Цыган. А мы дорым маладога дугою, каб не хадзіў за цыгынкаю маладою. (Даюць дугу.)
    Цыганка. Усё Галечцы, ды Галечцы, а мы дорым Іваньку канём! (Выводзяць каня.) Каб сеяў, араў, бяды-гора не знаў!
    Цыган. Наш конь быстры, як агонь! (Конь скача.)
    Цыганка. Паглядзіце, які ён «карасівы». (Конь іржэ.)
    Цыган. Дайце яму гарэлкі ці піва, і ў хвост, і ў грыву.
    Сват налівае кубак, падыходзіць да каня, той брыкаецца і бегае па хаце. Нарэшце яго ловяць, пояць мёдам, ён танцуе з цыганамі і потым падае.
    Найгрыш
    [14]
    152
    Цыган. Пойдзем, прывяжам да плота. (Падымае каня.)
    Цыганка. Няхай есць цёшчына зелле.
    Цыган. A то ўцячэ на другое вяселле.
    Зноў з музыкай, песнямі цыганы сыходзяць з хаты.
    Ой вы, сваткове мае, мае
    Ой вы, сваткове мае, мае,* Пажджэце мяне ў гаі, ў гаі: Забыла маці радна даці, He так забыла - не зрабіла. Маці старая, нядужая, Сястра малая, няўмелая, Я маладая не ўхапіла.
    * Кожны радок паўтараецца.
    [15]
    6	ДЗЕЯ. РАЗВІТАННЕ
    У час спеваў брат з хлопцамі выцягнуў куфар з каморы і ўсеўся на ім. Калі песні сці-хаюць, сват пачынае таргавацца за яго з братам нявесты.
    Сват. Ну і чаго ты тутай-ка сеў? Як крумкач на плоце.
    Брат. Зараз, Галечка, паглядзім, у якую хату ідзеш, як яны цябе цэняць. (Далей сваіпу.) Бо мне Бог так даў: я сваю сястронку выгадаваў, як кветачку ў садочку, а вы, відаць, хочаце куфар украсці. А ў ім - посцілак, ручнікоў, палатна! Усё Галечкіна работа.
    Сват. Ага, то ты, відаць, тут за стоража сеў?
    Брат. He я ў свайго айца і маці ў хаці, то не называюся сторажам.
    Сват. Ну, то колькі ты хочаш за посцілкі?
    Брат. О, баба качаргу прадавала і то тры дні мела за што піць. А тут - куфар. Вельмі дарагі!
    Сват. To колькі? Кажы. Можа, вытаргую.
    Брат. Hi твае коні, ні сядзёлка залатая, ні вазы, ні што не аплаціць гэтага куфра. Бяс-цэнны!
    Сват (дае збанок мёду, але брат не бярэ). А, можа, дамовімя?
    Брат. Сам не патрафлю ацаніці, але для цябе, як для роднага за... сто тысёнцы чырвон-цаў аддам!
    Сват. О, сынку, то вельмі дорага. Дам я табе срэбную залатоўку! (Брат задумаўся.) I абя-цаю табе, што яшчэ піва нап’емся.
    153
    Брат. О, не! У нашых дзядоў і прадзедаў то такая прыказка, што абяцанка - цацанка, а дурному - радасць. Альбо - абяцаў пан кажуха зрабіць, але яго і слова цёплае. To і ты мяне не зводзь, калі што будзе.
    Сват дае грошы, не спяшаючыся. Павольна кладзе і кладзе «чырвонцы».
    Сват. Ну, то цяпер ужо будзе?
    Брат (пераглянуўшыся з хлопцамі). Будзе. Забірай.
    Пасля торгу.
    Сват. Так, госцікі, паелі пірагоў, папілі мёду, квасу, як нашы продкі (далей жартуе) за караля. (Далей да нявесты.) Збірайся, Галечка, на наш воз, а тваім палюбоўніч-кам - скулаўнос!
    Музыка пачынае іграць вясельную мелодыю. Маладая выходзіць на сярэдзіну хаты, пачынае кланяцца абразам і развітвацца з роднымі.
    Найгрыш
    Спакойна
    4» п От
    [16]
    Маладая. Бывайце здаровы, мае абразы, што я вас убірала на тыдзень два разы.
    Маці. Маліцеся Богу, трэба ў дарогу.
    Бабуля чытае малітву, сяброўкі спяваюць вясельную песню. Першымі з хаты сыходзяць маладыя, за імі - сват, хлопцы, якія цягнуць куфар, і госці.
    Ой, на гары мак
    Ой, на гары мак, мак салавейка топча, Люлі, палюлі, салавейка топча.
    Салавейка топча, паляцеці хоча, Люлі, палюлі, паляцеці хоча.
    Паляцеў саколе ды на сіня мора, Люлі, палюлі, ды на сіня мора.
    154
    Сеў ён над вадою і ўсё выслухае, Люлі, палюлі, і ўсё выслухае.
    I ўсё выслухае, як паненкі скачуць, Люлі, палюлі, як паненкі скачуць.
    [17]
    ЗАСЛОНА
    Літаратура
    1.	Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ/склад. К. П. Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш. шк., 1996.
    2.	Вяселле. Песніўшасці кнігах/склад. Л. А. Малаш. - Мінск : Навука і тэхніка, 1980-1988.
    3.	Вяселле: Абрад / склад. К. А. Цвірка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1978.
    4.	Вяселле: Мелодыі / склад. 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1990.
    5.	Гульні, забавы, ігрышчы / склад. А. Ю. Лозка. - Мінск : Бел. навука, 1996.
    6.	Народны тэатр / склад. В .К. Бандарчык. - Мінск : Навука і тэхніка, 1983.
    7.	Тэатралізаваныя школьныя святы / А. Ю. Лозка, I. I. Кірчук. - Мінск : БелЭн, 2004.
    8.	Шмрма, Г. Двестм белорусскнх народных песен / Г. Шмрма. - М. : Сов. композмтор, 1958.
    Каментарыі да песень
    [1]	Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскнх народных песен / Г. Р. Шпрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М. : Сов. компознтор, 1958. - С. 80. (Зап. Р. Шырма ў 1943 г. у в. Дзеляцічы Гродзенскай вобласці ад Б. Чабатар 1921 г. н.)
    [2]	Выкарыстана мелодыя песні «Зборная суботка настала». Шнрма, Г. Р. Двестм бело-русскнх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М.: Сов. компо-змтор, 1958. - С. 79. (Зап. Р. Шырма ў 1948 г. у в. Мінкі Смаргонскага раёна Маладзеч-ненскай вобласці ад В. Шыдлоўскай 1902 г. н.)
    [3]	Шнрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. композмтор, 1958. - С. 81. (Зап. Р. Шырмаў 1928 г.у в.Мядзел Малад-зечненскай вобласці ад А. Давідовіч.)
    [4]	Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. компознтор, 1958. - С. 83. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. у в. Гаішча Радаш-ковіцкага раёна Маладзечненскай вобласці ад Ю. Доўнар 1909 г. н.)
    [5]	Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. композмтор, 1958. - С. 84. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. у в. Мядзел Малад-зечненскай вобласці ад А. Давідовіч.)
    [6]	Выкарыстана мелодыя песні «Ой, блізка моста». Шнрма, Г. Р. Двестн белорусскмх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М. : Сов. компознтор, 1958. - С. 85. (Зап. Р. Шырма ў 1948 г. у в. Мінкі Смаргонскага раёна Маладзечненскай вобласці ад В. Шыдлоўскай 1902 г. н.)
    [7]	Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М. : Сов. композмтор, 1958. - С. 86. (Зап. Р. Шырма ў 1934 г. у в. Задубенне Вілейскага павета.)
    [8]	Шнрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. композмтор, 1958. - С. 87. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. у в. Мядзел Малад-зечненскай вобласці ад А. Давідовіч.)
    155
    [9]	Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. компознтор, 1958. - С. 88. (Зап. Р. Шырма ў 1940 г. у в. Дзяніскі Бель-скага раёна Беластоцкай вобласці ад В. Кардзюкевіч 1920 г. н.)
    [10]	Шнрма, Г. Р. Двестн белорусскнх народных песен/Г. Р. Шмрма; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М. : Сов. компознтор, 1958. - С. 89. (Зап. Р. Шырма ў 1939 г. у г. Беластоку ад П. Гуткевіча 1874 г. н.)
    [11]	Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. компознтор, 1958. - С. 90. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. у в. Шакуны Пру-жанскага раёна Брэсцкай вобласці ад 3. Хвораст 1863 г. н.)
    [12]	Выкарыстана мелодыя песні «Чырында». Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М.: Сов. компознтор, 1958. - С. 205. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. на хутары Мель каля Жодзішак Вілейскага павета ад К. Чар-товіча 1848 г. н.)
    [13]	Выкарыстана мелодыя песні «А ў Слуцку на рыночку». Шмрма, Г. Р. Двестн бело-русскмх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М. : Сов. ком-познтор, 1958. - С. 189. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. у в. Гаішча Радашковіцкага раёна Маладзечненскай вобласці ад Ю. Доўнар 1909 г. н.)
    [14]	Выкарыстана мелодыя песні «I туды гара, і сюды гара». Шмрма, Г. Р. Двестм белорус-скмх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М.: Сов. композм-тор, 1958. - С. 130. (Зап. Р. Шырма ў 1946 г. у в. Лаша Гродзенскага раёна ад Ж. Ліды 1920 г. н.)
    [15]	Шмрма, Г. Р. Двестн белорусскнх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обш,. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. композмтор, 1958. - С. 93. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. у в. Шакуны Пру-жанскага раёна Брэсцкай вобласці ад 3. Хвораст 1863 г. н.)
    [16]	Выкарыстана мелодыя песні «Дзяўчына сардэнька». Шнрма, Г. Р. Двестм белорус-скмх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обш,. ред. С. В. Аксюка. - М.: Сов. композм-тор, 1958. - С. 110. (Зап. Р. Шырма ў 1940 г. у в. Дзяніскі Бельскага раёна Беластоцкай вобласці ад В. Кардзюкевіч 1920 г. н.)
    [	17] Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскнх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. компознтор, 195 8. - С. 13 5. (Зап. Р. Шырма ў 1946 г. у в. Сяменчыцы Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці ад Г. Кутас 1927 г. н.)
    156
    Удзельніцы вясельнага абраду ў г.п. Лельчыцы за вырабам рытуальнай вясельнай свечкі
    Удзельніцы вясельнага абраду ў г.п. Лельчыцы выконваюць абрадавыя спевы са свечкай
    157
    Удзельніцы вясельнага абраду замешваюць цеста для вясельнага каравая
    Удзельніцы вясельнага абраду дастаюць каравай з печы
    158
    Удзельніцы вясельнага абраду з упрыгожваннямі для вясельнага каравая
    Удзельніцы вясельнага абраду ўпрыгожваюць вясельны каравай
    159
    Удзельніцы вясельнага абраду г.п. Лельчыцы падчас абраду падрыхтоўкі нявесты да вясельных урачыстасцяў
    Каравай на вясельным стале
    Фота Альфрэда Мікуса: лістапад 2017 г., вяселле па народных традыцыях в. Стадолічы і в. Дзяржынск Лельчыцкага раёна Гомельскай вобл.