Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
[17] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. /уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 41. (Зап. С. Паўлоўскі ў 1988 г. у в. Запруддзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці ад В. С. Лявіцкай 1915 г. н.)
[18] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 401. (Зап. М. Мыслівец у 1988 г. у в. Мал. Укропавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці ад К. С. Жызнеўскай 1911 г. н.)
128
- Разгуляўся Юр’яў конь, Разбіў гарэх капытом*
- Юр’я на дварочку, Усе дзеўкі ў таночку.**
129
- Ва лугах, ва лугах Уж ва этых ва зеленых лугах. **
Урачыстая сустрэча жыхарамі вёскі ўдзельнікаў святочнага шэсця**
130
Удзельнікі абраду аддаюць даніну павагі Зямлі**
Карагод удзельніц абраду ў нацыянальных касцюмах з дарамі Зямлі**
131
'^
Уручэнне дароў**
I. Кірчук выконвае рытуальныя спевы з удзельніцамі тэатралізаванага свята***
Фота Альфрэда Мікуса:
* Абрад Юр’е ў Строчыцах, май 2020 г.
** Абрад Юрье ў в. Обчын Любанскага раёна, травень 2018 г.
*** Юроўскі карагод у в. Пагост Жыткавіцкага раёна, май 2019 г.
132
АБАРОНА ВАРОТ
Фрагмент старадаўняга вясельнага звычаю
Галоўныя дзеючыя асобы
Сват
Жаніх Пётра
Маці
Баяры
1-ы хлопец
2-гі хлопец
Дзяўчаты
Музыка
Кавалі
Калі ў хаце маладой пачуюць прыбліжэнне вяселля, хлопцы і дзяўчаты зачыняюць жэрдкай вароты на падворак (або расцягваюць ручнік). Самі стаяць ля іх на варце. Пры-езджыя: сват, жаніх, музыка і баяры - з песняй просяць зняць жэрдку.
Баяры. Добры дзень, харошыя! Дзяўчаты, калі ласка, здыміце жэрдачку.
Дзяўчына. Яшчэ чаго, надумалі так праехаць?
Да дзяўчат далучаюцца хлопцы.
Баяры (да хлопцаў). А вы, хлопчыкі, хіба самі не былі на вяселлі ні разу?
1-ы хлопец (жартуе). Во-во, жаніся, каб дурні не звяліся.
2-гі хлопец. Былі і ведаем. (Паміж сабою, паціраючы рукі.) Загляне сёння, братцы, сонца і ў наша ваконца.
Баяры (пачуўшы). Абыдзецца цыганскае вяселле і без марцыпанаў. (Праз хвіліну.) До-бра, дамо вам кусок пірага.
1-ы хлопец. Ну і выкуп. Цягайце вала за para! He пусцім!
Баяры. Хлопцы, тое палезна, што ў рот палезла. Можам і нічога не даць. (Трошкі паду-маўшы.) А калі дадамо яшчэ і збаночак медавухі?
1-ы хлопец (да 2-га хлопца). He хачу я ад іх ні мёду, ні смуроду. Грошай!
Баяры (жартуюць). Так, каля Віцебска кепска, а каля Воршы яшчэ горшы. Выб’юць нам тут сёння дух, гэтыя крыважэрцы. Ой, калі што, дамо грымячоў. Невялікія пту-шачкі, як дамо ў вушачкі.
Сват. Дамо то дамо, але трэба неяк прайсці. Вось вам яшчэ! I грошы! (Дае дары: пірог, збанок мёду, гроты.)
Хлопцы згаджаюцца. Прыняўшы дары, прытанцоўваюць пад музыку.
Найгрыш
[1]
133
Баяры. Во, гляньце, калі шанцуя, дык і крывы Халімон танцуя. Ой, дзевачкі! Добра п’яні-цы і капелька. А гэтаму заўжды хочацца ў рай, ды каб з бутылачкай.
1-ы хлопец (весела ў адказ). Мая душа не крывая, ўсё прымае. Вяселле ж.
Сват (здзіўлена). Во, голы, як біч, а востры, як меч.
Баяры. Гэта, сваток, якраз той: бываў на лаве і пад лавай. Цінціль-вінціль! Балалайка без струн. Былі б вусы, дык на кулак круціў бы. А так. У яго жаба на языку спя-кецца. Ужо трашчыць.
1-ы хлопец. А што, дзе фэст, то і я там ест! (Скача са збанком.)
2-гі хлопец. Добрыя тыя зубы, што кісель елі, добрыя тыя баярачкі, што на нас сёння глядзелі. (Падыходзіць да баярак.)
Баярка (жартуе і адыходзіць). Ой, дзевачкі, і на нашы канапелькі прыляталі сёння ве-рабейкі.
Музыка (да хлопцаў). А як жа! Дзе цвет, там і мёд! (Таксама ідзе да дзяўчат.)
Баярка (адбіваецца ад хлопца). Ай, ідзі ты, лезе як гарбуз на плот!
Музыка. А можа я тваё шчасцейка, кучаравая? He ўцякай, рыбулечка.
Баярка. Яшчэ дзед казаў: «3 музыкі і муляра не будзе гаспадара: муляр муры мурыць, а музыка людзей дурыць». Так і ёсць. Ідзі прэч, скрыпуля!
Музыка. От, ад дзявоцкіх языкоў, хлопцы, нідзе не ўцячэш. I Бог увідзіць, хто каго крыўдзіць.
Сват (супакойвае). Дай Божа, хлопцы і дзяўчаты, заўсёды смяяцца, а ніколі - плакаць. (Выводзіць жаніха наперад.) Прапусціце-ка князя маладога! Наш жаніхяк керэмень моцны, як лучына гарачы, ляпей яго не чапаць, і хутчэй да каханай прапускаць.
1-ы хлопец (адступаючы). А Матка Божая, Літасцівая. I праўда гарачы. Мне ўжо пячэ. 2-гі хлопец. У нас таксама царыца! He вельмі тут ганарыцеся! Праходзьця, князі-баяры. Музыка іграе, усе скачуць. Жэрдку здымаюць, бяседа падыходзіць да варот. На падвор-ку чуецца стук, грукат.
Найгрыш
[2]
Сват (крычыць). Гэй ты, стар цямнічнік, Кузьма-Дзям’ян, скуй нам свадзебку вечную, даўгавечную. Адчыняй хутчэй, народ, вароты, прынімай заботы!
Баяры. А ты, стара маці, надзявай кажух - скакаць ва ўвесь дух. Патрасі, суседачка, ба-цькаўшчынку.
Вароты адчыняюць, бяседа ўваходзіць на падворак і становіцца ў рад перад вокнамі хаты. Хлопцы займаюць парог і ўдаюць «кавалёў»; стукаюць, грукаюць, каб не было чуваць гаворкі. Дзяўчаты спяваюць песню бяседзе.
134
Краем борэм калінанька зацвіла
Краем борэм калінанька зацвіла, Краем борэм чырвоная зацвіла.
Ой, ехаў там пан дружанька пяючы, Пачуў жа ён сіву зязюльку куючы. To не зязюлька, то не сівая кувала, Там Ганначка харошы песні спявала. Пад акенцам на крэсялку седзючы, Свайму міламу кашульку шыючы: - Ой, дай Божа, кашульку пашыці, Майму міламу здароваму знасіці.
[3]
Нарэшце, пасля песні кавалі пачынаюць торг.
Кавалі. Ну і адкуль ета людзі? (Паміж сабою.) Трэба, хлопцы, каваць зялеза, пакуль гарачае.
Сват (баярам). Людзі ходзяць вясной за насеннем, а ўвосень - за вяселлем. (Далей га-ворыць кавалям, важна.) Мы людзі не простыя! 3 Мінскай губерні, з Мазырскага павету, 2-га стана, Дзякавіцкай воласці, з вёскі Дзякавічы!
Кавалі. О, мудрыла! Дзякуй, не дзякуй, а заплаціць мусіш. (Смяюцца, далей да баяроў.) А зачым вы сюды ідзеце?
Баяры. I к вам, братцы, па дзеўку вашу!
Кавалі. Чудзілкі! А пашпарт у вас ёсць?
Сват. А як жа. (Паказвае кусок палатна.)
Кавалі. Э, хвальшывы, нейкае шмуццё, не пусцім!
Пакуль сват размаўляе з баярамі, дзяўчаты спяваюць песню.
Ой, у гародзе на вінаградзе
135
Ой, у гародзе на вінаградзе Рассцілаецца зелле.
Рассцілаецца зелле.
Ой, у Ганначкі маладзенькае Пачынаецца вяселле.
Пачынаецца вяселле.
Ой, Бог ёй дае, ой, Бог ёй дае, Родзіма прыбывае, Родзіма прыбывае.
Яшчэ да таго, яшчэ да таго, Мацянка памагае.
Мацянка памагае.
[4]
Сват (жартуючы). От вочкі - страхунцы, а ручкі - грабунцы. Ну што, баяры, паспрабуем сілаю ўзяць?
Кавалі (устаюць). Дай Божа, у добры час сказаць, а ў благі памаўчаць.
Баяры. Ну, калі ласкаю не можна?
Кавалі. На мядзведзя ідзі - пасцель гатуй, на дзіка ідзі - дошкі гатуй! He пусцім!
Сват. Хто тут дзік? He бачу. (Убок.) На ціхага Бог панясе, а рэзвы сам набяжыць.
Кавалі (весела). Па аднаму, па аднаму ды ўсе памром. I нам у сваёй хатцы нечага баяц-ца. Плаці і не плач.
Сват (жартуючы, крычыць). А-ёй, людзі, б’юць і плакаць не даюць. (Потым ціха.) Толькі гаманіць не баліць. Даў Бог дзень, дасць і дарогу, так, баяры? (Ідзе бліжэй да кавалёў.)
Кавалі (становяцца ў pad). Ой, Барысе, Барысе, сам бараніся!
Сват (меншаму). Тваё дзела цялячча: з’еў пойла ды атпруць у хлеў. Ану, баяры! Наваліся!
Кавалі (крычаць). Чужыя языкі - не свае вароты, не зачыніш! He пусцім!
Баяры пачынаюць перціся ў хату, іх не пускаюць кавалі. У гэты час з хаты выходзіць маці нявесты, апранутая ў вывернуты кажух.
Баяры (да маці). А-ёй, ну і цешча забаўная - у воўка ўвабралася. Відаць, хоча зяця спу-жаць. He хоча дачкі аддаць.
Маці. Ціха, ціха, што вам трэба, добрыя людзі?
Сват. Перша-наперша, здраствуй табе, добрая бабуся. А другое - няхай табе і дому твай-му Бог пасылаець на сто год здароўя!
Баяры (дапамагаюць свату). Прыбытку з зямлі. I скацінкі на тышчу рублёў!
Сват. А з прочага - усяго на цэлую цьму!
Маці (свату). Во, язык, як цэп літоўскі. (Кавалям.) Дар за дар, а дарма - нічога, так, хлопцы?
Кавалі. Так, так! На нашым хутары ўсё каштуе! Прыперліся «татары».
Сват (працягвае). А трэцяе - просім тваёй мілосці, бабуленька, не з губы, а з сэрца. Схілі-ся да нашага ўпрашэння і зрабі нам ад чыстага сэрца вечны падарунак.
Маці. Які, які гэта падарунак?
Сват. Ці ты не ведаеш, ці ты не знаеш, што вось гэты (выводзіць наперад жаніха) добры маладзец Пётра задумаў ці воляй узяць, ці сілаю адняць сахар-маліну - Маш-ку-дзяўчыну?
Маці. Іш ты, якей зацейнік! (Жаніху.) Сілай ня быць мілай. Нікагда.
Кавалі. Цярпён-спасён. А гэты (паказваюць на жаніха), відаць, не.
136
Сват (іранічна, убок). Гэта вы сёння так, а праз год: «Маці, маці, падай лапці - пайду дзевак лапаці».
Кавалі. Ласы спраўляеш на чужое дабро? (Падыходзяць бліжэй да свата і баяроў.)
Маці. А таму дабру і цаны няма.
Баяры (крычаць). Жаба квокча, сваё балота хваліць! Ква-ква - мая кветач-ква-ква! Ваша адна дачка не стоіць нашага і пятачка!
Маці (да баяроў). Наша горніца з ветрам не спорыцца.
Кавалі (сур’ёзна, да баяроў і свата). Бацька і маці ад Бога ў хаце. Без кораня і дзерава не расце.
Сват (кавалям). Ой, дзве бабы - базар, а тры - ярмарка! He аддасце дабром - сілаю возь-мем і яшчэ вам у каршэнь накладзём!
Кавалі (свату). Ту! Адна галава, а сем языкоў! Якей прыткі да сярчавы, малады да ку-чаравы!
Маці (супакойвае свата і баяроў). Няўжо ж вы, людочкі, не ведаеце? Я яе ўскарміла, я яе ўспаіла, дабром надзяліла.
Кавалі. Ці ж дарам аддасць?
Сват. Чаму дарма? Добра,бабуся, дам табе сто рублёў. (Дастае грошы.)
Кавалі. Э, не, мала!
Сват. I бочку пшаніцы!
Кавалі. Во! Нашай бабе сёння шчасціць!
Сват. Так, аддавай жа, цётка, не цаніся, то прыбавім і спадніцу.
Пакуль маці раіцца з кавалямі, сват дастае з кошыка пірог, бутэльку кавалям і спадніцу, якую аддае маці.
Маці (разглядваючы спадніцу). 0, калі гэтак, калі так, дык вы госці дарагія, купцы пра-мыя, не гарбатыя. Хадзіце ў маю хату карпатую, хлебам-соллю багатую. (Звярта-ецца да суседзяў, патрасаючы спадніцай, што даў сват.) От, людзі, даў Бог доньку, даў Бог і дольку.
Музыканты іграюць «Вясельны марш». Усе госці сыходзяць са сцэны.
[5]
137
ЗАСЛОНА
Літаратура
1. Беларуская народная інструментальная музыка / фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэ-матызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент. I. Дз. Назінай. - Мінск : Навука і тэхніка, 1989.