Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
А дзе браўся буйны вецер на яе, Ды вывернуў каліначку з кораня, Ды без сечы, без вострага тапара.
* Кожны радок паўтараецца.
[7]
3 ДЗЕЯ. ТОРГ
Сват. Так, пусцілі ў хату, дык дайце дзе-небудзь прытуліцца.
Бацька. Калі грошы ёсць, то адкупі сабе, сваток, месца.
Суседкі. He гніся, сват, не гніся, палажы чырвонца на місе.
Ня будзь скупы, палажы і другога - будзе табе лаўка гатова.
А як паложыш трэцяга - будзе табе лаўка змецена. (Смяюцца.)
Сват з дружынай падыходзіць да стала, за якім сядзіць нявеста, хоча пасадзіць ля яе жаніха, але сяброўкі не пускаюць і спяваюць песню сватам.
Кукавала зязюлька, што лес мал
146
Кукавала зязюлечка, што лес мал * Ой, плакала Марылька, што муж мал: - Hi яго ў полачкі спавіці, Hi яго ў люлечку ўлажыці.
Спавіўшы ў полачкі - смяецца, Палажыўшы ў люлечку - сарвецца. Ой, наняўшы нянечку - біць будзе, А мне маладзюсенькай жаль будзе.
* Кожны радок паўтараецца.
[8]
Сват (кладзе на край стала грошы). Базар грошы любіць, добра. Вось вам!
1-я сяброўка (скідвае са стала грошы). Бяры сабе гэта, купі сабе мыла, каб цябе жонка любіла.
2-я сяброўка (працягвае). Каб дзеці пазналі, дай бацькам назвалі. (Паміж сабой.) I было б што класці, кашалёк у нас знойдзецца.
Сват. Ах вы, мае дзевачкі, дабаўлю вам трохі, мае вы паненачкі, ды налью вам гарэлачкі.
Сват зноў кладзе грошы на стол. Налівае ў кубак гарэлкі, дае сяброўкам.
3-я сяброўка (жартуе). Ой, дзед гаруе на скамейке: пацяралісь дзве капейкі. Ідзі, дзе хочаш бяры сабе маладую, а мы табе нашу Галечку не аддамо.
Сяброўкі адмаўляюцца выпіць разам са сватам.
Сват (трымаючы кубак). Як жа вы гэты божы дар не прымаеце, назад адсылаеце? (Вы-півае сам.) Вось вам яшчэ. (Кладзе грошы.) Ганарыстыя, прасіце капеечку, тады за-цалее і рубель.
4-я сяброўка. Каб ты, як будзеш ехаць, і калёсы сабе паламаў, і нагу выкруціў, што даеш нам, як бы на смех, саракоўку.
1-я сяброўка. Ты пры сваім і мы пры сваім. (Паміж сабою.) Паехаў бы дзядзька далей, ды, відаць, коні прысталі?
Сват (смяецца). Разумею вас, кветачкі, лепшыя рэчы - свіныя плечы. Але не Каляды, вось вам яшчэ, тараданскія козачкі! (Баярам.) Вядома ж, грошы прыліпаюць к гро-шам. (Кладзе грошы.)
2-я сяброўка. Ой, гэта не грошы - медзь, садзіся на свінню, дамоў едзь! (Сяброўкам.) А мы думалі, што сваты багатыя, аж яны ўбогія!
4-я сяброўка. I коні ў іх бязногія!
3-я сяброўка. Самі пяшком ішлі, жаніха ў мяшку няслі.
Сват. Ой, а дзе чарка, там заўсёды сварка. Ну, цяпер згадайце, колькі я палажыў, і бярыце (Кладзе грошы і накрывае рукою.)
1-я сяброўка. А які ты разумны і хітры!
2-я сяброўка. Лепш пакажы!
3-я сяброўка. Пакажы, бо мо хочаш задарма нашу Галечку ўзяці?
4-я сяброўка. Дарма і болька не сядзе.
Сват (звяртаецца да нявесты). Пойдзем, Галечка, няхай стаяць тут гэтыя тараторкі.
Нявеста (ціха). He, не пайду, пакуль маіх сябровак не ўлагодзіш.
Сват (звяртаецца да баяроў). Ну, што рабіць будзем? Вельмі ж нам маладая патрэбна. (Зноў да сябровак нявесты.) Вось вам, дзевачкі, тры дзесяткі - і хуценька шусь з-за стала!
147
Сяброўкі спяваюць песню. Дружына жаніха выводзць наперад маладога. Нявесту і жані-ха ставяць разам.
Ходзіць галубка па галубнічку
Спакойна
га - лу - бо - чак за
Хо - дзіцьга - луб - ка па га-луб-ніч-ку,
Ходзіць галубка па галубнічку, Галубок за ёю, галубок за ёю. - Пастой, галубка, пастой, сівая, Пабуркуем з табою,пабуркуем з табою. - Досыць, галубок, досыць, сівенькі, Ды з табою буркаваці, ды з табою буркаваці. Купілі сеці на мае дзеці, He далі паглядзеці, не далі паглядзеці.
[9]
Сват. Бацькі, пусцілі нас у хату - цяпер благаславіце дзяцей да кучы звесці і дазвольце за сталом хлеба-солі з’есці.
Бацькі. Бог благаславіць.
Сват (звяртаецца да маладых). Жывіце, дзеткі, мірна, адно аднаго паважайце і пачы-тайце.
4 ДЗЕЯ. СТАЎБАВЫ АБРАД
Сват вымае з-за пазухі прывезеную з сабой медавуху, пачынае частаваць усіх, але рап-там пачынае кашляць і крычаць.
Сват. Ай, падавіўся! Мяне кашаль замучыў! Ці не дасць мне хто вады?
Сяброўкі нявесты выносяць вядро вады, дзяўчаты па чарзе чэрпаюць яе і даюць ў ко-наўцы свату.
Сват (гледзячы на ваду). Ты дзеўка харошая, ды вада твая не чыстая. (Другой сяброўцы.) I ад цябе я піць не буду, яшчэ пахужаіць.
Нарэшце ваду падае нявеста, сват бярэ і гаворыць.
Сват. Во гэта вада дык вада! Атлічная, крынічная! Гэтакае вады ў свеце няма.
Выпівае ваду, кладзе ў конаўку грошы і перастае кашляць. Потым бярэ адзін пірог, кладзе яго высока на слупе ля печы, які называецца стаўпец, другі - на стале, а з трэцім лезе на печ.
1-я сяброўка (жартуе). Лезе сват і ў печ зазірае, ці вялік гаршчок кашы?
2-я сяброўка. Сват, вялік гаршчок кашы - нарве кішкі вашы.
3-я сяброўка. Бо вакол нашай хаты мята, а ў хаце багата.
148
4-я сяброўка. Бо вакол вёскі елле, а ў нашай хаце вяселле.
1-я сяброўка. А што баяры?
2-я сяброўка. Адзін кажа мала, другі кажа годзе.
3-я сяброўка. А я, як крыкну: «Маўчы, бо пачнем таўчы!» (Усе смяюцца.)
Сват (забраўшыся на печ). Ай, пакуль на печ забраўся, бот парваўся. Я ж сем год пад гра-дамі валяўся, пакуль гэтага вяселля дачакаўся. Чы не дадуць мне кубачак піўца? Як прамачу ў роце, то магу што-небудзь расказаць.
Бацькі падносяць кубак.
Сват. Айцец родны і маці, брацця і сёстры, дзядзька і дзядзінне, сваты і свацці, госцікі, заезжыя і захожыя, блізкія і дальнія. Хто сам прыйшоў, каго кабыла прывязла, а каго і матка прынясла - блаславіце. А ты, святы Кузьма-Дзям’ян, да скуй жа нам свадзебку! Салучы нам гэту пару ды на тры долінкі: ды першая долінка - ды ў полі ўраджай, другая долінка - ў хлявы прыплод, а трэцяя долінка - на сыноў, на пахароў, ну і чацвёртая долінка - на дочак, на жнеечак.
Пакуль сват злазіць з печы, яму пяюць песню.
Ходзіць, паходзіць ясён месяц па небе, гэй!
Лі - чыць, па
лі-чыць дроб-ны зо - рач - кі на не-бе, гэй! не-бе.
Ходзіць, паходзіць ясён месяц па небе, гэй!* Лічыць, палічыць дробны зорачкі на небе, гэй! Недалічыўся адной звёздачкі найбольшай, гэй!
Ходзіць, паходзіць сам гаспадар у доме, гэй! Лічыць, палічыць сваіх дзетачак у доме, гэй! Недалічыўся адной дочачкі ў хаце.
* Кожны радок паўтараецца. Другі раз без «Гэй!»
[Ю]
5 ДЗЕЯ. ДАРЭННЕ
Сват. Бацька і маці, благаславіце каравай несці!
Бацькі (адказваюць). Бог благаславіць.
Сват (жартуе). Ці дазволіце каравай у каморы схаваці ці на людзей раздаці?
Маці. На стол падаваці.
Бацька. Ды людзям раздаваці.
Гучыць песня або музыка. Сват, які трымае каравай над галавой на рушніку, прытан-цоўваючы ідзе да стала, за якім сядзяць маладыя.
149
Сыпце пшаніцу ў новы карыта
He вельмі хутка
Сыпце пшаніцу ў новы карыта,* Карміце коней у далёку дарогу. У далёку дарогу да гарадзечка. А ў гарадзечку трое варацечак: У першых варотах месячык свеціць, У другіх варотах сонейка грэе, А ў трэціх варотках Іванька едзе.
* Кожны радок паўтараецца.
[H]
1-я сяброўка. Сват каравай нясе ды песеньку не пяе.
2-я сяброўка. Так, яшчэ і кажа: «А вы, госцейкі, жуйце і падарачкі рыхтуйце».
3-я сяброўка. Ну, хто будзе каравай есці, таму прыйдзецца кішэні трэсці.
Сват падыходзіць да стала і ставіць туды каравай. Маці ставіць побач вялікую драўля-ную міску для падарункаў.
Сват. А зараз хадзіце маладую княгіню надзяляць: хто канём, хто валом, хто чыстым серабром. Дай Божа, каб ім было гожа, весела жылося, шчасліва вялося з вашых падарункаў!
Увесь час, пакуль дораць, гучаць вясельныя найгрышы.
Найгрыш
[12]
150
Сват. Што ж, запрашаем бацькоў! (Бацькі падыходзяць і дараць грашыма.) Айцец і маці панны млодай Галіны дараць грашыма! Каб нашы маладыя весяліліся і ніякага смутку ў жыцці не мелі.
Маці. Дзеткі мае мілыя, няхай вас сам Бог з неба высокага благаславіць. А Найсвеншая Матка і ўсе Святыя прычыняюцца вам.
Бацька. Няхай вам Бог напаўняе і ў каморы, і ў аборы, і ў хляве плодзіць, і на полі род-зіць. Але ж вы не біцеся, не сварыцеся і рукі не падымайце адзін на аднаго. Няхай воляй вашай баранчыкі ў хляве б’юцца. А вы любіцеся і радуйцеся, як анёлы ў небе.
Маці. To і мы з вас радасць будзем мець. Ідзіце па Зямлі Святой і памятайце, што перад Алтаром прысягнулі, што верную міласць сабе выбралі аж да смерці.
Кожнаму, хто падараваў, сват дае кусок караваю.
Сват (крычыць). А зараз, маладыя, вас дорыць суседка грашыма, цялушкай і аве-е-е-ечкай!
Суседка. Памятайце, дзеткі, старых людзей прыказку, што пакорнае цяля дзве маткі ссе. Дык вось, каб жывёла ў вас добра вялася і высока падскоквала.
Сват (крычыць). Дорыць дзядзька Ахрэм з Міра!
1-ы дзядзька. Памятайце, мае дарагія, што каня з кішэні не пракорміш. (Кладзе грошы і смяецца.) I яшчэ - чаго самі сабе не зычыце, то і людзям не зычце. Бу-дзьце здаровенькімі!
Сват (крычыць). Проша прыбываць, не забываць! На дарозе стаю, па сем кубкаў мё-дудаю!
Госці (цёткі і дзядзькі). О! Шчодры які!
Глядзі ты! Вось гэта сват дык сват!
У такога і мыш не праскочыць!
Сват. А другая цётка з-пад Гародні дорыць кітайкам - красным падаркам!
1-я цётка. Вось гэта прыміце, на большае не дзівіце, а за падарачак (ціха гаворыць сва-ту) мёдутрошкі наліце.
Сват (весела). О, а якжа! (Наліваеўкубакмёду і прыгаворвае.) Прыбывайце, прыбывайце! Ахто на каравай не прыбудзе, у таго казы ўбудзе! Гляньце, людцы, дзядзь-ка з Путрышак! Дарыць?
2-гі дзядзька (свату). А хто ж хоча, каб у гаспадарцы каза прапала. (Смяецца, потым кажа маладым.) Маладыя, ёсць у мяне парсюк.
Сват (перабівае). Падорыш?
2-гі дзядзька (працягвае). Дык вось, парсюк праз парог не ўлезе.
Сват (здзіўлена). Во, адкарміў!
2-гі дзядзька. А пад парогам ёсць дзірачка, дык ён туды шусь! (Усе смяюцца.) Але гэта -жарт. Хай вам шчасціць, і няхай вас Бог беражэ. (Кладзе грошы.)
Сват. А зараз вам цётка з Нясвіжа падорыць валоў, сам чуў.
2-я цётка. Дарую вас сівымі валамі, як галубамі. Дай Божа, каб імі карыстацца і жыць доўгія леты, каб вы пасівелі, як галубы сівыя.
Сват (крычыць). Дзядзька! (Кашляе.) Зусім скрычаўся, каб горла змачыць? Але не да гэ-тага. (Працягвае.) Дзядзька з Ліды даруе нашых маладых!
3-ці дзядзька. Бога не забывайце і даўніх звычаяў не выводзьце нігды: ні з хаты, ні з галавы свае. (Кладзе на талерку гроіаы.)
Сват. Доруць Галечку сябровачкі-кветачкі!