• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    160
    ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ
    1 ДЗЕЯ
    СКАМАРОХІ-ЗАЗЫВАЛЫ
    Першымі прафесіянальнымі акцёрамі былі скамарохі. На тэрыторыі Беларусі яны вя-домыя з V ст. Праўда, тады яны называліся інакш: гудцы, плясцы і г. д. У 11 ст. іх называлі бахарамі, блазнамі, музыкамі, мядзведнікамі. Скамарохі - акцёры сінтэтычнага ў сваёй ас-нове мастацтва. Яны выступалі як драматычныя артысты, танцоўшчыкі, спевакі, музыкі, дрэсіроўшчыкі, фокуснікі. Творчасць скамарохаў аказалася надзвычай жыццяздольнай -у Беларусі яны існавалі ажно да XX ст. (Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драма-тургіі: У 3 т. Т. 1: Ад вытокаў - да пачатку XX ст. - Мінск, 1997. - С. 8-9.)
    Галоўныя дзеючыя асобы
    1-ы скамарох
    2-гі скамарох
    3-ці скамарох
    4-ы скамарох
    Музыкі
    Па баках ад уваходу на кірмаш (плошчу) пабудаваны дзве дазорна-сігнальныя вышкі або драўляныя абарончыя вежы. На кожнай размясціліся скамарохі і музыкі. Скамарохі трымаюць у руках «берасцяныя» граматы з тэкстамі. Музыкі іграюць вясёлыя найгрышы. Скамарохі зазываюць.
    [1]
    1-ы скамарох. Гэй, гандляры, купцы і сябры!
    2-гі скамарох. Скамарохі, штукары!
    3-ці скамарох. Іншаземныя госці! Цёткі, дзядзькі!
    4-ы скамарох. Люд просты з маёнткаў, фальваркаў, млыноў!
    1-ы скамарох. Буйныя магнаты, шляхта, пісары і малыя рабята!
    2-гі скамарох. Хлопчыкі і дзевачкі! Збірайцеся на кірмашовыя банкеты, забавы!
    3-ці скамарох. На сустрэчы, знаёмства і гульні.
    4-ы скамарох. Вас чакаюць сёння незвычайныя відовішчы, турніры і танцы.
    1-ы скамарох. Карчомкі, балаганы, атракцыёны.
    2-гі скамарох. Мядзведжыя пацехі, лялечнікі, дудары, гусляры.
    3-ці скамарох. Камедыянты, акрабаты, цыганы і варажбіты.
    4-ы скамарох. Асілкі: Кацігарошак і Каваль-Вернідуб здзівяць сілай сваёй.
    1-ы скамарох. Збірайцеся! Сястрыцы-заловачкі, шукайце залатовачкі.
    161
    2-гі скамарох. Спяшайцеся! Дарагія браткі, патрасіце кашалькі.
    3-ці скамарох. Мамы і таты! Чакае гандлёвая плошча! I кірмашовае свята.
    4-ы скамарох. Свята чакае і зяця, і цёшчу! Наваліся, не скупіся!
    1-ы скамарох. Цётачкі, дзядзечкі! Дываны, люстэркі, фарбы, заморскія тавары - усім па пары!
    2-гі скамарох. Брацейка-брахнейка! Соль - купі, тытунь - плюнь, дунь!
    3-ці скамарох. Баваўняныя, шаўковыя тканіны з Масквы.
    4-ы скамарох. Скураныя, дывановыя вырабы з Казані.
    1-ы скамарох. Фарфоравы і фаянсавы посуд са Смаленска, не з Менска.
    2-гі скамарох. Жалезныя, медныя вырабы тульскіх заводаў.
    3-ці скамарох. Шурпатыя сіняўскія місачкі, вось для гэтай дзевачкі-кісачкі.
    4-ы скамарох. Дзевачкі-канфетачкі! Шаўковыя паясы Слуцкай мануфактуры для рознай «хвігуры».
    1-ы скамарох. Працавітыя бабачкі! Вілы, цапы, граблі і лапаты да вашай хаты.
    2-гі скамарох. Ручныя ступы для крупы - каб не былі скупы.
    3-ці скамарох. Сявенькі з тонкай дранкі - шклоўскай - для сялянкі.
    4-ы скамарох. Тарантас выяздны, 4-х колавы, сядайце, панове, каштуе не дорага.
    1-ы скамарох. Ага! Торба старца для жабрацтва і чатыры талеры на кожнае кола.
    2-гі скамарох. Фарбаваная пража ў жалезным купарвасе або квасе.
    3-ці скамарох. Фіранкі з фальбонамі для вакон, ад цікавых гаспод-варон.
    4-ы скамарох. Пустацелыя бразготкі вось для гэтай цёткі. Пастараніся! Бараніся!
    1-ы скамарох. Кляновы цэбар, каму трэба?
    2-гі скамарох. Ручнікі Чачэрскія.
    3-ці скамарох. Шархуны-шалестуны, вось для гэтай дзетвары.
    4-ы скамарох. Кашалі для ягад і грыбоў, для гэтых тоўстых паноў. Самі як грыбы!
    1-ы скамарох. Бешанковіцкія глякі - не пацягнуць і сабакі.
    2-гі скамарох. Кераміка з зялёнай палівай са Шклова - будзь, цётка, здарова.
    3-ці скамарох. Саламяныя брылі з кутасамі, сам схаваешся з вусамі.
    4-ы скамарох. Капялюшы з мятліцы - для хлапца, не маладзіцы.
    1-ы скамарох. Каламажка, лёгкі вазок, тарантас - для вас, павязе ў любы час.
    2-гі скамарох. Абы грош - любы харош. Верхнедзвінскія льняныя посцілкі.
    4-ы скамарох. Авечая воўна, чэсана на грабнях поўна!
    1-ы скамарох. Плеценыя саламяныя вуллі.
    2-гі скамарох. Выдзеўбаны посуд для мёду, масла - каб не згасла.
    3-ці скамарох. Выцінанкі-маляванкі. Дзецям забаўлянкі.
    4-ы скамарох. Вярэнькі-сявенькі з бяросты, вельмі просты.
    1-ы скамарох. Дзевачкі-канфетачкі! Футра собаля, куніцы, бабра, і лісіцы - толькі для гэтай прыгажуні-маладзіцы.
    2-гі скамарох. Гараднянскія вазонніцы, і цёрлы, і па збанку на нашым рынку.
    3-ці скамарох. Дзіцячыя цацкі ганчарных арцелей!
    4-ы скамарох. Дзевачкі-размалёвачкі, даставайце рублёвачкі! Гарсеты малінавыя. 1-ы скамарох. Гэй, хто любіць чыста мыцца, добра ўбірацца? Рукамыйнікі глыбоцкія. 2-гі скамарох. Глянь, дзед, - збан, улівай алей, піва або квас, глядзі, каб сам не згас. 3-ці скамарох. Стрыжаныя і голеныя! Сюды! Грабяні з асіны, бярозы - каб хадзілі пры-гожы і некаторыя цвярозы.
    162
    Гучьіць інструментальны найгрыш.
    Полька
    Энергічна
    [2]
    4-ы скамарох. А калі стаміліся, чакае вас наша карчомачка-родная мамачка.
    1-ы скамарох. Аў ёй - дзяржыся, не паваліся! Бульбяная бабка з настоем брусніц і журавін.
    2-гі скамарох. Халадец, руляда, зельц са свініны.
    3-ці скамарох. Шчупак запечаны з хрэнам, з бульбай, са смятанай.
    4-ы скамарох. Торт бульбяны з мігдаламі дзецям і падлеткам.
    1-ы скамарох. Карп у чырвоным віне.
    2-гі скамарох. А якія ракі! Як коні! 3 грэцкай кашаю, з грыбным соўсам.
    3-ці скамарох. Марынад кляштарны са шчупачка.
    4-ы скамарох. Калдуны з маслам графа Тышкевіча.
    1-ы скамарох. Фаршыраваная капуста па-літоўску.
    2-гі скамарох. Клёцкі з шынкаю. Калі яшчэ ёсць сілы зазірніце сюды!
    3-ці скамарох. Гарбузовая каша і страва з васількоў.
    4-ы скамарох. Кулага з мёдам.
    1-ы скамарох. Саладуха вам будзе ад бруха да самага вуха.
    2-гі скамарох. Тушаныя баравікі, смажаныя рыжыкі.
    3-ці скамарох. 3 рабчыкаў паштэт - для худых кабет.
    4-ы скамарох. Хвост бычаны ў паштэце з майранам - простаму люду, не панам.
    1-ы скамарох. Амлет па-вясковаму з цукрам і цынамонам.
    2-гі скамарох. Тоўстыя, посныя, дасканалыя бліны з дзядоўскай даўніны.
    3-ці скамарох. Цёткі, дзядзькі! He штурхайцеся, падграбайцеся!
    4-ы скамарох. Талерамі адбівайцеся!
    163
    1-ы скамарох. Настольнікі льняныя: 4-х, 8-мі нітовыя.
    2-гі скамарох. Сеткавыя з Віцебшчыны.
    3-ці скамарох. Тураўскія, вышытыя крыжыкам.
    4-ы скамарох. Калінкавіцкія, Лоеўскія, Нараўлянскія! Налятай! Разграбай!
    1-ы скамарох. Поршні, чаравікі, боты вельмі харошай работы.
    2-гі скамарох. А вось гэтыя берасцянкі? Для мёду берасцянкі - для простай сялянкі.
    3-ці скамарох. Чарнец, карэц - купі, важны маладзец.
    4-ы скамарох. Цэбар, біклага, конаўка, дзяжа, хто вып’е - заляжа!
    1-ы скамарох. Вышыты абутак з бантамі, спражкамі.
    2-гі скамарох. Бабруйскія сінія збаны, глякі, слаі, макатры, вазоны, хіба не для гэтай важнай персоны?
    3-ці скамарох. Агоўскія куфры, размаляваныя букетамі, вянкамі, ластаўкамі, галубамі.
    4-ы скамарох. Сярмяга, кобрынскі кажух, кафтан - адзенеш, будзеш як пан.
    1-ы скамарох. Андарак, гарсеты з аксаміту, парчы, шоўку.
    2-гі скамарох. Гэй, хлопец! Боцікі, шнуроўкі - для тваёй сяброўкі.
    3-ці скамарох. Дзеравяшкі, лапці-шчарбакі. Купіў? Вандруй на чатыры бакі!
    4-ы скамарох. Боты з яловай скуры з Турава - давядуць да Мурама!
    1-ы скамарох. Шнуроўкі з ггушных звяроў і аўчынкі, купі, тата, малой дзяўчынкі!
    2-гі скамарох. Старажытная ладзя на 40 чалавек, хопіць на наш век.
    3-ці скамарох. Магілёўскія макотры, міскі і талеркі, купі, дзядзька, сваёй швагеркі.
    4-ы скамарох. Гэй, не пазяхай, купляй.
    1-ы скамарох. Паўптушка, паўконь, паўрыба, паўчалавек - за пяць талераў?
    2-гі скамарох. Размалёўкі мануфактур Урэчча і Налібак не для разявак.
    3-ці скамарох. Палескія бортнікі дадуць воску і мёду.
    4-ы скамарох. He праходзьця міма! Пружанскія ганчары - выдатныя майстры!
    1-ы скамарох. Гэй, барыня! Прасніцы, калаўроты - не для лянівай работы.
    2-гі скамарох. Фаянс з роспісам Свержанскай мануфактуры.
    3-ці скамарох. He ўстаіш, паненачка? Каралі з бурштыну, каменю, шкла, как красіваю была.
    4-ы скамарох. Пасталы з свіной, сырамянай скуры - адзявай, разграбай зямлю, як куры!
    1-ы скамарох. Паляўнічая зброя, сама не страляе, часу чакае! Ба-бах!
    2-гі скамарох. He палохайся, цяцера! Мірская кафля вядомая з 15 стагодзя - і так грэе, аж душа млее.
    Гучыць інструментальны найгрыш.
    Мікіта
    Хутка
    [3]
    164
    3-ці скамарох. Траўнікі, знахары вытапчуць, выціснуць шэптамі-замовамі ўсе хваро-бы з вашай галавы.
    4-ы скамарох. Дзядуля, бабуля! Даёнкі хваёвыя, купіце, каб жылі здаровыя.
    1-ы скамарох. Карыты з асіны, з ліпы кадоўбы.
    2-гі скамарох. Бойкі, сальніцы - для гэтага вербаванца і маладзіцы.
    3-ці скамарох. А ў гэтую дугу я любога запрагу! У-гу-гу!
    4-ы скамарох. Хлопец, не стой, трасі кішэні! Вышываныя дываны з бабулінай даўніны.
    1-ы скамарох. He цікава? Гарадская галыцьба і жабракі, кыш! На чатыры бакі.
    2-гі скамарох. А ў нас - заслаўскія міскі і накрыўкі для баршчу з крапіўкі.
    3-ці скамарох. Тэракотавы посуд з Івянца, купі дзеўка, да вянца, спатрэбіцца.
    4-ы скамарох. Прыбывае народ! Кавалі выкуюць з азёрнай руды зброю, завесы, шпоры і краты - для любой «хаты».
    1-ы скамарох. Кадушкі для капусты і грыбоў - для гэтых цікавых польскіх паноў.
    2-гі скамарох. Чачэрскія кублы рукамі не чапаць! Толькі дзеўкам блох хаваць.
    3-ці скамарох. Куфры драўляныя з акоўкай, Давыд-Гарадоцкія.
    4-ы скамарох. На свята купі ў хату! Светлагорскія тканыя рушнікі.
    1-ы скамарох. Кубкі драўляныя, не толькі мёдам наліваныя.
    2-гі скамарох. Бабуліны кашы з лазы, бярозавай кары.
    3-ці скамарох. Крычаўскія львы, бараны з керамікі - дзеткам маленькім і бабкам старэнькім.
    4-ы скамарох. Канапа з падлакотнікамі і спінкай майстроў-саматужнікаў.
    1-ы скамарох. Капыльскія дываны-дзівосы.
    Гучыць інструментальны найгрыш.
    Крыжачок
    Весела
    [4]
    2-гі скамарох. Дзеці,спяшайцеся, моцна не штурхайцеся!
    3-ці скамарох. Марцыпаны хатнія.
    4-ы скамарох. Торт з лясных арэхаў і бліноў.
    1-ы скамарох. Пернікі вясковыя, з макам.
    2-гі скамарох. «Цэдр» з цытры да гарачай гарбаты - змерзлі, рабяты? Пагрэйцеся.
    165
    3-ці скамарох. Варэнне з барбарысу, з ажыны, з журавін.
    4-ы скамарох. Паспяшайце! Пасціла з яблыкаў.
    1-ы скамарох. Грушы сушаныя з мёдам.
    2-гі скамарох. А падлеткам і кабеткам! Мядовы квас і шыпучы мёд з каляндрай.