• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    2.	Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ/ склад. К. П. Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш. шк., 1996.
    3.	Вяселле. Песні ў шасці кнігах / склад. Л. А. Малаш. - Мінск : Навука і тэхніка, 1980-1988.
    4.	Вяселле: Абрад / склад. К. А. Цвірка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1978.
    5.	Вяселле: Мелодыі / склад. 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1990.
    6.	Гульні, забавы, ігрышчы / склад. А. Ю. Лозка. - Мінск : Бел. навука, 1996.
    7.	Народны тэатр / склад. В ,К. Бандарчык. - Мінск : Навука і тэхніка, 1983.
    8.	Тэатралізаваныя школьныя святы / А. Ю. Лозка, I. I. Кірчук. - Мінск : БелЭн, 2004.
    9.	Шмрма, Г. Двестм белорусскмх народных песен. - М.: Сов. компознтор, 1958.
    Каментарыі да песень
    [1]	Выкарыстана мелодыя песні «Сонейка за гару заходзіць». Шмрма, Г. Р. Двестн бело-русскмх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М.: Сов. компо-змтор, 1958. - С. 75. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. у в Шакуны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ад 3. Хвораст 1863 г. н.)
    [2]	Выкарыстана мелодыя песні «Ой, ці жаль, матуля». Шнрма, Г. Р. Двестн белорусскнх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М. : Сов. компознтор, 1958. - С. 77. Зап. Р. Шырма ў 1939 г. у Белавежы ад Г. Казак 1886 г. н.)
    [3]	Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обш,. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. компознтор, 1958. - С. 76. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. у в. Шакуны Пру-жанскага раёна Брэсцкай вобласці ад 3. Хвораст 1863 г. н.)
    [4]	Шнрма, Г. Р. Двестн белорусскнх народных песен/Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. компознтор, 1958. - С. 75. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. у в. Шакуны Пру-жанскага раёна Брэсцкай вобласці ад 3. Хвораст 1863 г. н.)
    [5]	Беларуская народная інструментальная музыка / фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэ-матызацыя найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент. I. Дз. Назінай. - Мінск : Навука і тэхніка, 1989. (Зап. У 1984 г. у в. Дзягілна Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ад М. А. Акаловіча 1933 г. н., М. М. Акаловіча 1956 г. н.)
    138
    Дзяўчаты
    Маці і музыканты
    139
    Жаніх Пётра і нявеста
    Маці і нявеста
    Фота Альфрэда Мікуса. Жнівень 2019 г. Вяселле-фэст у сядзібе Стулы ў в. Стойлы Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.
    140
    ПА СТАРОНКАХ БЕЛАРУСКАГА ВЯСЕЛЬНАГА АБРАДУ
    Пасад. Прыезд дружыны жаніха. Торг. Стаўбавы абрад. Дарэнне. Развітанне
    Галоўныя дзеючыя асобы
    Сват	Бацька
    Жаніх	Маці
    Дружына маладога	Бабуля
    Музыкі	Суседзі
    Нявеста	1-ы дзядзька
    Брат нявесты	2-гі дзядзька
    1-я сяброўка	3-ці дзядзька
    2-я сяброўка	1-я цётка
    3-я сяброўка	2-я цётка
    4-я сяброўка	Музыкі
    1 ДЗЕЯ. ПАСАД
    Музыкі іграюць вясёлыя мелодыі. У хаце на лавах сядзяць суседзі, сяброўкі маладой. Брат выходзіць на сярэдзіну хаты.
    Паляцелі гусанькі цераз сад
    Спакойна
    Па ля це лі гу сань
    Пляцелі гусанькі цераз сад, Час табе, Ганначка, на пасад.
    Паляцелі гусанькі да дубу, Час табе, Ганначка, да шлюбу.
    - Ой, ды што вам, гусанькі, да таго, Ёсць у мяне мамачка для таго: Яна мяне на пасад пасадзіць, Яна мяне да шлюбу выправіць.
    Брат. Ёсць тут Бог, бацька і матка, хрышчоныя і раджоныя, суседзі блізкія і дальнія, мужы статэчныя, бабкі запечныя і дзеткі заплечныя, благаславіце маладую пан-ну, маю сястронку Галіну, на пасад пасадзіць.
    Усе. Бог благаславіць.
    Так просьба благаславіць паўтараецца тройчы. Пад музыку або песню выходзіць няве-ста з сяброўкамі, кланяецца.
    141
    Нявеста. Добры вечар усім: мужам статэчным, бабкам запечным і дзеткам маленькім. Суседзі мае, прыйдзіце да мяне на вяселле.
    Суседка. Прыйдзем, Галечка, прыйдзем, і мы дзетачак гадуем. Дасць Бог і мы прыжджэм, то і вас запросім.
    Нявеста падыходзіць да бацькоў і просіць у іх благаслаўлення.
    Нявеста. Татачка мой, мамачка мая, благаславіце мяне на пасад сесці, на божае месца, пад вышшым акном, пад божым крылом.
    Пасля гэтага нявеста абыходзіць па чарзе ўсіх родных, абдымаючы іх і плачучы.
    Маці. Пакланіся, Галечка, і старому, і малому.
    Бацька. Да наўпярод Госпаду Богу, дачушачка.
    Маці. Каб жа даў табе Бог добрую долю.
    Музыка пачынае іграць вясельную мелодыю.
    Найгрыш
    [2]
    1-я сяброўка. Ходзіць-паходзіць зязюлька па шчырым барочку.
    2-я сяброўка. Садзіць-пасадзіць дзетачак сваіх на белым павучыне.
    3-я сяброўка. Чакае, пакуль прыляціць салавей з лугу.
    4-я сяброўка. Ой, дзевачкі-сябровачкі. Як прыедзе Яначка з дружынай, усіх нас раз-гоніць, а Галечку з сабой возьмець.
    Сяброўкі спяваюць песню. У гэты час брат кладзе кажух на лаву за сталом, насупраць печы. Выводзіць нявесту на сярэдзіну хаты, бярэ яе за стан і, тройчы перакруціўшыся з ёю, садзіць на кажух.
    Да дубу, зязюлька, да дубу
    да ду - бу, зя - зюль - ка,	да ду - бу.
    142
    Да дубу, зязюлька, да дубу.* Час табе, Надзейка, да шлюбу. Карыся, Надзейка, карыся, Усім нізка ў ножкі кланяйся. Татульцы, матульцы - нізенька, Сястрыцам і браццям - шчыранька. Старога, малога не мінай, Слёзкамі зямельку палівай.
    * Кожны радок паўтараецца.
    [3]
    Брат. Прапілі маю сястрычку на мяду, разбілі дуду на ляду. Хай бы дзевачка гуляла, ня-хай бы дудачка іграла. (Стаіць побач.)
    Нявеста. He плач, брацейка, ты пры мне, бо наплачашся без мяне.
    Бабуля. Войдзеш, унучак, у сені - куфра нет, а войдзеш у хату - тваёй сястронкі нет. Нявеста (да бацькоў). Садзіся разам, татка, са мною, будзем дзяліцца з табою. (Бацька сядае каля Галі.) Табе, татачка, пунькі-прыпунькі, тачок.
    Бацька. А табе, дачушачка, куфар адзежы, бычок.
    Нявеста. Садзіся і ты, мамачка, разам са мною, будзем дзяліцца з табою. (Маці сядае побач.) Табе, мамка, новы сені, камора.
    Маці. А табе, дачушачка, кубел адзежы, карова.
    Нявеста. Падыйдзі і ты, братка, будзем дзяліцца мы і з табою. (Брат падыходзіць да няве-сты.) Табе, брацейка, конь вараненькі, кабылка.
    Брат. А табе маладзе, тры авечкі і свінка.
    Дзяўчаты пяюць песню маладой. Бацькі ўстаюць, да нявесты падыходзіць бабуля.
    Проша, свату, ў хату, Проша свату, ў хату, Наша хата багата.
    Наша хата багата, Наша хата багата, Гонтамі накрывана. Гонтамі накрывана, Гонтамі накрывана, Кветкамі вытыкана.
    Наўкола зеляйка, Наўкола зеляйка, У сярэдзіне вяселейка. На стале сыр і масла, На стале сыр і масла, У сярэдзіне доля, шчасце.
    [4]
    143
    Бабуля. He стой, Божа, за дзвярыма, да ідзі, Божа, у хату. Сядзь, Божа, на куце, ды дай долю маладзе - маёй унучачцы. (Галя абдымае бабулю.)
    Маці. Бабуля, скажы замову.
    Бабуля. Так, мяне мая бабуля вучыла. (Яна чытае ў паўголаса, усе слухаюць). Іван-вялікі воін! He баішся ты ні супастата, ні ліхадзея. Памажы рабе божай Галечцы і рабу божаму Іваньку, каб яны павянчаліся ні на муку, ні на гора, ні ў ліхі час, а ў до-бры час, на радасць, на вяселле. I каб яны не баяліся ні калдуноў, ні ерэцікоў, ні ерэціц, і сажгі калдуноў, сажгі калдуніц каменнай стралой, вогнем нябес-ным, каб яны не брасаліся, не кідаліся, на нашу свадзебку не зазіраліся. Ты, святы Лука-Дзям’ян! Атлучы іх ад света белага, а раба божага Іваньку, рабу бо-жую Галінку салучы ў адно места. Амінь.
    Сяброўкі вядуць нявесту і садзяць за стол.
    1-я сяброўка. Праплакнула малада Галечка ў цераме: «А што ж майго Ванечкі доўга нет?» 2-я сяброўка. Ай, знаць, яго красны дзевіцы зманілі?
    3-я сяброўка. Ай, знаць, яго ў высок церам звадзілі?
    4-я сяброўка. Ай, знаць, яго зеляным віном паілі?
    Сяброўкі спяваюць песню маладой.
    Па Зарэччу зелле
    Па Зарэччу зелле*, У суседа вяселле. Ды не год жа ж мы ждалі, Каб тут пагулялі.
    Ды не год мы расцілі, Каб тут пагасцілі.
    * Кожны радок паўтараецца.
    [5]
    2 ДЗЕЯ. ПРЫЕЗД ДРУЖЫНЫ ЖАНІХА
    1-я сяброўка. Сядзіць Галечка за сталом, да паклала ручачкі на стале.
    2-я сяброўка. Белыя ручкі ў мамачкі, а ці будуць белыя ў свякроўкі?
    3-я сяброўка. Ага, ячмень таўкучы!
    4-я сяброўка. Ну, сыру пшаніцу мелючы.
    Чуецца музыка і да хаты падыходзіць сват з дружынай жаніха.
    144
    Найгрыш
    He спяшаючыся
    [6]
    Сват (крычыць). Добры вечар, пане-сваце, і той свянцонай хаце, таму міру хрышчонаму.
    Баяры (таксама крычаць). Прыехаў сват да свата, а свацця да свахі!
    Сват (працягвае). А малады князь да маладой княгіні. Ёсць тут панна заручона, каб нам была выдадзена? Ці чулі?
    3 хаты адказваюць. He чулі!
    Гэта ж самае сват і баяры паўтараюць тры разы, пакуль з хаты не скажуць: «Чулі!». Сват і баяры ідуць у хату з песняй або музыкай. Сяброўкі нявесты выходзяць насустрач свату, жаніху і гасцям, якіх спачатку не пускаюць у хату.
    1-я сяброўка. Так, дзядзечка, загадаем табе і тваёй грамадзе загадку.
    2-я сяброўка. Ці будзеце ўмець адгадаці?
    Сват. Ну, давайце, шчабячыце.
    3-я сяброўка. Рос дубок цэлы гадок, на тым дубку дванаццаць сучкоў.
    4-я сяброўка. На тым сучку шэсць лісточкаў, а сёмы - жалудочак. А?
    Сват (баярам). Ці мы ў людзях не бывалі? (Потым сяброўкам.) Ці мы загадак не гадалі? Дубок - гэта гадок, дванаццаць сучкоў - месяцы, шэсць лісточкаў - шэсць дзянёч-каў, сёмы жалудок - нядзелічка. To ж наша вяселічка! А?
    Пасля загадкі сват і баяры хочуць прайсці ў хату, але сяброўкі нявесты яшчэ не пуска-юць, адна адну падводзяць да свата і пытаюць.
    1-я сяброўка. Добра, згадалі. Але гэта не ўсё. Ці ваш тавар?
    Сват. Харош то харош, ды не наш.
    Сяброўкі выводзяць іншую дзяўчыну.
    2-я сяброўка. Можа, гэта ваш тавар?
    Сват. Пашукайце нам нашага тавару! Наш чысцей ды ясней будзе.
    Сяброўкі выводзяць яшчэ адну дзяўчыну.
    3-я сяброўка. Вось, мы шукалі, шукалі, не змаглі лучшага вам знайсці.
    Сват. Ета таксама харошы тавар.
    Баяры. Толькі не наш.
    Сват (працягвае) .Прашу вас, пашукайце харашэнька нашага тавару.
    Сяброўкі (абмотваюць хлопцу галаву хусткай і падводзяць да свата). Вось, чысцей гэтага ўжо нельга сыскаць.
    Сват. А дзевачкі-лябёдачкі, хіба ж вы гарэліцай паўпіваліся?
    145
    Баяры. Ці доўга яшчэ нас мучыць будзеце?
    Сват. Дайце нам наш тавар!
    Нарэшце сяброўкі з песняй выводзяць нявесту.
    Сват (весела). Вось наш тавар!
    Нявеста дае свату падарунак і падае руку.
    Сват (усім). Вось, дае згоду належыць да нашага роду. I што то за зара, што ў татачкі і хатачкі. Ай, прыгажуня.
    Сяброўкі спяваюць песню або водзяць карагод вакол нявесты. Пасля гэтага садзяць нявесту за стол, самі становяцца побач.
    Хвалілася каліначка
    Хвалілася каліначка за ракой:* - Ніхто мяне не высячэ за вадой, Ды без сечы, без вострага тапара.