• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    J = 100
    Найгрыш
    [14]
    Тамаш. Слухайце, дзяўчаткі, загадаю вам загадку: закіну за градку, у адзін год пушчу, а ў другі выпушчу? (Усе маўчаць, думаюць.)
    Тамаш (смяецца). To ж азімае жыта. Паслухайце старога. Аднойчы Бог склікаў усю жы-вёлу пад вялікі дуб. Прыйшлі ўсе святыя, акрамя Юр’і. Бог прызначыў кожнаму асобную ежу. Д’ябал выпрасіў авёс, каб быць панам над коньмі. А Юр’ю дастаў-ся асот. Бог і кажа Юр’ю: «Адбярэш у Д’ябла - твой авёс будзе». Сеў Юр’я каля пекла і чакае. Ідзе Д’ябал і, каб не забыцца, пастаянна гаворыць: «Авёс, авёс, авёс». А тут Юр’я як выскачыць, як крыкне: «Асот!» Д’ябал спалохаўся, кажа: «Цьфу, а што я гаварыў?» Юр’я кажа: «Асот». I паспяшаў да Бога, дзе і быў пры-значаны апекуном жывёлы.
    123
    3 хаты выходзяць гаспадары, вітаюцца з усімі. Кацярына трымае ў руках збанок. Хлоп-цы пытаюцца.
    1-ы хлопец. Што, цётка, што-небудзь смачнае?
    1-я дзяўчына. Зараз, ласыя на чужыя кілбасы.
    2-і хлопец. To што тут?
    2-я дзяўчына. От, нецярплівы.
    Кацярына (аддае збанок дзяўчатам). Гэта парашок з касцей.
    1-ы хлопец. Чыіх?
    1-я дзяўчына (жартуе). Можа, тваіх?
    Кацярына.Тут не жарты, дзеткі. Гэта попел з касцей, што засталіся з Велікоднага стала.
    2-і хлопец. I куды яго?
    2-я дзяўчына (жартуе). Есці. (Усе смяюцца.)
    Казімір. Будзем поле абсыпаць.
    Тамаш. 0, гэта надта ж даўні звычай.
    Кацярына. Цяпер больш запрашаюць свяшчэнніка.
    3-і хлопец. На поле?
    Кацярына. Так, спраўляюць малебен.
    На падворку ўсе рыхтуюцца да шэсця на поле. Хлопцы іграюць, дзяўчаты пяюць. Гаспа-дыня ідзе ў хату за караваем.
    Ду-ду-ду, ду-ду-ду!
    J = 144
    Ду - ду - ду, ду - ду - ду!	Доб - ра	бу - дзе	на лу - гу
    С сва - ім стат - кам па - гу - ляць,	крас - най траў - кі	па - шчы-паць.
    Ду-ду-ду, ду-ду-ду! Добра будзе на лугу С сваім статкам пагуляць, Краснай траўкі пашчыпаць.
    [15]
    Тамаш. Кажуць, у гэты дзень можна паслухаць, што гаворыць жыта.
    3-я дзяўчына. От, Тамаш, усё баіць.
    5-я дзяўчына. To раскажы як?
    Тамаш. А прыпасці да зямлі вухам.
    5-я дзяўчына. Дзядуля, жартуеш хіба?
    Тамаш. He, не жартую. I паглядзець трэба, як каравай схаваецца ў жыце, то добры будзе ўраджай.
    Гаспадары выносяць з хаты каравай, даюць дзяўчатам палатно. Гучаць пастухоўскія трубы. Пачынаецца шэсце. Першы ідзе Казімір, трымаючы на галаве каравай. За ім - Ка-цярына і дзяўчаты, што нясуць палатно. Замыкаюць шэсце Тамаш з пастушкамі. 3 песняй
    124
    яны падыходзяць да поля. Дзяўчаты накрываюць усходы жыта палатном і пасыпаюць поле «парашком». Казімір ставіць каравай у жыта.
    [16]
    Казімір. Добры дзень, ніва святая.
    Кацярына. 3 Святым Юр’ем цябе.
    2-я дзяўчына. Юрай, Божа пташачка, ляці на неба.
    3-я дзяўчына. Да самаго Бога.
    4-я дзяўчына. Няхай ён паглядзіць.
    5-я дзяўчына. Дзе наша Юр’я хадзіла.
    Кацярына. Дзе Юр’я хадзіла, там наша жыта ўрадзіла.
    Усе спяваюць і танцуюць каля поля. Тамаш чытае замову.
    А ты, Юр’я, Мікола!
    А ты, Юр’я, Мікола, Абыдзі жыта наўкола! Юр’я кажа: караніста, Мікола кажа: каласіста! Разгуляўся Юр’яў конь, Разбіў гарэх капытом. Ідзіце, дзевачкі, тушыце, Рэшытам воду насіце. Як у рэшаце вада ёсць, Так у хлопчыкаў праўда ёсць.
    [17]
    Тамаш. Святое Благавешчанне, святое Хрышчэнне, Бацюшка-Цудатворац, Дух, Трой-ца, усе святыя, памажыце. Ісус Хрыстос, Багародзіца, святы Міхаіл-архангел,
    125
    выратуйце нас ад бяды, ад усялякай хваробы. Станьце, Ангелы-ахоўнікі, сця-ною ад нячыстай сілы, ліхіх людзей, варажбітаў і чараўніц, калдуноў і калду-ніц. Абараніце. Будзьце словы нашыя моцныя і магутныя. Амінь.
    Пасля гэтага дзяўчаты бяруць каравай і палатно. 3 песняй усе накіроўваюцца ў вёску.
    Ва лугах, ва лугах
    уж ва э - тых ва зе - ле-ных лу - гах, ва э - тых ва зе - ле-ных лу - гах.
    Ва лугах, ва лугах
    Уж ва этых ва зеленых лугах* Вырастала, вырастала, Вырастала трава шолкавая. Расцвялі, расцвялі, Расцвялі цвяты узорлівыя.
    Ва лугах.ва лугах
    Уж ва этых ва зелёных лугах.
    * Другі радок паўтараецца.
    [18]
    ЗАСЛОНА
    Літаратура
    1.	Аляхновіч, A. М. Беларускі музычны фальклор / A. М. Аляхновіч і інш. - Мінск : Універ-сітэцкае, 1996.
    2.	Беларуская міфалогія : дапаможнік/ склад. У. Васілевіч. - Мінск : Універсітэцкае, 2002.
    3.	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995.
    4.	Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / склад. К. П. Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш.шк., 1996.
    5.	Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 2 / склад. У. Ва-сілевіч. - Мінск: Маст. літ., 1998.
    6.	Катовіч, А., Крук, Я. Веснавыя песні : нарысы ў 2-х кн. / А. Катовіч, Я. Крук. - Мінск : Маст. літ., 2005. - Кн. 2.
    7.	Мажэйка, 3. Я. Песні Беларускага Паазер’я / 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1981.
    Каментарыі да песень
    [1]	Мажэйка, 3. Я. Песні Беларускага Паазер’я / 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1981. - С. 87. (Зап. у 1973 г. у в. Руткоўшчына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ад П. С. Ануфрыевай 1898 г. н. АІМЭФ, ф. 2, воп.П, спр. 73.)
    126
    [2]	Выкарыстана мелодыя песні «Ой, вісна красна». Мажэйка, 3. Я. Песні Беларускага Па-азер’я/3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1981. - С. 88. (Зап. у 1975 г. у в Нава-сёлкі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ад М. П. Аніковіч 1909 г. н., А. Ф. Краў-цовай 1920 г. н. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11, спр. 75.)
    [5]	Мажэйка, 3. Я. Песні Беларускага Паазер’я / 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэх-ніка, 1981. - С. 85. (Зап. у 1974 г. у в. Дуброва Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ад П. П. Лысёнак 1910 г. н., Ф. Ю. Нямірскай 1905 г. н., Ф. П. Нямірскай 1915 г. н.АФК, ф. 10, воп. 11, спр. 74.)
    [4]	Мажэйка, 3. Я. Песні Беларускага Паазер’я / 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэх-ніка, 1981. - С. 83. (Зап. у 1971 г. у в. Аношкі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ад A. I. Крывец 1910 г. н., С. I. Гарбачовай 1904 г. н., 3. П. Прускай 1910 г. н., Т. Ф. Пру-скай 1911 г. н. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11, спр. 71.)
    [5]	Мажэйка, 3. Я. Песні Беларускага Паазер’я / 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэх-ніка, 1981. - С. 148. (Зап. у 1971 г. у в. Аношкі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ад A. I. Крывец 1910 г. н., С. I. Гарбачовай 1904 г. н., Т. Ф. Прускай 1911 г. н. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11, спр. 71.)
    [6]	Мажэйка, 3. Я. Песні Беларускага Паазер’я / 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1981. - С. 127. (Зап. у 1973 г. у в. Бікложы Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ад В. А. Кухто 1905 г. н., Н. М. Жыгун 1912 г. н., М. М. Валуй 1914 г. н., В. П. Санько 1918 г. н., Г. С. Рысляк 1903 г. н. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11, спр. 73.)
    [7]	Выкарыстана мелодыя песні «У Кузьмовам дварочку». Мажэйка, 3. Я. Песні Белару-скага Паазер’я/3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1981. - С. 126. (Зап. у 1972 г. у в. Шпакоўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад Д. Ф. Цялушкі 1908 г. н., М. П. Прышчапёнак 1916 г. н. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11, спр. 72.)
    [8]	Выкарыстана мелодыя песні «Арол - Бож’я пціца». Мажэйка, 3. Я. Песні Беларуска-га Паазер’я / 3. Я. Мажэйка. - Мінск : Навука і тэхніка, 1981. - С. 128. (Зап. у 1974 г. у г.п. Шуміліна Віцебскай вобласці ад Т. Я. Волкавай 1909 г. н., М. Я. Болавай 1914 г. н., Е. В. Градоўкінай 1907 г. н., К. Л. Алісіевіч 1908 г. н. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11, спр. 74.)
    [9]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. /уклад. В. Д. Ліцвін-ка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 297. (Зап. У Ра-говіч у 1987 г. у в. Мелкавічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці ад Н. С. Тройніч 1918 г. н., Л. I. Герасіменкі 1928 г. н. М. В. Тройніч 1937 г. н.. Натацыя напеву У. Раговіча.)
    [10]	Выкарыстана мелодыя песні «Зялёны дубочак на бор пахіліўся». Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 307. (Зап. У. Раговіч у 1987 г. у в. Мелкавічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці ад Н. С. Тройніч 1918 г. н., Л. I. Герасіменкі 1928 г. н. М. В. Тройніч 1937 г. н. Натацыя напеву У. Раговіча.)
    [11]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц.жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 63. (Зап. В. Ліцвінка у 1988 г. у в. Гайна Лагойскага раёна Мінскай вобласці ад I. Г. Кры-віцкай 1896 г. н. Натацыя напеву У. Раговіча.)
    [12]	Выкарыстана мелодыя песні «Юрай, падай ключы!». Беларускі фальклор у сучас-ных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 42. (Зап. В. Трайкоўская ў 1988 г. у в. Варанцы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ад В. П. Лапцік 1909 г. н. Ната-цыя напеву У. Раговіча.)
    [13]	Выкарыстана мелодыя песні «Жана мужа прадала». Беларускі фальклор у сучас-ных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 387. (Зап. А. Празецкая ў 1988 г. у в. Павуссе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ад Т. Л. Гарэлік 1906 г. н. Ната-цыя напеву У. Раговіча.)
    127
    [14]	Выкарыстана мелодыя песні «Цераз гай, цераз гай, цераз Бандароўку». Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 415. (Зап. Г. Ку-тырова, Л. Замула ў 1987 г. у г.п. Бараўляны ад ураджэнкі в. Звіняты Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Г. М. Ліцвіновай 1925 г. н.)
    [15]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 441. (Зап. Г. Кутырова ў 1987 г. у в. Мал. Гарадзяцічы Любанскага раёна Мінскай вобласці ад В. К. Цішкі 1913 г. н.)
    [16]	Выкарыстана мелодыя песні «Ох ты, дзедка мой». Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 440. (Зап. А. Хацяновіч, Ю. Навіцкая ў 1991 г. у в. Сервеч Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад Т. В. Лыкі 1894 г. н.)