Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
101
Лалымшчык. Свіначкі віхраты. Дзеткам.
Дудар. Гусачкі храшчаты.
Валхоўнік. Ды курачкі чубаты.
Цімох. От, як смычком, так язычком. (Далей Марылі і Навуму.) He скупіся ўжо, Марыля і Навум, частуй хлопцаў вараным языком ды калдунамі з грыбамі. Ды няхай дыбаюць адсюль сваімі нагамі. (Частуюць.)
Батрак. Давай, бабулька, і ты! Ведаеш, курачка па зярнятку збірае і сытая бывае.
Агаф’я. Відаць, відаць, вы сёння ўжо надзёўбаліся - цэлы дзень на нашым падворку. Валхоўнік. He злуйце на нас, тут вельмі весела заўсёды, па-сямейнаму. Шчаслівыя вы. Лалымшчык. Ой, бабулечка, колькі ў цябе на галаве валасоў, столькі няхай будзе і ўнукаў. Вастраслоў. Усе будзьце вясёлы, як вясна красна.
Галасісты. Усе будзьце ціхія, як ціха лета.
Услаўляльнік. Будзьце багатыя, як багата восень у нашым краі.
Батрак. Бо ў нашым краі, як у Раі.
Валхоўнік. Дзякуй вам за добрыя дары.
Кашаноша. Каб дажыць да лета, ды ляпей за гэта.
Механоша. А вы каб добра жылі і на другі год ляпей нас дарылі.
Лалымшчык. А мы каб здаровы былі і на другі год зноў да вас прыйшлі.
Пад музыку гучыць развітальная песня, якую выконваюць усе ўдзельнікі свята.
Гаспадынька-бабка, павярніся крутка
Рухава ^^
Га-спа-дынь-ка - баб-ка, па-вяр-ні-ся крут-ка. Вяс - на крас-на на ўвесьсвет.
Гаспадынька-бабка, павярніся крутка, Вясна красна на ўвесь свет!* Масці кладку дай заві ў хатку.
Скавародку ў печ, па яечкі ў клець, Кварту гарэлкі й сыр на талерку. Кілбасы ў куточку вісяць на пруточку, Падстаўляй драбінку, лезь па саланінку. Мы вам часта ні дакучаім, У гадочку ночку.
* Паўтараецца пасля кожнай страфы
[16]
ЗАСЛОНА
Літаратура
1. Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995.
2. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ /склад. К. П. Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш.шк., 1996.
3. Веснавыя песні / склад. Г. А. Барташэвіч. - Мінск : Навука і тэхніка, 1979.
102
4. Катовіч А., Крук Я. Веснавыя песні : нарысы ў 2-х кн. / А. Катовіч, Я. Крук. - Мінск : Маст. літ., 2005. - Кн. 2.
5. Народны тэатр / склад. В. К. Бандарчык. - Мінск : Навука і тэхніка, 1983.
6. Сысоў, У. М. 3 крыніц спрадвечных / У. М. Сысоў. - Мінск : Выш. шк., 1997.
7. Тэатралізаваныя школьныя святы / А. Ю. Лозка, I. I. Кірчук. - Мінск : БелЭн, 2004.
8. Шмрма, Г. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Шмрма. - М. : Сов. композмтор, 1958.
Каментарыі да песень
[1] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. /уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 30-31. (Зап. Г. Кунчэўская ў 1988 г. у в. Уцеха Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ад А. Я. Сыцік 1928 г. н.)
[2] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 32. (Зап. Г. Кутырова, В. Астрэйка ў в. Стругалапы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ад С. М. Ліпніцкай 1912 г. н.)
[3] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 33-34. (Зап. Г. Кутырова ў 1983 г. у г. Мінску ад ураджэнкі в. Баброва Лагойскага раёна Мін-скай вобласці М. В. Яцэвіч 1910 г. н.)
[4] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл./уклад. В. Д. Лі-цвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 34-35. (Зап. Г. Кунчэўская ў 1988 г. у в. Уцеха Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ад А. Я. Сыцік 1928 г. н.)
[5] Выкарыстана мелодыя песні «Дзень добры таму, да хто ў гэтым даму». Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл. / уклад. В. Д. Ліцвінка ; уклад. муз. часткі Г. Р. Кутырова. - Мінск : Універсітэцкае, 1995. - С. 35-36. (Зап. Г. Ку-тырова ў 1988 г. у г. Мінску ад ураджэнкі в. Азярыцкая Слабада Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці К. В. Бакуновіч 1903 г. н.)
[6] Выкарыстана мелодыя песні «Ляцелі гусёлкі». Шмрма, Г. Р. Двестн белорусскмх на-родных песен/Г. Р. Шпрма ; под обіц. ред. С.В. Аксюка.-М.: Сов. компознтор, 1958,-С. 21. (Зап. Р. Шырма ў 1928 г. у в. Шакуны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ад 3. Хвораст 1863 г. н.)
[7] Выкарыстана мелодыя песні «Ой, на віры вада грае». Шнрма, Г. Р. Двестн белорусскнх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Аксюка. - М. : Сов. композмтор, 1958. - С. 23. (Зап. Р. Шырма ў 1935 г. у в. Пагора Навагрудскага ўезда ад В. Путрыч 1906 г. н.)
[8] Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскнх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М. : Сов. композмтор, 1958. - С. 25. (Зап. Р. Шырма ў 1944 г. у в. Дуброва Ра-дашковіцкага раёна Маладзечанскай вобласці ад С. Мацэральніка1909 г. н.)
[9] Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскнх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М. : Сов. композмтор, 1958. - С. 27. (Зап. Р. Шырма ў 1932 г. у в Яцкава Ва-ложынскага раёна Маладзечанскай вобласці ад П. Барысіхі 1862 г. н.)
[10] Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскнх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М. : Сов. композмтор, 1958. - С. 28. (Зап. Р. Шырма ў 1932 г. у в Яцкава Ва-ложынскага раёна Маладзечанскай вобласці ад П. Барысіхі 1862 г. н.)
[11] Шмрма, Г. Р. Двестн белорусскнх народных песен / Г. Р. Шнрма ; под обш,. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. композмтор, 1958. - С. 29. (Зап. Р. Шырма ў 1933 г. у в. Пагора Нава-грудскага ўезда ад В. Путрыч, Н Дубовік.)
103
[ 12] Шнрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М. : Сов. компознтор, 1958. - С. 30. (Зап. Р. Шырма ў 1946 г. у в. Мінкі Смар-гонскага раёна Маладзечанскай вобласці ад П. Шчыдлоўскага 1901 г. н.)
[ 13] Шмрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М. : Сов. компознтор, 1958. - С. 31. (Зап. Р. Шырма ў 1934 г. у в. Мешканцы Віленска-Трокскага ўезда ад П. Камінскай.)
[14] Шнрма, Г. Р. Двестм белорусскмх народных песен / Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М. : Сов. композмтор, 1958. - С. 32. (Зап. Р. Шырма ў 1932 г. у в Вялікія Бе-раставічаны Гродзенскага ўезда ад П. Валейка.)
[15] Шмрма, Г. Р. Двестн белорусскмх народных песен/Г. Р. Шмрма ; под обіц. ред. С. В. Ак-сюка. - М.: Сов. композмтор, 1958. - С. 33. (Зап. Р. Шырма ў 1946 г. у в. Лаша Гродзен-скага раёна ад Ж. Ліды 1920 г. н.)
104
- Бабуля, а чаму яйкі на Вялікдзень?*
Святочны пачастунак**
105
- Так, xmo разаб’е асвечанае яйка пстрычкай?*
Горка з ручніка. - «Ну, то што, гульцы-катальшчыкі!»*
106
- Тыя яйкі мы палічым. I цябе, красачка, павялічым***
- Старым і малым яечкі качаць, святцаў праважаць.
-Агэтае святца адзін разочак у гадочак.***
107
-А тваё крапчэй, давай мяняцца.***
- А вы каб добра жылі і на другі год ляпей нас дарылі*
Фота Альфрэда Мікуса:
* Красавік 2018 г. Вялікдзень, в. Закальное Любанскага раёна Мінскай вобл.
** Красавік 2019 г. Вялікдзень у в. Лынтупы Пастаўскага раёна.
*** Май 2019 г. Свята Пісанкі ў Музеі Пісанкі ў Сапоцкіне Гродзенскай вобл.
108
ЮР’Я, АБО ВЯЛІКІЯ ПАСТУХІ
1 ДЗЕЯ
Галоўныя дзеючыя асобы
Маці
Бабуля
Унучка
Дзея адбываецца ў хаце. Бабуля і ўнучка вышываюць ручнікі. У пакой заходзіць маці і звяртаецца да бабулі.
Маці. Трэба думаць, мама, ці пара ўжо запасваць нашу скацінку.
Бабуля (разважае). Ну, у панядзелак і ў пятніцу нельга. Яшчэ бацька мой казаў - дні нешчаслівыя. (Праз хвіліну.) Але трэба паглядзець і квадру месяца.
Маці. To мо, трэба пачынаць у дні, якія набліжаюцца да поўні?
Бабуля. Во, каб усё было поўна. Але трэба запасваць перад полуднем.
Маці (глядзіць каляндар). Так, паглядзім, калі Юр’я. Во, выпадае на 17 тыдні ад Каляд.
Яны сядзяць, Бабуля напявае веснавую песню.
Вісна, хадзі ў двору
1. Віс- на, ха-дзі у дво-ру, віс - на, ха - дзі у дво - ру.
2. Ня-сіключ за са - бо - ю, ня-сіключ за са - бо - ю.
Вісна, хадзі у двору, * Нясі ключ за сабою. Зіму замыкаці, Вясну адмыкаці.
Зіму ў замочак, Вясну ў чаўночак.
* Кожны радок паўтараецца.
[1]
Бабуля (узгадваючы). Але, памятаю, раней зімы былі карацейшыя, чым цяпер. Маці. Я малая была, таксама памятаю. Цяпер не тое.
Бабуля. Думаю, трэба і па прыкметах глядзець.
Да размовы далучаецца ўнучка.
Унучка. А па якіх гэта прыкметах, бабулечка?
Бабуля (да ўнучкі). А розных, унучачка. Вось, б’ецца посуд у хаце.
109
Унучка. To што, бабуля? Прыкмета?
Бабуля. To будзе блага.
Маці. Або пагасне агонь у загнеце.
Бабуля (смяецца). Калі курыца заспявае па петушынаму.
Унучка. Ай, так не бывае, жартуеш,як заўсёды.
Маці. Прадзед у прамежак паміж Юр’ем і Міколай нават агароджы не выпраўляў.
Унучка. А калі трэба?
Бабуля. Інакш развядуцца ваўкі.
Маці. А ў нас, дачушачка, і конікі, і кароўкі.
Бабуля. I асновы для кросен нельга рабіць у гэты час, і агню з печы не пазычаць у гэты дзень.
Маці. I на надвор’е трэба ўважліва паглядзець.
Бабуля. Так, вось, калі соль адсырэе ў хаце - можа быць дождж.
Маці. Твой дзед, дачушачка, шмат ведаў. 3 хутароў да яго прыходзілі.
Бабуля. Даўней, унучка, яшчэ надта баяліся чараўнікоў.
Унучка. Якіх?
Маці. Што чаруюць.
Бабуля. Ну, не дарма ж людзі кажуць: Бога хвалі, але і Ліхога не гняві, бо Ліхое і Бога перамагае. Бывае.
Маці. Чараўніка стараліся ўсёй грамадой задобрыць.
Унучка. Чаму? Ён жа чаруе.
Маці. Каб не шкодзіў.
Бабуля. Чула, што даўным-даўно вадзілі па нашым хутары мядзведзя.
Маці. I, відаць, карысталіся поўсцю?
Бабуля. Так, прапанавалі паскубсці мішку. I гэтай поўсцю аберагаліся.
Маці. А яшчэ, бывае, гоняць статак да хаты позна-позна, у цемень. Каб ніхто не бачыў.
Унучка. А як мая кароўка дарожку знойдзе?
Бабуля. Знойдзе, гэта ўсё рабілася, каб нячыстая сіла не разгледзела жывёлінку.
Маці. Чырвоныя стужачкі ўпляталі ў грывы, аберагалі скацінку ўсяляк.
Бабуля. А яшчэ кожны пастух раней павінен быў абавязкова насіць з сабой кусок палатна.
Маці. Вытканы роднымі.
Бабуля. I, галоўнае, даглядаць каровак, конікаў.
Маці. Каб яны былі сытыя. Сам не з’еш, а скацінцы дай, бо яно нямое.
Унучка. I не папросіць? Ніколі?