Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Галасісты. За яго абрусы шаўковыя, што мы не бачылі?
Бойкі. За яго хлябы пытляваныя, некаштаваныя?
Падсвісты. За яго лыжкі пасрэбраныя, што нават у руках не патрымалі.
Арцельшчык. За талеркі фарфуровыя, што нават не пабачылі.
Кашаноша. За кілішкі крышталёвыя. А маглі і па кропельцы хлябнуць. Цьфу!
Казнахвальнік. Цьфу!!!
Вастраслоў. Пойдзем далей?
Усе. Пойдзем.
Бабыль-скрыпач і дудар іграюць разам. Гурты сыходзяць са сцэны без песні.
Найгрыш
3 ДЗЕЯ
Звоняць царкоўныя званы. У зале або на сцэне сыходзяцца два велікодныя гурты з поў-нымі карабамі дароў: яйкі, пірагі і іншыя прысмакі. Адбываюцца розныя гульні, жарты. Хлоп-цы робяць горку, наладжваюць дарожку (на роўным месцы ставіцца лубок пад схіл), кожны па чарзе пускае сваё яйка. Чыё далей закочваецца, той і выйграе. Некаторыя сядзяць і размаўля-юць, паглядаюць на гульцоў-катальшчыкаў. Хтосьці, выйграўшы, прыпявае і прытанцоўвае.
Найгрыш
[6]
Пачынальнік. Нуця, братцы кукольнікі!
Услаўляльнік. Давай, давай, лалымшчыкі!
Механоша. Ой, ну ваш назойлівы пяе, як салавей.
90
Валхоўнік. Дзярэ глотку!
Назойлівы. Зараз табе раздзяру!
Лалымшчык. Слухай, валхоўнік, кажуць, ён знайшоў яйкі салаўя і выпіў.
Батрак. Цяпер голас мае, во!
Назойлівы. А што, салавей - ета наймілейшая Богу птушачка.
Павадыр. Я чуў, салавей перш за ўсіх кажа: «Хрыстос уваскрэс!»
Назойлівы. I забіць яго - вялікі грэх.
Лалымшчык. Як забіць чалавека.
Валхоўнік. Забіць не, але памалаціць, каб не зазанаваўся, можна.
Музыка. Што ты? Біцца на Вялікдзень няможна.
Батрак. Ой, што будзе, калі трохі і патузаемся?
Музыка. Дзед казаў, што той, хто распачне бойку на Вялікдзень, будзе задзірацца цэлы год.
Механоша. A то яшчэ кажуць, што ў той вёсцы, дзе бойка была, град выб’е пасевы.
Батрак. Можам біцца яйкамі, будзеш?
Пачынальнік. Буду.
Яны мяняюцца яйкамі і спрабуюць іх асцярожна на зубы.
Батрак. Нешта, брат, тваё дужа крэпкае.
Назойлівы. А можа, фальшывае?
Пачынальнік. А тваё крапчэй, давай мяняцца.
Батрак. He, не хачу, будзеш біцца?
Пачынальнік. Ну, дзяржы!
Батрак. He, ты дзяржы! (Вакол збіраюцца зацікаўленыя, крычаць, шумяць: «Давай, бі! БН»)
Нарэшце, адзін згаджаецца, а другі б’е. Чыё яйка разбіваецца, той прайграе і павінен аддаць яго таму, хто пабіў. Выйграў Батрак.
Назойлівы. Відаць, яйкі цясарскіх кур?
Павадыр. Глянь, можа «наліванка»?
Пачынальнік. Можа, воск ці волава ўліў?
Назойлівы. Ага, і грабе яйкі шапкамі.
Лалымшчык (да Музыкі). Чуў? Ён ужо паўкапы яек выбраў!
Батрак. Што вы, хлопцы, сапраўднае!
Пачынальнік. Глядзі, a то да смерці паб’ем.
Назойлівы. Але, цікава, пра смерць: хто ў Вялікдзень памрэ, таму - светлы Рай.
Павадыр. Ага, убачыш там: светлы ці цёмны.
Назойлівы. Таму ўсе смяротныя грахі даруюцца.
Валхоўнік. Якія смяротныя? Што пасля смерці?
Батрак. Ато не ведаеш. Пыха.
Павадыр. Гнеў.
Лалымшчык. Зайздрасць.
Падхватнічак. Няшчырасць.
Музыка. Нават абжорства.
Пачынальнік. От, хіба сёння, хлопцы, грэшнікаў прыбавіцца шмат.
Батрак. Так, пасля посту стрымацца?
91
Механоша (паказваючы на мех). Як не набяром, зноў пасціць будзем.
Музыка пачынае ціхенька іграць велікодныя найгрышы. Хто слухае, а хто і працягвае гаворку. Некалькі хлопцаўусё яшчэ качаюць з горкі яйкі, гуляюць.
Найгрыш
Умерана
[7]
Пачынальнік. А хто бачыў сёння, як сонца йграе?
Услаўляльнік. Як гэта йграе, маніш?
Пачынальнік. He, бабуля казала, што яны ўзбіраліся на ўзгорак, званіцы і сачылі за ўс-ходам сонца.
Батрак. Ну, якраз бабулі і залезуць на званіцу. To што?
Пачынальнік. А тое, што сонца ў гэты час «танцуе».
Назойлівы. Ага, польку! Ля-ля, ля-ля. (Танцуе.)
Пачынальнік. Яно пераліваецца бляскам, расцягваецца то ўздоўж, то ўшырыню, то распадаецца на некалькі сонейкаў.
Музыка (перастае іграць). Так, пляці-пляці, сам бачыў?
Пачынальнік. Па-праўдзе, не. To і бабуля казала, што не кожнаму гэта ўдаецца пабачыць.
Музыка. Як не кожнаму? Пляцеш тут.
Пачынальнік. А вось так, трэба быць вельмі набожным.
Назойлівы. Ой, відаць, я ніколі не ўбачу. Грахоў - мяхі. (Смяецца.)
Валхоўнік. Яшчэ ўсё ў тваім жыцці можа здарыцца. Паспавядаешся і сонца ўбачыш.
Назойлівы. Хіба, бацюшка ў царкве засне, пакуль усё ўспомню. (Пяе.) Сонейка, соней-ка, прыйдзі пад ваконнейка, там лалымшчыкі сядзяць, па яечку ядзяць.
Пачынальнік. Ну, то што, гульцы-катальшчыкі! (Дастае чырвоныя яйкі з торбы.)
Услаўляльнік. Пакажы.
Пачынальнік. Так, хто разаб’е асвечанае яйка пстрычкай?
Назойлівы (падыходзіць бліжэй). Нашто?
Пачынальнік. Лічыцца, той за свята многа пераб’е яек.
Батрак. Ой, я і так пераб’ю, абы былі. Трэба яшчэ па хатах павалачыцца, а?
Павадыр. А хадзем да дзеда Цімоха?
Услаўляльнік. Пайшлі! От ён жартаўнік!
Падхватнічак. Так, у той год тыдзень ад яго жартаў жывот балеў.
Назойлівы. Можа, ад абжорства? Столькі яек праглынуў!
Падхватнічак. Ай, ідзі ты. Ты менш пірагоў з’еў?
Назойлівы. А каб не такія смачныя, то і адзін не ўпёр бы. (Смяюцца.)
Услаўляльнік. To, стройсь, гурты!
92
Наперад выступаюць кукольнікі са скрыняй, за імі - лалымшчыкі. Гэтая вясёлая працэ-сія з песнямі і скокамі накіроўваецца на падворак Навума і Марылі.
Лужком, лужком ды далінкаю
He спяшаючыся
Луж-ком, луж-ком ды да-лін - ка - ю, ды ві-но ж ма - ё зе-ля-но - е!
Сола
Сце-жач - ка - мі дра-та-ва - ны-мі, ой, зя-лё-ны я - вар, ві - на - град!
Лужком, лужком ды далінкаю, Ды віно-ж маё зеляное!* Сцежачкамі дратаванымі Тудой ішлі валачобнікі, Спяваючы, іграючы, Малойчыка шукаючы:
- А ці ў дома, дома слічны панічык, Слічны панічык, малады Іванька? Піша лісты ў тры землі:
У першую - у Турэцкцю, У другую - у Шведскую, У трэцюю - у Валынскую. У Турэцкаю - па коніка, У Шведскую - па золата, У Валынскую - па валыначку. На коніку паязджаць будзе, А золатам шафаць будзе, I з валынкаю векаваць будзе!
* Паўтараецца пасля кожнай страфы.
[8]
4ДЗЕЯ
Гурты падыходзяць да плота.
Услаўляльнік. Гэй, Марылька-журавінка, падстаўляй драбінку, лезь па саланінку!
Пачынальнік. Гэй, Навум, вісіць абод - калясо будзе, а пазавеш на падворак - хара-шо будзе.
Да гуртоў насустрач выходзяць гаспадары.
Навум. Праходзьце.
Марыля. О, то неяк шмат іх сёння.
Навум. Нічога, Марылька, хай «пажупяць», паскачуць дый баек раскажуць.
Назойлівы. Дазвольце, гаспадынька, ваш дом звесяліці?
Марыля. Весяліце, весяліце. (Навуму.) Глянь, зноў Назойлівы прыцягнуўся.
Навум. Бачу, тут шмат старых знаёмых. Вытрасуць усё з каморы.
93
Марыля. Весяліце, весяліце.
Навум. Глядзіце, толькі ж хату не разваліце.
Павадыр. Нічога, як гэту развалім, нову паставім.
Гурты спяваюць песню гаспадарам. Пачуўшы спевы, на падворак выходзяць дзеці, дзед і баба.
У гародзе на пагодзе
Умерана
У гародзе на пагодзе, Віно ды віно-ж зеляное!* Там хадзіла курапат стада, Між тых курапат сіня вутачка. Скуль жа ўзяўся селязень сівенькі, Усе курапаткі паразганяў, Сіню вутачку к сабе ўзяў, Узяў яе, павёў яе, Павёў яе ў нову клетачку.
- Сядзі, сядзі, сіня вутачка, Я да цябе прылятаць буду, Я ды цябе карміць буду, Я ды цябе паіць буду. Карміць буду пшанічанькай, Паіць буду расіцінкай.
* Паўтараецца пасля кожнай страфы.
[9]
Цішка. Во, прыляцелі ўжо пташачкі. To ўжо будуць зноў прасіць у мяне шыпучага мёду. Валхоўнік. О, то можа і чаго смачнейшага?
Агаф’я. Пабачым, што ўмееце.
Хлопцы падыходзяць да дзеда з бабай.
Услаўляльнік. Ой, дзядулька Цішка, вазьмі запалі свечачку.
Пачынальнік. Дай ідзі ў клетачку.
Назойлівы. He забудзь і сваю бабулю-кветачку.
Павадыр. Ідзіце ў клетачку з Агаф’яй.
Лалымшчык. Памаленечку.
Валхоўнік. Па гарэлачку.
Музыка. Гарэлачку на стол.
Механоша. А госцейкаў за стол.
94
Дзед з бабай неахвотна ідуць у хату, за імі настойліва, іграючы, музыкі.
Услаўляльнік. А каб вы ж ведалі, які смачны чароўны напой у дзеда.
Пачынальнік. Чым жа ён такі смачны, а?
Услаўляльнік. Дзед бярэ скарынкі ад асвечаных булак, сушыць іх і таўчэ.
Назойлівы. А потым сыпле ў гарэлку.
Услаўляльнік. I частуе ўсіх у сямейныя святы: вяселле, хрэсьбіны.
Батрак. Кажуць, што такая гарэлка атрымлівае здольнасць усыпляць ведзьмаў.
Музыка (вярнуўшыся ад дзвярэй хаты). Яны засынаюць, робяцца няшкоднымі.
Услаўляльнік. Нікому, нават дзецям.
Валхоўнік. Так, а дзе вашы дзеткі? Цётка Марыля, дзядзька Навум?
Марыля. А вось. (Выводзіць наперад дзяцей.)
Валхоўнік. А Божа, павырасталі - не пазнаць.
Павадыр. А знаеш, гаспадынька, маеш Волечку-дачку, май і гарэлачку ў глячку.
Навум. To як жа.
Вольга. А татава хата ўсім багата. (Выводзіць наперад Лізавету з сітам.)
Лізавета. Вось, кашаношу жыта сіта.
Якуб. Хай ён нясець-надрываецца, у зямлю носам наківаецца.
Батрак. От, дзеткі-жартаўнікі. Ану, кукольнікі, урэжам дзецям!
Кукольнікі спяваюць і танцуюць вакол дзяцей. Разам з імі пачынаюць танцаваць і ўсе жадаючыя.
Ой, на моры, на сінім Дунаі
Лёгка
Ой, на мо - ры, на сі - нім Ду - на - і.
Ой, на моры, на сінім Дунаі, Віно ж маё зеляно!* Ляжыць кладка брусаваная, А масточкі ўсё каваныя. Тудой ішло сямсот коней, Усе кладачкі пагібаліся, А масточкі паламаліся, Сямсот коней утапіліся.
J J ^ =
зе - ля - но!
- Вот не жаль жа мне сямсот каней, Вот жаль жа мне аднаго каня.
3 яго рота цякло злота,
Ён капыцікам камень разбівае,
Ён хвосцікам вулку падмятае,
Ён вушкамі неба падпірае, Ён вочкамі зорачкі шчытае, Ён мне паненку шукае.
* Паўтараецца пасля кожнай страфы.
[Ю]
Нарэшце, з хаты выходзяць дзед, які трымае нешта пад кажушком, і бабуля, якая вы-носіць кукольнікам збаночак мёду.
Агаф’я. Вось вам, хлопцы, мядок, ні горкі, ні салодкі.
Цішка (дадае). Салодкі пражаруць, а горкі праплююць, але, выплюнуўшы, не падымеш.
95
Музыка. Слухай, дзядок-галубок, і ты б што пашукаў лалоўнікам, ці толькі язычком малаціць?
Механоша (трасе мяшком). А і праўда, дзеду, песня ж спета.
Лалымшчык. Ну, песня спета проціў лета, Цішка.
Павадыр. Проціў лета цёплага, урадлівага, Агаф’я.
Пачынальнік. Новага, здаровага.
Батрак. He хочаш сваёй гарэлачкай пачаставаць - дары, Цішка, грошы!
Цішка. За грошы і любы харошы.
Валхоўнік. Дары, дары, мы іх пералічым.
Назойлівы. I вас зноў павялічым.
Цішка. Ой, хлопцы, дзе ж старэнькаму грошы знайсці?
Павадыр. От, хітры ліс! Дай два-тры злоты.