• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Агаф’я (смяецца). Калі дзед не пацягаў сваім конюхам. To за падковы нешта кавалям нясе, то за хамуты.
    Цішка (хітра). Хамутоў тут усім хопіць. А ў вас хіба пацягаеш? Нагатуюць, як на цэлую вёску. (Далей Навуму.) I шынку бачыў, і вяндліну, і смажаную цяляціну, кіндзюк, пірагі, кулічы.
    Міхась. I што, дзядуля, не скаштаваў?
    Цішка (жартуе). He, унучак, але кругоў дзесяць даў вакол мяса.
    Марыля. Пойдзем, мама, я ж забыла, што трэба яшчэ мак натаўчы і хрэн пацерці.
    Агаф’я. Пойдзем. (Далей да дзеда.) А ты, баюн, пасядзі з унукамі, гэта табе не з конямі.
    Агаф’я і Марыля выходзяць з хаты.
    84
    Цішка. Ну што, унучкі, стаміліся?
    Навум. От, цяжка пісанкі рабіць?
    Цішка. Памалюй, зяцюхна, яшчэ, а я з унукамі пагуляю.
    Навум. Добра, a то ад коней цябе не адагнаць.
    Цішка (сядае сярод дзяцей). Ой, дзеткі, люблю я сваіх конікаў. А прыгожыя, а моцныя. А які жарэбчык!
    Міхась. Рыжык? Я яго таксама люблю.
    Цішка. Можа, унучак, і ты будзеш конюхам.
    Вольга. Хутчэй там, дзе цукар, увесь сцягаў.
    Навум. Зноў, Цішка, з царквы будзеш, як бура, ляцець?
    Цішка. Буду. I дзед мой, і бацька так рабілі.
    Міхась. Нашто?
    Вольга. Ехаў бы паціху.
    Цішка. Калі я, Міхась і Волечка, пераганю іншых, то мой конь будзе крэпак цэлы год і будзе пераганяць усіх суседніх.
    Навум. Так, як ты іх даглядаеш, то яны заўсёды будуць лепшыя. Вучыцеся ад дзеда, дзеткі.
    Цішка. Так, хто памятае мае «навукі»? Зараз пабачым. (Гаворыць лічылку.) Ішоў казёл па лавачках, усім даваў буханачкі, каму - раз, каму - два, выхадзі на букву «А». (Выходзіць Вольга, якой дзед загадвае загадку.) Так, унучачка, згадай: усе яго лю-бяць, чакаюць, убачаць - адразу заплачуць, а?
    Вольга (здзіўлена). О, сёння зноў другая? Заўсёды мне цяжэйшыя, не каб Якубу. He ведаю.
    Цішка. А падумай. (Вольга і ўсе астатнія думаюць.)
    Якуб. Відаць, сонца?
    Цішка. Так, хадзі сюды. (Бярэ за рукуЯкуба.) А прыгавор памятаеш?
    Якуб. Так, сонейка, узыдзі на горку, адчыні каморку, там паны б’юцца, за чубы дзяруцца.
    Цішка. А дожджык, хто памятае?
    Лізавета. Я. Ідзі, ідзі, дожджыку, звару табе боршчыку, цэбарам, вядром, дайніцаю, над усякаю пашніцаю. I загадку памятаю: мяне ўсе просяць, чакаюць, як толькі з’яўляюся - хавацца пачынаюць.
    Цішка. Ну, малайцы, унучкі мае. (Абдымае).
    Вольга. Дзядуля, а ты абяцаў нас у гэтым годзе на званіцу ўзяць.
    Навум. Ага, каб зваліліся. Глядзі, яшчэ і сам не залезеш.
    Цішка. He перажывай, ужо не маленькія. (Далей унукам.) Пойдзем, пойдзем. Але веча-рам і на Усяночнай звоніць толькі званар. Ён выбівае гукі, накшталт: «к нам», «к н-нам», «к нам», «к н-нам», «ідзіце».
    Навум. От, выдумшчык. (Устае з-за стала.) Пайду, гляну авечкі і каровы. (Ідзе з хаты.) Цішка. Які я выдумшчык? Трэба ўсё чуць, трэба больш прыглядацца да ўсяго. To ж жывем!
    Лізавета. Раскажы нам, дзядуля, байку.
    Цішка. Сядайце і слухайце. Ідзе Бай па сцяне ў чырвоным каптане. Сямёра лапцяў нясе, крывую ногу валачэ. Баіць ці не?
    Міхась і Лізавета. Бай.
    Цішка. I ты кажаш «бай», і я кажу «бай». Ідзе Бай па сцяне ў чырвоным каптане. Сямёра лапцяў нясе, крывую ногу валачэ. Баіць ці не?
    Вольга і Якуб. He, не!
    85
    Цішка. I ты кажаш «не», і я кажу «не». Ідзе Бай... (Але дзедаву байку шумам і крыкам перапыняюць унукі.) Добра, добра, унучкі, позна ўжо. Пойдзем спаць, то я вам калыханачку паспяваю.
    Міхась. Спадзяюся, не такую як твая байка?
    Цішка. He, карацейшую. (Усе смяюцца.)
    Дзед з унукамі сыходзіць са сцэны. Праз хвіліну вяртаецца бабуля Агаф’я, запальвае свечы ля абразоў (або лампадку), моліцца.
    2	ДЗЕЯ
    Ваколіца. Пяюць птушкі. Недзе далёка чуваць сабачы брэх. У полі асобна стаіць старэнь-кая хатка. Да яе (на сцэну) з песняй выходзяць валачобнікі (1-ы гурт).
    Ай, ішлі-пайшлі добры молайцы
    Ай, і- шлі-пай - шлі доб-ры мо-лай - цы.
    Хрыс-тосвас - крэс,сын Бо - жы!
    Ай, ішлі-пайшлі добры молайцы, Хрыстос васкрэс, сын Божы!* А ішлі яны, ўсё шаталіся, Багатырскі двор усё пыталіся. Дзень добры таму, хто ў гэтам даму! А ці спіш-ляжыш, ці адпачываеш? А калі спіш, дык Бог з табою, А калі ня спіш - гукай са мною. А мы госцейкі ды не частыя, Круглы гадочак - адзін разочак.
    * Паўтараецца пасля кожнай страфы.
    [1]
    Пасля песні хлопцы вызначаюць, каму кім быць.
    Галоўны, або старэйшы. Так, ты будзеш Асвісты, ты - Падсвісты, ты, больш дужы, буд-зеш кашэль насіць, і, глядзі, не згубі нічога. А бабыль няхай на скрыпачцы «пілуе». Згодны?
    Бабыль-скрьшач. Так, а ты Вастраслоў будзеш. Бо надта ж язык востры, як у змяі. I вось наша першая хатка. Хадзем, паспрабуем.
    Вастраслоў (падышоўшы пад вакно). Гэй, гаспадар, слухай, песня спета проціў лета! Асвісты. Проціў лета цёплага.
    Падсвісты. Велікоднага! (Да хлопцаў.) Маўчыць? (Далей крычыць убок хаткі.) Спіш? Бабыль-скрыпач (працягвае). Велікоднага, усім нам лагоднага.
    Падсвісты. Гэй, спадар! Кашаношу - чырвон злоты!
    Кашаноша. Вастраслову - паўзалатога!
    Вастраслоў. Асвістаму - нямнога.
    Асвісты. Ха-ха-ха! Каня варанога! (Свішча.) Падсвісты. Скрыпцы-бабылю - мерку жыта!
    86
    Вастраслоў. А наш Кашаноша кашэль нося.
    Кашаноша (басам). Сала прося.
    Асвісты. Прасі лепш бараніны з цыбуляй. От, я яе люблю.
    Падсвісты. Карася, як парася, цягні, спадар, валачобнічкам.
    Вастраслоў. У смятане, у цэбары!
    Кашаноша. Ой, пончыкаў з яблыкамі!
    Асвісты. Яшчэ скажы - крамбамбулі. Ці не бачыш, ніхто нават не піскнуў у хаце.
    Вастраслоў. Можа, воцату духмянага? Яму, гаспадару.
    Падсвісты. Ага, барбарысу соленага.
    Кашаноша (жаласна). Ну што, на нашу браццю па капе яец недзе ўзяці?
    Асвісты. Ну, хоць па дзесятачку можна даці?
    Вастраслоў. Так, скрыпка, відаць, тут горка наша доля?
    Бабыль-скрыпач. Ой, нам бы кварта гарэлкі і сыр на талерцы. I далей яшчэ столькі двароў, вёсачак.
    Вастраслоў. Давай, яшчэ спяём!
    Валачобнікі пачынаюць спяваць песню, але да іх ніхто не выходзіць.
    А на моры гібка кладка
    А на моры гібка кладка, Там хадзіла Божа матка. Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс, Хрыстос васкрэс!*
    Ішла яна, хілялася, Свайго сына пыталася.
    Прайшла яна адно поля, Прайшла яна і другоя.
    На трэцяя ступаючы, Свайго сынка пытаючы.
    Напаткала трох ангелаў, Трох ангелаў-храніцеляў.
    * Паўтараецца пасля кожнай страфы.
    [2]
    Раптам здалёк чуецца іншая песня і на сцэну выходзіць 2-гі гурт (лалоўнікі). Яны ім-кнуцца пераспяваць адзін аднаго.
    87
    Чэраз канапельку чорная сцежка
    J = 144
    Чэ - раз ка - на - пель - ку - чо - р(а) - на - я сцеж - ка.
    Ві - та - м(э) ві - но - м(э) зя - лё - ным!
    Чэраз канапельку чорная сцежка.
    Вітам віном зялёным *
    Туды ішла красна паненка.
    Туды ішла - віно несла.
    Аддтуль ішла - ваду несла.
    Спаткалася з трыма панічамі.
    - Куды ідзеш, а што нясеш?
    Дай вады ўмыцца, а віна напіцца.
    * Паўтараецца пасля кожнай страфы.
    [3]
    Нарэшце, стаміўшыся, усе змаўкаюць.
    Вастраслоў. Дазвольце прадставіцца: Вастраслоў, Асвісты, Падсвісты, Кашаноша і Ба-быль-скрыпач. (Кожны з хлопцаў, калі яго называюць, робіць смешныя «вы-хады», «выкрунтасы».)
    Галасісты. Так, а ў нас: Галасісты, Бойкі, Арцельшчык, Казнахвальнік і Дудар. Ну, то што? (Глядзіць у кошык валачобнікаў.) Хіба толькі пачалі? Як і мы. Паспрабу-ем разам разуць гаспадара?
    Вастраслоў. Ужо спрабавалі. Столькі тут настараліся.
    Галасісты. Маўчаць?
    Вастраслоў. Маўчаць. Каб іх прарвала.
    Бойкі. He ўмееце, глядзіце, як трэба. (Крычыць.) Гас-па-дар! He тамі гасцей!
    Валачобнікі смяюцца, а лалоўнікі працягваюць выкрыкваць.
    Арцельшчык. Дай нам дзве саракоўкі - на падкоўкі!
    Асвісты. Ага, бо лалоўнікі ўсе свае новыя боты стапталі.
    Падсвісты. Пакуль твайго двара дапыталі.
    Бабыль-скрыпач (валачобнікам, смеючыся.) Сонейка на елі, а яны яшчэ не елі. Сху-далі, а Божа!
    Бойкі (падыйшоўшы да дзвярэй). Уставайце, хлеб даядайце!
    Галасісты. A то вы спіце, а хлеб цвіце.
    Казнахвальнік. Што хлеб, там, відаць, і паляндвіца нас зачакалася. Стаіць і рукамі махае.
    Арцельшчык. Ага, зразы з хрэнам. He вастры зубоў - хіба есці сёння не будзем.
    Вастраслоў. Хлопцы! Відаць, гаспадар вельмі любіць песні слухаць.
    Бойкі. Спяём разам - і збіцень, і вішнёвая налівачка нашы! Вось убачыце.
    88
    Кашаноша. Спяем, а калі не будзе налівачкі, атрымаеш ад нас пстрычачкі.
    Два гурты спяваюць песню і прытанцоўваюць разам. Хутка разумеюць, што пяюць дарэмна.
    Лятала пава саду, па саду
    Лятала пава саду, па саду, Хрыстос васкрэс, сын Божы’* Раняла пер’е ў зялёну траву. А там Ніначка кароў пасціла, Кароў пасціла, пер’е збірала. Пер’е збірала, ў падалок клала, 3 падала брала, вяночак віла. Звіўшы вяночак,пайшлаўтаночак, Пахілілася ды пахвалілася.
    * Паўтараецца пасля кожнай страфы.
    [4]
    Дудар. Так, гаспадар, прадай свае вантробы за тры грошы! Бабыль-скрыпач. Лепш - за паўкварты піва!
    Бойкі. To будзе на цэлы фальварак дзіва!
    Асвісты. Так, толькі смерць пакажа, што ён мае.
    Арцельшчык. Хіба, як паехаў на кірмаш, то і сёння нямаш?
    Вастраслоў. Які кірмаш? Тут жыве дзед Кандрат.
    Галасісты. Во, гэта ж пра яго кажуць: «У Кандрата заўсёды хата абадрата».
    Падсвісты. Жыве і свеціць голымі скабамі.
    Дудар. Жыве весела, ды есці нечага. Ду-ду, ду-ду - усё ў трубу.
    Падсвісты. Так, дудар, праўда твая: былі ў яго грошыкі, і тыя прашышкаліся.
    Бойкі. Ды ў яго сораму, як у пеўня мяса на шпорах!
    Падсвісты (крычыць). Кандрат! Колькі не хавай - усё роўна босага і голага пахаваюць! Асвісты. Цьфу! I праўда, у дзеда Кандрата заўсёды хата абадрата.
    Кашаноша. Але, слухай, Асвісты! Затое, кажуць, яго ботам зносу няма. Казнахвальнік. Ага, гадоў дзесяць у руках носіць.
    Вастраслоў. Так, валачобнікі, так, лалоўнікі, які тут ядэўш, такі будзе і рабатэўш. Бойкі. He даў Кандрат кока - вылезе заўтра вока!
    Галасісты. He даў нам ніводнага яечка? Здохне ў цябе авечка. Падсвісты. He даў лалоўнікам сыроў, то хутка палупіш кароў. Арцельшчык. He даў нават шкуркі - палупіш куркі!
    Кашаноша (глянуўшы ў пусты кошык). А не даў каўбасы - павесь сабе з бабай на насы! Галасісты. Хоць бы якога квасу. (Плача.)
    Вастраслоў. Хлебнага воцату.
    89
    Асвісты. Я думаў, цялячыя ножкі ў цесце пакаштуем.
    Бойкі. He, сваімі ножкамі далей павандруем.
    Бабыль-скрыпач. Ага, мяса лася з цытрынамі недзе за вёскай гуляе.
    Вастраслоў. Ану, лалоўнікі, не ляніцеся. Ану, валачобнікі, пакланіцеся.
    Асвісты. Вастраслоў, за што? За яго сталы цясовыя?