Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
А ты Масленіца - белы сыр, А хто ажаніўся - бацькаў сын.
[5]
ЗАСЛОНА
Літаратура
1. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ / склад. К. П. Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш. шк., 1996.
2. Гульні, забавы, ігрышчы / склад. А. Ю. Лозка. - Мінск : Бел. навука, 1996.
3. Кухаронак, Т. I. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў/ Т. I. Кухаронак. - Мінск : Ураджай, 2001.
4. Ліцьвінка, В. Д. Святы і абрады беларусаў / В. Д. Ліцьвінка. - Мінск : Беларусь, 1988.
5. Мажэйка, 3. Я., Варфаламеева, Т. Б. Песні Беларускага Падняпроўя / 3. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева. - Мінск : Бел. навука, 1999.
6. Юрчанка, Г. Ф. Народнае мудраслоўе : слоўнік / Г. Ф. Юрчанка. - Мінск : Бел. навука, 2002.
Каментарыі да песень
[1] Мажэйка, 3. Я., Варфаламеева, Т. Б. Песні Беларускага Падняпроўя / 3. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева ; Нац. акад. навук Беларусі ; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. - Мінск : Бел. навука, 1999. - С. 38. (Зап. 3. Мажэйка ў 1988 г. у в. Баш-кіраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ад Г. Н. Зобікавай 1920 г. н. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11, спр. 88.)
74
[2] Мажэйка, 3. Я., Варфаламеева, Т. Б. Песні Беларускага Падняпроўя / 3. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева ; Нац. акад. навук Беларусі ; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. - Мінск: Бел. навука, 1999. - С. 39. (Зап. 3. Я. Мажэйка ў 1998 г. у в. Баш-кіраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ад Г. Н. Зобікавай 1920 г. н., М. М. Зя-зюля 1919 г. н. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11, спр. 98.)
[3] Мажэйка, 3. Я., Варфаламеева, Т. Б. Песні Беларускага Падняпроўя / 3. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева ; Нац. акад. навук Беларусі ; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. - Мінск : Бел. навука, 1999. - С. 40. (Зап. Т. Б. Варфаламеева ў 1994 г. у в. Мокравічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ад В. М. Штыхавай 1927 г. н., П. С. Шліманковай 1923 г. н., А. Ф. Барашкавай 1923 г. н. і групы спявачак. АБелІПК, ф. 1, воп., 13, спр. 94.)
[4] Мажэйка, 3. Я., Варфаламеева, Т. Б. Песні Беларускага Падняпроўя / 3. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева ; Нац. акад. навук Беларусі ; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. - Мінск : Бел. навука, 1999. - С. 41. (Зап. 3. Я. Мажэйка ў 1978 г. у в. Заа-зер’е Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ад М. С. Аўсеевіч 1914 г. н. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11, спр. 78.)
[5] Мажэйка, 3. Я., Варфаламеева, Т. Б. Песні Беларускага Падняпроўя / 3. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева ; Нац. акад. навук Беларусі ; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. - Мінск : Бел. навука, 1999. - С. 48. (Зап. Т. I. Кухаронаку 1993 г. у в. Бясе-давічы Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці ад М. Р. Чыбусавай 1915 г. н. АБелІПК, ф. 1, воп. 13, спр. 93.)
75
- А мы Масленіцу дажыдалі, усё на горушку выбягалі. - Гору масліцам палівалі і сырніцэй пасыпалі.*
-Дзеці - добра, няхай растуць і здаровыя гадуюцца.*
76
-А ты, Масленіца-каталічка, - Чаго ты сёлета нівялічка?*
- Каб вялікае расло, каб добра спала.
-Аяк шуба касмата, будзь так багата.*
77
Сустрэча Вясны***
- А ўжо дзевачкі, Масленка, Масленка, - Прыляцела к нам ластаўка, ластаўка.***
78
- Адна нядзелька, тая караценька, - Масліная, масліная.***
Скамарохі***
79
- Трэба ж яшчэ да родных зайсці.***
-Дзеткі, а ці падрыхтаваліся вы да вогнішча? - Паненка мая змерзла.***
80
-1зноў будзе свята ў нас, не паспееце азірнуцца.**
- А ты, Масленіца-пылізуха, - Пыліжа-ка мяне хуць да Духа.*
Фота Альфрэда Мікуса:
* Сакавік 2020, в. Обчын Любанскага раёна Мінскай вобл.
** Запусты або Масленіца народнае гулянне, сакавік 2019 г., пас. Лынтупы Пастаўскага раёна.
*** Сакавік 2019 г. Масленіца ў музеі Строчыцы.
81
СВЯТА ВЯЛІЧКА
Галоўныя дзеючыя асобы
Навум - гаспадар Марыля - гаспадыня Якуб - старэйшы сын Міхась - малодшы сын Вольга - старэйшая дачка Лізавета - малодшая дачка Дзед Цішка Баба Агаф’я
Валачобнікі (1-ы гурт):
Вастраслоў Асвісты Падсвісты Бабыль-скрыпач Кашаноша
Лалоўнікі (2-і гурт): Галасісты Бойкі Арцельшчык Казнахвальнік Дудар
Лалымшчыкі (3-і гурт) Лалымшчык Услаўляльнік Назойлівы Батрак Музыка
Кукольнікі (4-ы гурт): Валхоўнік Пачынальнік Падхватнічак Павадыр Механоша
1 ДЗЕЯ
Дзея адбываецца перад Вялікаднем. У хаце за сталом сядзяць маці, бабуля і ўнучкі Вольга і Лізавета. Яны фарбуюць велікодныя яйкі. На стале стаіць вялікая міска, у якой ля-жаць ужо пафарбаваныя яйкі (у зялёны, блакітны, чырвоны і жоўты колеры). Бабуля Агаф’я распавядае ўнучкам.
Агаф’я. У пятніцу асудзілі Сына Божага на смерць.
Марыля (дадае). Праз распяцце яго на крыжы.
Агаф’я. А ў суботу прыхільнікі Ісуса Хрыста выпрасілі ў іудзейскага цара дазвол на па-хаванне і перанеслі яго цела ў пячору.
Марыля (дадае). Яшчэ і завалілі ўваход вялізным каменем.
Лізавета (здзіўлена). Нашто каменем?
Агаф’я. А ў нядзелю, калі Маці Боская з сяброўкамі прыйшла апрануць свайго сына-нябожчыка ў пасмяротнае адзенне, то яго там не знайшла.
Вольга. Ён жа памёр.
Агаф’я. Анёл у прыгожым белым адзенні абвясціў ім, што Хрыстос уваскрэс.
Лізавета. Як гэта ўваскрэс?
Агаф’я. 3 мёртвых паўстаў.
Вольга. А мы паўстанем?
Марыля. Рана вам яшчэ пра гэта думаць.
Агаф’я. Чаму, Марыля, пра гэта можна і цяпер думаць. Але, унучкі, слухайце далей. Апоўначы з суботы на нядзелю ў цэрквах і касцёлах тройчы робіцца абход ва-кол храма.
Марыля (дадае). Пасля чаго святары ўрачыста абвяшчаюць: «Хрыстос уваскрэс!»
Агаф’я. I потым на працягу нядзелі і наступных двух дзён, сустракаючыся са сваімі роднымі і сябрамі, так вітаюцца ўсе хрысціяне, на што ім адказваюць: «Ва іс-ціну ўваскрэс!»
Унучкі (разам, весела). Ва ісціну ўваскрэс!
Нечакана ў хату з шумам, смехам заходзяць гаспадар Навум і яго сыны Якуб і Міхась.
82
Вольга (да братоў). А пакуль вы хадзілі-блудзілі, бабуля, ой, шмат цікавага нам расказала.
Якуб. А мы і не блудзілі, тату дапамагалі.
Марыля. Перад такім вялікім святам і ўсе работы вялікія.
Агаф’я. Тады мыйце рукі і сядайце за стол.
Міхась. А ў мяне чыстыя.
Навум. Зноў лянуешся?
Марыля. Што значыць - чыстыя?
Агаф’я (унуку). He толькі сёння трэба быць чыстым.
Марыля. Хоць сёння і Чысты чацвер.
Навум. Сёння нават птушкі нясуць сваіх дзяцей мыць, а я (бярэ пад свае рукі і Якуба, і Міхася, якія пішчаць) сваіх што - не занясу?
Пасля гэтага за стол сядаюць і Навум, і Якуб, і Міхась.
Навум. Так, дзетачкі, давайце я вам пакажу, як пісанкі рабіць.
Агаф’я (усміхаецца). Так, зяцёк, пакажы-пакажы гэтым неслухам.
Марыля. А яны ўжо будуць чыстыя, так?
Хлопцы хітравата ўсміхаюцца.
Навум. Будуць, бо якая птушка схопіць бруднага, замест птушаня, і мыць павалачэ.
Агаф’я. He палохай маіх унучкаў. (Гладзіць іх па галовах.)
Марыля. На Вялікдзень, першы дзень, трэба мыцца з пасудзіны, у якой ляжаць золата, срэбра і чырвонае яечка.
Лізавета. Нашто? Дзе ўзяць вядро золата?
Марыля. Гэта трэба пярсцёнкі ў ваду пакласці. Каб быць чыстым і прыгожым, як яйка.
Навум. Каб разбагацець, кажуць.
Агаф’я. Каб памаладзець.
Навум. А вы, дзеткі, глядзіце ўважліва, вось такія ўзоры. (Глядзіць, як робяць дзеці.) Так, табе Міхась, відаць, трэба расчарціць, бо крыва.
Марыля. Нічога, навучыцца, ён жа маленькі яшчэ.
Якуб. Ага, маленькі, маленькі, а блінцы цягае, як дарослы.
Міхась. А я іх люблю.
Навум. А вам абы адін аднаго «чубіць».
Агаф’я. Відаць, зяцёк, у дзяцінстве, не лепшы быў?
Марыля. Тата ў хаце заўсёды лепшы за ўсіх.
Усе дзеці. Так, так.
Вольга. Бабуля, а чаму яйкі на Вялікдзень?
Міхась. А не штось салодкае, цукеркі, напрыклад?
Лізавета. Наш Міхась усё выменяе на салодкае.
Вольга (жартуе). А мы яму і яйка мёдам намажам.
Агаф’я. Ну, чаго вы на яго? Любіць, абы на здароўе. На, унучак. (Дае цукерку.)
Якуб. А мне?
Міхась. Табе не дадуць, бо смяяўся.
Марыля. Ціха-ціха, усім будуць гасцінцы, але толькі на свята.
Агаф’я. Паслухайце лепш пра Велікоднае яйка. Дык вось, калі Святая Марыя даведала-ся, што Хрыста пакаралі смерцю, то прынесла яна рымскаму імператару ў па-дарунак чырвонае яйка. Як знак нявіннасці Сына Божага.
83
Міхась. Таму яйка чырвонае?
Агаф’я. Таму. Гэта, як кроў Хрыста. (Ціхенька прыпявае.) Старым і малым яечкі качаць, святцаў праважаць. А гэтае святца адзін разочак у гадочак.
Марыля. Велікоднае яйка мае вялікую сілу.
Навум. Яго закопвалі ў першую баразну.
Міхась. Каб вырасла?
Агаф’я. Які ты яшчэ маленькі, унучак, але падрасцеш - усё будзеш ведаць.
Навум. 3 чырвоным яйкам мы выганяем першы раз жывёлу на пашу. Хіба не памятаеш?
Марыля. I адорваем адзін аднаго на Вялікдзень. Ці памятаеце прыгаворкі?
Міхась (весела). Так, кібец, кібец, дайце блінец, у прыдатак - аладку.
Агаф’я (жартуе). I кіем па азадку.
Вольга. I я памятаю. Жачак, жачак, малы рыбачак, па небу бегаў, Хрыста бачыў.
Навум (хітра ўсміхаецца). Але адным яйкам не наясіся.
Лізавета. Пасля такога посту.
Агаф’я. Так. Сем тыдняў. (3 усмешкай.) Але не ўсе вытрывалі.
Марыля. Мама, то ж дзеці, падрастуць - вытрываюць.
Навум (да Марылі і бабулі). Дык што прыгатавалі, гаспадынькі, на свята?
Міхась. Я дапамагаў маме грыбныя піражкі рыхтаваць.
Вольга. А я - шчупачка. Такі халодны быў, рукі здзервянелі.
Агаф’я. He перажывайце, галадаць не будзеце, падрыхтаваліся добра. Будзе запечаная парасяціна, індык з рысам, клёцкі з цялячай пячонкі.
Міхась. Ой, і салодкае будзе! Аладкі і пончыкі з яблыкамі бабуля абяцала.
Агаф’я. Будуць, будуць. Таму хто разам са мною Усяночную адстаіць.
Якуб. Ой, не. Я ў той раз ледзь не заснуў.
Вольга. Нічога не станецца. Гэта табе не па падворку лётаць.
Марыля. Могуць дзеці і ў хаце памаліцца, бо людзей будзе шмат - не ўбіцца ў царкву.
Навум. Памятаю, і мы дзецьмі заставаліся ў хаце. А старэнькія бабулі і дзядулі, што ўжо не маглі да храма дайсці, імкнуліся не спаць у гэту ноч, палілі свечкі перад абразамі, маліліся.
Агаф’я. У нас таксама ўсю ноч гарэла ў хаце святло, старыя расказвалі біблейскія па-данні. Цікава было.
Раптам у хату ўваходзіць дзед Цішка, як заўсёды, вясёлы жартаўнік. Да яго бягуць унукі.
Агаф’я. Ну, прыйшоў баюн. Можам, Марыля, пайсці з табой, яшчэ ёсць праца на сёння.
Марыля. Так, я сыр, масла хацела паглядзець.
Навум. Гляньце там кілбасы, што засталіся ад Каляд.