Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Чур (Чорту). Касы заяц нанёс яец, вывеў дзяцей - касых чарцей.
Жыцень. Сабакі дагналі і хвост адарвалі.
Чорт. Колькі на свеце не лікаваць, а смерці нікому не мінаваць.
Старац. Кажуць старыя людзі, не бойся смерці ані сваёй, ані чужой, бо кожнага свая стрэне.
Ягіня. Ад смерці нідзе не схаваешся.
Старац. Але жывы ў зямлю не палезеш.
Ярыла. Бо жывы пра жывое думаець.
Лешы. Усе, усе прайшлі праз той ложак, дзе на горачцы гаёчак.
Зніч. А табе што? Ты які ў люльцы - такі і ў магілцы.
Лешы. Ой, з воч іскры сыплюцца, а з языка мёд цячэ.
Старац. Ціха-ціха! Супакойцеся. Бо зараз спыню «бойку»! Далей. Бяжыць без пугі, без повада?
Вадзянік. Вада. I скажу, што пад зямлёй ёсць рэкі, азёры, і так шмат, што каб вышла, то зноў быў бы патоп.
Чур. За гарамі, за лясамі, недзе на краю света ёсць такія крыніцы, дзе жывая вада бя-жыць, нават памёрлага можа ажывіць.
Лешы. Аб такіх крыніцах ведаюць птушкі.
Дамавік. I некаторыя звяры.
Вясёлка. А як такой вады чалавек нап’ецца, то будзе дужы і здаровы.
Лешы. Ага, як дуб.
50
Чорт. 3 аднаго дрэва і крыж, і лапата, толькі такія крыніцы трэба знайсці.
Старац. Ціхія воды глыбокія.
Чорт. Але, што ў ваду ўпала, то пішы прапала.
Вадзянік. Вада і мельніцу ламае, і камень прабівае.
Зніч. Вады бойся, як і агню.
Старац. О, добра, што нагадалі. Прапаную скончыць нашу «бойку» ведамі аб Агні.
1-я русалка. 3 агнём не жартуй і вадзе не вер.
Жыцень. 3 агнём жартаў няма.
Лешы. He бойся ваўка, а бойся агня. (Усе крыху задумаліся.)
Ярыла. Выгнаў Бог Адама з Раю і ўгледзеў, што ён з голаду трасецца. Кажа тады: «Вазь-мі два сухія паленцы і тры імі адзін аб другі». Адам цёр-цёр, цёр-цёр, і паказаў-ся агонь.
Ягіня. А чорт падгледзеў, як чалавек грэецца, украў агонь і занёс у пекла, каб тым агнём мучыць грэшныя душы.
Старац. Так, хопіць. Што завязалася - развяжыся, што шылася - расшыйся, што паро-лася - распарыся, а што рабілася - адрабіся, а што гаварылася - разгаварыла-ся. Так, ёсць у мяне прапанова. У дрымучых пушчах жыве адзін вельмі стары і мудры Музыка-Варажбіт. Няхай ён нас рассудзіць. Схадзіце, дзеткі, паклічце Музыку. (Дзеці ідуць за сцэну.)
3 ДЗЕЯ
Пакуль дзеці пайшлі па Музыку-Варажбіта, гаворка працягваецца.
Дамавік. Ага, зараз прыйдзе гаспадар з дудою, а яго жонка з сумою.
Талака. Калі няма музыкі, то і пад язык скачуць.
Ягіня. Скокам Чорт навучыў людзей.
Пярун. Адкасніцеся вы, трыдзевяць-ідалы.
Лешы. Хто скача, той толькі Чарцей цешыць. Бо скокі і гулі - ад Беса.
Ягіня. Каб я ведала, што маё дзіця народзіцца музыкаю, пахавала б маленькім.
Ярыла. Музыка ўжо такі родзіцца, бо не кожны можа навучыца іграць, а музыка сам навучыцца.
Вадзянік. Лічыцца, што калі музыка іграе, то ён чарцей весяліць, а?
Дамавік. Ага, іграць ёсць час, а на полі працаваць - няма.
Чорт. Купіў дзед дуду на сваю бяду. (Рагоча.)
Лешы. Хлеў ракам, хата бокам і музыка з адным вокам. (Смяюцца разам.)
Нарэшце дзеці прыводзяць Музыку-Варажбіта.
Старац. Выйдзі, Музыка-Варажбіт, зайграй у сваю Залатую Сямігаласную трубу.
Пад гукі найгрышу Музыка-Варажбіт выходзіць на сярэдзіну сцэны. Усе расступаюцца.
Старац. Вось Музыка-Варажбіт, які добрых людзей весяліць, а ліхім без нажа сэрца рэжа. Сваім граннем зачароўвае нежывую прыроду так, што яна і лісточкам не варухне. Звяры, птушкі, жывёла зачаравана слухаюць. Як ты так навучыўся 12-ю салаўямі іграць-спяваць?
Музыка (спакойна). Божухна-Бацюхна, Прачыстая Матухна, Зара-зараніца, Божая Па-мачніца, Праведнае Сонца, Святыя, Вясёлыя Зоркі - я не знаю. Гасподзь знае і мне памагае.
Старац. Добра, рассудзі нас, даўно ідзе гэтая бойка. Хто з нас сільнейшы? Хто з нас му-дрэйшы?
51
Музыка-Варажбіт (павучальна). Што ж, яшчэ Прашчуры нашы верылі, што паміж Не-бам, Зямлёй і Падземным светам ёсць нябачная сувязь. Яна існуе і сёння. Багі, Дэманы, Нячыстая сіла - усё гэта і цяпер уплывае на людзей. He намі заведзена, не нам і адмяняць. Усё, што існавала і існуе сёння - Памяць Стагоддзяў. Аднясіцеся з павагай, з пашанай, зберажыце гэты Скарб, кожнае слова. I трэба, каб старыя малым пе-раказвалі, каб і тыя ведалі. У гэтым будзе веліч Ваша.
Старац (усміхаецца). Вось як, хітрасцю хітрыся, мудрасцю мудрыся.
Музыка-Варажбіт. Абаронена Зямля Небам.
Старац. А мы - харошым словам. (Удзельнікі згаджаюцца, ківаюць галовамі, радасна ус-міхаюцца.)
Музыка-Варажбіт. Цяпер, і заўсёды, і на Векі Вякоў.
Пачынаюць гучаць дуды або сурмы. Удзельнікі свята выходзяць на край сцэны, кланя-юцца і сыходзяць праз залу, між гледачоў.
Кола
[5]
ЗАСЛОНА
Літаратура
1. Арлова, Г. П. Беларуская народная педагогіка / Г. П. Арлова. - Мінск : Нар. асвета, 1993.
2. Беларуская міфалогія : энцыклапед. слоўнік/склад. С.Санько,Т. Валодзна,У. Васілевіч і інш. - Мінск : Беларусь, 2004.
3. Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / скл. В. С. Семянякоў. - Мінск, 1989.
4. Зямля стаіць пасярод свету... Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кніга 1 / склад. У. Васілевіч. - Мінск : Маст. літ., 1996.
5. Міфалогія. Духоўныя вершы / склад. А.М.Ненадавец. - Мінск : Бел. навука, 2003.
6. Тэатралізаваныя школьныя святы / А.Ю.Лозка, І.І.Кірчук. - Мінск : БелЭн, 2004.
7. Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў. - Мінск : Беларусь, 1994.
52
Каментарыі да песень
[1] Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні/склад. і адказ. за вып. В. С. Семенякоў. -Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 71. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танцавальнай твор-часці МІК3 у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці.)
[2] Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні /склад. і адказ. за вып. В. С. Семенякоў. -Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 29. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танцавальнай твор-часці МІК у Глускім раёне Магілёўскай вобласці.)
[3] Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні/ склад. і адказ. за вып. В. С. Семенякоў. -Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 82-83. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танцавальнай творчасці МІК у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці.)
[4] Гл. каментарый 1.
[5] Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. і адказ. за вып. В. С. Семенякоў.
53
Старац - жабрак. - «Слухайце мяне, дзетачкі, людочкі мае добрыя, слухайце, што раскажу я вам».
Умасцы Жыценя (майстар І.Коваль) I. Кірчук. «Жыцень хлеба даў» або «Жыцень з кабзой - голад на дварэ»
54
Вясёлка. Махне левай рукою - наліваецца колас
Талака - апякунка жніва і ўрадлівасці
55
Ягіня. Гэта гаспадыня ўсіх ведзьмаў. У ночы яна робіць розныя паскудствы. Ездзіць у ступе, таўкачом паганяе, а памялом след замятае*
Лешы, Дамавік, Каза. - «Відаць, сёння Рабінавая ноч, калі ўсёзлое з пекла на свет павылазіла».*
56
Чорт іЛешы. - «Хлеўракам, хата бокам і музыка з адным вокам».*
Вадзянік. - «Гэты свет і плачучы пераплачаце, а той і скачучы не пераскачаце».*
* Фота Альфрэда Мікуса, 2019 г. Фестываль «Конікі» ў Давыд-Гарадку.
57
ГЛАВАІІ
Тэатралізаваныя святы і абрады для вучнёўскіх і студэнцкіх калектываў
МАСЛЕНІЦАПАЛІЗУХА
Галоўныя дзеючыя асобы
Мірон - гаспадар Наста - гаспадыня Юнона - дачка (13 год) Стах - сын (16 год) Сяброўкі Юноны:
Таццяна(15 год)
Параска (14 год)
Сябры Стаха: Радзівон (17 год) Тарас (18 год)
Амяліна - суседка (20 год)
Яўсей - сусед (20 год)
Галя і Фёдар
Халімон - дзед
Зося - баба (павітуха-пупарэзніца)
Парамон - дзед
Фрося - баба
Музыкі
Пераапранутыя
Карчмар
1 ДЗЕЯ
Дзея адбываецца ў драўлянай карчме. Пасярод памяшкання стаіць доўгі стол, вакол яго - лавы і ўслоны, каля ўваходу - паліца ці шафка з посудам. Збоку стаіць кафляная грубка або камін для абагрэву памяшкання, мураваная печ для прыгатавання ежы. Карчмар нешта робіць. 3 шумам адчыняюцца дзверы, заходзяць дзед Парамон і яго сябар дзед Халімон.
Халімон (весела). Добры дзень, Парамоша.
Парамон (усміхаючыся). Добры дзень, Халімоша. Даўно я цябе не бачыў. Можа, хварэў?
Халімон. Плюнь-дунь! Паправіўся ўжо.
Парамон (здзіўлена). Няўжо?
Халімон. Пляваў, як кажуць, на грудзі, цяпер - на бараду.
Парамон. А каб цябе качкі стапталі, як ты на розныя хітрыкі здатны.
Халімон. Што ты, давай лепш па кубачку збітня, пакуль нашы каханыя не наляцелі на нас, як крумкачы на гарбузянку. (Смяюцца.)
Дзяды сядаюць на лаву. Карчмар прыносіць ім па кубку. Яны, задаволеныя, працягваюць гаворку.
Парамон. Ну, што, Халімончык, дачакаліся Масленкі-палізухі?
Халімон. Так. Наша Масленка гадавая, яна ж госцейка дарагая. Яна пяшком к нам не ходзіць, усё на коніках раз’язджаіць.
Парамон. Так, о то ж! Улас - конскае свята якраз. Я ж, глядзі, сёння і не працую.
Халімон (мякка). Відаць, ты і ў будні не вельмі да работы. Хітрэц.
Парамон (ганарыста). Я сёння лепшы корм сваім конікам даў. А ўвечары маладых ко-ней буду аб’язджаць. Кругом вёскі паганяю «нячысцікаў», каб іх. Развялося, як дзед казаў!
Халімон. I я буду. Ужо прыгатаваў дугу, кветкі, званы. Як лялечкі коні будуць.
Парамон (папіваючы з кубка). Сёння мая старая зранку занесла цяляткам аладкі - каб былі здаровыя, тлустыя. Але глянуў, нешта кабыла такая панурая была. (Чухае галаву.)
Халімон (трывожна). Дрэнна, можа, і не пражыве года. Ведаеш, чаму?
Парамон. Як гэта не пражыве? (Насмешліва.) Вядун.
Халімон (трывожна). Ці акалее, ці воўк з’есць. А можа, у цябе, браток, завёўся Хлеўнік?
Парамон. Можа. Кабыла слабая, худзее на вачах.
Халімон. Відаць, Хлеўнік ездзіць па начах. Ці чуў што?
60
Парамон (трывожна). Ну, хтосьці б’ецца па начах, кідаецца. А зранку стаіць кабыла мая змыленая. (Далей, жартуючы.) Як ты пасля карчомкі.
Халімон (не слухае жарт, задумваецца). Відаць, хоча скінуць Хлеўніка. А ведаеш, кажу-ць ён баіцца сарокі.
Парамон. To трэба будзе павесіць над дзвярыма канюшні. От убіўся. (Злосна.) Пайшла немач, погань на ўзвей вецер! Цьфу! (Плюе.)
Халімон. Але, як каму. Аднаму Хлеўнік і песціць коней, і заплятае грывы, і падкладае
больш корму. А другому і выдзірае шэрсць, і грывы і хвасты ў каўтуны скру-чвае. Як каму. Ліха яго ведае, чаму.
Парамон. Але, цікава, Халімоша, Хлеўніктолькі коням шкодзіць, а ніколі козам і свінням.
Халімон (усміхаючыся). Рагатых я і сам баюся. (Паўза.) Ну, яшчэ па кубачку, пакуль ціха? (Азіраецца па баках.)
Парамон. Давай. Гэй, карчмар! Прыснуў ты там, ці што?
Халімон (нецярпліва). Нясі, пакуль мы тут не разышліся, як парубкі на вячорках.