• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Карчмар зноў спакойна прыносіць сваім старым знаёмым дзядам збіцень.
    Парамон (глытнуўшы, задаволена). Ай, прыгожая зіма. I горкі ледзяныя, нібы цяжарная маці, што вось-вось разрадзіцца. Я больш зіму люблю.
    Халімон. Вядома ж, менш работы. (Смяецца.) От, і Уласій прыгожы так нам дапамагае, ахоўнічак жывёлы, багацця на падворку. He нацешуся, далібог.
    Парамон. Праўда! (Пяе няскладна.) А ў нас сягоння Улас, радзі Божа лён у нас, залатое насеннейка, срэбранае карэннейка.
    Халімон. Памятаю, у гэты дзень дзед наймаў пастуха і рабіў новыя сані. Запрагаў
    трохгадовага каня, аб’язджаў і прыглядаўся: калі той ледзьве паўзе, то да-лей ён такога каня не гадаваў. Разумныя былі дзяды нашы, толькі паспявай вучыцца.
    Парамон. А мой раіў не рабіць вазы з дрэва яблыні ці грушы. Неяк не паслухаў раз,
    то такі воз быў цяжкі. Ледзь збьгў на рынку цыганам. Тыя яшчэ і з грашыма ледзь не зманілі.
    Халімон. Цыганам? А ім усё роўна, што цягаць... (паўза) і з якога падворка. I я раз ба-цьку не паслухаў - узяў з сабою кошку на кірмаш. Хоць той мяне папярэдзіў.
    Парамон. I што? (Смеючыся.) Ледзь воз коні цягнулі? Такая ж цяжкая.
    Халімон (сур’ёзна). Як і казаў бацька, замучыла коней. (Паўза.) Яно, гэтых прыкметаў,
    забабонаў да чорта. Ведаеш, от праўда: у каго чорныя валасы, таму не можна трымаць кароў, коней, авечак белай масці.
    Парамон. Чаму? He вядуцца?
    Халімон. Бо злыя людзі і звяры будуць зводзіць скаціну.
    Парамон. А як гаспадар лысы? (Рагоча.)
    Халімон. Няхай на свінні гарцуе, шальмец! (Смяюцца абое.) Ведаю толькі, у каго не ра-
    стуць ні вусы, ні барада, той ні баба, ні чалавек. (Прыглядаюцца адзін да адна-го.) Во! Здаецца, у нас ўсё па-Божаму. (Сядзяць і п’юць.)
    Парамон. Я яшчэ памятаю, як мой бацька хадзіў у гэты дзень «галаву масліць».
    Халімон (штурхнуўшы). Маслам? Ці чым іншым, Парамон?
    Парамон. He, як зяць да цешчы на бліны. (Задумваецца.) А ўжо што ў тыя часы на санках выраблялі! I старыя, і малыя. Сёння не тое, не той спрыт. Няма чым дзівіцца.
    Халімон. Яно, і моладзь не тая, і мы трошкі пастарэлі, каб ім паказаць, як Масленку
    сустракаць трэба. (Успамінаючы.) А мы на маразянках, вырубленых з ракі ка-валкаў лёду - ух! Як мага далей імкнуліся заехаць, каб лён-даўгунец так рос. To ўжо старыя казалі. А цяпер? Абы з гары!
    61
    Парамон. А, браточку. To хто на чым: на ледзяшах, на дошках, на скамейках, а бабы нека-торыя - то на прасніцах! A то яшчэ перакуляцца нагамі дагары - смех! Ляцяць з гары, як козы рагатыя. (Смяецца.) Спадніцамі снег заграбаюць, як лапатаю.
    Халімон (ківае галавою). Дзед калі абнаўляў сані, то садзілася 20-25 чалавек!
    Парамон (здзіўлена). Што ты кажаш? Хіба адзін на аднаго?
    Халімон. Ну! Смеху было: ляцяць з гары стрымгалоў, пазабівацца маглі.
    Парамон. Кажуць, толькі такія сані і будуць потым лёгкія на хаду. А арэлі, памятаеш?
    Халімон (у захапленні). Памятаю, Парамончык, памятаю... (азіраецца па баках) што і да сваёй Зосі трэба ляцець, бо як яна тут нас угледзіць, то памяць можам страці-ць і без саней.
    Парамон (душыцца са смеху). Ледзяшамі зробіць. (Праз паўзу.) Добра, і я падыбаю, але ж сустрэнемся на тыдні: тут ёсць каму пару калодак зачапіць. Гэтым перастаркам.
    Халімон. Ну, і Масленку-палізуху трэба справадзіць. Бывай, жавараначак ты наш.
    Парамон. О, ён якраз сёння павінен першы раз заспяваць. I ты бывай, каб цябе рак убрыкнуў. 3 табою што піў, што не піў.
    Халімон (перадражніваючы). Што, ні ў адным вочку?
    Парамон. Так, толькі ў вуху звініць.
    Халімон (сумна). To Анёл з Д’яблам за душу спрачаюцца.
    Парамон (азіраючыся). Цьфу, ты!
    Халімон. Нельга пляваць, братка, на зямлю, бо на Тым Свеце будзеш гарачую патэль-ню лізаць.
    Парамон (разгублена). Ой, але ўжо не падымеш, хай цябе. Бывай.
    Дзяды сыходзяць з карчомкі. Халімон, не спяшаючыся, напявае песню.
    Халімон (імправізавана).
    А мы Масленіцу дажыдалі, усё на горушку выбягалі.
    Гору масліцам палівалі і сырніцэй пасыпалі.
    А ты, гара, будзь катліва, нашы бабушкі вуркатлівы.
    (Далей гаворыць убок.) Зараз мая вуркатлівая Зосечка ўбрыкне, толькі трымай-ся. (Сыходзіць са сцэны.)
    2 ДЗЕЯ
    Вуліца. Драўляная зрубная студня з дубовых плах з калаўротам. Ідзе снег. Ля студні су-стракаюцца з вёдрамі Фрося (жонка Парамона) і Зося (жонка Халімона).
    Фрося. Добры дзень, Зосечка. Зноў ляціш, як пчолачка. Заўсёды вясёлая.
    Зося. I не кажы, усё спяшаюся. (Ставіць вядро.)
    Фрося. А ці не бачыла майго старога?
    Зося. Я і свайго не бачыла. Недзе падхапіўся зранку, можа, дзе з тваім?
    Фрося. Столькі працы - Масленка ж, а мужыка ў хаце няма. Як жывеш, суседачка?
    Зося. He кажы, мы з Халімонам так кахаліся, так кахаліся, а як у адну хату прыйшлі, дык за чубы ўзяліся. (Смяецца.)
    Фрося. Ой, а ў мяне ёсць што есці, піць, ды няма з кім жыць. Мой Парамон часам дурны, як варона, а часам хітры, як чорт. Дзень спіць, а як працуе, то, як старога, за ба-раду цягне. (Ставіць вядро, цяжка ўздыхае.)
    Зося. Ой, відаць, ужо нагатавала на Масленку?
    Фрося. Што, я? Гэта ж ты ў нас вядомая «павітуха». Наляцяць дзеці.
    Зося. Дзеці - добра, няхай растуць і здаровыя гадуюцца. Але што работы многа перад святам, то так.
    62
    Фрося. На Запускі нашы гаспадыні то ўсе мардуюць сябе гатаваннем.
    Зося. Так, то пячы, то вары, нават поту ўцерці некалі.
    Фрося. Здаецца, ежа звычайная, але толькі багата заскварана салам, свежанінаю.
    Зося. Я таксама вару квас, капусту, але вару так, як мама мая варыла, каб заслалася ўсё тлушчам. А ты?
    Фрося. Ой, у мяне верашчака аж перапаўняецца скваркамі. To ж Парамон аж млее, есць і пацее. Крупнік яшчэ, гарохавы суп. Майму толькі паспявай падносіць.
    Зося (ганарыста). А мой то яшчэ кладзе 2-3 каўбасы. А што яшчэ прыгатавала?
    Фрося (хваліцца). Як заўсёды - студзень.
    Зося. 3 ног?
    Фрося. He з галавы, вушэй.
    Зося (таксама хваліцца). Я ж яшчэ кашу, крупнік зрабіла, бо, сама ведаеш, унукі на-ляцяць: «Давай, баба, не скупіся».
    Фрося. А, што нада, то трэба. Хай іх Бог беражэ, малых гэтых. Радасць ім вялікая - горкі, снег. Тут і сама б з гары з’ехала. Але сані трэба паглядзець.
    Зося (мякка). Як снег - то гэта Бог сцеле пярыну, каб жыта не замерзла, сцеле дарожкі, каб было добра вазіць сена з балота. (Смеючыся.) Нашым дзядам-гультаям.
    Фрося. Ага, гэта, як мяцеліца - то людзі кажуць: нячыстая сіла гуляе з радасці, што ў пекла ідуць грэшныя душы. Але, трэба і дахаты. 3 табою станеш - не нага-ворышся.
    Зося. Паспееш. (Цягне за руку Фросю.) Дзе мы яшчэ пагаворым? Нашы дзяды то хоць у карчомку залятуць.
    Фрося. Думаю яны там, здагадваюся.
    Зося. А што старым зімою, няхай пасядзяць, ведаюць, што будзем шукаць хутка.
    Фрося. Слухай, забыла зусім, сон бачыла. Ты ж мудрая, разгадай.
    Зося. I сама можаш, усё ведаеш, усё.
    Фрося. Паслухай, прашу. Сніўся мне сон: еду я вярхом, але вымазана ў сажу і барада ў мяне доўгая-доўгая!
    Зося. Няўжо?
    Фрося. Еду на кірмаш, гусей белых над галавой шмат. Людзі, цыганы, жыды вакол мяне. Потым ем бліны, п’ю піва, якога цярпець не магу! Потым, здаецца, мядзведзь гнаўся, але не дагнаў. Іду, плачу, а тут сабакі наляцелі, пачалі кусаць. Прачнула-ся, не магла дзень адысці. To што?
    Зося (разважаючы). Сажа - добра, грошы. Гусі - на снег.
    Фрося. Барада?
    Зося. Бараду мець ува сне - багацце.
    Фрося (весела). Ой! А цыганы?
    Зося. Цыганы - то чыясьці хітрасць, тут сцеражыся.
    Фрося. Слухай, але каб я вярхом калі? Баюся глядзець нават.
    Зося. Вярхом ехаць - гонар і слава, бліны есці - пісьмо атрымаеш. Ад свайго дзеда, відаць.
    Фрося. А кірмаш?
    Зося. To быць у кампаніі. От на Масленку і будзеш. To я пайду, Фросечка.
    Фрося. Пачакай! А сабакі - то што?
    Зося (трывожна). Яшчэ цётка з-пад Вільні вучыла: калі кусаюць сабакі, трэба тройчы «Ба-гародзіцу» згаварыць, каб Бог перамяніў, бо, напэўна, нехта будзе біць, мо, Парамон?
    Фрося. Я яго сама, як што. Але дзякуй за сон.
    63
    Зося. Але вось я на Купалле, маладзіцаю, сасніла ваўкоў - і ў гэты ж год замуж выйшла. Хочаш вер, хочаш не вер. Усё, рыбачка, няма часу - працы яшчэ шмат.
    Фрося. Дзякуй, я таксама дахаты. (Усміхаючыся.) Мо, каханы ўжо на лаве пад кажушком дрэмле, то я знайду яму працу каланіцаю. Бывай.
    Зося і Фрося, нагаварыўшыся, так і ідуць з пустымі вёдрамі дахаты.
    3 ДЗЕЯ
    Чыста прыбраная хата бабы Зосі. Да яе ў госці прыходзяць Мірон, яго жонка Наста, унукі Юнона і Стах.
    Юнона і Стах (заходзячы). Добры дзень, бабулечка!
    Зося (радасна). Добры, праходзьце, зачакалася. Няма ды няма. Думала, што і не прыйд-зеце ўжо. Але Халімона да вечара не будзе - у суседа ён. Распранайцеся.
    Мірон (дапамагае дзецям, жонцы). От, мама, скажаце, хоць раз мінулі мы вас на Масленку?
    Зося. Ага, каб ты адмовіўся ад маіх бліноў?
    Мірон (усміхаецца). Мы і самі вам пірог прынеслі. Нясі Стах.
    Зося. I я рыхтавалася: унучкаў пачаставаць блінцамі, абаранкамі, наліснікамі.
    Наста. Ой, толькі гэтак? To мой Мірон зараз і ўцячэ ў шынок.
    Зося. Маю, маю і яму «кропельку», пакінула. Памагай, Настачка, стол рыхтаваць.
    Пакуль рыхтуецца стол, унукі сядзяць з бабуляй.
    Зося. Ну, унучачкі, пост з грыбамі, а Масленка з блінамі? Задаволеныя, відаць?
    Стах. Бабуля, ты ведаеш, мы ўсё ў цябе любім пакаштаваць.
    Зося (узгадваючы). Гэта ў пост мы заўсёды галодныя хадзілі.
    Юнона. To ж усе так.
    Зося. Звараная бульба з саладухай, ці хлеб з саладухай. Уся яда.
    Стах. Саладухі я не еў. Бульбу люблю.
    Мірон. Адной картопляю толькі жывіліся некалі.
    Зося. Мілту рабілі з авёсу.
    Юнона. Я не ела такое, бабуля, смачна?
    Зося (быццам не чуеЮноны, разважае). He, пост даўней захоўвалі з усёй строгасцю.
    Мірон. To і я памятаю, што жанчыны з груднымі дзецьмі таксама пасціліся.
    Зося. Так, сядайце за стол, частуйцеся. А я зараз зяцьку «пачастунак» прынясу, бо ве-даю - і не сядзе без яго за стол. (Выходзіць з пакою.)
    Стах (да Насты). Мама, а чаму бабулю клічуць «павітухай»?
    Наста. А ты сам спытай.
    Зося вяртаецца, ставіць на стол яшчэ розныя прысмакі. Гаворка працягваецца.
    Стах. Бабуля, можна я ў цябе нешта спытаю?
    Зося. Спытай, унучачак мой.
    Юнона. А ці ты нам раскажаш?
    Зося. А чаму не. Можа, пра дзеда? To ён сёння з Халімонам рыхтуе сані на Масленку.
    Стах. Казалі сябры мне, што не раскажаш.
    Зося. Ну, хіба скуль дзеці бяруцца? (Смяецца.)
    Стах. He, чаму цябе клічуць «пупарэзніцай»?