Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Стах (паглядаючы весела). А каму? Тут усе ведаюць, каму на гэтую Масленку «воз дроў» на падворак.
Радзівон. Ой, ёсць каму! (Ходзіць вакол хлопцаў.) Ёсць! (Хапае за рукуЯўсея.)
Сябры акружаюць Яўсея і прывязваюць яму да нагі «калодку». Хлопцы і дзяўчаты жартуюць.
Радзівон. Чаму, шальмец, не жэнішся?
Тарас. Чаму, пераростак, па начах валэндаешся?
Стах. Чаму Род свой не працягваеш? Як бацька твой.
Яўсей (пачынае апраўдвацца). Яшчэ не знайшоў. (Стараецца адвязаць «калодку».) Радзівон (моцна прывязвае «калодку»). Вось табе, перастарак, «калодка».
Тарас. Каб не бегаў.
Стах. А хутчэй жаніўся.
69
Яўсей (перастае адбівацца ад хлопцаў). Як я з «калодкай» жонку знайду?
Радзівон. Як нацягаешся «калодкі», то потым хутка знойдзеш.
Тарас. А не жэнішся на другі год, то цэлую калоду на ланцугу зачэпім.
Яўсей. Што вы? Калоду?! А, браточкі, а ці можна адкупіцца?
Тарас. Што? Зноў адкупіцца, як і ў той год некалькі манет?
Яўсей. Дык вы ж мне пад вакном такія дражнілкі спявалі. Сораму!
Радзівон. Бач, за год дзяўчыны не знайшоў, а дражнілкі-жанілкі памятае.
Стах (імправізавана). I цяпер паспяваем: «Калодка красіва?»
Радзівон і Тарас (падпяваюць няскладна). Красіва, красіва!
Стах (імправізавана). Цябе, маладога, украсіла?
Радзівон і Тарас (падпяваюць няскладна). Украсіла, украсіла.
Стах (далей проста гаворыць). Ты ж, маладзенькі, не трусіся.
Радзівон і Тарас (здзекліва). He трусіся, не трусіся.
Стах (спакойна). За калодку расплаціся.
Радзівон і Тарас. Давай, расплаціся, расплаціся.
Яўсей дае грошы, «калодку» здымаюць з нагі.
Радзівон (хаваючы грошы). Давай яшчэ якога нежанатага знойдзем?
Тарас. Давай! (Яны збіраюцца сыходзіць са сцэны.)
Яўсей. Пачакайце мяне, басурмане. Грошы ўзялі і на мяне забыліся?
Стах (азіраючыся). To і я з вамі.
Хлопцы гуртом цягнуць «калодку» ад хаты да хаты, прывязаўшы да яе дзве вяроўкі. У гэты час дзяўчаты падыходзяць да Амяліны. Мірон і Наста паглядаюць збоку.
Таццяна. Ну што, табе таксама «калодку»? Колькі будзем чакаць вяселля?
Амяліна. А, сястрыцы мае, пашкадуйце. Хутка. Што я ? Гэта ж ад хлопца больш зале-жыць. Я гатова.
Таццяна. Зноў маніш?
Параска (сяброўкам). Яшчэ нечага чакае? Ведаеш, бяры сабе Яўсея! I будзеце разам жыць, а?
Юнона (нясе «калодку»). Во! Ужо і дровы будуць у маладую сямейку.
Наста (жартуе). Будзеш, Амяліначка, печ паліць. I хутка.
Мірон (смяецца). Будзеш свайго перастарку карміць. Яўсей, відаць, здольны паесці.
Амяліна. Ой, дзевачкі, пачакайце, лепш я вас у карчомку запрашу.
Таццяна. Гэта і так будзе. Але завядзёнка ў нас. Дзяржы яе!
Параска. Пашкадуем, але трошкі. Чапляй ёй «трэску». (Амяліна хоча выкруціцца.) He ад-круціцца.
Юнона. Так, няхай не перабірае!
Мірон. Яўсея хай «пасе», бо з другой вёсачкі і гэтага пацягнуць.
Сяброўкі сілай чапляюць Амяліне «трэску» або бант. Чуецца музыка, спевы. На сцэну выходзяць «пераапранутыя», што ў руках трымаюць скавароды, чарпакі. Яны нясуць чу-чала Масленіцы. Разам з імі Парамон, Фрося, Зося і Халімон. Яны нагадваюць «цыганскі табар», бо ўсе ў рознакаляровых хустках, высокіх шапках з саломы. Вяртаюцца і хлопцы, але без «калодкі».
70
А ўжо, дзевачкі, Масленка, Масленка
J = 116
А ўжо, дзе - вач - кі, Ма - слен - ка, Ма - слен - ка.
А ўжо дзевачкі, Масленка, Масленка, Прыляцела к нам ластаўка, ластаўка, Як села йна на калу, на калу, Кідала масла па каму, па каму, А хто зловя, то й таму, то й таму. Маладая Таня злавіла, злавіла, А масла бочку тапіла, тапіла, Свайго Званьку карміла, карміла.
[3]
Таццяна (пазнаўшы бабу). Ой, дзеванькі! Фрося! Глянь, вусы сажай намалявала. Параска. Ага, думала не пазнаем. Мудрэц.
Юнона (рагоча, ўбачыўшы дзеда). А Парамон бураком шчокі нацёр. От хітрэц! Стах. А, Божа! Халімона ледзь пазнаў. Страшны які! Хіба цыган ці чорт?
Уся працэсія «пераапранутых» выходзіць на сярэдзіну сцэны.
Зося. Так, грамада! Што прыціхлі? Ці сёння не свята? Масленіца!
Усе (крычаць). Масленіца! Масленіца!
Зося. Ну што, чучала паліць будзем?
Усе (крычаць). Будзем! Будзем!
Халімон. Будзем, але спачатку давайце яе з гары пракоцім. На маіх санях. Парамон. Каб толькі вытрымалі. Давай, а потым усё роўна спалім!
Фрося. Добра, але ўсё будзе на гары за вёскай. He тут, на вуліцы ля хат. A то Масленка і хаты зліжа, і падворкі. На гару яе!
Мірон. Згодны, на гару! I попел рассыпем, каб духу яе не было!
Наста. Нагамі затопчам, каб нічога ад яе не засталося!
Зося. У снег, у снег яе! Ух!
Халімон. Так, каб быў ураджай. (Бярэ ў рукі ад хлопцаў чучала Масленіцы.) Фрося (прыпявае і ходзіць вакол чучала). А мы Масленіцу пракацілі.
Парамон (падпявае і паглядае на чучала). У сняжок яе закапалі.
Наста (пачынае прытанцоўваць разам з Фросяй вакол чучала). Масленіца-пакатуха, пра-цягніся ты да Духа!
Халімон (да хлопцаў). Дзеткі, а ці падрыхтаваліся вы да вогнішча? Паненка мая змерз-ла. (Падымае чучала ўгару.)
Радзівон (выходзіць наперад). He, будзем вас, дзядоў, чакаць.
Тарас (цягне Радзівона за руку). He бядуйце, не хвалюйцеся, бабы-дзяды, ён жартуе. Яўсей (весела). Усё падрыхтавалі, як вы нам казалі.
71
Халімон (павучальна). Але старызну на вогнішча трэба ўкрасці. (Далей сурова.) Прасіць нельга ні ў кога. Барані Божа!
Радзівон. А мы і не прасілі. Разумеем, тайна! Ужо ўсё сабралі і твайго, дзядуля, двара не мінулі.
Халімон. Што? От, я вас! Можа, дзе вазок дзеда зачапілі?
Тарас. Ужо ўсё на гарэ. Запалім, то ўбачыш, ці ёсць твой вазок, чы не.
Халімон. Ай-я-яй! Глядзіце ў мяне. Шкоднікі. (Весела ўсміхаецца.)
Парамон (да Халімона). А і ты не перажывай, будзем ехаць на маіх санях з гары, калі паламаем, то і іх спалім. Няхай згарыць у агні ўсё старое, абы мы засталіся.
Фрося. Ну, і чаго мы стаім? (Паказвае на дзядоў.) Заслухаліся гэтых казачнікаў?
Зося (паказвае на чучала) Вось і прыйшоў час на провады. Прашчай, Масленіца.
Халімон (прыкідваецца, што плача). Ой, і шкада.
Парамон. I трэба. Трэба, браток. Прыйшоў яе час. Некалі прыйдзе і наш.
Халімон. Плюнь.
Зося (выходзіць наперад і становіцца пасярод дзядоў). Пара, людцы мае. Пара.
Халімон. Бяжыце, хлопцы, на гару, паліце агонь. (Хлопцы ідуць на сярэдзіну сцэны.)
Парамон. Хай агонь неба нагрэе.
Зося. Няхай лёд растае.
Фрося. Няхай зямля Масленіцу прымае.
Парамон (бярэ ў рукі чучала адХалімона). Вон ад нас, страхоцця! Пайшла!
Халімон. Убірайся вон! (Дапамагае несці чучала Парамону.)
Радзівон. Масленіца-палізуха, вон! (Пачынае бегаць вакол чучала, якое нясуць дзяды.)
Таццяна. Ты ўсё масла палізала. (Таксама бегае разам з Радзівонам.)
Стах. Вон, Масленіца! (Далучаецца да сяброў.)
Юнона. Ты ўвесь сыр пажавала. (Таксама становіцца ў круг.)
Тарас. Ідзі прэч! (Прытанцоўвае збоку.)
Параска (крычыць). Ідзі да Кіева, бо ты нам усё выела.
Амяліна (крычыць). Ідзі да Кракава, бо ты нам накаркала.
Яўсей (крычыць). Ідзі да Бучына, бо ты нам надакучыла.
Тарас (крычыць). Ідзі да Пятра, бо ты нам ужо дапякла.
3 крыкамі, свістам і музыкай усе нясуць чучала на сярэдзіну сцэны, дзе падрыхтаваны «агонь». Чучала ставяць на ўзвышша, абкладаюць яго старызнай. Пакуль усё «гарыць», уд-зельнікі свята спяваюць і скачуць ля «агню». Калі чучала «згарае», музыка перастае іграць.
J = 78
Чаму, чаму цябе, Маслініца, ня сем нядзель?
Ча - му, ча - му ця - бе, Ма - слі - ні - ца,
72
Чаму, чаму, цябе, Маслініца, ня сем нядзель? Маслініца! Адна, адна нядзелька, тая караценька, Маслініца! Сядзела, сядзела сарока на калу, на калу, Кідала, кідала масла па каму, па каму, А хто, а хто й ўхопя, дак таму, дак таму, Красна, красна Хрысцінка ўхапіла,ўхапіла, У чара... ў чарапочку стапіла, стапіла, Свайго, свайго Іваньку карміла, карміла.
[4]
Парамон. Добра, усё добра, мае дзеткі, а ці не забыліся вы сёння пра дараванне?
Яўсей. Што? Памятаем. А што?
Халімон (павучальна). Пра ўсеагульнае прашчэнне.
Парамон. Відаць, за гулямі, горкамі і блінцамі галоўнае запамятавалі.
Халімон. Навучым, дзеткі. Спакойна. Ёсць каму.
Наста (першая падыходзіць да Мірона). Прабач мне, мой каханы. (Кланяецца.) Прабач мне ўсенько.
Юнона (таксама падыходзіць да Мірона). Прабач мне, татка родны, можа, чым калі са-грашыла перад табой. Прабач.
Стах (таксама ідзе да Мірона). I мне прабач, татачка, можа, я калі справай ці языком саграшыў. Прабач.
Мірон (нізка кланяецца жонцы і дзецям і таксама просіць прабачэння). Даруй і ты мне, мая жоначка, даруйце мне, дзетачкі мае. Можа, і я вас чым кольвек пакрыўдзіў. (Абдымае дзяцей і жонку.)
Таццяна і Параска таксама абдымаюцца з левага боку сцэны. Нешта ціха гавораць адна адной. Радзівон і Тарас абдымаюцца з правага боку сцэны. Амяліна і Яўсей стаяць разам, хлопец трымае дзяўчыну за руку, яны ўзіраюцца адно на аднаго. Абое маўчаць. На сцэну выходзяць Парамон з Фросяй і Зося з Халімонам. Дзяды здымаюць хусткі.
Парамон (кланяецца). А кветачка, мая Фросечка, прабач мне за мае памылкі, што быў
да цябе такі пылкі. За карчомачку. Прабач усё.
Фрося. I ты мне - за словы мае крэпкія. (Абдымаюцца.) Дзядок, ты мой галубок. (Ца-луюцца.)
Зося (да Халімона). I ты, Халімончык, прабач мне за мае нядобрыя словы, не трымай злосці... (праз хвіліну) бо папсуеш косці. Прабач і ўсё.
Халімон (да Зосі). Што ты, ягадка мая, і ты не злуй на мяне, прабач, прашу. (Звяртаецца
да публікі.) I вы нас прабачце, людочкі мілыя. (Усе ўдзельнікі свята кланяюцца.) Можа, мы вас чым таксама пакрыўдзілі. Прабачце. I жывіце ў згодзе.
Парамон. Няхай вам усім Бог дапамагае жыць.
Халімон. Няхай шчасціць.
Усе ўдзельнікі свята выходзяць на край сцэны.
Наста. А нас Масленка абманіла?
Усе. Абманіла.
Мірон. На сем нядзель посту пасадзіла?
Усе. Пасадзіла!
Стах. Хлопцы! На белую капусту.
Юнона. Дзяўчаты! На горкую рэдзьку.
Халімон (усміхаючыся). Але хутка бяжыць час, дзетачкі, унучачкі мае.
73
Фрося. I зноў будзе свята ў нас, не паспееце азірнуцца.
Халімон. Дай Бог, каб дажылі.
Зося. Дай Бог, каб здаровенькія дачакалі.
Гучьіць развітальная песня, і ўсе ўдзельнікі свята сыходзяць са сцэны.
J= 108
А ты, Масленіца-пылізуха
А ты, Ма - сле - ні - ца - пы - лі - зу - ха,
пы - лі - жы - ка мя - не хуць да Ду - ха.
А ты, Масленіца-пылізуха, Пыліжа-ка мяне хуць да Духа.
А ты, Масленіца-каталічка, Чаго ты сёлета нівялічка?