• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Батрак. Ну, а і праўда, нам на боты.
    Павадыр. Бо, каб ты ведаў, колькі мы стапталі, пакуль твайго двара дапыталі.
    Цімох. Добра. Прынясу я вам цецерука запечанага, але не цэлага, а толькі пакаштаваць. Гэта няхай вам мая старая піражкоў цэлых дасць.
    Агаф’я. Так, якая я табе старая?
    Цішка. Ой, не, не, малодачка мая. He крычы, кветачка, бо налета за пастуха згодзяць.
    Пачьшальнік. Цішка, не хітры, не трэба нікуды ісці.
    Цішка. Чаму, дзеткі мае?
    Пачынальнік. А таму, што ўжо нешта зачапіў і пад кажушком хаваеш, так?
    Цішка. Ну, так, хіба вас абдурыш? (Дастае бутэльку.) Гудзіце, як бабы на сварлівым балоце.
    Пачынальнік. Якім балоце?
    Цішка. Ато не ведаеце, слухайце, можа, ціха будзе на падворку. Байка.
    Лалымшчык. Нарэшце, а я ўжо думаў не парагочам.
    Цішка. Зараз, аж слёзы пацякуць. (Смешна кашляе.) Дык вось, за нашым лесам балота. Прыйшлі неяк на сенакос бабы, вось такія сама языкатыя, як і вы.
    Батрак. Глядзі, Цімох, нажартуешся ў нас.
    Цішка (не звяртаючы ўвагу на пагрозу). I як пачалі спрачацца, аж да бойкі дайшло. Убачылі гэта чэрці, што жылі ў балоце, выскачылі і давай дапамагаць сварыцца. Паднялі такі лямант, візг аж пацямнела. Пачуў гэта Бог і паслаў свайго Анёла навесці парадак.
    Лалымшчык. I што Анёл?
    Цішка. Той узяў і паадсякаў галовы.
    Батрак. Каму?
    Цішка. I бабам, і чарцям. Кажа: «Ну вось, ціха будзе».
    Пачынальнік. Ой, што за байка? Нейкі старадаўні страх.
    Цішка. Слухай, што далей было. Глянуў Бог і кажа: «Не, браток, так рабіць нелыа. Па-садзі ўсе голавы на месца». Пачаў Анёл прыкладаць галовы к душам, але заблы-таўся, і не ўсе галовы трапілі да сваіх гаспадароў.
    Батрак. To што?
    Цішка. А тое, што з таго часу і лічыцца, калі баба сварлівая, то ёй папала чортава галава.
    Лалымшчык. А мы тут пры чым, дзеду?
    Цішка. А мне здаецца, што сярод вас ёсць тыя, што бабам на балоце дапамагалі.
    Батрак. Касіць?
    96
    Цішка (смяецца). Сварыцца. Але добра, пачастую, пакуль зноў не пачалі сваю «смаргон-скую палітыку».
    Дзед частуе кукольнікаў і лалымшчыкаў гарэлкай, бабуля ўсіх - пірагамі. Пасля дзед і баба зноў ідуць у хату, за імі - Навум. У гэты час лалымшчыкі і кукольнікі спяваюць і танцуюць.
    У агароднічку на тычыльнічку
    У агароднічку на тычыльнічку, Зеляно віно, зеляно!* Там мак-ружа расцвітала, Там дзеванька пахаджала, Тую мак-ружу сашчыпала, Сашчыпала, ў рукавец клала, К свайму ліцу прыкладала: - Каб маё ліцо такаво было, Як мак-ружа, прыгожае.
    * Паўтараецца пасля кожнай страфы.
    [H]
    5 ДЗЕЯ
    Нечакана здалёк чуецца іншая музыка. На падворак прыходзяць яшчэ два гурты: ла-лоўнікі і валачобнікі. Лалымшчыкі і кукольнікі разыходзяцца па баках і пачынаюць гуля-ць «у біткі», качаць яйкі з горак - даюць сваім сябрам таксама зарабіць Велікодныя дары.
    На кладачцы, на гібенькай
    Даволі хутка
    97
    На кладачцы, на гібенькай, Ды віно-ж маё зеляно!* Там дзяўчына бель бяліла, Бель бяліла, персцень ураніла. Ішлі малойцы, тры рыбалоўцы: - Ах, вы, рыбалоўцы, красны малойцы, Вы закіньце шоўкаў невад, Ды злавіце залаты персцень.
    - Што ты нам, дзяўчынка, за дар дасі? - За першага аддам суседачку, За другога - швагерачку, За трэцяга - сама пайду.
    * Паўтараецца пасля кожнай страфы.
    [12]
    Вастраслоў. Ой, гаспадынька, а ў тваім таку ўсё прыкладзіста.
    Галасісты. А ў тваім млыне ўсё прымоліста.
    Асвісты. А ў тваёй дзяжы ўсё падыходзіста.
    Бойкі. А на тваім стале ўсё прыкроіста.
    Падсвісты. Давай капу яец!
    Арцельшчык. Бо быў песні канец.
    Марыля (жартуе). Ой, хлопчыкі, засталася я адна ў хаце, не дам рады і кацяняці. Бабыль-скрыпач. Во, Марыля гаворыць, як з кніжкі бярэ.
    Марыля. А і праўда, што маю? Адна сарочка на мне, а другая ў кубле на дне. Самі веда-еце: вясна не мясная, а восень не малочная.
    Кашаноша. Ай, што з ёй гаварыць, паклічам лепш гаспадара.
    Гучыць песня гаспадару. Ён выходзіць з дарамі. Здзіўляецца, але працягвае жартаваць.
    Добры вечар, паненачка
    Добры вечар, паненачка, Ой, лалым, лалым, дай лалым!* Адчыні нам акеначка, Чаму ў ваконца не выглядаеш, Той прыйдзе, каго чакаеш, He тутэйшы, загранічны, Паніч вельмі палітычны: Сам з Кракова, конь з Вельбова, Сам прыбраны, конь асядланы, Сядло біта аксамітам.
    * Паўтараецца пасля кожнай страфы.
    [13]
    98
    Навум (жартуе да жонкі). О, і ты тут, і я тут, а сабакі гаршкі ў доме б’юць.
    Казнахвальнік. Ой, бяда ў тым доме, дзе куры пяюць, а пеўням волі не даюць.
    Дудар. Ой, не, тут гаспадар і жонка - адна кішонка.
    Марыля (жартуе). От, такі-сякі целяпей, а ўдваіх усё ж ляпей.
    Навум. Між дзвярэй палец не садзі. (Далей валачобнікам і лалоўнікам.) А гэта што за людзі?
    Бойкі (выходзіць наперад). А на першы дзень, на Вялікдзень.
    Дудар. А збіраліся маладыя малайцы-лалоўнічкі.
    Вастраслоў (таксама выходзіць наперад). А збіраліся валачобнічкі.
    Асвісты. Сабраўшыся, рахаваліся.
    Казнахвальнік. Дай пайшлі дарогаю шырокаю.
    Бабыль-скрыпач. Убачылі двор прыгожы. Твой, Навум, твой.
    Дудар. А пасярод двара стаіць дубок-гаспадар Навум.
    Вастраслоў. А з-пад таго дубка выйшла зорачка-Марылечка.
    Бойкі. А з-пад той зорачкі высыпалі звёздачкі - малы дзетачкі.
    Навум (да Марылі). О, як прыгожа, ужо можна частаваць такіх.
    Марыля. Давай дамо хлопцам сыр на талерку, а закусіць - дзедаву гарэлку.
    Казнахвальнік. I парасё з хвастом валачы на стол!
    Навум. Ого!
    Галасісты. Слаўныя гаспадары, будзьце здаровыя.
    Кашаноша (жаласна). Калі ласка, яшчэ б віна пляшка.
    Марыля. А не зашкодзіць?
    Кашаноша. He, мамачка.
    Арцельшчык. Калі змога, Навум, хоць пірога. (Навум зноў ідзе ў хату.)
    Хлопцы з двух гуртоў акружаюць Вольгу, штурхаюцца.
    Вастраслоў. Хочаш, Вольга, я да цябе прыязджаць буду?
    Галасісты. He, я! Карміць буду пірагамі.
    Падсвісты. He, я! Вольга, я буду паіць цябе мёдам.
    Вольга (жартоўна адбіваецца). У, франт! (Другому.) А ты? Галава стручком! (Трэцяму.) А ў цябе нос кручком. (Далей сур’ёзна.) Няхай мяне той чапаіць, хто каханне ў сэрцы маець.
    Вастраслоў. Ага, а потым хоць за старца.
    Арцельшчык. Абы ў дзеўках не застацца.
    Бойкі. Ну, хлопцы, папалася нам, відаць, старанная, як госці ў хату - дык венік шукае хату месці.
    Вольга. I шукаць не трэба, лепш не падкладай у агонь саломы.
    Бабыль-скрыпач. Волечка, душачка, не тамі гасцей.
    Дудар. Надары барджэй.
    Бабыль-скрыпач. Карэц яец незлічоных.
    Дудар. Тыя яйкі мы палічым.
    Бойкі. I цябе, красачка, павялічым.
    Вольга. Вось ласкавае слова - як дзень ясны. (Да Лізаветы.) Прынясі, сястрычка, дары хлопцам.
    Пакуль Лізавета ідзе за дарамі, хлопцы спяваюць і танцуюць вакол Вольгі.
    99
    Пасеяла лешку лёну
    Пасеяла лешку лёну.
    Эй, лолам, пасеяла лешку лёну. Лешка лёну не ўрадзіла, Эй, лолам, лешка лёну не ўрадзіла. Пасеяла руту-мяту, Эй, лолам, пасеяла руту-мяту. Наляцелі шугі-лугі, Эй, лолам, наляцелі шугі-лугі. Шугі-лугі, чорныя каўкі, Эй, лолам, шугі-лугі, чорныя каўкі. He дзярыце чорну руту, Эй, лолам, не дзярыце чорну руту. Бо мне руты многа трэба, Эй, лолам, бо мне руты многа трэба. А мне маладой вянок звіці, Эй, лолам, а мне маладой вянок звіці.
    [14]
    Марыля (Лізавеце). Куды ты ім нясеш? Яны і вала з’ядуць.
    Бойкі. I пылінкі ў роце не было!
    Марыля. Ды на вас трэба каб аралі тры сахі!
    Вольга (дадае). I кралі патрохі!
    Асвісты. Піццё-смяццё.
    Дудар (лезе абдымацца да Вольгі). Бяседа дарага.
    Вольга (адбіваючыся ад дудара, дае дары Асвістаму). Брахаў бы каток, ды язык караток. Асвісты (прымаючы дары, кажа дудару). Што, чужое дабро бярэ за рабро?
    Гаспадары частуюць гурты, астатнія спяваюць і танцуюць. Пасля спеваў выходзяць дзед і баба.
    Добры вечар паненачка
    Даволі хутка
    Доб - ры ве - чар,	па - не - нач - ка, ку - дра	- ва - я, ма - ла - да!
    Добры вечар паненачка.	Шлі здалёку заблудзілі,	Добра Ганначка сказала,
    Кудравая малада!	Кудравая, малада!	Кудравая малада!
    Просім цябе пад акеначка,	Да Ганначкі прыблудзілі,	Нам дарожку паказала,
    Охты, мілая мая!	Ох ты, мілая мая!	Ох ты, мілая мая!
    [15]
    100
    Цішка. А, Божа, Божа, а колькі ж вас тут? Вам тут што - намазана?
    Агаф’я. Супакойся, стары, дзякуй Богу, што дачакалі. Бо як ляжаш барадой даверху, то з такімі песнямі не прыйдуць.
    Навум. Ды ён жартуець, гэты хітры ліс, абы не частаваць.
    Цімох. О, успомніў, чаго я дахаты пайшоў!
    Агаф’я. Няўжо?
    Цімох. Я ж за цецеруком пайшоў.
    Бойкі. Хіба ў лес хадзіў лавіць? (Убачыўшы дзеда, лалымшчыкі і кукольнікі перасталі гу-ляць і пацягнуліся бліжэй да яго паслухаць байкі.)
    Назойлівы. Ага, Цішка, бачыў там, як заяц у смятане купаўся?
    Павадыр. Ну, ці не ліс, гэты Цімох? Баюн, ды і толькі.
    Цімох. За далёкімі гарамі, за высокімі лясамі ёсць дзіўная краіна.
    Валхоўнік. Ну, пачаў ужо. Хлопцы, бліжэй.
    Цімох. Дзе ніхто не працуе, ніхто нічога не робіць.
    Музыка. Я ведаю, дзе гэта.
    Цімох. Акружана гэтая краіна гарамі... (паўза) з рысавай кашы.
    Кашаноша. Лепш скажы - з золата, усё роўна не паверу.
    Цімох. Я тую гару прайшоў.
    Дудар. Як?
    Цімох. А прагрыз, дзеткі нару. Грызь-грызь! I вылез!
    Арцельшчык. Вялікая мышка, гляньце!
    Цімох. У той краіне рэкі цякуць... (паўза) малочныя.
    Бабыль-скрыпач. Сербануць бы. А смятана была?
    Цімох. Каля рэк растуць вербы, а на галінках вісяць... (Паўза.)
    Дудар. Дзяды-баюны.
    Цімох. He перабівайце! Там вісяць кумпякі печаныя і абаранкі замест лісцяў.
    Лалымшчык. Во дае, як лапцем па вадзе.
    Цімох. Абаранкі падаюць у раку, разбухаюць і становяцца такімі смачнымі, што прама ў рот просяцца.
    Бойкі. Ага, і самі скачуць! Толькі адкрывай.
    Цішка. Замест камянёў ляжыць сыр. А плятні зроблены з свойскай каўбасы!
    Казнахвальнік. Дзед, я з табой сябрую.
    Цішка. Смажаныя качкі лётаюць у нябёсах. «Каму, каму?» - крычаць. - «Прыляцім».
    Павадыр. I смажаныя парасяты труцца каля плоту?
    Цішка. Ціха. Таму, хто пазяхае ў той краіне... (паўза) штраф!
    Бойкі. Колькі?
    Цішка. Ха! Тры чырвонцы давай, Бойкі. Стаіш, рот разявіўшы. Ха-ха, папаўся хоць адзін!
    Бойкі (з перапалоху дастае грошы, дае дзеду). Так, хлопцы, зараз ён так у нас усё па-адбірае.
    Батрак. Ляпей давайце развітвацца.
    Бойкі (спяшаючыся). Дзед, дай табе Божа і ў каморы, і ў аборы.
    Павадыр. А на стайні - вараныя коні.
    Цішка. О, коней я люблю! (Далей убок.) Трэба было вас так даўно паперці.
    Казнахвальнік. Конікі табе касаты.
    Механоша. Цялушачкі бабулі рагаты.