Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
Маці. Так.
Бабуля. А як ляжыць і ўздыхае, то гэта яно Богу моліцца і дзякуе, што жыве.
Маці. Што ж, дачушачка, сёння трэба рана легчы спаць.
Унучка. He хачу, чаму рана?
Бабуля. Каб першай убачыць Святога Юр’ю. (Бярэ яе за руку.) Пойдзем, я табе казачку раскажу.
Яны выходзяць з пакою, а маці чытае замову.
Маці (ціха). Госпаду Богу і ўсім Святым памалюся. Усе зверы збірайцеся, я вам зубы зам-кну жалезнымі замкамі, залатымі ключамі. Залатыя ключы ў мора занясу і ў мора апушчу, чур, чур! Амінь.
110
Пасля замовы яна выходзіць з пакою. У гэты час паступова цямнее. Фонам ціха гучыць пастухоўскі найгрыш.
Найгрыш
[2]
2 ДЗЕЯ
Галоўныя дзеючыя асобы
1-я дзяўчына
2-я дзяўчына
3-я дзяўчына
4-я дзяўчына
5-я дзяўчына
6-я дзяўчына
Луг. Устае сонца. Чуецца птушыны спеў. Дзяўчаты сустракаюць сваіх сябровак.
Юр’я, устань рана
Юр’я, устань рана, Устань рана, Юр’я! Юр’ я, ўмыйся бела, Умыйся бела, Юр’я! Юр’я, ідзі ў поля, Ідзі ў поля, Ю’я!
Юр’я, вазьмі ключы, Залатыя, Юр’я!
Юр’я, адамкні зямлю, Адамкні зямлю, Юр’я!
111
1-я дзяўчына. А вы куды?
3-я дзяўчына. А хто рана ўстане, той убачыць Святога Юр’ю на белым кані.
2-я дзяўчына. I што, бачылі?
4-я дзяўчына. He. (Смяюцца.)
5-я дзяўчына. А мы ідзём калаціць росу.
3-я дзяўчына. Ну, і як гэта?
1-я дзяўчына. А будзем бегаць босыя па жыту.
4-я дзяўчына. Бабуля казала, што яны ў маладосці так рабілі.
6-я дзяўчына. А яшчэ бралі з сабой ежу і пітво.
2-я дзяўчына. А нашто бегалі?
5-я дзяўчына. Эх ты, каб быць здаровымі.
6-я дзяўчыка. Вось як.
4-я дзяўчына. Так яшчэ ахоўваліся ад русалак.
1-я дзяўчына. Кінь ты!
4-я дзяўчына. He толькі бегалі, але і качаліся па траве.
5-я дзяўчына. Раздзетыя, во!
6-я дзяўчына. А бабуля гаварыла, што даўней кожная дзяўчына з іх вёскі выбірала сабе сяброўку на ўвесь год.
1-я дзяўчына. Нашто выбіраць? Мы і так сяброўкі.
2-я дзяўчына. А яшчэ яны абменьваліся хусткамі ці паясамі і гаварылі: «Мы з ёю паю-рыліся».
3-я дзяўчына. Давайце і мы «паюрымся».
Дзяўчаты пяюць песню, танцуюць. У гэты час яны абменьваюцца хусткамі або паясамі.
J = 58
У чыстым полі пад яваром
Учыс-тым по - лі пад я-ва-ром раз - гу - ляў - ся Юр'-іў конь.
У чыстым полі пад яваром Разгуляўся Юр’іў конь. Разуляўся Юр’іў конь, Хвастом мора раскалыхаў. Хвастом мора раскалыхаў, Капытом камінь разбіваў.
[4]
2-я дзяўчына. Я чула, што ў суседняй вёсцы на Юр’ю выбіраюць прыгожую дзяўчыну. 3-я дзяўчына. У нас усе прыгожыя. Цяжка было б выбраць.
2-я дзяўчына. Слухай, яе садзяць на лаву, спяваюць песні, а яна ўсіх частуе сырам, маслам, хлебам.
4-я дзяўчына. А мы лепш сёння пастушкоў пачастуем.
2-я дзяўчына. А дзе яны збіраюцца?
112
5-дзяўчына. Ля хаты дзядзькі Казіміра.
1-я дзяўчына. Добра, і мы падыдзем. (Чуюцца галасы птушак.)
2-я дзяўчына (узіраючыся ў неба). Ведаеце, дзевачкі, што раней за ўсіх з птушак у нас з’яўляюцца жаваранкі?
4-я дзяўчына. Чаму? Здаецца, вераб’і. (Смяюцца.)
2-я дзяўчына. А таму, што яны не адлятаюць на зімоўку.
3-я дзяўчына. А дзе зімуюць?
4-я дзяўчына. А пад каменем.
1-я дзяўчына. Ай, ідзі ты! Зноў маніш?
5-я дзяўчына. I ластаўкі не адлятаюць.
3-я дзяўчына. Маніш. Ніводнай не бачыла зімою.
1-я дзяўчына. Яны заміраюць на дне ракі, ля берага.
6-я дзяўчына. Байкі!
1-я дзяўчына. Байкі? Але кажуць, рыбаловы выцягвалі іх такое мноства, што невад рваўся.
5-я дзяўчына. Так, гэта такая ж байка, як зязюля не мае самца і заляцаецца да пеўня. (Дзяўчаты смяюцца.)
3-я дзяўчына. А я ведаю, што зязюлька адзін раз куе на Юр’я.
Дзяўчаты пяюць песню, у якой узгадваецца зязюлька.
Кукуй, зязюля шарэнькая
Кукуй, зязюля шарэнькая,* Твая праўданька шчырэнькая. Ты кукавала, праўду казала: - He йдзіце, дзеўкі, за старога, А йдзіце, дзеўкі, за маладога. А ў старога дзяцей многа, А дзеці плачуць - есці хочуць. А ў маладога коней многа, А коні ірзуць - гуляць хочуць.
* Кожны радок паўтараецца.
[5]
1-я дзяўчына. Ляціце, ляціце, птушкі веснавыя.
2-я дзяўчына. Нясіце ключы залатыя.
4-я дзяўчына. Адмыкайце зямліцу.
113
5-я дзяўчына. Выпускайце расіцу.
6-я дзяўчына. Бо Юр’ева раса ад сурокі, ад сямі хвароб.
Зноў пяюць веснавую песню і водзяць карагод.
Юр’я на дварочку
Юр' - я
на два - роч - ку, Юр' - я на д(а) - ва - роч - ку.
Юр’я на дварочку* Усе дзеўкі ў таночку. Аднэй Розы нету. Маці Розу чэшаць, Чэшаць, навучаіць: - А стой, Роза, строжа, He стой з Кузьмой поплеч. Кузьма дагадаўся, Па-дзявоцку прыбраўся. Роза не ўвазнала, Поплеч з Кузьмой стала. Схваціў Кузьма Розу На белую ложу.
* Кожны радок паўтараецца.
[6]
6-я дзяўчына. He плач, трава.
5-я дзяўчына. He рыдай, шаўкова.
3-я дзяўчына. Што мы цябе яшчэ трохі патопчам.
4-я дзяўчына. А як напусціць на цябе Бог дажджы гайныя і росы сільныя, то адрасцеш ты, трава.
2-я дзяўчына. Будзеш высока, зелена.
Пасля танцаў здалёк чуюцца пастухоўскія найгрышы на духавых народных інструмен-тах (дуда, сурма, жалейкі).
J = 63
Найгрыш
[7]
1-я дзяўчына. Дай Божа на травіцу расіцу.
2-я дзяўчына. На быдлейка - пастушка.
3-я дзяўчына. А на пастушка - свістушка.
114
4-я дзяўчына. Святы Юрый, Пастыр Гасподні, вазьмі залатыя трубы.
5-я дзяўчына. Зайграй і пакліч ваўкоў і ваўчыц.
1-я дзяўчына. Замкні ім губы і зубы.
3-я дзяўчына. А пастушкі няхай калёнай сцяной загародзяць нашых каровак.
Дзяўчаты сыходзяць са сцэны. Музыка чуецца ўсё мацней, і на сцэну выходзіць пасту-хоўскі гурт. Хлопцы ўдала іграюць на інструментах, некаторыя танцуюць.
Найгрыш
3 ДЗЕЯ
Галоўныя дзеючыя асобы
Дзядзька Казімір Цётка Кацярына Пастухоўскі гурт: Дзед Тамаш 1-ы хлопец 2-і хлопец 3-і хлопец 4-ы хлопец 5-ы хлопец 6-ы хлопец
1-я дзяўчына 2-я дзяўчына 3-я дзяўчына 4-я дзяўчына 5-я дзяўчына 6-я дзяўчына
Падворак Казіміра і Кацярыны. На ім - пастухоўскі гурт. Дзяўчаты жартуюць з хлопцамі.
1-я дзяўчына. Дзе ж вы, хлопцы, валачыліся?
2-я дзяўчына. Дзе так умачыліся?
1-ы хлопец. А па палях, па росах ходзячы.
2-і хлопец. Лапці топчачы.
3-я дзяўчына. Бо лапці і аборы - гэта якраз вашы прыборы.
3-і хлопец (перадражніваючы). А сукні і саболі - дзявоцкія прыборы.
Пакуль хлопцы жартуюць з дзяўчатамі, на падворак выходзяць гаспадары і да іх пады-ходзіць дзед Тамаш.
Тамаш. Добры дзень, гаспадарочкі. Сёння Юрай Бога клікаў, каб падаў яму Бог ключыкі зямліцу адамкнуці.
Гаспадыня быццам бы і не чуе, што гаворыць Тамаш.
Кацярына. Ой, і што тут сёння на нашым падворку?
Тамаш (пастушкам). 0, як наймалі, сала давалі, а як нанялі, то і хлеба не далі.
Казімір (жонцы). Што ты, Кацярынка, гэта ж нас з Юр’ем віншуюць. Так што, родная, скавародачку ў печ, а сама па яечкі ў клець.
115
Гаспадыня ідзе ў хату за дарамі, хлопцы іграюць, дзяўчаты танцуюць вакол гаспадара.
Ой ты, каваль, каваль, каваленьку
- Ой ты, каваль, каваль, каваленьку, Чаму куеш ціха, памаленьку?
Ці ў цябе сталі не хватае, Ці ты сабе дзяўчыны не маеш?
- Ой, нашто ж мне тая дзяўчына, Ёсць у мяне душа-Кацярына.
[9]
Некалькі дзяўчат жартуюць з хлопцамі.
4-я дзяўчына. Ой, дзевачкі, давайце дамо вось гэтаму хлапчуку канапель.
5-я дзяўчына. Ага! Хай лушчыць, як верабей.
6-я дзяўчына. А таму, што скача, усіх вышэй?
5-я дзяўчына. Як белка?
6-я дзяўчына. Нічога.
4-я дзяўчына. Хай галосіць, як дзеўка. (Смяюцца.)
4-ы хлопец (падыходзіць да дзяўчат). Ой, слаўнае наша сяло, Манастырскае! У ім дзе-вачкі харошыя (хоча прыабняць адну, але тая адварочваецца) і вулачкі шы-рокія.
5-ы хлопец. У іх галоўкі, як макаўкі. (Зрывае хустку з галавы адной дзяўчыны і ўцякае, тая даганяе яго.)
6-ы хлопец. А яны шчабечуць, як ластаўкі.
Выходзіць гаспадыня, выносіць дары.
Кацярына. Вось вам, пастушкі. (Дае дары.) Вялікую справу пачынаеце. Дамо вам яшчэ і грошай, і вось гэты кусок сала. (Накрывае ручніком.)
Тамаш (пастушкам). Глядзіце, хлопцы, як пільнуе гаспадарку, то ёсць у гаршку і сквар-ка. Дзякуй.
Казімір. А вам, хлопцы, яец карабец.
3-я дзяўчына (гаспадыні). Ой, цётачка, вясёлыя ў гэтым годзе хлопцы да вас прыйшлі, дайце ім ваш смачны сыр на талерку.
Тамаш. He пашкадуйце старому і кварту гарэлкі, бо якая скібка, такая і сілка.
116
Пакуль гаспадары частуюць Тамаша, дзяўчаты пачынаюць абліваць пастушкоў вадой.
1-ы хлопец. Ой, нашто вы, дзевачкі?
3-і хлопец. От шкада, што сёння нельга насіць пугу, a то ўрэзаў бы каторай.
4-я дзяўчына. А каб не спалі на полі.
5-я дзяўчына. A то згубіце што. (Усе смяюцца.)
Тамаш. He хвалюйцеся, дзяўчаты, спаць не будуць, бо я сёння слаўцо загавару.
Казімір. Просім, просім.
Усе ўважліва слухаюць. Тамаш выходзіць наперад.
Тамаш (перахрысціўшыся). Святы Юрый-Ягорый, сабірай дзікіх звяроў і загані іх за сця-ну камяную. Замкні ім зявы і раты на ўсё лета. Амінь.
Казімір. Няхай нашаму статку не будзе ўпадку.
Кацярына. Hi ад мядзведзя, ні ад ваўка.
Казімір. Hi ад гада бягучага.
Кацярына. Hi ад змея лятучага.
Тамаш. Памагай, Божа.
Пачынаецца пастухоўскае шэсце: першымі ідуць пастушкі з дарамі, замыкае шэсце Ta-Mam. Гучаць пастухоўскія найгрышы. Тамаш размаўляе з хлопцамі.
Найгрыш
Умерана
[Ю]
Тамаш. Хлопцы, а хто ведае, чаму пастух пугу носіць? (Хлопцы маўчаць, думаюць.)
Тамаш. Бо сама не ходзіць. (Смяюцца.)
Тамаш. I яшчэ, хлопцы, Казімір і Кацярына - добрыя гаспадары. Так што, дзе лю-бяць - бывайце рэдка, а дзе не любяць - ніколі.
Шэсце сыходзіць са сцэны, знікаюць і дзяўчаты. Гаспадары застаюцца адны.
Казімір. От, і пачалося свята.
Кацярына. Пайшла наша скацінка ў поле.
Казімір. Ешце, кароўкі, травіцу.
Кацярына. Піце, конікі, вадзіцу.
Казімір. А Божанька дапаможа.
Гаспадары таксама сыходзяць са сцэны.
117
4ДЗЕЯ
Галоўныя дзеючыя асобы
Пастухоўскі гурт:
дзед Тамаш
1-ы хлопец
2-і хлопец
3-і хлопец
4-ы хлопец
5-ы хлопец
6-ы хлопец
Пастухоўскі гурт прыходзіць на паляну. Хлопцы ладзяць яечню. Тамаш вызначае, каму кім быць, растаўляе ўсіх, частуе.
Тамаш. Заяц, ці горка асіна?
1-ы хлопец. Горка.
Тамаш. Дай Божа, каб і наша скацінка для звяроў была горка. (Падыходзіць да другога.)
Тамаш. Сляпы, ці бачыш ты мяне?
2-і хлопец. He, не бачу.
Тамаш. Дай Божа, каб нашу скацінку не бачыла звярынка. (Падыходзіць да наступнага і зноў пытае.)
Тамаш. Кульгавы, ці дойдзеш ты?
3-і хлопец. He, не дайду.
Тамаш. Дай Божа, каб звярынка не дайшла да нашай скацінкі. (Падыходзіць да наступнага.)