• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Тамаш. Замок, ці размыкаешся ты?
    4-ы хлопец. He.
    Тамаш. Дай Божа, каб у звера не разамкнуліся зубы. (Падыходзіць да наступнага.)
    Тамаш. Калода, ці павернешся ты?
    5-ы хлопец. He.
    Тамаш. Дай Божа, каб і звер не павярнуўся да нашай скацінкі. (Падыходзіць да наступнага.)
    Тамаш. Асіна, ці гнілая ты?
    6-ы хлопец. Гнілая.
    Тамаш. Няхай жа ў ваўкоў зубы будуць гнілыя. (Падыходзіць зноў да першага.)
    Тамаш. Зязюля, ці ты прыкукуеш?
    1-ы хлопец. Прыкукую.
    Тамаш. Прыкукуй нашу скацінку, каб яна не разбягалася.
    Пасля гэтай гульні пастушкі спяваюць або танцуюць пад музыку. Потым з’ядаюць яеч-ню і падкідваюць лыжкі ўгору.
    Каліна, возерная зялёная, каліна!
    Скора, але спакойна J = 132
    Ка- лі - на,	во - зер - на - я зя - лё - на - я, ка-лі - на!
    118
    Каліна, возерная зялёная, каліна!* Свякроўка мая шалёная, Загадала мне ў нядзельку рабіць, У нядзельку рабіць, адзёжку жлукціць, Адзёжку жлукціць, на моры вяліць. - Я ні татарка ў нядзелю рабіць, У нядзелю рабіць, адзёжку жлукціць, Я ні качачка па моры плаваць.
    * Прыпеў «Каліна» абрамляе кожны радок.
    [H]
    Тамаш. Каб наша скацінка так высока ўгору скакала.
    1-ы хлопец. Дзядуля, а што вы рабілі ў пастухах, у маладосці?
    Тамаш. I спявалі і гулялі.
    2-і хлопец. А ў што?
    Тамаш. А па рознаму. I сцізорык кідалі.
    2-і хлопец. Як?
    Тамаш. Кідалі, каб як мага больш убіць яго ў зямлю. I пераможца кідаў прайграўшаму ў рот кавалак дзірвана.
    3-і хлопец. Ну і гульня.
    Тамаш. Калі гулялі, то былі жорсткія пакаранні: і «жарылі шапкамі» па спіне, і «прага-нялі паміж ног», і зямлю елі.
    4-ы хлопец. Зямлю елі?
    5-ы хлопец. Сапраўды?
    Тамаш. Елі «рэпу».
    6-ы хлопец. Рэпу і я магу, а вось зямлю дык не.
    Тамаш. Гэта гульня была такая. Трэба было ўсім адвярнуцца, адзін выцінаў невялічкі дзірван, клаў яго назад, маскіраваў.
    6-ы хлопец. I дзе рэпа?
    Тамаш. Потым усе шукалі, цягаючы за траву па тры разы, і хто прайграваў, павінен быў з’есці тую «рэпу». (Усе смяюцца.)
    Чуецца голас зязюлі.
    Тамаш. О, ведаеце, хлопчыкі, зязюля да нас прылятае з Выраю апошняя, а адлятае першая. 2-і хлопец. Хітрая, я чуў, што яна жыве 20 год.
    Тамаш. He ведаю, я ёй не кукаваў. (Зноў усе смяюцца.)
    3-і хлопец. Кажуць, зязюля з чортам знаецца?
    Тамаш. Хто знае, але я ведаю, што зязюля першы раз кукуе, як у царкве спяваюць пер-шы раз «Хрыстос уваскрэс».
    4-ы хлопец. Аднойчы мяне ляснік з фальварка навучаў: «Калі хочаш, каб зязюля больш накукавала, трэба дрэва, на якім яна сядзіць, перавязаць поясам».
    5-ы хлопец. Ага, ідзі шукай тое дрэва.
    6-ы хлопец. Яшчэ і заблудзіш.
    Тамаш. Кукуй, зязюлька, да Яна, бо па Яне не будзеш. Выспее ячменны каласок, завяжа зязюльцы галасок.
    Хлопцы пачынаюць іграць на музычных інструментах, усё гэта пераходзіць у спаборні-цтва. Пасля гэтага зноў сядаюць вакол Тамаша.
    119
    Найгрыш
    Скора J = 132
    доўгая
    [12]
    Тамаш. Слухайце, хлопцы, уважліва навокал. Бо ўсё размаўляе паміж сабой, нават расліны. I ёсць такія людзі, што разумеюць іх гаворку.
    2-і хлопец. А ты, дзядуля, разумееш?
    Тамаш (хітра ўсміхаецца). Трошкі магу, бо ведаю, якая сіла ў якой кветцы. I ў даўнія часы шмат было такіх людзей, а цяпер то вельмі мала.
    2-і хлопец. А нас навучыш?
    Тамаш. Чаму не.
    1-ы хлопец. А вось наготкі заўсёды раслі ў маёй бабулі на гародзе.
    2-і хлопец. I што?
    1-ы хлопец. Яна размаўляла з імі, гаварыла, што яны не дапускаюць перуноў і перад бурай сярод кветак паяўляюцца агеньчыкі-бліскавіцы.
    3-і хлопец. Вось бы пабачыць, можа, чары якія?
    Тамаш. He, але кожны месяц два дні перад маладзіком і два дні пасля яго - дні ча-раўнікоў.
    4-ы хлопец. А што яны рабілі?
    Тамаш. Псоту. Лічыцца, нячыстая сіла можа шкодзіць коням толькі ў гэту ноч.
    5-ы хлопец. Дзядуля, а што рабілі, калі кароўка не вярталася з пашы нанач?
    Тамаш. Маліліся Святому Юрыю, а, бывала, тая прыходзіла зранку стомленая, то ста-рыя людзі гаварылі, што яе нячысты мучыў.
    6-ы хлопец. А былі засцярогі?
    Тамаш. Былі. У першы дзень пастухі перакідвалі праз увесь статак сякеркі «крыж-накрыж» або закопвалі ў варотах замок, бязмен.
    1-ы хлопец. А я ведаю, што конь не падыдзе да таго чалавека, на якога навялі псоту.
    Тамаш. Так.
    1-ы хлопец. I наш сусед пасадзіў ля хаты каліну і казаў, што гэтае дрэва адводзіць дур-ное вока.
    2-і хлопец. Дзядуля, а калі ачаруюць коніка?
    Тамаш. To проста, вазьмі падкову, пакладзі ў гаршчок і вары.
    2-і хлопец. I што будзе?
    Тамаш. Як пячэ кіпень, так будзе пячы ў грудзях чараўніка.
    3-і хлопец. I хвароба адступіць?
    Тамаш. Так. Юрый, засцерагальнік наш, вясною закрывае зяпы ваўкам, а восенню ад-мыкае, і яны тады ходзяць зграямі.
    Пастушкі зноў сядзяць, моўчкі глядзяць на вогнішча, нешта наігрываюць на ін-струментах.
    120
    Найгрыш
    He вельмі скора о = 116
    [13]
    Тамаш. Хлопцы, каторы конь суджаны ваўку, то ў яго на баках і паміж ног... (Смяецца.) 2-і хлопец. Што?
    Тамаш. Ёсць сівая шэрсць, воўчая. I не станавіцеся на тое месца, дзе качаўся конь.
    3-і хлопец. Чаму?
    Тамаш. Таму што галава будзе балець.
    4-ы хлопец. А я бачыў, як абкурвалі кароўку.
    Тамаш. I бацька мой так рабіў, абкурваў з усіх бакоў і казаў, што яго дзед падразаў ко-ням канцы вушэй.
    5-ы хлапец. Ага, да самага хваста. (Пастушкі зноў смяюцца.)
    Тамаш. Яшчэ глядзелі, калі ў жарабяці хвост дарос да каленяў, дык воўк ужо не зло-віць яго.
    3-і хлопец. Давайце, дзеду, вогнішча больш распалім, цямнее ўжо.
    Хлопцы рыхтуюць вогнішча, а дзед працягвае сваю пастухоўскую «навуку».
    Тамаш. Закон наш першы - не разбураць пастухоўскага вогнішча без асаблівай неаб-ходнасці, інакш конікі, кароўкі могуць разыходзіцца і знікаць.
    2-і хлопец. He гані каня дубцом, а гані аўсом.
    4-ы хлопец. Кармі каня не пугай, а сенам з луга.
    Тамаш. Так, і нельга біць жывёлку, асабліва сухой палкай, бо пабіты пачне сохнуць і зробіцца сухі, як тая палка. Слухайце, хлопцы, байку. Аднойчы Чорт зляпіў з гліны ваўка. Ідзе Бог, а Чорт кажа: «Кусі, кусі, воўк яго, кусі!» Але гліняны воўк не крануўся з месца. Тады Бог цюкнуў на Чорта: «Кусі, кусі Чорта, воўк». I Воўк ухапіў Чорта за нагу.
    5-ы хлопец. Так яму, так!
    Тамаш. Ратуючыся, Чорт залез на першае дрэва.
    6-ы хлопец. Якое першае?
    Тамаш. Асіна, таму яна горкая.
    6-ы хлопец. Відаць, ад смаку чортавай крыві.
    Тамаш. I самае галоўнае (усе ўважліва слухаюць), калі пастушок - навічок, то старэйшы пастух павінен адлупцаваць ці пабіць яго.
    1-ы хлопец. Яшчэ чаго?
    2-і хлопец. I я не хачу.
    3-і хлопец (устае). Уцячом!
    121
    Тамаш. А лічыцца, што пасля гэтага пастушок не будзе баяцца ваўкоў.
    4-ы хлопец. А хто іх баіцца. (Іншыя азіраюцца)
    Тамаш. Добра, жартую. Лепш яшчэ паслухайце. Аднаго разу Святы Юрый забіў вялізна-га змея. Бог паклікаўяго і кажа: «Калі ты пабароўтакое страшэннае ўродзішча, дык я цябе пастаўлю начальнікам над ваўкамі. Бо яны, чортава тварэнне, так рассваволіліся, а мне за імі некалі наглядаць». Вось з таго часу і лічыцца Юр’я апекуном жывёлы.
    3-і хлопец. А я чуў, што, як бяжыць воўк, і мае раззяўленае горла, то яго не трэба баяц-ца, бо на ім едзе Святы Юр’я.
    Тамаш. Ёсць і простыя засцярогі: кладуць пояс, каб скацінка не адыходзіла далёка, або патэльню.
    4-ы хлопец. Нашто, дзеду?
    Тамаш. Дык жалеза не ўкусіш. I ножык сёння вастрыць нельга.
    2-і хлопец. Зноў нельга.
    Тамаш. Гэта значыць - вастрыць ваўку зубы.
    6-ы хлопец. Хіба ўсё запомніш?
    Тамаш. Чаму не, маладыя голавы. I на камень не сядайце.
    5-ы хлопец. To што, ноч стаяць?
    Тамаш. Чаму, трэба адпачываць на пні, на калодзе.
    5-ы хлопец. А на камяні чаму нельга?
    Тамаш. Інакш закамянее прыплод у скаціны.
    Некаторыя пастушкі стаміліся і паснулі, але дзед не звяртае на гэта асаблівай увагі.
    Тамаш. Можаце адпачываць лежачы бокам, нічком. (Працягвае.) А яшчэ маладыя па-стухі павінны штодня выразаць свежы дубец.
    1-ы хлопец. А як шкада нішчыць усё жывое!
    Тамаш. Тады кладзі дубец у ваду.
    Нагуляўшыся, нагаварыўшыся ўволю, пастушкі засынаюць вакол дзеда.
    Тамаш (сядзіць, глядзіць на вогнішча і гаворыць сам з сабою). Вось так вясною травіца кажа кароўкам: «Ешце мяне, ешце, потым ідзіце дамоў, а калі заўтра раненька прыйдзеце, дык я больш падрасту». А ўвосень кажа: «Ешце, ешце, адпачніце і зноў ежце, бо заўтра мяне можа і не быць».
    Тамаш (устае, аглядае хлопцаў, што паснулі). Эх, вялікія вы мае пастухі. (Чытае замову.) Святы Юрай, закрыў ты неба звёздамі, зямлю - травой, дрэва - ліствою, рыбу -лускою, закрый нашу скацінку рызай сваёй. Любі мой дух. Хух, Хух.
    Пачынае днець.
    5 ДЗЕЯ
    Галоўныя дзеючыя асобы
    Казімір
    Кацярына
    Хлопцы
    Дзяўчаты
    Зноў падворак Казіміра і Кацярыны. Ранак. Абое на двары.
    Казімір (кладзе сякеру на зямлю). Як сякеры ў печы не ляжаці, так шэраму зверу ска-цінкі не відаці. (Потым кладзе пілу на зямлю і працягвае.) 3 утрашняю зарою
    122
    загаварваю скацінку, чорнаю шарсцінку. Як гэту пілу нікому не ўзняць і ад-гэтуль не падняць, так маю скацінку вачамі нікому не браць. (Потым бярэ за-мок, кладзе на зямлю.) Усе зверы збірайцеся, я замок замкну, а ключ знясу на Кіян-Мора, пад Латыр-Камень. Маім славам ключ і замок. Амінь.
    Недалёка ад гаспадара стаіць Кацярына, таксама чытае замовы. Тэксты і дзеянні могу-ць адбывацца адначасова.
    Кацярына (трымае яйка). Як гэта яйка цэленькае і кругленькае, так каб і мая скацінка была сытая, поўная і круглая. (Бярэ ў рукі сухі мак, дзядоўнік, крапіву.) Дай жа Божа ад чар і ведзьмаў, людзям - на здароўе, а ворагам - на безгалоўе.
    Да яе падыходзіць Казімір, які ў адной руце трымае запаленую свечку, а ў другой - акра-ец хлеба на талерцы.
    Казімір. Стой, кароўка, у табуне, як агонь, у яме.
    Кацярына. А як печ стаіць на месцы, каб і скацінка хадзіла на месца.
    Пасля гэтага яны ідуць у хату, па дарозе размаўляюць аб надвор’і.
    Казімір. А ці памятаеш, жоначка, як вясною вада прыбывала?
    Кацярына. He. Дзе ж за працай усё ўбачыш.
    Казімір. А я памятаю - прыбывала. Добра гарачае будзе лета.
    Кацярына. Калі сонца добра грэе - то колас добра cnee, а дождж быў, памятаю.
    Казімір. Трошкі мокры май - то жыта будзе як гай і каровы будуць прыносіць поўнае вымя малака.
    Кацярына. Усяляк бывае. Як на Юр’ю пагода, то на грэчку няўрода. Усё ў Божых руках.
    Чуецца музыка, на падворак прыходзяць дзяўчаты і хлопцы. Дзед Тамаш, як заўсёды, вясёлы, жартуе, загадвае загадкі.