• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Зайчык-Млынар (здзіўлена). Ой, Козачка, адчыні, гэта я.
    Каза-Лянота (павучальна). А згадай спачатку загадкі. Тады пушчу.
    Зайчык-Млынар (супакоіўся). Ой, жартаўніца, давай загадвай.
    Каза-Лянота. Так, без чаго хаткі не пабудуеш?
    Зайчык-Млынар (весела). Ой, вядома ж - без стуку!
    Каза-Лянота. А вось другая. Без чаго хлеб не спячэш?
    Зайчык-Млынар. Без агню.
    Каза-Лянота (смеючыся). He! Ме-ме-ме! Без скарынкі. He адгадаў- не пушчу, не пушчу. Зайчык-Млынар. Як гэта не пусціш? Гэта мая хатка!
    Каза-Лянота. Была твая, стала мая! Ідзі-ідзі, мне і так тут месца мала, а яшчэ ты тут будзеш скакаць, мне перашкаджаць. Ідзі!
    Зайчык-Млынар (з крыўдаю). Як скакаць? На млыне вельмі шмат работы. I мяшкі насі-ць, і жорны круціць, і муку малоць. (Са злосцю.) Хіба што ты прывык-ла скакаць. Барада ў цябе вырасла, а ты, відаць, розуму не вынесла. Ану, вон з хаткі!
    Каза-Лянота (сярдуючы). Млын твой і так меле - мука будзе, а вось язык твой меле -глядзіш, бяда будзе. Ідзі прэч! Адпачываць буду. Як кажуць, прыйшла пара, ступай са двара! (Далей пагражаючы.) У мяне крутыя рогі, вогнен-ныя вочы. Я цябе, млынарочак, рагамі скалю! Я цябе, вушасценькі, вачамі спалю! У-у-у-у!
    Зайчык ходзіць каля хаткі і плача. Ветрачок перастаў круціцца, згасла і святло ў хатцы. Грымнуў гром, пайшоў дождж. Недалёка ад хаткі «вырас» Баравічок-Лесавічок.
    Зайчык-Млынар (убачыўшы). У лесе дубок, а пад дубком сядзіць прыгожы дзядок. До-бры вечар, сусед.
    Баравік. Ну што, пачаў плакаць, сталі слёзкі капаць?
    Зайчык-Млынар. Баравічок-Лесавічок, так, відаць, на свеце вядзецца, што адзін пла-ча, а другі смяецца. (Далей азіраючыся.) I сябры мае недзе ад дажджу схаваліся.
    Баравічок. Ведаю тваю бяду, чуў, як гэтая «завала» ў тваю хатку ўпёрлася. Але на такую хітрасць дасць Бог мудрасць. Пачакаць трэба. Хавайся да мяне ад дажджу.
    Сцямнела. На небе з’явіліся зорачкі.
    Баравічок (паказваючы на неба). Глядзі, Зайчык, свечак многа гарыць, а ніводнай не па-тушыць, бо прыйшла чорная карова і ўсіх пабарола. А ты не перажывай -калі пераначуем, дык больш пачуем. (Зайчык-Млынар пачынае засынаць, а Баравічок-Лесавічок гаворыць, толькі ціха.) Дзякуй табе, пане Божа, што дзянёчак перажылі і святой ночачкі дачакаліся. (Далей Зайчыку.) Спі-спі, шэранькі, а я табе песеньку спяю. (Баравічок пяе калыханку.)
    30
    Люлі, люлі, люлі, палез кот на дулі
    Люлі, люлі, люлі, палез кот на дулі, Памарозіў лапкі, улез на палаткі. Сталі лапкі грэцца, недзе катку дзецца. Палез ба на вышкі, дык баюся мышкі, А палез ба далоў, дык баюся кароў.2
    [2]
    2 ДЗЕЯ
    Ранак. На падворак вяртаюцца Верабейка і Салавейка. У руках трымаюць каласкі. Раз-маўляюць паміж сабой.
    Салавейка. Ай, ты такі разумны, а згадай маю загадку: стара баба дзетак усю зіму грэе?
    Верабейка. Гэта, гэта... хатка?
    Салавейка. Так, можа быць, і хатка, але Баравічок казаў мне, што гэта печка. А з печы скаціўся, на ручнічок упаў?
    Верабейка. Пірог, пірог! Давай хутчэй. Хадзем да Зайчыка-Млынара, ён абяцаў пірагоў. Каб не дождж учора, то ўжо даўно бы прысмакаў якіх пакаштавалі.
    Яны падыходзяць да хаткі, стукаюць. У вокнах цёмна, вятрак не круціцца.
    Верабейка. Гэй, адчыняй хатку, прыйшлі сябры-рабяткі. (Да сябра.) Слухай, нешта не гарыць святло. Можа, што здарылася?
    У хатцы чуеца стук, грукат.
    Каза-Лянота. Што? Акыш, Верабей! Зараз табе, Вераб’ю, кіем ножку пераб’ю! (Сурова.) У мяне крутыя рогі, вогненныя вочы! Усіх рагамі скалю, усіх вачамі спа-лю! Акыш!
    Пачуўшы голас Казы, Верабейка і Салавейка вельмі здзівіліся.
    Салавейка (са злосцю). Што? Гэты мамай Зайчыка выгнаў? Гаварыўя табе: давай раска-жам Зайчыку пра Казу-Ляноту.
    Верабейка. Прабач, я за пірагамі ўсё пазабыў. А дзе ж Зайчык-Млынар?
    2 Словы народных песень тут і далей прыведзены ў арыгінальным выглядзе з захаваннем ды-ялектных асаблівасцяў гаворак тых мясцін, дзе яны былі запісаныя.
    31
    Яны ходзяць каля хаткі і, нарэшце, бачаць Зайчыка-Млынара, які спіць каля Баравічка-Лесавічка.
    Салавейка. А, нарэшце мы вас знайшлі.
    Верабейка. Прабач, прабач нас, Зайчык-Млынар.
    Салавейка. А ты, Баравічок, выстаў лабок, я цябе пацалую. Добра, што ты Зайчыка ў бядзе не пакінуў.
    Баравічок-Лесавічок. Вядома ж, той не можа быць другам, хто ў бядзе абыйдзе кру-гам. I не вялікая гэта бяда, калі нас такая грамада. Яшчэ пападзе гэтай Ляноце па хвасту, ды будзе аббягаць наш лес за вярсту.
    Зайчык-Млынар (са слязамі). А мае ж вы птушачкі, а мае ж вы шчабятушачкі. Бяда! Ой, бяда! Каза мяне з хаткі хітрасцю выгнала.
    Верабейка. Ведаем, прабач, мы цябе не папярэдзілі, што яна ў лес ідзе. Думалі, што яе дзенебудзь ваўкі задзяруць.
    Салавейка. Хай бы яе задралі! Мы хацелі яе выгнаць, а яна крычыць, хоць ты ёй кол на галаве чашы. Крычыць, трашчыць. Нават не ведаем, што тут рабіць.
    Баравічок-Лесавічок. Ведайце, дзеткі: у гурце нічога не страшна. Паслухайце: адной-чы адна вельмі важная ў нашым лесе жаба дзьмулася-дзьмула-ся, дзьмулася-дзьмулася - ды лопнула! (Усе смяюцца.) I тут так можа быць, так. Супакойцеся. Будзем думаць.
    Сядзяць і думаюць.
    Верабейка. Ой, яна ж хоча смачна есці, хораша хадзіці, валяч гэты.
    Каза-Лянота высунула галаву ў вакно, слухае.
    Каза-Лянота (задзірлівым тонам). I нічога не рабіці. Хе-хе-хе! Бо тут у мяне і пірагоў, і хлябоў, і малака , і масла да барады! Я палец аб палец не ўдару. (Далей сонна.) Любата. Еш, спі, еш, спі.
    Верабей. Ой, кожны жук хоча паказаць рогі. Ну, пачакай, мамай.
    Каза-Лянота (жарпіуе). Ой, якая птушка - такі і паганы галасок. Чык-чырык-чык!
    Баравічок-Лесавічок. От, Казішча, не заўсёды лісіцы петушаціна. Будзе і на цябе ўпра-ва, убачыш.
    Каза-Лянота. Эй ты, увесь свет абышоў, галавы не знайшоў, маўчы! Мухамор!
    Верабейка. Эй, «завала»! Мухамор - таксама грыб!
    Салавейка. Ты, валяч, ці ты не ведаеш: дзе мухаморы, там і баравікі?
    Каза-Лянота (смяецца, аж заходзіцца). Му-ха-ха-ха-мор!
    Баравічок-Лесавічок. Нічога, мае маленькія, на праўдзе свет стаіць. Памятайце, чыя праўда, таго і сіла будзе.
    Верабейка. А давайце паклічам Ваўчка?
    Салавейка. Кажуць, воўка ногі кормяць. Давайце! Можа, яго Каза накорміць?
    Каза-Лянота (злосна). Каза ваўку не таварыш. (Перадражнівае голас Салавейкі) У дурно-га салаўя і дурныя песні. Ціў-ціў!
    Верабейка. He злуй, мамай, вельмі, бо вантробы папсуеш. Зараз ты пачуеш у нас дур-ныя песні, хадзем братцы.
    Зайчык-Млынар, Верабейка і Салавейка сыходзяць са сцэны ў зал.
    Салавейка (Верабейку). Учора з вячора сонейка іграла, добрую дарожку нам прадказала. Верабейка. А сягоння зранку зара занялася і ў небе на парозе з сонцам спаткалася. Павінна нам пашчасціць.
    Ім насустрач ідзе Ваўчок-Шэры бачок.
    32
    Зайчык-Млынар. Добры дзень, Ваўчок-Шэры бачок.
    Ваўчок-Шэры бачок. Добры, а куды вы такой кампаніяй ідзяце?
    Салавейка. Цябе шукаем.
    Верабейка. Каза-Лянота ў хатку Зайчыка ўпёрлася і нікога не пускае. (Далей жартую-чы.) Воўча, схапі Казу моўча, просім.
    Ваўчок-Шэры бачок (сурова). Хто? Што? Трэба гэту Казіцу забіць, шкурку аблупіць дай дуду пашыць. (Далей ласкава.) Няхай дуда іграе, а Зайчык-Млынар спявае. Ён жа мяне заў-сёды пірагамі частаваў. Хадзем! Зараз я ёй прытру крывыя рогі!
    Усе разам ідуць да хаткі.
    Салавейка (весела спявае). Каза, каза белая па гародзе бегала, Аб’елася лебяды - скок-брык да вады!
    Верабейка. Аб’елася цыбуліцы, бяжыць-крычыць па вуліцы.
    Зайчык-Млынар. Аб’елася часнаку, бяжыць-крычыць на таку!
    Яны прытанцоўваюць вакол Ваўчка-Шэрага бачка.
    Найгрыш
    J= 144
    
    [3]
    Ваўчок-Шэры бачок (энергічна). Як вазьму я Казу за хвосцік ды як удару аб драўляны мосцік! Ой, будзе ёй!
    Зайчык-Млынар (жартуе). Толькі пашкадуй мосцік, бо як да мяне госці будуць пры-ходзіць? (Смяецца з сябрамі.)
    Ваўчок-Шэры бачок (нецярпліва). Зараз убачыце: я ў хатку ўвайду, Казішчу злаўлю, хвост прэч адарву, а рогі аб землю зламлю. Во!
    Яны падыходзяць да хаткі. Каза-Лянота ўбачыла «гасцей», схавалася і закрыла вакно.
    Ваўчок-Шэры бачок (грозна). Ану, Каза-Лянота, забірай манаткі і прэч з Зайчыкавай хаткі! Каму кажу?
    Каза-Лянота (гучна)Ды, хвастаты, не суй носа ў чужое проса! Я - Каза-граза! Нікога не баюся - у мяне крутыя рогі, у мяне вогненныя вочы! (Крычыць.) Я цябе зараз, шэры, рагамі скалю, я цябе вачамі спалю! У-у!
    Стукае рагамі ў сцяну і крычыць. Як пачуў гэта Ваўчок-Шэры бачок, кінуўся наўцёкі.
    Ваўчок-Шэры бачок (спалохана). А-ёй! Ратуйце!
    Салавейка (здзіўлена). Воўчанька, ты куды? Яна ж толькі языком меле, ды хвастом сцеле. Стой! Пачакай!
    33
    Каза-Лянота (сур’ёзна, як замову). Воўк, ваўчыца і ваўчаняты, вашы ногі паламаты, а зубы залатымі замкамі пазамыкаты. Чорнымі хмарамі накрывайцеся, медзянымі ключамі замыкайцеся. Я вас не баюся, рагамі адаб’юся, хвастом адмятуся!
    Ваўчок-Шэры бачок, спалохаўшыся, хаваецца пад куст і адтуль назірае.
    Баравічок-Лесавічок (да Ваўка). Як табе не сорамна? Гуртам і ў бядзе лягчэй. А ты? Быў такі смелы языком.
    Ваўчок-Шэры бачок (выглядвае з-за куста). Што ты, ціха! У Казы вочы, як ночы! Бліш-чаць, як свечы гараць! Рагамі заколе. (Хаваецца за куст.) He баю-ся, але ўвесь трасуся. (Куст «дрыжыць».)
    Каза-Лянота (выглядвае ў вакно і смяецца). Ой, пасылайце да аптэкі,
    Ці не будзе яму лепей.
    Ці ў бальніцу палажыце,
    Ці ваўчыцу запрасіце. Ха-ха-ха!
    Верабейка. Ну, пачакай бессаромнае вока, будзе і ў нас свята, убачыш.
    Каза-Лянота (пяе Верабейку ў адказ). I не сее і не жне, толькі зерняткі клюе-е-е-е!
    Салавейка. Накрыешся ты капытамі, рагатая.
    Каза-Лянота (жартуе, спявае). Як задумаў салавей з сарокаю жаніцца, Смачных рэчаў скаштаваць і мёду напіцца. Кыш-кыш! Птаства! Ату на вас! I на млынара! Цьфу!
    3 ДЗЕЯ
    Зайчык-Млынар плача, а сябры і Баравічок-Лесавічок суцяшаюць яго.
    Верабейка. He перажывай, браток, усё будзе добра.
    Салавейка (трошкі жартуе). Але ж Ваўчок і чудзіла: пайшоў быком, а ўцякаў цялём.
    Верабейка. He першы раз Ваўку ў лесе начаваць. А мог з сябрамі ды з пірагамі.
    Баравічок-Лесавічок. Схадзіце, мае маленькія, да Мядзведзя-Бацюхны. Можа, ён дужэйшы будзе.
    Ідуць шукаць Мядзведзя-Бацюхну.
    Мядзведзюхна-Бацюхна (сядзіць, пляцелапці і пяе).
    Сядзіць мядзведзь на калодзе, чапец вышывае, А лісіца, стара псіца, з куста выглядае.
    Раптам Мядзведзь заўважае Зайчыка-Млынара, Салавейку і Верабейку.