• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Мядзведзь пачынае есці мёд. Музыка іграе, дзяўчаты танцуюць вакол мядзведзя, які пасля прытанцоўвае з пустой бочачкай мёду.
    Полька «Шалёная»
    Жвава
    1.	2.
    [H]
    171
    Пасля танца павадыр, мядзведзь і скамарохі сыходзяць са сцэны на кірмаш, дзе пра-цягваюць паказваць «Смаргонскую Акадэмію».
    3 ДЗЕЯ
    ЖЫВАЯ БАТЛЕЯ I ЦЫГАНЫ
    Галоўныя дзеючыя асобы
    Барыня	Цыганскі гурт:
    Дохтар	Барон
    Купец	Салоха (яго жонка)
    Вербаванец	1-я цыганка
    Чорт	2-я цыганка
    Смерць	Конь
    Музыка	
    На сцэну да гледачоў выходзіць Барыня.
    Барыня (круціць галавою). А мае ж вы людочкі! Учора была я на пірушцы, ды як нало-палася там юшкі, дык і цяпер не магу сапці (стогне). I крапіву, і адвары клала, і жывот у бані расцірала. Нічога не памагло, яшчэ больш прылягло. (Ходзіць сярод гледачоў.) А-ёй, каб знайшоўся дахтарочак, палячыў бы мой жываточак, то аддала б я яму гэту торбачку і мяшочак. (Паказвае падраную торбу і маленькі мяшочак.)
    Праз зал ідзе (або ўстае з гледачоў) важны Дохтар з куфэркам.
    Дохтар (спакойна). А бабулечка-прыгажулечка... (Яго перабівае Барыня.)
    Барыня (пагражаючы). Што? Якая я табе бабулечка? Я - Барыня чэсных кравей.
    Дохтар (супакойвае). Добра, Барыня, я ўмею лячыць, ведаю дзе лякарства добрага да-быць. (Падыходзіць бліжэй.) Я магу лячыць (дастае з торбы крапіву, дзядоўнік) агародным зеллем. Mary і ў лазні маладзецкім хмелем. (Падступае бліжэй.) Дык што там у вас, мая вы прыгажуня, з жываточкам. (Мацае Барыню за жывот, тая адбіваецца, алеДохтар не звяртае ўвагу.) Так, я раю вам яблычнага квасу (важна думае), свежага моху і чартапалоху, усё гэта зелле трэба скалаціць і, заплюш-чыўшы вочы, праглаціць. (Дастае з-за пазухі вялікую бутэльку і дае выпіць квасу.)
    Барыня (бярэ ў рукі буталь і са страхам гаворыць). Добра, Дахтарочак, а калі баліць галава?
    Дохтар ходзіць вакол Барыні, паглядае на яе твар, хоча дацягнуцца да галавы, але яна становіцца на дыбачкі, каб Дохтар не дастаў.
    Дохтар. Так, пабрыць яе дагала, тры разы паленам ударыць і гарачай вадой ашпарыць, (думае) і ваш галоў, здаецца, будзе здароў. (Бярэ Барыню за руку.) А-ёй, пульс так моцна б’ець, як мне ў пекле гарэць. (Да гледачоў.) Хворая, дзеткі мае, ой, хворая кабета. (Далей да Барыні.) Трэба сала дубовага. (Дае цукерку.) Во, прайшло, як па масле праз горла і не запёрла? (Адкрывае невялічкі куфэрак і нешта там шу-кае.) Каб вам яшчэ больш палягчала, больш нельга вам, мілая, сала, нужна капу шалфея (далей убок) і даць пяць разоў па шэе, (зноў да Барыні) саўсім будзеце, дзевушка, здаровы.
    Барыня (расправіўшы плечы, ходзіць важна па сцэне). Ой, людочкі, бачыце, які цудоўны лекар! (Далей гледачам.) Сабака, цукеркамі закарміў. (Крычыць моцна.) От,толь-кі цяпер разбалеліся зубы. Ай-я-яй! (Стогне балесна.)
    172
    Дохтар (мякка). Ну, тут вельмі проста: трэба пабіць шчокі і губы, лішку крові пусціць, яловую шышку ў рот забіць. (Дастае з торбы шышку, але Барыня ўцякае ад та-кога лякарства.)
    Барыня (злосна). Ах, ты, пілюля, хрант, боты ў рант, жылетка піке, нос у табаке, бот ры-піць... (праз хвіліну плача) а зуб усё роўна баліць. Ой-ё-ёй!
    Дохтар (тузаючы Барыню). He плакаць, мадам! Апошяе «намашчэне» - танец. Ану-ка, музыка, (выходзіць дудар або скрыпач) удар нам «Свінню куванаю»!
    Музыка іграе, Барыня і Дохтар вельмі смешна танцуюць. У танцы Барыня трымаецца то за шчаку, то за бок, то за галаву, то плача моцна, то смяецца ад казытання, калі Дохтар яе мацае. Пасля танца да іх выходзіць знатны Купец.
    Таўкачыкі
    Жвава
    [12]
    Купец (важна). I што за музыка «заморская»? Добры дзень, гаспада. Знаеце вы меня? Дохтар (весела падбягае, кінуўшы Барыню). Хто такой, можа бальной?
    Купец. Сяйчас бальной. (Ганарыста.) Я - Купец слаўны.
    Барыня (падыходзіць бліжэй). Ага! 3 слабодушкі Карманнай.
    Купец (махае рукамі). Знаеце, чым я ў прэжнія ўрэмена занімаўся?
    Дохтар (да Барыні). Здаецца мне, ён очэнь бальной.
    Купец (быццам бы не чуе). Я ж ўсё прадаваў (крычыць): шыдлы, мыдлы, шмаравідлы, атосы, калёсы, абмоткі, махоркі і тытунь горкі! (Далей спакойна.) Хадзіў, галасіў (зноў крычыць): пярсцёначкі, брульянцікі, магерачкі, табашныя ражкі, талерачкі! (Потым спакойна.) Па вуліцам насіў і лучыну, а па красным дзевушкам пячаль да кручыну. (Падае на калені перад Барыняй.)
    Дохтар (весела крычыць). Ой, саўсім слабой, людзі, дажэ ногі не дзержаць. (Хоча «лячыць» Купца, але той устае і працягвае гаворку.)
    Купец (адпіхнуўшы Дохтара). I пакуль я эцім таварам таргаваў, усягда сыт прабываў. Аднажды, народ, са мной случылася вялікая бяда.
    Барыня (у здзіўленні). Якая?
    Дохтар (задаволена). Забалеў?
    Купец (злоснаДохтару). Ды не. (Далей ціха.) Вялікалуцкі купец маю руку ў сваім карма-не захваціў.
    Барыня (весела). От, шальмец!
    Дохтар (снуючы вакол Купца). Так, і, відаць, цябе шчодра наградзіў?
    Купец (паказваючы рукою на свае бакі). Што ты! Усе бакі адмалаціў.
    173
    Дохтар (зноў важна дастае буталь з лякарствам). Што ж, бальной, будзем лячыць.
    Купец (плача). А маленькія рыбяцішкі раскавыралі ўвесь нос ражком, а старыя бабы -гаршком, (стогне) пастух - трубой, а музыка - дудой (падае на калені, да яго па-дыходзяць Дохтар і Барыня).
    Чуецца музыка, і, стукаючы ў барабан, выходзіць Вербаванец.
    Рухома
    Ляцелі дзве пцічкі
    [13]
    Купец (стоячы на каленях). Адкуль ты, хлопча?
    Вербаванец (стукаючы ў барабан).3-пар, абозу.
    Барыня (у захапленні здзіўлена крычыць). 3 пад якога навозу?
    Дохтар (спакойна, гледачам). Пацыентаў у мяне не менш, а ўсё прыбывае.
    Купец (хоча перакрычаць барабан). А ў нас пад навозам не такія растуць.
    Вербаванец моцна стукае ў барабан, усе хапаюцца хто за галаву, хто за вушы. Нарэшце Вербаванец перастае барабаніць.
    Вербаванец. Ух, сам стаміўся. (Далей убок.) Вольна, гаспада, вольна. Слухайце, учора страляў я ў варону (імітуе: «Бах!»), не папаў я ў варону («Цюў!»), а папаў я ў карову («Му-му!»). (Барыня пачынае душыцца са смеху.)
    Дохтар (падыходзіць да Вербаванца). Так, вочы трэба падлячыць вось гэтым чароўным каменем. (Дастае з торбы цэглу, але Вербаванец выкручваецца ад Дохтара.) Вербаванец. Адыдзісь, пастаранісь! (Працягвае да гледачоў.) Стоіла мне мая бяда зола-там паўтара рубля.
    Купец (пачуўшы пра грошы, хапаецца за галаву). Агромны капітал!
    Вербаванец. Так, суд-перасуд, яшчэ сорак палцін.
    Купец. Адурэць! Ой, можна астацца без штанін.
    Вербаванец. I не гавары. I я не сплю, не ляжу, усё лісточкі пішу, ды сваёй паненцы шлю.
    Дохтар (здзіўлена). 3 такімі хворымі вачыма? Нічога, памагу, служывы. Ёсць у мяне аку-ляры. (Дае акуляры без шкла.)
    Вербаванец. Слухай, не трэба мне ніякія акуляры! (Далей гледачам.) А маю паненку ў палон забралі.
    Барыня (трывожна). Ой, хто эта пасмел? (Вербаванец здымае барабан і адзявае Барыні.) Вербаванец (сярдуючы). Ды туркі з татарамі, баяры з баярамі. (Раптам апомніўшыся.) Ды я тых баяр мячом парублю. (Махае драўлянай шабляй.) Ды я тых туркаў канём патапчу. (Ганяе Купца і Дохтара драўлянай шабляй.) А калі сваёй па-неначкі не вазьму, (астанавіўся) пайду новаю знайду. (Далей весела да гле-дачоў.) Так што падвадзіце дзяўчат, розных баб.
    174
    Барыня. Служывый. Эта зачэм?
    Вербаванец. Я ім буду верацёны тачыць.
    Купец (абдымае Барыню і адводзіць убок). Перайдзі ты ў другую вёску, патачы ты другім бабам...
    Вербаванец (хваліцца). Ой, быў я на том свеце і на гэтым, быў я і ў другіх вёсках, быў я і ў другіх фальварках, меў каханак незлічона.
    Дохтар (падыходзіць бліжэй). Цікава, падзяліся вопытам. Я да баб ахвоч.
    Вербаванец (абдымае Дохтара і ціхім голасам гаворыць). Ага, меў адну панну з Украіны, прыехаўу госці...
    Дохтар (раззявіўшы рот). Так, далей, не цягні.
    Вербаванец (адводзіць Дохтара на край сцэны, бліжэй да гледачоў). Павяла яна мяне ў зялёную рошчу...
    Дохтар (аблізвае вусны). А-ёй, давай, давай хутчэй расказвай!
    Барыня (плюе). Можа, мне адысці? Ато непрылічнае пачую.
    Вербаванец (апамятаўшыся). Ды не, прыгажуня, яна мяне прывязала да белай бярозы, а сама пайшла пір піраваць.
    Купец. От, дай сэрцу волю, то завядзе ў няволю.
    Вербаванец (жаласна). Роўна дзевяць дзянёчкаў яна не бывала.
    Дохтар (ходзіць вакол Вербаванца). Відаць, саўсім аташчаў, падлечым.
    Вербаванец (жаліцца Барыні). Мне мурашачкі ножкі стачылі.
    Барыня. Ой! Мурашачкі? Надта ж я іх баюся.
    Вербаванец. Камарочкі плечыкі скусалі, а саловушкі галоўку склявалі.
    Дохтар. He бядуй, усе дзірачкі зашыю. (Дастае вялікі ржавы цвік.)
    Барыня. Во, бядняга, саўсім кахання не знаў.
    Вербаванец (падае на калені). На сэрцы - як кот пацарапаў.
    Купец (здзекліва смяецца). Трэба, браток, так жыць, як набяжыць. Кінуўся ў каханне? Дохтар (Купцу). Ну, табе так набяжала, што бакі сінія. Маўчы, Ірад! Бач, перажывае чалавеча. Барыня. А людочкі, аб чым вы? Жывеш на гэтым свеце і не ведаеш, чаго чакаць.
    Вербаванец. О, прарок ведае!
    Барыня (азіраючыся). Дзе яго шукаць?
    Купец (у захапленні). Калі сапраўдны - залатога дам. Далібог!
    Вербаванец (важна). Ён тут. (Цягне руку, каб узяць грошы.)
    Дохтар. Ой! Я таксама магу тры бочкі нагарадзіць. I грошыкі люблю!
    Барыня. Цікава! He, няхай пакажа, што ўмее.
    Вербаванец (страшным голасам «прарока»). Пачынаю!
    Вербаванец стаіць пасярод сцэны, Барыня накрывае яму галаву хусткай. Барыня, flox-Tap, Купец і Музыка ходзяць вакол Вербаванца. Па чарзе кожны кладзе руку яму на галаву, той «вяшчае». Першая кладзе руку Барыня.
    Вербаванец (адгадвае). Ева! (Усе здзіўляюцца.) Слухай, трэба табе так жыць, як набя-жыць. (Дадае ціха.) Ой, недзе я ўжо гэта чуў. (Басам.) Але на старасць будзе табе ліха, як будзе без дзяцей у хаце ціха.
    Барыня (радасна). Во, маленькі гаршчок, а сем дзірак мае. (Прытанцоўвае вакол Верба-ванца і адыходзіць.) А як гаворыць, як з кніжкі бярэ. Цудоўна!
    Вербаванец (смяецца). Так, галоўнае - умець танчыць, а работку - і гора навучыць. Купец (дадае). Ага, як нажывеш, так і праслывеш. (Падыходзіць бліжэй і кладзе руку на га-лаву Вербаванца.)
    175
    Вербаванец (нізкім голасам адгадвае). Адам! Сам ты - мужычок з кулачок, а зла, як у каз-ла. (Дохтар і Барыня душацца са смеху.) У царкву ходзіш і людзям шкодзіш. Купец адыходзіць злы. Да Вербаванца ізноў паціху ідзе Барыня.
    Вербаванец (адгадвае). Ева! Твой хлапец да сэрца ліпне, а ў кішэню паглядае. (Барыня здзіўляецца.) Калі не кінеш яго, то ён кіне, і цябе прадасць, і грошы палічыць.