• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Купец (дадае). I я грошы люблю! (Убок.) I я бы такую прадаў. (Далей моцна.) Так, лепш упасці брухам, чым духам. Трымайся, паненачка, навіна няважная.
    Да Вербаванца падыходзіць Музыка і таксама кладзе яму на галаву руку.
    Вербаванец (адгадвае). Адам! Беднаму будзе рай на небе.
    Музыка (сярдуючы). А багатаму?
    Вербаванец (вяшчуе страшным голасам). На зямлі. (Павучальна.) I памятай, маладосці не купіш, а старасці не прадасі. Па-мя-тай!
    Музыка. Ну і прарок! Як кажуць людзі, паганае далёка чутно, а белае далёка відно.
    Купец (адганяе музыку). Адыдзі прэч, як табе не шанцуе! (Далеіі «прароку».) А як мая жонка?
    Вербаванец (праз хвіліну). He ўсё табе будзе прыемна чуць, але ты сам напрасіўся. (Зноў страшным голасам.) Ой, лянівая ранняя птушка ўжо зубкі калупае, а твая цяцера толькі вочкі працірае. (Купец уздыхае.) А сам ты зноў хутка паедзеш у чужую старану, толькі пільнуйся, каб не было сораму. Купіць не купіш, але натаргуешся.
    Дохтар. Калі ты такі разумны, прарок, скажы, ці сёння есці будзем?
    Вербаванец (зноў пачынае «басіць» пад хусткай). Хто як, а ты толькі табаку нюхаць бу-дзеш, а яшчэ і злыдня якога сустрэнеш.
    Дохтар (са страхам). Хіба цешчу?
    Купец (здзіўлена). Ты ж мне казаў, што яна памерла.
    Дохтар (закаціўшы вочы). А ў памяці стаіць, як жывая.
    Вербаванец (смяецца). Як чорт на млыне ў Путрышках.
    Барыня. Гляжу я на ўсё гэта - сорам! Эх, языча, языча, куды цябе чорт тыча.
    Нечакана на сцэну з піскам і візгам выбягае Чорт. Ён бегае вакол Вербаванца, які стаіць пасярод сцэны і не разумее, што здарылася і што за шум.
    Купец. Як за гарой сабакі брэшуць, так па кірмашы чорт лахматы чэшыць.
    Вербаванец (скідае хустку). Во, хвастаты! He паспелі ўспомніць - тут як тут! Чэшучы, прызастаўся, і капыт стаптаўся.
    Барыня (адбіваючыся ад Чорта). Ой, а як табе, страхоцце, у балоце?
    Чорт (валіць Барыню і казыча). А як прывык, так і добра.
    Пасля таго, як Барыня ўцякае, Чорт падыходзіць да Дохтара і Купца.
    Чорт (сурова). Ану, Сяўрук і Барбара - адна пара, згадайце: «Жывы жывога есць і ў вочы ўзіраецца?»
    Дохтар (спалохана). Хіба цмок які?
    Чорт (падступае бліжэй). He, гэта маці дзіця малое корміць. (Ідзе да Купца.) А чым больш бярэш, тым больш робіцца? (Замахваецца на Купца.)
    Купец уцякае. Усе маўчаць.
    Чорт (крычыць). Яма! Чэрці вы кірмашовыя! Дзе мазгі?
    Барыня (асцярожна). А каб цябе яма завярнула, як ты на гэтыя хітрыкі здольны.
    Вербаванец (са злосцю пытае). Так, хочаце каб з нас Чорт не смяяўся?
    176
    Усе маўчаць.
    Вербаванец (сурова). I ніколі да нас не паказаўся?
    Усе баязліва паглядаюць на Чорта, а Купец ківае галавою.
    Вербаванец (крычыць). Зробім яму, хвастатаму, пекла!
    Усе бегаюць за Чортам. Той крычыць і выкручваецца, як можа.
    Чорт (крычыць). Раней бяды не бядуй, раней смерці не памірай. Ай-я-яй!
    Дохтар (даганяючы). За хвост яго, за хвост! За-раз!
    Чорт (уцякаючы). Пакідайце, чудзілы, грашыць, пачынайце Бога прасіць, няхай вас тут караіць, а на тым свеце не чакаіць.
    Нарэшце Чорта злавілі, але нечакана чуецца страшэнны крык і на сцэну выходзіць Смерць. Барыня «застывае», Купец трасецца ад страху, Вербаванец дзівіцца. Чорт вырыва-ецца і вясёлы бяжыць да Смерці.
    Смерць (з цяжкасцю). Урэмя льецца так, як рэчка. Год пральецца так, як час. Чалавек жыве, як свечка, вецер дунуў - ён пагас.
    Усе стаяць, як зачараваныя.
    Чорт (здзекліва). О, бачыце, публіка, з языка мёд цячэ, а з воч іскры сыплюцца. Тава-рышы, што з вамі, такія былі хуткія?
    Купец (ажыўшы). Божа, беражы.
    Барыня (да Смерці). Ой, Смертушка, я ж яшчэ і недагуляла, недакахала. (Плача.)
    Вербаванец (пакорліва). Што ж, калі пара, дык я гатоў палажыць сваю галоў.
    Чорт (выходзіць наперад). Слухайце, панове, пра маю Старэйшую сястру (паказвае на Смерць). Калісьці кожны чалавек знаў, колькі яму жыць на свеце. I вось адной-чы ішоў Бог па зямлі, відзіць - адзін чалавек робіць плот з саломы. Так Бог пы-таецца: «Ты чаго, чалавеча, не з дрэва плот гародзіш?» «Дык мне ўжо мала жыць асталося, на мой век хваціць», - адказвае той. Тады Бог рашыў зрабіць так, каб людзі не зналі, каму калі паміраць.
    Смерць (падыходзіць бліжэй да Купца). Так і цяпер. Прыйшоў нехта, узяў нешта, ні яго дагнаць (падыходзіць даДохтара), ні ў яго адабраць. (Ходзіць сярод удзельнікаў.)
    Чорт (бегае вакол усіх). Ага, што прыціхлі, (да Купца) язык прымёрз?
    Смерць. Я - Смерць касціста, маю касу смалісту, на то я касу гастрыла, каб каго-небудзь у гроб справадзіла. (Крычыць і ганяецца за ўсімі.)
    У гэты час чуецца музыка і на сцэну выходзяць Цыганы. Першым ідзе Цыганскі Барон, які вядзе каня (яго ўтвараюць два хлопцы, што накрыліся посцілкай, абавязкова з доўгім, ільняным хвастом). Вакол Барона танцуюць дзве размаляваныя Цыганкі.
    He спяшаючыся
    Полька «Гопся-сюся»
    177
    [14]
    Барон (крычыць). Аспадар, аспадар, адчыняй вароты! Едуць, едуць цыганы, бедныя сіроты!
    Выходзіць на сярэдзіну сцэны, трымае каня. Той не стаіць на месцы, смешна скача.
    Барон (весела звяртаецца да публікі). Я - Цыганскі Барон-маладзец, ні баярын, ні ку-пец. У мяне ёсць, во! (Цягне за хвост каня, які ўпіраецца.) Конь вараны, а ў запасе кашалёк не прасты. (Паказвае торбачку.) У маём сэрцы красавіца жана сядзіць. А на пячы, у сарафане, злая цешча-сатана ляжыць.
    Першы да каня падыходзіць Вербаванец. Барон працягвае.
    Барон. Ой, добрыя людзі, як ехалі мы з Дарагабужа, і кабылка наша была нядужа. Абоз на абозе, воз на возе, і наша кабылка (Барон блытаецца: то кабыла, то конь.) у вазе і тая не вязе. (Убачыўшы Вербаванца каля каня, кідаецца да яго са словамі.) Ах ты, нехрысь брадзяжны! Хочаш майго коніка ўкрасці?
    Вербаванец (хоча біцца з Баронам, дастае драўляную шаблю). Ага, ты чэсных людзей няславіць будзеш?
    Пачынаюць біцца, але да іх падыходзіць Дохтар, які ў руках трымае вялікі буталь з ма-лаком. На ім надпіс: «Боская Моц».
    Дохтар. Ой, панове цыгане, панове некруты, не шуміце, зараз я вас паміру. Во! Бос-кая моц!
    Барон. А што ж ваш напой такой белай! Можат атрава?
    Вербаванец. He хочаш, цыгане, мне болей будзе. (Бярэ буталь і п’е многа малака.) Ух, крэпкі напой! (Барон з цікавасцю назірае.)
    Пакуль Дохтар «лечыць хворых», уперад выходзяць цыганкі.
    1-я цыганка. Ах, Божа мой, людочкі! Прабылі мы ночку на Мірскім лужочку.
    2-я цыганка. Холад! Страх! He піўшы, не еўшы. Угасціце, не жалейце! (Ходзяць сярод удзельнікаў свята, просяць грошай.) Хлябца бы з’есці.
    У гэты час конь не стаіць на месцы, брыкаецца, цыганкі падыходзяць да яго.
    1-я цыганка (супакойвае). Ой, чычанька-чачанька, ці піцечкі хочаш?
    2-я цыганка. Сіротка наша, белагрывая. Ой, ці естачкі хочаш?
    Конь іржэ. Да яго падыходзяць Чорт і Смерць. Конь кідаецца са страху ўцякаць, Барон цягне яго за хвост.
    Барон. Тпрусь, мая кабыла, стой! (Конь замірае.) Так, каму прадаць новай транспарт? Барыня (важна). Я чула, што добрага каня на торг не водзяць.
    Вербаванец. Ага, вядуць, але адразу на кілбасу. (Смяецца.) Відаць, бяззубы? (Пады-ходзць да каня.)
    1-я цыганка. Што ты, глянь (падымае посцілку), поўна карыта белых лебядзей намыта.
    Вербаванец імкнецца паглядзець зубы, але конь круціць галавою.
    Барон (хваліць каня). Ой, мая сівая, як бяжыць, так бяжыць, а паваліцца - дык памажы падняць.
    178
    Барон ганяе каня, каб паказаць, які ён спрытны, але той падае і, колькі ні стараецца, не можа ўстаць.
    Купец (смяецца і цягне каня за хвост). Во, хацеў нам хворую лашадзёнку збыць?
    Барон (спужана). He, ён нешта занядужыў. (Падыходзіць да каня.) Можа, галодны? Гаспа-да, прадайце лашадке авёс. (Ходзіць сярод удзельнікаў.) Прадайце, прашу, не сабе авёс - лашадке. Занядужыла, гляньце.
    Купец. Добра, добра прададзім. А грошы ў цябе ёсць?
    1-я цыганка (падыходзць да Купца). А як жа!
    2-я цыганка таксама падыходзіць да Купца. У гэты час 1-я цыганка паціху крадзе грошы з яго кішэняў.
    2-я цыганка. Мы цыганкі багатыя, а ўжо як Цыганскі Барон! To і на вазах барахла вам не ўвезці. Горы, горы, а каб вы ж відзелі, людочкі, які багаты!
    Барон. Праўда. Я цыган багаты. У мяне ў адным кармане (шукае нешта ў кішэні, усе падыходзяць бліжэй паглядзець) вош на аркане! (Потым шукае нешта ў другой кішэні.) А ў другім... (здзіўлена) ой, дзе грошы? (Паглядае на цыганак.) Засталася блыха на цапе.
    У гэты час конь устае і весела падскоквае. Купец падыходзіць да Барона і дае цэлы стос намаляваных грошай.
    1-я цыганка (разглядаючы паперкі). Ета не грошы і не медзь.
    2-я цыганка (Купцу). Садзіся, браток-махляр, на свінню і дамоў едзь.
    Купец (працягвае жартаваць). А чаго вы так? Вы ж нам ці каня, ці кабылу хацелі збыць. (Падыходзіць да Барона.) Вось за гэтыя грошы купі, Барон, сабе мыла, памый сабе (праз паўзу) рыла, каб жонка любіла, а дзеці пазнавалі дай татку Баронам называлі.
    Купец і Барон пачынаюць сварыцца, бароцца. Конь уцякае, за ім - Чорт і Смерць. На сцэну выходзіць жонка Барона - Салоха, якая трымае ў руках ляльку-анучу.
    Салоха. Ай-я-яй, мужычка майго забіваюць! Ратуйце! (Усе акружаюць Салоху.) Вы ж ве-даеце, народ чэсны, наша дзела - дуці, замкі красці, коні мяняці, (ціха ўбок) людзей ашукаці.
    Барон (радасна). О, Салоха! Людзі! (Выходзіць наперад да гледачоў.) А каму паваражыць, каб шчасце ў хату ўвалілася? Салоха аголіць вас добра, (далей ціха) хоць і не па-можа ні трохі. Хі-хі, хі-хі!
    Барыня. Цыганкі заўсёды лянуюцца працаваць, прасці, туляюцца каля плоту, каб што дзе ўкрасці. Ведаю я іх.
    Дохтар (на Салоху). Відаць, і гэтая немач па кірмашу хадзіла, чабор-зелле насіла, у лю-дзей грошай прасіла.
    Салоха паказвае ўсім «дзіця».
    Салоха (плачучы). Відаць, тут усе без сэрца? Дайце дзіцяці малачка папіць. Зжальцеся, нехрысці.
    1-я цыганка. Людочкі, мы і на карты гадаем і на зеркальцы - адпрацуем. I малачко, і кілбаску, і хлябец які.
    2-я цыганка (штурхае 1-юў бок). Узялі з сабой балалайку, можам яшчэ расказаць і кір-машовую байку. He заробім - дастанем цыганскага бізуна. (Плача.)
    Вербаванец. Во, толькі нам сёння байкі тут ніхто не баіў.
    Барон. От, мае цыганачкі, шчаслівыя, таланлівыя. I байку, і песню могуць. Абы грош.
    Цыганкі пачынаюць спяваць, танцаваць, а музыкі іграюць.
    179
    Гняваш
    He скора
    [15]
    Пасля танца ніхто нічога цыганкам не дае, таму тыя панура ідуць да Барона.
    1-я цыганка. Але ж, Барончыку, хоць ты пашкадуй, трэці дзень не елі, ледзь з голаду не самлелі.