• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Кася. А гэтыя, што пад страхою?
    211
    Агна (глядзіць на травы пад страхою). Палын - абярэг ад ведзьмаў. Святаяннік таксама ад ведзьмаў. (Ціха.) Напладзілася іх.
    Кася (ціхенька). Я адразу думала, што вы, бабуля, - ведзьма.
    Агна (не зважаючы). Чартапалох - ад розных хвароб, а таксама абярэг, як і крапіва. Расліны таксама маюць душу, як чалавек. Лісце, кветкі, карані - як дзеці, бацькі, дзяды. Чартапалох яшчэ кідаюць на жар, калі бура, і яна,бура, паварочвае.
    Кася. А я баюся грому вельмі.
    Агна. He трэба баяцца, дзетачка. Як толькі пачнецца гром, трэба пайсці ў лес, здзерці кару воўчага лыка і насіць пры сабе. (Праз хвіліну.) Дзе бусел гнездзіцца, то там і перуны не б’юць, і град не падае. Яшчэ каліна засцерагае. Многа навокал таго, што дапамагае, але...
    Уласій. Бацька казаў, што пад ляшчынай можна схавацца і што ў яе ніколі не б’е маланка.
    Агна. Гэта свяшчэннае дрэва, дзеткі.
    Кася. Чаму?
    Агна. Таму, што звязвае неба і зямлю. Цвіце ў Чысты чацвер, паказвае дзе схаваны скарбы.
    Уласій. Чуў я пра сон-траву і разрыў-траву. А дзе яны растуць? Яны ў цябе ёсць?
    Агна. He. Гэта чароўныя расліны. Але, вось хмель. Чым не чароўная расліна? Яна для мёду і піва. Яе кладуць у ложак маладым, а пад час грымот падкурваюць у хаце.
    Кася. Ой, шмат ты ўсяго ведаеш.
    Уласій. I цікава мне ўсё.
    Агна. Добра, дзетка, што цікава, не кожнаму адкрыюць свае тайны кветкі. Вось - тры-путнік.
    Уласій. Я чуў, што ён засцерагае ад Перуна?
    Агна. Так. Але, вы, відаць, не ведаеце, што вырас ён на месцы ваяра, які застаўся адзін з усяго войска.
    Кася. Адзін з усяго войска?
    Агна. I пасля вялікай бойкі трапіў на тры дарожкі: адна была золатам выбіта, другая -срэбрам, а трэццяя - слёзкамі вылітая.
    Кася. I куды пайшоў?
    Уласій (перабівае). Тут вельмі цяжка выбраць, калі застаўся адзін, без сяброў-ваяроў.
    Агна. Нікуды не пайшоў ваяр. (Праз хвіліну.) Ён папрасіў зняць яму галаву.
    Кася. Ой.
    Агна. I на гэтым месцы вырас трыпутнік. У час навальніц людзі падкурвалі гэтую траві-цу. (Далеіі да Касі.) Можа, яшчэ прынесці мёду?
    Кася. He, дзякуй, і так салодка ў роце.
    Агна (бярэ міску ад Касі). Вось пчала - божая казурка. У яе, у голуба і ў чалавека адзін Дух.
    Кася. Я баюся пчол.
    Уласій (усміхаючыся). He чапай - і не ўкусяць.
    Агна. Каб добра вяліся пчолы, трэба з разбітага навальніцай дуба зрабіць крыж і паста-віць яго на пасецы. Заўсёды будзе шмат мёду.
    Кася (пасмялеўшы). Гэта табе пчолы расказалі?
    Агна. Усё навокал вядзе сваю гаворку. У падземным возеры ёсць чароўны рак з зала-тымі вачамі і срэбнымі клюшнямі. Дык ён мне шмат расказвае цікавага.
    Уласій. Ай, бабуля, відаць, зноў байка, толькі цяпер пра возера? (Сур’ёзна.) Гавораць, у рака перакідваецца чорт?
    Агна. Так, ён хаваецца ад Перуна пад вадой. I такога рака ніхто не еў.
    212
    Кася. Чаму?
    Агна. Бо ён меў чырвоныя вочы.
    Кася. Я такога і не бачыла.
    Уласій. Усё Пярун ды Пярун. Ці можаце вы расказаць нам пра перуновыя стрэлы. Што гэта? Я пра іх чуў, але ніколі не бачыў.
    Агна. Гэта грамавыя стрэлы. (Далей расказвае, як казку.) Яны ляжаць у зямлі 7-12 год. I потым выходзяць на паверхню.
    Кася. Нашто яны?
    Агна. Каб адганяць ліхіх духаў. (Узгадаўйіы нешта, устае.) Я маю і падарую вам, такім маленькім. Каб нічога і нікога не баяліся.
    Агна ідзе ў хатку. Дзеці нейкі час моўчкі глядзяць на вогнішча.
    Кася. Тут так ціха і спакойна. Хоць і балота.
    Уласій. Ведаеш, Кася, і мне тут надзіва добра, як у сваёй бабулі, якая так даўно памерла.
    3 хаткі выходзіць Агна.
    Агна (падыходзіць і адзявае на шыю Уласію абярэг). Вось вам мае кудмені. Няхай абера-гуць вас ад няшчасцяў. А гэтыя змеегаловыя бранзалеткі табе, Кася. (Дае Касі.) Яны - ад навальніц, маланкі. Каб ты не баялася.
    Кася. Дзякуй. Ой, якія прыгожыя! (Разглядваючы падарунак.) А скуль маланкі бяруцца?
    Агна. Лічыцца, што ад удару Перуна. (Далей зноў расказвае, як казку.) Некалі даўным-даў-но выскачылі тры іскаркі: белая, чырвоная і жоўтая. I, упаўшы ў ваду, падзялілі неба і зямлю. (Праз хвіліну.) Маланка забівае ліхіх духаў, якія бессмяротныя, але...
    Уласій. А скажы, бабуля, як цябе клічуць?
    Агна. Агна.
    Уласій. Імя? Я не чуў ні разу.
    Кася. I вы жывеце тут адна, на балоце?
    Агна. Так, але тут не было балота.
    Уласій. Дзяды казалі, што тут даўно балота.
    Агна. Даўным-даўно тут быў багаты Стары горад.
    Кася. А скуль вы, бабуля, ведаеце?
    Агна. Я жыла ў ім.
    Уласій (здзіўлена). А колькі ж вам год?
    Агна. Можа, сто, дзвесце, (усміхаючыся) а можа і семсот, не памятаю. (Далей сур’ёзна.) Але горад памятаю добра.
    Кася (здзіўлена глядзіць на Уласія). Хіба столькі людзі жывуць?
    Агна. Думаю, цяпер не, а ў Старым горадзе жылі і больш.
    Уласій. Раскажыце нам пра той горад, і дзе ён?
    Агна. Ён тут, пад нашымі нагамі. (Праз хвіліну працягвае.) Бывае, я чую далёкія галасы. У асеннія халодныя ночы сваімі босымі нагамі я адчуваю цяпло дамоў, дзе яшчэ пячэцца хлеб. Але слухайце... (праз хвіліну) вельмі шмат часу прайшло. Вельмі. (Зноў нейкі час маўчыць.) Курганы, капішчы, камяні-валуны - гэта толькі кропля ўсяго таго, што засталося з тых часоў. Часоў, пра якія яшчэ хоць штосьці людзі ведаюць. (Паўза.) Але гэта было яшчэ даўней.
    He было тады Багоў. Усе людзі былі як Багі. Умелі ўсё, разумелі ўсё. Дзе хацелі, там і жылі. He толькі хадзілі, але і лёталі, як птушкі, плавалі як рыбы. Хацелі - жылі на небе, хацелі - пад вадою, хацелі - нават пад зямлёю. Добра жылі, шчасліва. Жылі ў згодзе з усімі: і з птушкамі, і са звярамі, нават з маленькімі кузурачкамі.
    213
    Быўу Старым горадзе толькі дзень, і не было ночы. Людзі не думалі аб ежы, піцці. He патрэбна было гэта. Мовы не было. Размаўлялі сэрцам. Позіркам, думкай маглі шмат усяго зрабіць. Але нечакана ў гэтым прыгожым горадзе з’явіўся Чорны Ча-радзей. I прыйшла ў горад чорная ноч. Ніхто не ведаў, скуль ён узяўся, але многім спадабаліся яго чорныя справы. (Праз хвіліну.) Прайшло шмат часу. Паставіў ён сярод горада вялікі драўляны ідал са срэбранай галавой і залатымі вусамі. Многія жыхары горада пачалі маліцца гэтаму ідалу. I акамянелі іх сэрцы. Забыліся яны, што вакол іх была яшчэ зямля, вада, агонь, якія ўсё жыццё аберагалі, кармілі і сагравалі людзей. (Праз хвіліну.) I падзяліліся жыхары горада. Чыстыя, светлыя сталі Багамі, а чорныя - слугамі Чарадзея. Потым чыстыя, добрыя і светлыя, як Багі, адляцелі на неба. 3 таго часу ў горадзе пачалі паміраць жыхары! А раней гэтага не было. Разам з прыходам у горад Смерці жыхары пачалі губляць свой незвычайны дар. ???
    He зразумелі людзі знакі Нябёс. He змяніліся самі і не змянілі ўсё вакол сябе. I ад-нойчы ўначы паляцелі на горад нябесныя вогненныя стрэлы. Заплакалі жыхары, а раней і не ведалі, што такое слёзы. Здзіўленне і страшная цішыня апанавалі горад. А потым, нечакана... (паўза) праваліўся горад пад зямлю. А на яго месцы ўтварылася вялікае возера, быццам са слёз... (паўза) з крутымі берагамі.
    Уласій. Але скуль узнікла балота?
    Агна. Ішлі гады, дзесяцігоддзі. Нічога не мянялася, на жаль. (Праз хвіліну.) I возера па-чало зарастаць, зніклі яго берагі. (Цяжка ўздыхнуўшы.) I толькі восень цяпер на-гадвае мне пра Стары горад.
    Кася. А жыхары?
    Агна. Усе загінулі... (далей весялей) толькі я і мой старэйшы брат Айр засталіся.
    Уласій. А дзе ён? Тут?
    Агна. Тут жыву адна я, Агна. А ён жыве ў тым, цяпер ужо падземным горадзе. Сцеражэ яго таямніцы. Далёка пад зямлёй ёсць таемныя сцежкі. Просты чалавек не зной-дзе. У глыбокіх сховішчах на палатняных скрутках вышыты Веды былых жыха-роў горада. (Сядзіць, задумаўшыся.) Хто ведае, можа калі-небудзь яны зноў спа-трэбяцца. (Весялей.) Раз на год прыходзіць да мяне мой брат Айр у госці.
    Кася (здзіўлена). I там пад зямлёй жывуць людзі?
    Агна. He, жывуць толькі іх Душы. (Узгадваючы.) Заўсёды, калі прыходзіць дзень пагібелі горада, я чую стогны і крыкі з-пад зямлі. (Сумна.) Дрэвы нахіляюцца ў жалобе. Кветкі плачуць у гэты дзень. А рунь, як немаўляты загінуўшага горада, цягнецца да Сонца. Іншая музыка гучыць у гэты дзень пад зямлёй. (Праз хвіліну.) Але я яшчэ адчуваю і Надзею. (Глядзіць на дзяцей.) I іншыя песні гучаць на зямлі.
    Уласій. Што гэта за дзень?
    Агна. Сённяшні, калі людзі спяваюць «стралу».
    Яны сядзяць і моўчкі паглядаюць на вогнішча. Цямнее. На небе з’яўляюцца зоркі. Кася. I вы тут адна столькі год, і нават няма з кім паразмаўляць?
    Агна (паглажвае Касю па галаве). Дзетачка, я як засну, то мая Душа вылятае і ходзіць, і бывае ўсюды. (Далей весела.) I не адна я. Я размаўляю з Сонейкам, Месячыкам, Зоркамі, Вясёлкай.
    Уласій (здзіўленна). Як гэта - размаўляю?
    Агна. Так, як размаўляю з вамі.
    Кася. А мы за бядою часам і не заўважаем іх.
    Агна. Шкада. Ведайце. Сонейка - прыгрэе, Месячык - ачысціць, а Зорачкі - пашкадуюць. Уласій. Яны ж так далёка. (Глядзіць на неба.)
    Агна. Гэта здаецца. Ты іх бачыш?
    214
    Уласій. Так. Бачу.
    Агна. Значыць, яны блізка. Мы ўсе разам былі і ёсць. Гэта людзі самі так прыдумалі, што далёка. А дар размовы з гэтымі Зоркамі страцілі даўно.
    Кася (да Уласія). Хацелася б мне паразмаўляць з той зорачкай. (Далей да Агны.) А ці можна навучыцца, бабуля?
    Агна. Усяму, дзетачка, можна навучыцца. Некалі жыхары Старога горада, майго горада, ведалі шмат усяго. Нічога няма немагчымага. Трэба вучыцца ўсяму. (Паўза.) Mae родныя разумелі мову раслін, жывёл, шмат усяго таго, што для вас байкай здаецца.
    Уласій. I ты разумееш?
    Агна. Разумею. (Паўза.) Да мяне прыходзяць звяры, прылятаюць птушкі. Цікава іх паслухаць.
    Кася. Драпежныя? I ты іх не баішся?
    Агна (спакойна). А я ім кепскага нічога не раблю, таму і жывем у згодзе.
    Уласій (да Касі). Ну, як казка.
    Агна. Казка, кажаш? Пакажы сваю далонь. (Уласій паказвае правую далонь.) Бачыш, на тваёй далоні лініі, знакі. Як людзі кажуць, лёс намаляваў. А на маёй нічога няма. (Агна паказвае сваю далонь.)
    Уласій (да Касі вельмі здзіўлена). Глядзі, Кася, далонь чыстая! Няма ніводнай рысачкі! Агна. Чыстая таму, што ніхто мне нічога на ёй «не пісаў». Мой Лёс - чысты. Я сама сваім жыццём, нават думкамі «раблю» рысачкі, крыжыкі на далонях. Правая далонь, якую вы бачылі, гэта маё жыццё цяпер. А левая, на жаль (паказвае левую далонь), -тое, што чакае мяне ў будучыні.
    Уласій (разглядаючы далонь). А гэтая падобна на нашу.