Кветка Перуна
Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
Іван Кірчук, Кацярына Кірчук
Памер: 316с.
Мінск 2022
[6] Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл./уклад. В. А. За-харава і інш. ; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989. - С. 74. (Зап. Г. Нячаева ў 1985 г. у в. Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.)
220
- Гэта свяшчэннае дрэва, дзеткі*
- Павядом стралу да й па ўсём сялу - Ох і я, люлі, да й па ўсём сялу.**
221
- Вось вам мае кудмені. Няхай аберагуць вас ад няшчасцяў**
-Ямаю і падарую вам, такім маленькім. Каб нічога і нікога не баяліся*^
222
- Але я яшчэ адчуваю і Надзею. I іншыя песні гучаць на зямлі***
- Із зямелячкі, проці лецячка, - Ох і ой, люлі, процілеця... У!***
223
- Беражы, Божа, поле.
-Даём грошы - дай нам ураджай харошы.**
- Засцеражы, Божа, нас ад маланкі.***
Фота Альфрэда Мікуса:
* Абрад страла, в. Прысно Веткаўскага раёна, 2019 г.
** Май 2020 г. Пахаванне стралы, в. Стаўбун Веткаўскага раёна.
*** Май 2017 г. Пахаванне стралы, в. Стаўбун Веткаўскага раёна.
224
КВЕТКА ПЕРУНА
Фальклорная фантазія на аснове купальскага абраду
Галоўныя дзеючыя асобы
Дзяды-Ведуны:
Ор
Прокша
Дорах
Фот
Музыкі: жалейка
ДУДка гуслі або цымбалы
акарына барабан
Хлопцы Дзяўчаты Русалкі Нечысць:
ведзьмы чэрці
і іншыя
1 ДЗЕЯ
Сцэна. Вечар. Грыміць гром. Маланкі. Вялікі Дуб-Волат, на якім вісяць доўгія белыя па-лотны-ручнікі, каля яго - чатыры валуны, вогнішча. На адным з валуноў сядзіць Ор, галоў-ны жрэц, у дубовым вянку і з перуновай паліцай у руках. Пасля таго, як сціхае навальніца, гучыць інструментальны найгрыш на цымбалах (або гуслях).
Найгрыш
Умерана
Да галоўнага жраца выходзяць Дзяды-Ведуны (з доўгімі валасамі, з белымі бародамі і ву-самі). Яны апранутыя ў белае доўгае адзенне з абярэгамі, скураны абутак. Кожны касцюм упрыгожаны бяростай, кавалачкамі скуры, дрэвам - індывідуальна. Прокша нясе ў руках кветкі, карэнне, галінкі дрэў, Дорах - драўляную чашу з вадой, Фот - агонь у гліняным посуд-зе з адтулінамі. Яны падыходзяць да валуноў, што ляжаць пад дубам, і становяцца побач з імі.
Найгрыш
[2]
225
Op (на фоне найгрышу пачынае маліцца). Вячэрнія зоры-зараніцы, дзядоўскія памачні-цы, памажыце нам, Ведунам, з сённяшняга вечара да поўначы, з поўначы да свету, а з свету і да цэлага веку. (Убачыўшы, звяртаецца да дзядоў.) Вітаю вас. Зноў прый-шла гэтая дзівосная ноч, у якую мы павінны зберагаць святы Агонь Перуна. Пра-ходзьце, браты. (Дзяды-Ведуны падыходзяць бліжэй да вогнішча.) Вось і сёння вітаў ён нас - цёр свае велізарныя жорны. Потым стукаў імі адзін аб адзін, ад чаго ляцелі стрэлы-маланкі, якімі ён знішчае варожыя полчышчы Чарнабога. (Праз паўзу.) Хоць ноч кароткая, але хвалявання нам, як заўжды, браты, хопіць.
Ор устае з валуна і падыходзіць да вогнішча.
Ор (працягвае павольна). Толькі я зараз навальнічныя хмары разганю, каб зорачкі было відаць. A то хмаркі мармочуць, угаманіцца не хочуць. Зараз-зараз святое зелле за-палю, палын у агонь кіну. (Кідае сухія кветкі ў агонь.)
Прокша (таксама падыходзіць да вогнішча). А я раздзяру сланечнік, дапамагу табе, Ор. Дорах (падыходзіць бліжэй). А я алешыну кіну ў агонь - хутчэй будзе.
Ор чаруе ля вогнішча, яму дапамагаюць Дзяды-Ведуны. Чуецца крык савы.
Фот (азіраючыся). Ну вось, пугач - чортаў найміт - ужо пачаў лес палохаць.
Найгрыш
Цымбалы
Умерана
[3]
Дорах (слухае ўважліва, на фоне найгрыш разважае). Адгукнецца плаксівым голасам -хваробы будуць, застогне працягла - пахаванні, а заплача дзіцем - незамужняя родзіць. (Далей весела, усміхаючыся.) Але ў гэтую чароўную ноч толькі волаты і родзяцца.
Найгрыш
[4]
Ор (звяртаецца да Дзядоў-Ведуноў на фоне найгрышу). Штогод, у самую кароткую ноч, збіраемся мы на гэтым святым, чыстым месцы нашай Зямлі - пад магутным лясным волатам, на дзядоўскім капішчы. Нашы далёкія продкі свята верылі ў цудадзейную
226
сілу нават трэсачкі гэтага дуба. Тут - свяшчэнны гай, які ніхто не знойдзе і не кране. Тут заўсёды будзе гарэць нязгасны Агонь Перуна. (Далей без музыкі.) Доўга ішлі вы сюды, браты мае малодшыя: Дорах - з Захаду, ты, Прокша, ішоў з Поўначы, а ты, Фот, - з Поўдня. Дзякуй, што паспелі. Збіраемся мы, каб зберагчы незвычайны, ча-роўны Агонь Перуна, які ажывае, выходзіць толькі адзін раз у год. Як кажуць люд-зі - «папараць зацвітае». Сядайце, браты мае. (Працягвае.) Ведаю, што выйшлі сёння трыдзевяць дзевякоў-чараўнікоў, трыдзевяць дзявіц-чараўніц Перуновую вогнен-ную Кветку ўхапіць. А мы, Дзяды-Ведуны, Багамі выбраныя, звёздамі абгарадзіліся, нябеснымі залатымі царскімі варотамі зачыніліся, срэбранымі замкамі замкнуліся, грамавымі стрэламі біцца будзем, да Агня не дапусцім.
Дзяды-Ведуны сядзяць на валунах, якія накрыты кажухамі поўсцю наверх.
Прокша (ласкава). Зацвітае гэтая Дзіва-Кветка толькі тут, на Зямлі нашай.
Фот. А святая Зямля - і нам як маці.
Дорах. I людзей да сябе прыхіляе.
Прокша (мякка). Чалавек жа створаны з зямлі.
Фот. Таму і ў зямлю пойдзе. (Паўза.) Гэта не мы - служкі нябесныя.
Ор. Толькі не павінен чалавек так зневяраць ці шкодзіць чым-небудзь, бо Зямля не да-руе такіх адносін. (Праз хвіліну.) Давайце рыхтаваць чароўны напой - ён нам сёння спатрэбіцца. (Сыпле трохі зёлак ў вогнішча, шэпча.) Тады ты, нечысць, хадзіла, тады бушавала, як нашага духу не чувала, а цяпер не будзеш, бо святое Месячка, святое Сонейка, святое Купаллейка... (Ходзіць вакол вогнішча, штосьці шэпча.) Нясі, Фот, агонь.
Найгрыш
[5]
Фот (на фоне найгрышу ўстае і нясе да вогнішча збанок з агнём). Вось, той першы агонь, што з’явіўся ад Перуна, калі Бог прагнаў Адама і Еву з Раю.
Дорах (дадае насмешліва). А разам з імі і нячыстага, што іх спакусіў.
Фот (працягвае). Наслаў Бог страшныя буры і грымоты. Адам схаваўся пад ясень.
Прокша. А Бог - трах! - у яго перунамі, аж ясень загарэўся.
Фот. I з таго часу, як Адам развёў агонь, то і мы маем.
Дзяды-Ведуны яшчэ больш распальваюць вогнішча, кідаюць сухія кветкі ў агонь.
Найгрыш
227
Дорах (устае з валуна, нясе ваду, пад гукі цымбалаў гаворыць). I я не з пустымі рукамі ішоў да вас. Вось яна - вялікая вада з вялікага патопу. (Шэпча на ваду.) Вадзіца-царыца, красная дзявіца, кацілася з рэк, з парэк, з ключэй, з-пад ключэй, з-пад крутых гор, з-пад ясных зор, з-пад яснага месяца, з-пад краснага сонца. (Далей уголас.) I ёсць гэта вада, і завецца яна «жывой», бо аздараўляе і ачышчае ўсё на-вокал. На ваду свой дух пускаю. (Хукае на ваду.)
Фот. Як і агонь?
Ор. Так. I зберагае «жывую» ваду Вялікая Сіла, і не дапусціць яна абы-каго да гэтага цуду. (Бярэ рукою ваду і распырсквае кроплі навокал.) Нясі, Прокша, зеляніну, карэн-не чароўнае.
Прокша нясе кветкі, галінкі дрэў, карані. Усё гэта Ор кладзе ў вялікі посуд з «жывой» вадой. Разам яны нясуць чароўны напой да карэння Дуба.
Ор (працягвае без музыкі). Гэта наш чароўны напой - ахвяра Багам за тое, што адкрылі нам таямніцы Агню, Вады, Зеляніны.
Фот (бярэ посуд з напоем). За тое, што паставілі нас на варце вогненнай Кветкі Перуна. (Перадае напой Дораху.)
Дорах (бярэ посуд з напоем). За вашу дабрыню гэты чароўны напой вам, Багі. (Перадае Прокшу.)
Прокша (бярэ посуд з напоем). Дары прымайце, сілай нас, Дзядоў-Ведуноў, надзяляйце. (Перадае Ору.)
Ор (бярэ посуд з напоем, падымае вышэй галавы, потым працягвае посуд да Дуба-Волата). Бо ўспіраецца, узнімаецца худы час бываць. Станьце нам, Багі, у помач у гэтую свя-тую ноч. Дапамажыце. (Ставіць посудля карэння Дуба-Волата.)
За сцэнай чуецца купальская песня, якую спяваюць дзяўчаты, што збіраюць кветкі.
(2-гі варыянт. Дзяўчаты выходзяць справа або злева ад таго месца, дзе сядзяць Дзяды-Ведуны, збіраюць кветкі. Дзяды-Ведуны сядзяць, слухаюць іх песню. Дзяўчаты водзяць ка-рагод сярод валуноў, Дзядоў-Ведуноў, не заўважаючы іх.)
Сягоння Купалле на Яна
Сягоння Купалле на Яна, Дзевачкі зелле збіралі.
Дзевачкі зелле збіралі, У старога дзеда пыталі:
- Што гэта, дзедка, за зелле Чорныя галоўкі насення?
А дзедка зелле не пазнаў Ды да караля адаслаў.
228
Каралёўна зелле пазнала, Яна дзевачкам сказала:
- Дзявочае ўмыванне, Кавалерскае каханне.
[7]
2 ДЗЕЯ
Ор (звяртаецца да Дзядоў-Ведуноў). Пагаворым, браты мае, аб дзівах, якія ў гэтую ноч на нашай святой Зямельцы адбываюцца. (Далей да Прокшы.) Раскажы нам, Прокша, што цікавага чуваць у тваёй старонцы.
Найгрыш
Дудка
[8]
Прокша (пад гукі дудкі ўстае, пачынае гаварыць і хадзіць каля валуна). Шмат дзіўнага на Поўначы Белай Зямлі. У гэтую ноч, кажуць старыя, можна знайсці масла пятроўскагаІвана.
Ор. Што гэта? Дзе?
Прокша. У мурашніку, у форме гусінага яйка. Вельмі моцнае, хоць пакрыта танюткай абалонкай.
Фот. Цікава. I што ў ім, Прокша?
Прокша. Моцны пах купальскіх зёлак і лясных траў - сапраўдны скарб.
Ор. Што рабіць з ім?
Прокша. Лечыць гэтае масла ўсе хваробы, якія толькі ёсць на Зямлі.
Ор. Відаць, шмат ахвотнікаў. I ці знайшоў хто?
Прокша. He, ніхто з людзей яго не знайшоў.
Фот. Яно ж, я чуў, ад першага промня, відаць, растае?
Прокша (без музыкі). Так, гэта адно. А па-другое, трэба быць бязгрэшным, як дзіця, з анёльскаю душою.
Op. А бязгрэшнаму дзіцяці яно не патрэбна.
Зноў фонам гучыць купальская песня, якую спяваюць і дзяўчаты, і хлопцы.
Ой, у нядзельку на Яна
Працяжна J = 100
Ой, у ня-дзель - ку на Я - на і - гра-ла co - нень-ка, йгра-ла!
Ой, у нядзельку на Яна Хлопчыкі зелле капалі,
Іграла соненька, йграла! Да яны яго ні зналі.
229
Да яны яго ні зналі, - Нашто ж вы, дзеткі, капалі,
У старога дзеда пыталі: Калі вы яго не зналі?
- Скажы, бацька, што за зелле - Гзта дзявоцкая красата, На ім чорнае насенне? Для хлопчыкаў сухата.
[9]
Ор (паслухаўшы песню або на яе фоне). 3 Купалля цэлы тыдзень злая сіла можа шкодзіць усяму жывому.
Фот. I людзям, і жывёле.
Дорах. Так, яна ўрываецца праз вокны, дзверы.
Фот. Нават ва ўсялякія адтуліны ў хатах, хлявах. Цяжка схавацца таму, хто не ведае як. Прокша. Ёсць засцярог - перадвелікодная свечка.
Ор. Палын, папараць - у нашым краі.
Фот. Крапіва-жыгучка - на Поўдні.
Дорах. Розныя кветкі ад чараў, «дурнога» вока, грому - на Захадзе.
Ор. Ліпа, чабрэц, дражнік, сардэчнік, маліна - тут, вакол Дуба-Волата. (Працягвае.) I, бач, памятаюць людзі, што, калі збіраеш, трэба абавязкова спяваць купальскія песні, бо інакш кветкі не будуць мець гаючай сілы.