• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    Кася. Усё мне як казка.
    Агна. Для вас казка. Але пройдзе час і вашае жыццё каму-небудзь таксама пакажацца казкай. (Праз хвіліну.) I ў вас загінуўшая вера ажыве, як Стары горад.
    Кася. Вера? У каго, можа, у Бога?
    Агна. Больш у сябе. У кожным ёсць вялікая сіла. Яна засталася ад тых Багоў, што пачыналі будаваць Стары горад. Хто не верыць, а хто і не ведае. Яна хоць кропляй, але ёсць у кожным. Таму нават думка мае моц, сілу! «Як пушчу стралу». Страла - гэта і ёсць жаданне, думка, позірк.
    Уласій. Позірк? Ён мае сілу?
    Агна. I думка, і позірк. Толькі чысты. Такі, які быў у Старым горадзе.
    Кася. Я хачу навучыцца. (Устае.)
    Уласій. I я таксама. (Устае і становіцца побач з Касяй.)
    Агна. Гэта не лёгкая справа, і вельмі доўга прыйдзецца вучыцца. (Глядзіць на дзяцей.) Уласій. Згодзен. Колькі?
    Агна. Можа 10-20 год, не ведаю. He ведаю, ці хопіць у вас сілаў? А яшчэ і шукаць вас будуць.
    Кася. Я згодна.
    Уласій. I я. Усё роўна нас ніхто не будзе шукаць. (Ціха.) Нікому мы там не патрэбныя. Агна (гледзячы на агонь). Добра. Ну вось, яшчэ зранку ўбачыла, што дровы ў вогнішчу запаліліся ззаду.
    Уласій. To што, баба Агна?
    Агна. А значыць гэта, што прыйдуць госці здалёк. Вось вы і прыйшлі. (Глядзіць на дзя-цей.) Прыйшоў ваш час, дзеткі, брацца за навуку, каб уся зямля балотам не ста-ла. (Успіае.) Пойдзем адпачываць. Заўтра доўгі шлях да майго старэйшага брата і да падземнага Старога горада.
    215
    Агна бярэ дзяцей за рукі і вядзе ў хатку. Гасне вогнішча. Чуюцца галасы начных птушак.
    2 ДЗЕЯ
    Шырокае поле. Рунь. Гучыць «Страла», якую выконвае 1-ы гурт. Пяюць дзяўчаты, што ідуць парамі, узяўшыся за рукі. Сярод іх - прыгожая дзяўчына Надзея. На яе галаве вялікі вянок, сама яна прыбрана і ўпрыгожана кветкамі, стужкамі.
    Мы нясом стралу да й па ўсім сялу
    Мы нясом стралу да й па ўсім сялу, Ох і вой, люлі, да й па ўсім ся... У! Ты ляці, страла, да й уздоўж сяла, Ох і вой, люлі, да й уздоўж ся... У! А ты ўбі, страла, добрага молайца, Ох і вой, люлі, добрага мола... У!
    Па том молайцу ж некаму плакаці, Ох і вой, люлі, некаму плака... У!
    [2]
    Пасля песні Надзея выбягае наперад, яе даганяюць, штурхаюць, і яна падае. Астатнія дзяўчаты разам з ёю перакочваюцца па азімых. Частка дзяўчат пералазіць адна цераз другую. Другая частка, нарваўшы травы, кідае яе праз галаву. Надзея стаіць на каленях сярод руні.
    Надзея. Каласкі нашы, расцвітайце ў нашых косах і любоў нашу аздабляйце.
    Вакол яе стаяць дзяўчаты і трымаюць у руках узятыя з поля каласкі. Здалёк чуецца песня і да іх выходзяць «пераапранутыя» з лялькай - 2-гі гурт. Мужчына або хлопец, пераапрануты ў жанчыну, уяўляе сабой Панну, а жанчына - у мужчыну - Пана. Яны нясуць кораб, у якім ляжыць лялька. Пасля песні Пан і Панна з лялькай становяцца ў цэнтры поля.
    Панна (весела). Схадзіцеся ўсе!
    Пан (галосна). У жыта!
    Удзельнікі робяць круг. Да іх далучаецца 1 -ы гурт. Гурты спяваюць і водзяць карагод разам.
    Як пушчу стралу да й уздоўж сяла
    216
    Як пушчу стралу да й уздоўж сяла, Ох і ой, лёлі, да й уздоўж сяла.
    Да й уздоўж сяла ў канец вуліцы, Ох і ой, лёлі, ў канец вуліцы.
    Як уб’е страла добрага моладца, Ох і ой, лёлі, добрага молайдца.
    Па том моладцу некаму плакаці, Ох і ой, лёлі, некаму плакаці.
    А матка плача да й да смертачкі, Ох і ой, лёлі, да й да смертачкі.
    А сястра плача да замужжайка, Ох і ой, лёлі, да замужжайка.
    А дзеткі плачуць да выросцейку, Ох і ой, лёлі, да выросцейку.
    А жана плача да й да абедайка, Ох і ой, лёлі, да й да абедайка.
    [3]
    Панна (дастае з кораба ляльку). Лялечка, мая мілая.
    Пан (бярэ ад Панны ляльку і кладзе зноў у кораб). Схаваем яе к налецейку.
    Панна. Лялечка мая, схаваем мы цябе к налецейку.
    Пан. Ды к такому часу, як сёлета. (Паўза.) Прыйду я к табе з сахою.
    Панна. I я прыйду. Прыйду к полю, гаварыць буду з табою, лялечка мая.
    «Хаваюць» ляльку.
    Пан (да ўдзельнікаў абраду). Сама зямля расступілася.
    Панна. Само цела схаранілася. (Да дзяўчат.) А вы, дзевачкі, не стойце, набірайцеся жы-ватворнай сілы.
    Пачынаецца карагод. Некалькі дзяўчат качаюцца па полі. Здалёк чуецца яшчэ адна пес-ня. Да ўдзельнікаў абраду падыходзіць 3-ці гурт, шэсце, у якім ідуць «старцы» (дзед і баба з гарбамі, у «старца» ў руках «магічная» булава, рагаціна або дубіна, паліца). «Старцы» ідуць першыя, за імі - людзі, што ўзяліся за рукі.
    Ой ты, ластаўка, ты касістая
    Ой ты, ластаўка, ты касістая, Ох і ой, люлі, ты касіста... У!
    У цябе шышачка грабяністая, Ох і ой, люлі, грабяніста... У!
    He лятай рана па застрэшайку, Ох і ой, люлі, па застрэша... У!
    217
    Ой, не ві гнязда із саломачкі, Ох і ой, люлі, із салома... У!
    Із саломачкі проці лецячка, Ох і ой, люлі, проці леця... У!
    А саві гняздо із зямелячкі, Ох і ой, люлі, із зямеля... У! Із зямелячкі, проці лецячка, Ох і ой, люлі, проці леця... У!
    [4]
    Пасля песні «старцы» становяцца пасярод поля, удзельнікі абраду (1-ы, 2-гі і 3-ці гур-ты) - па баках, а дзяўчаты выходзяць наперад.
    Дзед (важна). Пайшоў Бог на небяса і пацягнуў жыта за каласа. Закопвайце стралу!
    Баба. Закопвайце стралу!
    Дзед (да дзяўчат). I не галасіць!
    Баба. Смяяцца і радавацца, дзеткі! Захавайце дары.
    Дзяўчаты (з 3-га гурта) становяцца на калені, за імі назіраюць «старцы». (Тэксты дзяўчаты могуць гаварыць разам, могуць шаптаць па некалькі разоў, могуць гаварыць уголас паасобку.)
    7-я дзяўчына (да 1-й дзяўчыны). Ці не шкада табе пярсцёнка?
    1-я дзяўчына (трымае ў руках кудзелю, пярсцёнак). He, ён танны. (Хавае.) Каб маланка не пабіла.
    2-я дзяўчына (трымае ў руках кветкі і галінкі). Ідзі, граза, на лета ад дзярэўні.
    3-я дзяўчына (трымае ў руках упрыгожаную зелянінай палку). Каб жыта не згарэла.
    4-я дзяўчына (трымае ў руках каласкі жыта). Засцеражы нас ад маланкі.
    5-я дзяўчына (трымае ў руках стужку і завушніцы). Беражы, Божа, поле. Даём грошы -дай нам ураджай харошы.
    6-я дзяўчына (трымае ў руках грабеньчык і ланцужок). Чортаў палец, замыкай вясну, адмыкай лета.
    7-я дзяўчына (трымае ў руках кавалачак люстэрка і манеты). Ляжы, страла, да наступ-нага лета.
    Перахрысціўшыся, дзяўчаты ўстаюць з каленяў. Пачынаецца агульны карагод усіх уд-зельнікаў абраду «Страла» (1-га, 2-га і 3-га гуртоў). Яны ўтвараюць тры кругі, у цэнтраль-ным застаюцца Пан (пераапранутая дзяўчына) і Баба (пераапрануты хлопец). Яны танцу-юць у коле, узяўшыся за рукі.
    Ой, павейця-тка, ветры буйныя
    218
    Ой, павейця-тка, ветры буйныя, Ой, лёлі, ветры буйны...
    Ветры буйныя да й вялікія, Ой, лёлі, да й вялікі...
    Пад мае сені, сені новыя, Ой, лёлі, сені новы...
    Да й пад ганачкі пад цясовыя,
    Ой, лёлі, пад цясовы...
    Ня калышыця бела полага,
    Ой, лёлі, бела пола...
    Ня будзіця майго мілага, Ой, лёлі, майго міла...
    А мой міленькі чарнабрывенькай, Ой, лёлі, чарнабрыве...
    [5]
    Нечакана Пан і Баба спыняюцца і ў здзіўленні глядзяць на рукі, далоні. Сціхаюць песні. Пераапранутыя - Уласій і Кася.
    Уласій. Кася, гэта ты?
    Кася (весела). Так, Уласій, я столькі год чакала цябе.
    Уласій (радасна). I я цябе шукаў.
    Кася. Ці даўно ты бачыў Агну, Айра?
    Уласій (спакойна). Нядаўна. Усё добра. (Паўза.) I будзе лепш.
    Кася (весела). Так, бо я бачыла.
    Уласій (усміхаючыся). Што бачыла?
    Кася. А што на балоце з’явілася невялічкае возера.
    Уласій. 3 прыгожымі крутымі берагамі? (Бярэ Касю за руку.)
    Кася. Так.
    Уласій (пяе). Як пушчу стралу...
    Усе ўдзельнікі абраду падхопліваюць песню. Уласій і Кася ідуць першыя, узяўшыся за рукі, за імі - жанчыны і дзяўчаты. Усё шэсце ідзе праз залу. Дзяўчаты раздаюць гледа-чам каласкі.
    Ой, пушчу стралу ўдоль па вуліцы
    Ой, пушчу стралу ўдоль па вуліцы, Ох і вой, люлі, ўдоль па вуліцы.
    219
    Ты ляці, страла, ўдоль па вуліцы, Ох і вой, люлі, ўдоль па вуліцы. Ты не ўбі, страла, таго молайца, Ох і вой, люлі, таго молайца.
    Па тым молайцу некаму плакаць, Ох і вой, люлі, некаму плакаць.
    Матка старая, сестра малая, Ох і вой, люлі, сестра малая.
    [6]
    ЗАСЛОНА
    Літаратура
    1.	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл./уклад. В. А. За-харава і інш.; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989.
    2.	Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ/ склад. К. П. Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш. шк., 1996.
    3.	Гульні, забавы, ігрышчы / склад. А. Ю. Лозка. - Мінск : Бел. навука, 1996.
    4.	Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі / склад. A. I. Гурскі і інш. - Мінск : Навука і тэхніка, 1990.
    5.	Народны тэатр / склад. В. К. Бандарчык. - Мінск : Навука і тэхніка, 1983.
    6.	Чурко, Ю. М. Белорусскнй хореографмческмй фольклор / Ю. М. Чурко. - Мінск : Выш. шк., 1990.
    Каменіпарыі да песень
    [1]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл./уклад. В. А. За-харава і інш. ; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989. - С. 58. (Зап. У. Раговіч, В. Ліцвінка ў 1985 г. у в. Беседзь Веткаўскага раёна Гомельскай воб-ласці ад М. Хартуновай 1910 г. н.)
    [2]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц.жанры: Гомел. вобл./уклад. В. А. За-харава і інш. ; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989. - С. 60. (Зап. В. Ліцвінка, У. Раговіч у 1985 г. у в. Беседзь Веткаўскага раёна Гомельскай воб-ласці ад М. Грэчкі 1927 г. н.)
    [3]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл. / уклад. В. А. За-харава і інш. ; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989. - С. 62. (Зап. В. Ліцвінка, У. Раговіч у 1984 г. у в. Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна Гомель-скай вобласці ад Ф. Д. Хамяковай 1908 г. н., 3. С. Зубаравай 1915 г. н., М. К. Фяськовай 1913 г. н.)
    [4]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл. /уклад. В. А. За-харава і інш. ; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989. - С. 64. (Зап. В. Ліцвінка, У. Раговіч у 1985 г. у в. Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна Гомель-скай вобласці ад Г. Суднекі 1937 г. н.)
    [5]	Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Гомел. вобл./уклад. В. А. За-харава і інш. ; уклад. муз. часткі У. I. Раговіч. - Мінск : Універсітэцкае, 1989. - С. 66. (Зап. В. Ліцвінка, У. Раговіч у 1985 г. у в. Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай воб-ласці ад П. Герасімёнак 1923 г. н., М. Плецянок 1924 г. н.)